Беларуская музыка – Telegram
Беларуская музыка
2.55K subscribers
163 photos
311 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Дзякуй усім, хто глядзеў канцэрт! Гэта было вельмі крута — столькі рэакцый, падтрымкі і эмоцый🔥

👻 Калі вы прапусцілі трансляцыю, абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI

❤️ І не забывайцеся падтрымліваць праект Сепультура Alive. Ён існуе толькі дзякуючы вам, без вашай падтрымкі нічога не будзе — https://buymeacoffee.com/sepulive

Фота: Johnny Cosmic
75👍15🔥11❤‍🔥2
У 1968 годзе ў мінскім РТІ адбыўся першы ў Савецкім Саюзе біт-фестываль. Там прысвячалі песні Марціну Лютэру Кінгу, спявалі свежыя кампазіцыі The Beatles і ўпершыню выканалі «Касіў Ясь канюшыну». Як такое стала магчымым? І чым усё гэта скончылася? Глядзіце выпуск — там будзе шмат цікавага!

👻Глядзець выпуск — https://youtu.be/qUFnFl1Witc

❤️Сказаць за яго дзякуй — https://buymeacoffee.com/charnukha
1🔥5813👍3
🔥 Сабраў для вас у адзін спіс беларускія альбомы студзеня (і часткова снежня 2025), на якія варта звярнуць увагу. Забірайце сабе, слухайце, кайфуйце і дзяліцеся з сябрамі!

👻 Ктырь — Second Coming

https://open.spotify.com/album/5R0LFVWOJ6DGgwj7ygfLOU?si=8HDc1gi6SCGO4FZgRKOm0w

Панк-рок, які здольны закахаць у сябе адразу. Імклівы таймінг у 13 хвілін, вельмі смешныя тэксты, шалёны драйв і ніякіх табе кампрамісаў. Чыстая энергія, іронія і самаіронія і песні, якія адразу заляцяць у вашы галовы. Я б з вялікім задавальненнем зарваўся на канцэрт Ктырь і мяне б там было не спыніць. Выключна дэфіцытны прадукт у беларускай музыцы, які адразу залятае ў мае асабістыя фаварыты.

👻 Camel Private Club — Summer Misadventures Of Camel Private Club

https://open.spotify.com/album/2kKn3akXXqialV6YZE4vgd?si=n8SJVzPMRQKIv1JZWWgxuA

Старарэжымны індзі-рок ад гурта, які ўжо не першы год з’яўляецца ў спісах галоўных надзей лакальнай сцэны. У хлопцаў хапае цікавых ідэй і імпэту, але хіба яшчэ шмат праблем з аўтарскім матэрыялам: ён папросту невыразны. У першую чаргу гэта тычыцца мелодый і харызмы вакаліста — баюся, з такім падыходам гурт так і застанецца ў спісах перспектыўных на ўсё сваё музычнае жыццё.

👻 Eximperitus — Meritoriousness of Equanimity

https://open.spotify.com/album/3bk4w8z0zhMzA3RWh4XB81?si=hi7OyrkcQpuqKZX1bzC4VA

Брутальны метал для сапраўдных аматараў. Насычанае, тлустае гучанне, разнастайны матэрыял з цікавымі паходамі — не наўпроставае мяса, а больш тонкі кампазітарскі падыход. Беларускі метал ва ўсіх сваіх праявах сапраўды трымае планку на сусветным узроўні.

👻 Дзёня Жывіца — Сьвятая Заруба

https://siniegory.bandcamp.com/album/--6

Максімальна хатні запіс ад хлопца, якога вы можаце ведаць па праекце Sinie Gory. Сьвятая Заруба — складанка песень у лоўфайным сэт-апе. Часам нервовых і няўтульных, часам выразных і па-свойму далікатных. Плынь свядомасці, надрыўная паэзія і інтуітыўная творчасць.

Слухайце і пішыце, які альбом вам спадабаўся больш за ўсё! А ўжо зусім хутка, мы пачнем падрыхтоўку да новага канцэрту на Сепультуры Alive📢
🔥3310👍2
🔥🔥🔥Прынёс вам фантастычную гісторыю з аднаго з маіх самых любімых рэгіёнаў — Андалусіі. У часы дыктатарскага рэжыму Франка тут з’явіўся чароўны гурт Triana, які зміксаваў модны тады псіхадэлічны і прагрэсіўны рок з фламенка. Божачкі, што гэта за прыгажосць атрымалася!

