De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Chatham House приглашает на свою презентацию "Мягкая сила" Запада и России в Беларуси глазами людей".

На мероприятии директор Chatham House Рыгор Астапеня расскажет:

▫️В каких странах бывали беларусы и что они думают про Запад и Россию?
▫️Где хотели бы жить и работать — и почему?
▫️Как беларусы оценивают влияние «западного образа жизни» и русской культуры?

Презентация пройдет 7 октября в 12:00 по минскому времени.
Формат: онлайн и офлайн в Варшаве.

Регистрация по ссылке.
👍2
Алесь Смалянчук парадаваў нас навіною, што выйшаў новы нумар “Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў”. Змест - на здымках. Абяцаюць хутка і бясплатную электронную версію!
3👍1
У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце выйшла новая калектыўная манаграфія. Як бачна па назве і зместу, нічога асабліва навуковага тут няма, але цікавяць два факты: адным з двух рэцэнзентаў кнігі выступіў былы міністр МУС, а зараз інспектар па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. Пры гэтым у кнізе можна сустрэць сярод справаздачаў пра дзейнасць фальклёрных калектываў і розныя цікавыя матывы: напрыклад, прыязнае стаўленне да каталіцкай царквы. Асабліва здзівіла, што пішуць пра Армію Краёвую, цалкам у нейтральным ключы. Ці то нейкая свая гульня, ці то Караеў не чытаў, што яму падсунулі?
👍7🌚2
Варта напісаць колькі слоў і пра яшчэ знаходку, звязаную з Каліноўскім, тым больш, што аўтар, Аляксандр Дзюкаў, прэзэнтаваў ужо ў верасні сваю новую кнігу (па аб'ёму больш падобную на брашуру) у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Уведзеныя ў зварот важныя дакументы, якія і дазваляюць ўдакладніць даціроўку "Лістоў з-пад шыбеніцы" (але пра тое, што яны маглі быць напісанымі не ў турме, а перад арыштам ужо даўно абмяркоўвалася беларускімі гісторыкамі), і апошні ліст Каліноўскага, накіраваны да сваёй каханкі Марыі Ямант. Але: 1) бачым ненавуковую і тэндэнцыйную інтэрпрэтацыю знаходак, з выкарыстаннем слоў "подложные", "фальсификация" і г.д. Чаму ўдакладненая даціроўка "Лістоў з-пад шыбеніцы" робіць іх раптам "подложнымі"? 2) Калі Дзюкаў так любіць слова фальсіфікацыя, то чаму ён публічна сцвярджае, што сам знайшоў дакументы ў Літоўскім гістарычным архіве? Гэта ён якім падпольным чынам туды прабраўся, калі ўезд яму ў Літву колькі гадоў забаронены? Ясна, што з архівам працаваў па найму хтосьці з беларускіх гісторыкаў, і цікава, толькі хто. Але тады аўра першаадкрывальніка Дзюкава крыху не такая яркая. 3) І нарэшце, высновы пра польскую ідэнтычнасць Каліноўскага на падставе мовы ліста да сваёй каханай вельмі дзіўныя. Думаю, ні для кога ніякай загадкай не з'яўляецца, якую мову ўжывала шляхта на беларуска-літоўскіх землях для ўнутранай камунікацыі. А пра складанасць ідэнтычнасці шляхты на Памежжы варта пачытаць як мінімум Бардаха, і для навукоўцаў зразумела, што мова можа ісці толькі пра некалькі ўзроўняў ідэнтычнасці. І польская мова для камунікацыі з людзьмі свайго сацыяльнага кола, і беларуская мова для камунікацыі з сялянамі, любоў да Беларусі і літоўскі патрыятызм - у гэты час і ў гэтым месцы адно другому не супярэчаць. А таму, што менавіта Каліноўскі ўпершыню звярнуўся да беларускага народа як палітычнага суб'екта - ніякія "знаходкі Дзюкава" не абвергнуць.
👍5👏2🔥1
Палыхаюць зараз палымяныя дыскусіі пра ўзнагароджанне Нобелеўскай прэміі міра, дзе сярод пераможцаў вельмі радасна бачыць і Алеся Бяляцкага. Варта таксама дадаць і ў кантэксце гэтага канала, што Алесь Бяляцкі - не толькі праваабаронца, але і гісторык беларускай літаратуры, які апублікаваў літаратуразнаўчыя тэксты пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса. Віншуем пераможцу і зычым яму атрымаць узнагароду на волі!
👍11
⚡️Шавялёў | Святая зямля, імперыя і Беларусь⚡️
У 31 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Шавялёвым калектыўнае даследванне "Воображая Палестину: Святая земля и русская идентичность в XIX - начале XXI в." (СПб., 2021). Абмяркоўваем кнігу ў цэлым, беларускія сюжэты і падрабязна спыняемся на дзейнасці беларускіх аддзелаў Імператарскага праваслаўнага палестынскага таварыства".
Уласна пачытаць даследванне можна ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (на жаль у свабодным продажы няма, але каму трэба, то пішыце ў асабістыя).

