Forwarded from БЕЛАРУСКІ КРОК
Стаіць засьнежаны Міндоўг,
Гісторыя жывая.
Ён быў ліцьвінскім каралём,
Так летапіс сьцьвярджае!
Гісторыя жывая.
Ён быў ліцьвінскім каралём,
Так летапіс сьцьвярджае!
👍10❤1🔥1
Запрашаем вас паглядзець наш сьвяточны выпуск Літаратура і кАВА з беларускім паэтам і перакладнікам Андрэем Хадановічам
https://youtu.be/SQrAIklQRic?si=rFBhOy-MNoKyBrNC

YouTube
Літаратура і кАВА з Андрэем Хадановічам
Запрашаем вас паглядзець наш сьвяточны выпуск Літаратура і кАВА з беларускім паэтам і перакладнікам Андрэем Хадановічам
Падпісвайцеся на канал CHADANOVIČ https://www.youtube.com/@UCUJQcp9gg3sc46kBsppBl6Q
Падпісвайцеся на сацсеткі АБА https://linktr.ee/aba.together…

👍3❤1
Forwarded from Наша Ніва
❗️Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч
Схуднелы, у турэмнай робе, седзячы на мяжы Беларусі і Літвы, Мікола Статкевіч не мог дазволіць, каб у яго адабралі яшчэ і радзіму.
https://nashaniva.com/384611
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384611

❤8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось вам яшчэ адно віншаваньне ☃️
На гэты раз ад спадара Лявона Вольскага 🎄

❤10😁2👍1
Даследчыя стыпендыі Artistic Research Fellowships ад Folger Shakespeare Library | #ЗША (Вашынгтон, DC / анлайн)
→ Стыпендыі для тых, чыя праца можа выйграць ад глыбокага даследавання гісторыі і культуры ранняга Новага часу (каля 1400-1800 гг.) — кніг, архіваў, візуальных матэрыялаў, тэатра, музыкі, прадметаў і ідэй эпохі — і іх уплыву на сучаснасць. Фінальны мастацкі вынік не абавязковы.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх медыяў: #візуальнае_мастацтва, #перформанс, #інсталяцыя, #гук, community-based практыкі; #пісьменнікі/-цы (фікшн, нон-фікшн, #журналістыка), #паэты/-кі; #кінематаграфісты/-кі, тэатральныя дзеячы/-чкі і г.д.
◉ Перыяд рэалізацыі: 1 ліпеня 2026 - 30 чэрвеня 2027 (1, 2 або 3 месяцы).
◉ Фармат: Вашынгтон, DC / анлайн / гібрыдны.
Прапануецца:
- 4000 USD за месяц (анлайн) / 5000 USD за месяц (на месцы ў Вашынгтоне, DC)
- Доступ да архіваў Folger (рэдкія кнігі, рукапісы, візуальныя матэрыялы, тэатральная гісторыя)
Кансультацыі з куратар(к)амі і бібліятэкар(к)амі
- Удзел у супольнасці стыпендыятаў/-к
- Магчыма J-1 візавая падтрымка.
⏳ Ддл: 15 студзеня, 23:59 (ET).
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Forwarded from Толькі пра мову
Z inicyjatyvy biełaruskich IT-specyjalistaŭ adznačajem Dzień biełaruskaje łacinki online — z asablivym ušanavańniem samaje paznavalnaje biełaruskaje litary Ŭ.
Łacinka — nieadjemnaja častka biełaruskaje kulturnaje tradycyi, a siońnia majem nahodu pakarystacca joju praktyčna.

❤7👍3🔥2👎1
Forwarded from ТБМ імя Ф. Скарыны
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Гвалт" Аляксандра Чарнухі ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 28 студзеня а 20:00 па Менску.
Новая кніга Аляксандра Чарнухі - гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых.
📖 Спампаваць
Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖

👍5❤2
Forwarded from Volya Broughman
Я ведаю, што вы можаце паглядзець замест "Іроніі лёсу", наразаючы салаты - сьвяточны выпуск Ласкатух 🎉
Што мы рабілі ў 2025-м, што ратавала не зьехаць з глузду, які выпуск быў улюбёным, што плянуем на наступны год 💃
Шмат гарачага і цікавага! не прапусьціце! ☃️
https://youtu.be/PhvTx1bgbTI?si=9F7C521oQPhoGz5Y