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/baxoyenaku

У гэтым тэксце вы прачытаеце пра Triana, навучыцеся адрозніваць розныя гатункі фламенка. Ды і ўвогуле, вы нідзе больш не прачытаеце пра гэта па-беларуску!

👻Гэты тэкст стаў магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры, якія падтрымліваюць канал. Я буду вельмі ўдзячны, калі і вы падтрымаеце гэту справу. Чаму гэта важна? Таму што разам мы ствараем першае ў гісторыі Беларусі народнае міністэрства і даем адзін аднаму магчымасць адкрываць для сябе беларускую музыку, чытаць пра сусветную музыку па-беларуску і пашыраць такім чынам наш сусвет!

❤️ ПАДТРЫМАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha

Калі вам і гэтага мала, то вось адмысловы плэйліст з самай цікавая музыкай студзеня.

📢 СЛУХАЦЬ ТУТ https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4446692

Яго я таксама зрабіў дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў Міністэрства сепультуры. Дзякуй вам, сябры!
29🔥10👍7
Relikt з тых гуртоў, што заўсёды знаходзяцца ў стане творчага пошуку, але пры гэтым не губляюць свайго адметнага творчага почырку. Так, натуральна, хлопцы прайшлі доўгі і пакручасты шлях да гэтай адметнасці — ад гранжавай тусоўкі і постметалічнага манументальнага гучання праз пераасэнсавання беларускай традыцыі і рок-класікі да альбома Ramantyzm, які ўжо зусім неабавязкова аздабляць тэгамі, настолькі ён самадастатковы.

Канешне, у гэтым запісе ёсць усе шматлікія крыніцы натхнення ўдзельнікаў беларускага гурта — ад Tool да Neurosis, — але яны ідуць фонам да выдатных песень.

Ramantyzm — праца, у якой нарэшце ў поўнай ступені раскрываецца талент кампазітарскі. Песні, якія пабудаваныя не на пераасэнсаваннях, а ўласным, індывідуальным падыходзе, дэманструюць нам найлепшую форму Relikt за ўвесь час існавання гурта. Шматслойныя, складаныя, але не перагружаныя кампазіцыі — нібыта кавалачак пазла, якога дагэтуль не хапала музыкантам.

Мы ўжо чулі да выхаду альбома некалькі сінглаў з альбома Ramantyzm, але, на мой погляд, у якасці лід-сінгла можна было б выкарыстоўваць якую заўгодна песню з лонгплэя: тут хіба няма слабых месцаў, і кожная песня цэментуе агульнае ўражанне ад запісу.

Трэба адзначыць і яшчэ адзін моцны бок альбома — лірыку. Галоўны аўтар гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка, пабудаваў канцэптуальна вельмі моцную гісторыю, у якой лірыка мае амаль аптэчную дазіроўку рок-пафасу, трагізму і змястоўнасці. «У нашых кнігах няма герояў, толькі закладкі з зайчыкаў, вавёрак. Мы паказалі, што нас многа на алтары ёлупа бога» — пераканаўча, трапна, прыгожа.

Ramantyzm — вельмі прыгожы, але і вельмі трагічны альбом, у якім шмат цудоўных мелодый, вынаходлівых аранжыровак, але і шмат болю, траўмы і трапных дыягназаў. Слухайце гэты запіс як мінімум тры разы, каб ён раскрыўся перад вамі напоўніцу.

https://open.spotify.com/album/5WL0SAkp8ApOsghs42bXlH?si=3foBmtErQayHl_djOLb-dA
73🔥14👍8👌3
🔥🔥🔥 Каб вы толькі ведалі, які магутны канцэрт мы рыхтуем для вас у лютым! Ужо вельмі хочацца падзяліцца навінамі, але пакуль трымаем паўзу. 26 лютага ў 21:00 па Менску для вас — беларусаў і беларусак па ўсім свеце — выступіць магутны гурт. Цісніце лайк і званочак пад трансляцыяй і чакайце анонс. Праз тыдзень мы назавем артыста!

https://www.youtube.com/live/5RcsJD2And0

А пакуль купляйце, калі ласка, сімвалічныя early bird квіткі на канцэрт. Гэта вельмі важна, бо ў нас па-ранейшаму няма фінансавання і ўсё робіцца толькі дзякуючы вам і вашай падтрымцы.

