De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Forwarded from Медуза — LIVE
Выборы президента Российской академии наук в этом году превратились в фарс. «Медуза» рассказывает, что происходило на выборах в РАН и чем это может обернуться для будущего российской науки

ДАННОЕ СООБЩЕНИЕ (МАТЕРИАЛ) СОЗДАНО И (ИЛИ) РАСПРОСТРАНЕНО ИНОСТРАННЫМ СРЕДСТВОМ МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ, ВЫПОЛНЯЮЩИМ ФУНКЦИИ ИНОСТРАННОГО АГЕНТА, И (ИЛИ) РОССИЙСКИМ ЮРИДИЧЕСКИМ ЛИЦОМ, ВЫПОЛНЯЮЩИМ ФУНКЦИИ ИНОСТРАННОГО АГЕНТА

20 сентября состоялись выборы президента Российской академии наук. Предвыборную кампанию этого года сами академики назвали беспрецедентной: кандидаты жаловались на «черный пиар», а за день до голосования действовавший президент Александр Сергеев, считавшийся фаворитом, снял свою кандидатуру. Сергеев объяснил свой поступок «внешним административным давлением», после чего часть академиков объявила, что выборы превратились в фарс и предложила их бойкотировать.

Вот как проходили эти выборы, и почему это важно.
🤮2🤡1
З нечаканых археалагічных знаходак - меч часоў ВКЛ, які знайшоў МЧСнік у Дзвіне і перадаў у Полацкі музей-запаведнік. Незразумела, куды спіць Марзалюк, калі ў нас ёсць “пояс Вітаўта”, то мусіць быць і меч вялікага князя!
І зноў навіны з Полацка, толькі больш сумныя. У ПДУ адбылася буйная канферэнцыя пра падзелы Рэчы Паспалітай. Выдавалася б, 250-гадовы юбілей такой значнай падзеі трэба навукова адзначаць. Але гэта канферэнцыя была арганізаваная па ініцыятыве расійскага боку, пачаткова планавалася ў Смаленску, але беларускія гісторыкі асабліва не захацелі туды ехаць. Калі зірнуць на склад удзельнікаў, то бачым ідэалагічных работнікаў (Марзалюк, Раманаў) і гісторыкаў з ПДУ, у якіх і іншага выбару не было. Крыўдна, як з гэтага ўніверсітэта зрабілі зараз правадніка ідэалаў "русского мира". Працытуем віншавальнае слова міністра замежных спраў Расіі Лаўрова: "В Российскую империю вернулись исконно православные земли, население которых на протяжении нескольких столетий подвергалось искусственной полонизации". І беларускія гісторыкі зараз мусяць адпрацоўваць ідэалагічную павестку часоў Кацярыны ІІ пра "отторженная возвратих".
🤬3
Да 1 снежня можна падавацца на Летні інстытут па вывучэнню Цэнтральна-Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, які разлічаны на навукоўцаў з саліднымі навуковымі дасягненнямі. Тэма 2023 года - "Навуковае пісьмо ў лічбавую эпоху". Што важна, могуць падавацца навукоўцы з Беларусі.
👍1
А галоўнае, Акадэмія навук у супрацы з Генеральнай пракуратурай захоўвае нашу гістарчную памяць!
🤡4
Forwarded from BELTA
📌Беларусь обладает ноу-хау мирового уровня в ряде наукоемких высокотехнологичных сфер - НАН

В стране реализуется полная цепочка "научные исследования - новые технологии и научно-технические разработки - практическое освоение результатов", отмечают в НАН.
💩1🤨1
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адзначае 30-гадовы юбілей. Пад гэта ладзіцца вялікая канферэнцыя 6-7 кастрычніка, на вельмі прэстыжнай пляцоўцы - у Палацы Вялікіх Князёў Літоўскіх. Так атрымалася, што гэты юбілей супаў з яшчэ адной знакавай датай - 500-годдзем выдання ў Вільні "Малой падарожнай кніжкі". Падрабязнасці праграмы і форма рэгістрацыі - тут.
😁2
15 млн на проекты в области зравоохранения и машиностроения

Определено расходование остатков республиканского инновационного фона. Всего на начало 2022 года остатки составили 37 млн рублей (около 15 млн евро), их планируется потратить в 2022-2023 годах.

Большая часть средств пойдет на проекты в области здравоохранения: создание Центра гибридной кардиохирургии (РНПЦ “Кардиология”) в Минске - 12,7 млн евро, еще более 500 тыс. евро на создание нового производства лекарств (“АКАДЕМФАРМ”).