А падпісацца на тэлеграм-канал Дзмітрыя Шавялёва "Левантийская тетрадь" можна тут.
👍3
6 кастрычніка на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла канферэнцыя "Архітэктурная спадчына Іосіфа Лангбарда і сучаснасць", прысвечаная 140-годдзю славутага архітэктара. Без Лангбарда нам цяжка уявіць сучасны ландшафт Мінска, настолькі знакавымі і вызначальнымі сталі яго будынкі. Падчас канферэнцыі прэзэнтавалі і дакументы з архіва Іосіфа Лангбарда, якія знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, з якімі папярэдне можна азнаёміцца вось тут.
👍3
Публікуем чарговае даследаванне ў межах праекта распрацоўкі рэформаў Beehive, які каардынуе Інстытут “Палітычная сфера”. Якім чынам выглядае зараз дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі, якія асноўныя прычыны нежадання нараджаць дзяцей, і галоўнае, якімі мерамі можна пераламіць сітуацыю – чытайце пра гэта ў новым даследаванні.
👍2
А тым часам Прэзідыум НАН Беларусі абвесціў конкурс "Лепшы навуковец НАН Беларусі - 2022". Як паказвае практыка ўзнагароджання з 2018 года, для перамогі пажадана быць акадэмікам ці, як мінімум, дырэктарам інстытута. Таму большасці навукоўцаў НАН Беларусі можна расслабіцца. Здавалася б, Год гістарычнай памяці... але галоўны гісторык краіны Аляксандр Каваленя ўжо мае такую ўзнагароду 2019 года, таму інтрыга захоўваецца!
🤔2
Хм, чамусьці без усялякіх абвестак адбылася важная кадравая змена, якую атрымалася выявіць толькі па другасных крыніцах. У Навуковай акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа новы дырэктар - Станіслаў Юрэцкі. Далейшы кар'ерны рост маладога археолага, які ўзначальваў Савет маладых вучоных НАН Беларусі. Раней ён быў намеснікам дырэктара па навуцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі (зараз на сайце Інстытута гэта пазіцыя вакантная). Зірніце ўважліва на спіс яго асноўных публікацый. У якасці замдырэктара Інстытута гісторыі Станіслаў Юрэцкі паспеў засвяціцца на "Уроке гісторыі" Аляксандра Лукашэнкі.
👍3
Полоцк как полигон “русского мира”

После юбилея первого раздела Речи Посполитой, отпраздновали в Полоцке и 210-летие битвы за город в 1812 году — конференция, реконструкция сражения, новый экскурсионный маршрут….

На политическом уровне события того времени уже перестали быть русско-французской войной, как предписывает беларусская национальная традиция и мировая историография. Это уже война “Отечественная”, хотя с аннексии Беларуси в состав России прошло всего 17-40 лет. Революционная Франция - враг, а российский - император великий освободитель и благодетель.

Если ОНТ сделал относительно нейтральный репортаж, хотя и тут не обошлось без “освобождения города” и “отечественной войны”, то местные власти не сдерживали себя в демонстрации любви к Российской империи.

Зампред исполкома С. Валюшина объявила, что реконструкция сражения “смогла повторить трехмесячный период истории, когда Полоцк не принадлежал себе, когда по нем ступала нога вражеского солдата. … Полочанне свята хранят память о каждом герое”. Ни больше, ни меньше. Местный “Полацкі веснік” солидарен с идеологической вертикалью — “Отечественная война”, “освобождение”, ”враги“…

Надо отдать должное, что участники из России не так сильно увлекались российской имперской риторикой. Больше говорили о точности реконструкции, любви к истории и даже “благородстве” (с обоих сторон) в той войны.

Год исторической памяти
😢3👍1
Школа даследаванняў Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы Універсітэта Рэгенсбурга набірае дактарантаў. Перавага аддаецца транснацыянальным праектам. Ёсць стыпендыя. Дэдлайн - 20 лістапада 2022 года. Падрабязнасці - тут.
👍1
Дэдлайн для падачы заявак на чарговую канферэнцыю BASEES (брытанскай асацыяцыі славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў) працягнуты да 23 кастрычніка, можна паспець падацца! Канферэнцыя запланаваная на 31 сакавіка - 2 красавіка 2023 года, Глазга.
👍1
Вельмі сумная навіна, памёрла Вольга Вікентаўна Цярэшчанка, выбітны сацыёлаг. Яна фактычна стварыла кафедру сацыяльных камунікацый БДУ, апошнімі гадамі працавала там прафесарам, была выдатным знаўцам метадалогіі сацыяльных навук. Мы памятаем яе як светлага, прыязнага чалавека, які заўсёды спяшаўся на дапамогу. Развітанне адбудзецца 18 кастрычніка на Альшэўскага, 12, з 11.00 да 11.45.
😢9😁1