Сьвяточны выпуск Ласкатух
Мы ведаем, што вы можаце паглядзець, наразаючы салаты перад Новым годам)
Апошні выпуск у 2025-м. Дзякуй, што былі з намі!
Павіншаваць Ласкатух са сьвятамі - https://buymeacoffee.com/laskatuchi

👍2🎉1
Forwarded from YouTube Беларусi
З надыходзячым, сябры і сяброўкі!
Зычым вам сонца, станоўчых эмоцый, свабоды і крутога кантэнту ў беларускім YouTube
Telegram | TikTok | Facebook | YouTube | Instagram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2026 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской 2026
Сустрэнем Новы 2026 год разам у цёплай утульнай кампании беларусаў і беларусак!
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Новым годам, сябры! 🌟🎉
Дзякуй, што застаецеся з намі 🫶🏼
Дзякуй, што застаецеся з намі 🫶🏼
🎉5❤3🔥2
Forwarded from Беларуская музыка
📢 Сябры! Мы вяртаемся з навінамі. Канцэрт гурта Biaz Nazvy адбудзецца 13 студзеня ў 21:00 па Менску. Пачынаем 2026 год драйвовым канцэртам. Запісвайце новую дату і рыхтуйцеся. Будзе крута!
🔥 Стаўце лайк пад відэа, цісніце на званочак і да сустрэчы ў наступны аўторак — https://www.youtube.com/live/oBnFVaEO5GI

❤5👍2
🎨 Летняя мастацкая рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак Artist-in-Residence 2026 ад Emmanuel College | Бостан, #ЗША
→ Шасцітыднёвая рэзідэнцыя з пражываннем і стыпендыяй для працы над уласным праектам у добра абсталяваных студыях каледжа.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі (individual artists only) як на пачатку прафесійнага шляху, так і з досведам і якія навучаюцца зараз у акадэмічных праграмах.
◉ Калі: 8 чэрвеня – 19 ліпеня 2026 (6 тыдняў).
Рэзідэнцыі прысуджаюцца ў чатырох напрамках (па 1 месцы ў кожным):
- Кераміка
- Фатаграфія
- Графіка (друкаваныя тэхнікі)
- Сацыяльная мастацкая практыка.
Прапануецца:
- Пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце (з кухняй)
- Доступ да студый і майстэрняў каледжа
- Стыпендыя 1500 USD
- Для замежных удзельнікаў/-ц: кампенсацыя дарогі і візы да 1000 USD
- Фінальная выстава на кампусе
- Удзел у размовах са студэнт(к)амі і выкладчык/цамі
- Падтрымка ад studio manager на працягу ўсёй рэзідэнцыі.
*Матэрыялы і харчаванне — за ўласны кошт. У канцы рэзідэнцыі мастак/-чка дорыць адну працу.
⏳ Ддл: 15 студзеня, 23:59 (EST).
🔗 Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
→ Шасцітыднёвая рэзідэнцыя з пражываннем і стыпендыяй для працы над уласным праектам у добра абсталяваных студыях каледжа.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі (individual artists only) як на пачатку прафесійнага шляху, так і з досведам і якія навучаюцца зараз у акадэмічных праграмах.
◉ Калі: 8 чэрвеня – 19 ліпеня 2026 (6 тыдняў).
Рэзідэнцыі прысуджаюцца ў чатырох напрамках (па 1 месцы ў кожным):
- Кераміка
- Фатаграфія
- Графіка (друкаваныя тэхнікі)
- Сацыяльная мастацкая практыка.
Прапануецца:
- Пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце (з кухняй)
- Доступ да студый і майстэрняў каледжа
- Стыпендыя 1500 USD
- Для замежных удзельнікаў/-ц: кампенсацыя дарогі і візы да 1000 USD
- Фінальная выстава на кампусе
- Удзел у размовах са студэнт(к)амі і выкладчык/цамі
- Падтрымка ад studio manager на працягу ўсёй рэзідэнцыі.
*Матэрыялы і харчаванне — за ўласны кошт. У канцы рэзідэнцыі мастак/-чка дорыць адну працу.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👍1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🌿Збор на беларускі шэлтар у Варшаве
@domtvorcau працягвае тэрміновы збор, каб дапамагчы адкрыць у Варшаве шэлтар для беларускіх палітвязняў. Дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі, з усімі неабходнымі ўмовамі для пражывання: ёсць мэбля і ўсё, што патрэбна для жыцця. Сфармавана каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей.
https://zrzutka.pl/4z3xm4