https://buymeacoffee.com/sepulive

А калі ў вас ёсць магчымасць, падпішыцеся на штомесячную падтрымку праекта — так мы зможам планаваць наступныя канцэрты. Паверце, планы ў нас такія, што ого-го!

https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

Да сустрэчы на канцэрце, сябры!
363🔥17👍5❤‍🔥2
Гэта проста неверагодная гісторыя пра мастака і музыканта, які катаецца на люксавых машынах і харлеі Марадоны, арганізуе Z-фестываль у Беларусі, а дапамагае яму сапраўдная чорная магія. У гэтым выпуску будзе галюцынагенная музыка і кліпы, гісторыі пра санкцыйны бізнес і вяртанне з таго свету. Ну і канешне шмат-шмат містыкі! Абавязкова паглядзіце, будзе цікава.

https://youtu.be/3d1gn6KtYwo
1🔥40👌64🤣2👍1
🔥Гурт Volski выступіць на Сепультуры Alive!

Сябры, з радасцю паведамляем: 26 лютага ў 21:00 па Менску на Youtube-канале Сепультура Alive для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Volski на чале з абсалютна легендарным Лявонам Вольскім. Будуць хіты, неспадзяванкі, сюрпрызы і шмат-шмат цеплыні і драйву! Рыхтуйцеся танчыць і спяваць разам з музыкантамі, размаўляць з імі ў чаце і адчуваць сябе сярод сваіх людзей!

👻Далучайцеся да трансляцыі. З вас лайк, званочак і падпіска на канал https://youtube.com/live/5RcsJD2And0

Запісвайце дату і купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў.

❤️Купіць сімвалічны квіток на канцэрт https://buymeacoffee.com/sepulive

Дзякуй вам і да сустрэчы ў нашым беларускім бязмежжы!
🔥10422🤮4👌41👍1
Адданыя ваяры беларускага андэграўнда гурт Ковельские псы сёння выдаў новый альбом «Ужас бессмертия» — ультралаканічную складанку з нігілістычных хуткіх трэкаў для максімальна інтэнсіўнага воркаўта пад сцэнай. Цынічныя тэксты, таксічны кіслотны саўнд і толькі адзін кароценькі перапынак на лірычную баладу пра сяброўства — формула, якая мусіць працаваць ідэальна ва ўмовах шалёнага спаборніцтва за ўвагу слухача.

З іншага боку, Ковельские псы за гэтую ўвагу ніколі не змагаліся, у гурта зусім іншыя мэты і задачы: часам шокавая тэрапія, часам імклівая дыягностыка, часам дэзінфекцыя свежай раны распаленым да чырвани лязом. Гэта творчы почырк і метад, які не прадугледжвае папулізма і зразумелых формул — ён проста вось такі, і па-іншаму наўрад ці будзе.

Песні-трыгеры на альбоме «Ужас бессмертия» працуюць, калі іх паслухаць уважліва і за плакатнасцю заўважыць боль разгубленага чалавека, у жыцці якога папросту няма арыенціраў і зразумелых формул ментальнага выжывання. Хіба гэта не мы з вамі?

Ну і вось — атрымліваецца ці не споведзь, ад якой не варта чакаць нейкага яскравага сонграйтарства ці эфектыўных хукаў. Яна проста такая, якая ёсць. Бярыце, думайце, што з ёй рабіць і для чаго яна вам патрэбная: магчыма, вы таксама «ощущаете себя, как второй из ляписов».

https://music.youtube.com/watch?v=cbvFXXt3NhY&si=XRBNioOHpWdrcVaI
127👍17🔥7👌3🦄3
📢 Сябры, пакуль мы рыхтуем для вас эпічны канцэрт гурта Volski, хачу нагадаць пра вельмі важны момант.

Праект Сепультура Alive існуе без фінансавай падтрымкі. Увогуле. Нуль. Зэро.

💔 Канцэрты адбываюцца толькі дзякуючы вам — гледачам. І мы шчыра ўдзячныя за падтрымку праекта і музыкантаў, якія бяруць у ім удзел. Кожны ваш данат дапамагае планаваць дзейнасць Сепультуры Alive і рабіць новыя канцэрты: асабліва важна гэта для людзей, якія жывуць у Беларусі і не маюць іншай магчымасці трапіць на выступы любімых гуртоў і артыстаў. Але, я спадзяюся, важна і для кожнага з вас.