Оставшуюся сумму планируется потратить на создание производств автомобильных компонентов. На эти цели 2 млн евро получит ОАО “БАТЭ” и 170 тыс евро ОАО “Экран”

Распределение средств определено Указом №331 от 19.09.2022
👍2
Chatham House приглашает на свою презентацию "Мягкая сила" Запада и России в Беларуси глазами людей".

На мероприятии директор Chatham House Рыгор Астапеня расскажет:

▫️В каких странах бывали беларусы и что они думают про Запад и Россию?
▫️Где хотели бы жить и работать — и почему?
▫️Как беларусы оценивают влияние «западного образа жизни» и русской культуры?

Презентация пройдет 7 октября в 12:00 по минскому времени.
Формат: онлайн и офлайн в Варшаве.

Регистрация по ссылке.
👍2
Алесь Смалянчук парадаваў нас навіною, што выйшаў новы нумар “Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў”. Змест - на здымках. Абяцаюць хутка і бясплатную электронную версію!
3👍1
У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце выйшла новая калектыўная манаграфія. Як бачна па назве і зместу, нічога асабліва навуковага тут няма, але цікавяць два факты: адным з двух рэцэнзентаў кнігі выступіў былы міністр МУС, а зараз інспектар па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. Пры гэтым у кнізе можна сустрэць сярод справаздачаў пра дзейнасць фальклёрных калектываў і розныя цікавыя матывы: напрыклад, прыязнае стаўленне да каталіцкай царквы. Асабліва здзівіла, што пішуць пра Армію Краёвую, цалкам у нейтральным ключы. Ці то нейкая свая гульня, ці то Караеў не чытаў, што яму падсунулі?
👍7🌚2
Варта напісаць колькі слоў і пра яшчэ знаходку, звязаную з Каліноўскім, тым больш, што аўтар, Аляксандр Дзюкаў, прэзэнтаваў ужо ў верасні сваю новую кнігу (па аб'ёму больш падобную на брашуру) у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Уведзеныя ў зварот важныя дакументы, якія і дазваляюць ўдакладніць даціроўку "Лістоў з-пад шыбеніцы" (але пра тое, што яны маглі быць напісанымі не ў турме, а перад арыштам ужо даўно абмяркоўвалася беларускімі гісторыкамі), і апошні ліст Каліноўскага, накіраваны да сваёй каханкі Марыі Ямант. Але: 1) бачым ненавуковую і тэндэнцыйную інтэрпрэтацыю знаходак, з выкарыстаннем слоў "подложные", "фальсификация" і г.д. Чаму ўдакладненая даціроўка "Лістоў з-пад шыбеніцы" робіць іх раптам "подложнымі"? 2) Калі Дзюкаў так любіць слова фальсіфікацыя, то чаму ён публічна сцвярджае, што сам знайшоў дакументы ў Літоўскім гістарычным архіве? Гэта ён якім падпольным чынам туды прабраўся, калі ўезд яму ў Літву колькі гадоў забаронены? Ясна, што з архівам працаваў па найму хтосьці з беларускіх гісторыкаў, і цікава, толькі хто. Але тады аўра першаадкрывальніка Дзюкава крыху не такая яркая. 3) І нарэшце, высновы пра польскую ідэнтычнасць Каліноўскага на падставе мовы ліста да сваёй каханай вельмі дзіўныя. Думаю, ні для кога ніякай загадкай не з'яўляецца, якую мову ўжывала шляхта на беларуска-літоўскіх землях для ўнутранай камунікацыі. А пра складанасць ідэнтычнасці шляхты на Памежжы варта пачытаць як мінімум Бардаха, і для навукоўцаў зразумела, што мова можа ісці толькі пра некалькі ўзроўняў ідэнтычнасці. І польская мова для камунікацыі з людзьмі свайго сацыяльнага кола, і беларуская мова для камунікацыі з сялянамі, любоў да Беларусі і літоўскі патрыятызм - у гэты час і ў гэтым месцы адно другому не супярэчаць. А таму, што менавіта Каліноўскі ўпершыню звярнуўся да беларускага народа як палітычнага суб'екта - ніякія "знаходкі Дзюкава" не абвергнуць.
👍5👏2🔥1
Палыхаюць зараз палымяныя дыскусіі пра ўзнагароджанне Нобелеўскай прэміі міра, дзе сярод пераможцаў вельмі радасна бачыць і Алеся Бяляцкага. Варта таксама дадаць і ў кантэксце гэтага канала, што Алесь Бяляцкі - не толькі праваабаронца, але і гісторык беларускай літаратуры, які апублікаваў літаратуразнаўчыя тэксты пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса. Віншуем пераможцу і зычым яму атрымаць узнагароду на волі!
👍11