«Засталося толькі сабраць неабходную суму. Кожны ўнёсак — гэта рэальная дапамога».
https://zrzutka.pl/4z3xm4
👍3
Forwarded from Будзьма разам!
🎄 Шчадроўкі ў Н'ю-Ёрку
У суботу, 10 студзеня, беларусы Н'ю-Ёрка ладзяць Шчадроўкі .
Былі часы, калі на Беларусі хадзілі калядоўшчыкі з зоркай ад хаты да хаты, вадзілі з сабой казу ды мядзьведзя, спявалі ды танчылі, шчодра частавалі адзін аднаго прысмакамі.
То прапануюць аднавіць старадаўнюю зімовую традыцыю Жаніцьбы Цярэшкі як частку багатай беларускай культурнай спадчыны.
Уваход вольны.
📆 Дата і час: 10 студзеня ў 12.00
📍Месца: Saints Peter and Paul Byzantine Catholic Church,
705 Shenandoah Avenue, Peekskill, NY

🚀 Раян Гослінг ратуе чалавецтва. А мы — беларускую мову.
У 2026 годзе на вялікія экраны выйдзе фільм “Project Hail Mary” па аднаіменнай кнізе Эндзі Ўіра з Раянам Гослінгам у галоўнай ролі 🚀
Гэта гісторыя пра настаўніка навукі Райланда Грэйса, які прачынаецца на касмічным караблі за мільёны кіламетраў ад Зямлі — без памяці, але з місіяй:
🧪 выратаваць Сонца
🌍 выратаваць чалавецтва
🤝 і, магчыма, не заставацца ў гэтым космасе сам-насам
👉 І цяпер самае важнае.
Пакуль увесь свет рыхтуецца глядзець Project Hail Mary, мы хочам, каб беларускія чытачы маглі прачытаць гэтую кнігу па-беларуску.
📚 Зараз ідзе збор сродкаў на:
— рэдагаванне
— дызайн
— друк беларускага перакладу Project Hail Mary
💫 Падтрымліваючы гэты збор, вы падтрымліваеце:
— беларускую мову
— сучасную беларускую культуру
— доступ да сусветнай літаратуры для беларусаў
🤍 Кожны данат — гэта яшчэ адзін крок да таго, каб беларуская мова гучала не толькі ў мінулым, але і ў будучыні. Нават у космасе.
👉 Падтрымаць збор

👍5❤3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎨 Беларускае мастацтва ў Лос-Анжэлесе!
Калі вы ў Лос-Анжэлесе, запрашаем вас наведаць LA Art Show у LA Convention Center ў гэтыя выходныя.
На выставе будуць прадстаўленыя працы беларускіх мастачак:
✨ Алены Разанавай
✨ Лідзіі Яблонскай
Падтрымайце беларускіх творцаў і адкрыйце для сябе сучаснае беларускае мастацтва на адной з найбуйнейшых арт-падзей ЗША.
Файна жж!

👍9
🎧 Рэкамендуем да праслухоўвання
Алесь Плотка разам з гуртом «Сербскі Нож» запусцілі новы падкаст — «Чужая ніва».
У першым выпуску размова пачынаецца з дэкаланізацыі, але паступова пераходзіць да значна больш балючага і ўніверсальнага — адчування бездапаможнасці, самотнасці і пошуку апоры ў свеце, які развальваецца хутчэй, чым мы паспяваем яго асэнсаваць.
Гэта спакойная, іранічная і адначасова вельмі асабістая размова — пра «маленькага чалавека», пра сумневы, пра немагчымасць простых адказаў і пра патрэбу ў мысленні ўслых.
📌 Калі вам блізкія беларускія інтэлектуальныя размовы без пафасу, але з глыбінёй — раім паслухаць і падтрымаць новы праект.
🔗 Спасылка https://news.1rj.ru/str/serbskiynozh/1632

Telegram
СЕРБСКІ НОЖ
👍2