👻 Таму хачу нагадаць, што вы можаце падтрымаць Сепультуру Alive не толькі праз разавы данат, але і праз падпіску на штомесячную падтрымку. Чаму гэта важна? Таму што мы зможам планаваць выдаткі, адчуваць пэўную стабільнасць праекта і рабіць для вас новыя канцэрты.

Ва ўмовах, калі падтрымка гледачоў — гэта ці не адзіны варыянт існавання медыяпраектаў, вы можаце стаць інвестарам у беларускую інфармацыйную прастору. Такую, якой вы б хацелі яе бачыць.

❤️ Вы можаце выбраць адзін з варыянтаў штомесячнай падпіскі вось тут

https://buymeacoffee.com/sepulive/membership

❤️ Ці можаце зрабіць ваш данат рэгулярным па гэтай спасылцы

https://buymeacoffee.com/sepulive

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за падтрымку праекта. І ўсе людзі, якія глядзяць Сепультуру Alive і не маюць магчымасці яе падтрымаць, таксама будуць вам удзячныя.

🏠 Давайце разам ствараць наш беларускі сусвет!
32💔13👍5👏3
Ужо больш за год я пішу тэксты пра сусветную музыку па-беларуску.

👻Была гісторыя пра кангалезкі гурт, які збірае смецце на вуліцах Кіншасы і робіць з яго музыку.

👻Была гісторыя пра мангольскіх металістаў, якіх мясцовы прадусар зрабіў сусветнымі зоркамі.

👻Была гісторыя пра малодзенькіх дзяўчат з Кіёта, якія нібыта нарадзіліся з гітарамі ў руках.

👻Была гісторыя пра даследчыцу Холі Херндан, якая бясконца эксперыментуе са штучным інтэлектам.

💀У пэўны момант я пачаў баяцца, што гэтыя тэксты проста нікому не патрэбныя і папросту знікнуць у бясконцай інфармацыйная плыні і іншых спасылках. Таму пачаў збіраць іх на адмысловую старонку — і вось што з гэтага атрымалася.

👻Дзевятнаццаць тэкстаў. Безліч фантастычнай музыкі. Амаль упэўнены: больш вы нідзе не знойдзеце гэтую інфармацыю па-беларуску. А тут знойдзеце!

Гэты сайт будзе абнаўляцца раз на месяц, на ім будуць з’яўляцца іншыя тэксты. Ну хочаце пачытаць пра італьянскі прог-рок гурт Goblin? Калі ласка! А можа заўсёды хацелі даведацца пра венесуэльскі пост-панк? А вось вам!

Залятайце, чытайце, слухайце, кайфуйце і распаўсюджвайце. Не для сябе раблю, для вас раблю!

https://minsepultury.tilda.ws/music
🔥4727👍12🥰1
Гэты гурт вы дакладна ведаеце, калі жылі ў нулявыя. Бессмяротны хіт пра старэйшага брата гучаў адусюль і нават цяпер пад яго топчуць медлячкі на настальгічных дыскатэках. Вы моцна здзівіцеся: калектыў існуе дагэтуль, а яшчэ ў яго магутная трэш-гісторыя. Офіс Красок накрываў АМАП, вакалістку выкрадалі ў расеі, а бясконцыя суды за права называцца Красками цягнуцца дзесяцігоддзямі. Глядзіце, будзе цікава!

https://youtu.be/cDOKmiA8ah8
😱2719🥱4👍3🤔1🥴1
Ужо сёння сустракаемся на Сепультуры Alive!

Гурт Volski падрыхтаваў магутную драйвовую праграму, таму рыхтуйцеся танчыць і спяваць разам. Трансляцыя вось тут, пачынаем а 21:00 па Менску

https://youtube.com/live/5RcsJD2And0

І не забывайцеся набываць сімвалічныя квіточкі на канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў. Мы па-ранейшаму робім Сепультуру Alive толькі дзякуючы вам

https://buymeacoffee.com/sepulive
🔥459👍7💩1
🔥Больш за дзве гадзіны сапраўднай класікі беларускага року!

👻Дзякуй, сябры, што былі ўчора з намі. Гэта было сапраўды ле-ген-дар-на! 18 песень, хіты і неспадзяванкі, больш за 800 паведамленняў у чаце і беларусы і беларусачкі з усяго свету!

📢Калі раптам прапусцілі гэты канцэрт анлайн, то абавязкова паглядзіце запіс

https://www.youtube.com/live/5RcsJD2And0

❤️І не забывайцеся падтрымліваць Сепультуру Alive і музыкантаў данатамі

https://buymeacoffee.com/sepulive
104👍6👏4🐳1
❤️ The Blue Nile — адзін з маіх самых любімых поп-гуртоў. І, на мой погляд, адзін з самых недаацэненых у гісторыі. У гэтай музыцы столькі меланхалічнай прыгажосці, павагі да цішыні і густу, што яна працягвае натхняць сусветных зорак нават цяпер.

📢 Напісаў для вас тэкст пра геніяльны шатландскі гурт, які запісаў усяго толькі чатыры альбомы. Але якія!

https://buymeacoffee.com/charnukha/bluenile

👻 Гэты тэкст стаўся магчымы дзякуючы супорцерам Міністэрства сепультуры. Гэта чальцы першага ў гісторыі Беларусі народнага міністэрства вырашылі, што вам таксама абавязкова трэба чытаць пра сусветную музыку па-беларуску і адкрываць для сябе яе чароўны свет.

📢 А яшчэ вы можаце слухаць штомесячныя плэйлісты з цікавай сусветнай музыкай. І кайфаваць.

https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4540677

👻 Дзякуй вам за ўвагу і падтрымку!

❤️ Калі вы таксама хочаце стаць часткай нашага міністэрства, можаце падтрымаць праект праз Buy me a coffee

https://buymeacoffee.com/charnukha

👻 Ці вось яшчэ адна опцыя

USDT (TRC20):
TRAWTekEPXUuKNgqneY27Loa4tmZkcCENT
25👍2
👻 Тры гады таму я нават не думаў, што стану міністрам. Што ў нас з вамі з’явіцца першае ў гісторыі Беларусі народнае Міністэрства сепультуры!

❤️ Сёння ў нашага міністэрства народзіны. 4 сакавіка 2023 года я стварыў канал на YouTube. Праз амаль 100 выпускаў і 2,3 мільёна праглядаў магу сказаць толькі адно. Самае галоўнае — сумленна рабіць тое, што любіш і ў што верыш. А яшчэ круцей, калі вераць у цябе.

😍 Дзякуй вам, сябры, за тое, што вы побач. Глядзіце, слухаеце, адкрываеце для сябе беларускую музыку. Міністэрства працягвае сваю працу і ў хуткім часе вас чакаюць цудоўныя навіны!

А пакуль — можаце павіншаваць праект

🥁Buy me a coffee:
https://buymeacoffee.com/charnukha

🎸USDT (TRC20):
TRAWTekEPXUuKNgqneY27Loa4tmZkcCENT

🎤Pay Pal:
pigsareok@gmail.com

Дзякуй і да сустрэчы ў міністэрстве!
🔥8229❤‍🔥9👍8👏3🎉3
🥁 Та-дааааам!

На гэты раз на Сепультуры Alive плануецца магутная прэм'ера! Мы рыхтуем для вас эксклюзіўны канцэрт, які адбудзецца 26 сакавіка ў 21:00 па менскім часе. Праграма, якую вы ўбачыце, прагучыць упершыню і гэта будзе проста ваў! 😍 Абяцаем.

https://youtube.com/live/Jk-8g5N8_UI

📢 Запісвайце дату, стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб нічога не прапусціць. Сустракаемся роўна праз тры тыдні. А ў наступны чацвер мы абвесцім імя артыста!

❤️Купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, падтрымлівайце праект і артыста. Мы сапраўды рыхтуем нешта вельмі асаблівае!

https://buymeacoffee.com/sepulive
599🔥4👍2
Беларускі метал ведаюць па ўсім свеце і кайфуюць ад яго. А вы кайфуеце? Сёння праверым! Я прынёс вам дзесяць найкруцейшых альбомаў у гісторыі Беларусі. Паглядзіце, паслухайце, зацаніце! Магчыма, у вас ёсць і свой топ? Тады залятайце ў каментары і будзем спрачацца!

https://youtu.be/dvw9K9dPClg
152👍9😈6🤯1