Якімі былі найбольш папулярныя мішэні ў этнічных анекдотах на поўдні Беларусі – частка 2
Пачатак вышэй
Аўцюкоўцаў у анекдотах высмейвалі як перыферэйную групу ў беларускім кантэксце. Вялікая колькасць жартаў паказвала іх «адсталасць» ці хітрасць палешукоў (іншыя тэмы – глупства, п’янства, сквапнасць, зласліваць і г.д.). Вось прыклад анекдота.
«Аўцюкі нашлі пушку. Ну, нашлі пушку, раскапалі, пачысцілі ўсё нармальна. – Куда, – гаворыць, – будам паліць?
– Давай на Малыя Аўцюкі.
– Не, – гаворыць, – там мой браценнік жыве. Давай лучшэ на Глінную Слобаду.
Началі шарыць-шарыць, снарады не падходзяць. Загналі аднаго снарада. Ну, чым выстраліць. Давай кувалдай. Ды, как у<...>і, а яна як рванула. Параскідала іх. Ну, яны ўстаюць, атрухваюцца.
– Ты бачыш, – гавораць, – як грахатнула.
– Ды што тут грахатнула, вот што там цяпер у Гліннай Слабадзе робіцца.»

😁34🔥2❤1
Як пскавічы двойчы за паўстагоддзя спрабавалі ўзяць старажытны Полацк
Пра гэта піша расійскі гісторык Віталь Клейменаў у зборніку «Актуальные проблемы источниковедения». Супастаўленне пскоўскіх летапісаў паказала: у розных варыянтах апісаны адныя падзеі – паходы на Полацк 1357/58 г. і 1406 г., што сталі следствам канфліктаў з ВКЛ.
У 1349 г. пскавічы адмовіліся прызнаваць Андрэя Альгердавіча сваім князем, у адказ на гэта ў Полацку абрабавалі пскоўскіх купцоў, а князь з палачанамі разарыў памежныя сёлы. З-за Чорнай смерці, якая дабралася да Пскова ў 1352 г., помста адбылася толькі ў 1357/58 г. Пскавічы не ўзялі Полацк (на ілюстрацыі – рэканструкцыя Паўла Татарнікава), аднак спустошылі яго наваколле.
У 1406 г. сілы Вітаўта ўварваліся ў Пскоўскую зямлю. Прычым, як сцвярджаюць пскоўскія летапісы, яны здзейснілі масавае забойства дзяцей, дэманстатыўна сабраўшы іх целы ў дзве ладдзі. У адказ пскавічы з войскам у 700 чалавек пайшлі на Полацк, але іх сіл зноў хапіла толькі на блакаду горада і спусташэнне наваколля.

👍16👀9🤯5❤4
Як выглядаў першы зроблены ў Беларусі кампутар
Пра гэта паведамляецца ў апошнім нумары часопіса «Наука и инновации». У 1986 годзе Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын у Мінску скончыў распрацоўку першай персанальнай ЭВМ – ПЭВМ ЕС-1840 (на здымку). Першы персанальны кампутар у Беларусі пачалі выпускаць на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі. Да 1989 года было выпушчана каля 7 тысяч адзінак мадэлі.
ЕС-1840 меў прадукцыйнасць у 1 мільён аперацый у секунду, аператыўную памяць да 256 КБ і знешнюю на 2 гнуткіх магнітных дысках. Кампутар складаўся з 5 незалежных блокаў: працэсара, дыскавых назапашвальнікаў, манітора, клавіятуры і прылады для друку. Кампутарная мыш не прадугледжвалася.
Усяго да 1991-га ў БССР было выраблена больш за 100 тысяч персанальных ЭВМ, што істотна перавышала прадукцыйнасць іншых аналагічных прадпрыемстваў СССР. Аднак гэтыя мадэлі – клоны персанальных кампутараў IBM – адставалі ад замежных аналагаў на некалькі гадоў.

👍17🔥11🥴4✍3
Што цікавага прапануе Фестываль навукі, які пройдзе ў Мінску ў суботу?
6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе адбудзецца Фестываля навукі. Праграма падыдзе і дзецям, і дарослым.
Навуковыя шоу, майстар-класы, лекцыі будуць размешчаны на некалькі тэматычных пляцоўках: Космас, Смак навукі, Медыцына, Экалогія (птушкі) і інш. Напрыклад, на першай пляцоўцы адбудзецца сустрэча з касманаўтамі Марынай Васілеўскай і Алегам Навіцкім, а таксама астрафатографам Вiктарам Малышчыцам, якія раскажа, як зрабіць уласныя здымкі космасу, не маючы спецыяльнай тэхнікі.
Акрамя таго, у межах гістарычнага лекторыя адбудзецца некалькі выступаў: сярод іншага навукоўцы раскажуць па архітэктурную спадчыну міжваеннага перыяду і асаблівасці археалагічных даследаванняў у Беларусі. Цалкам праграму глядзіце тут. Квіткі: 12 р – усе катэгорыі грамадзян; 6 р – пенсіянеры і бацькі шматдзетных сем'яў (з арыгіналам пасведчання); бясплатна – дзеці да 7 гадоў, школьнікі студэнты (з арыгіналам пасведчання).

👍14✍5🔥3🤡2🥴2
Беларускіх даследнікаў запрашаюць на стыпендыю «Месяц у Польшчы» (дэдлайн – 30 верасня)
Стыпендыя ад Mieroszewski Centre прызначана для ўдзелу ў навукова-даследніцкіх праектах у Польшчы для навукоўцаў з Украіны, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Расіі.
Стыпендыяльная праграма дазволіць правесці адзін месяц у Польшчы, праводзячы даследаванні па гісторыі, культуры і спадчыне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Стыпендыя складае 6500 злотых. Праграма падтрымае праекты, якія могуць уключаюць архіўныя і бібліятэчныя даследаванні, інтэрв'ю, палявыя назіранні і інш.
Дэдлайн для падачы заявак – 30 верасня. Усе падрабязнасці тут.

👍9🔥9
160 гадоў таму Канстанцін Ельскі прыбыў у Паўднёвую Амерыку, дзе сабраў калекцыі раслін і жывёл
Канстанцін Ельскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў 1837 годзе в. Ляды (цяпер Чэрвеньскі раён). Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта і на матэматыка-натуральным факультэце Кіеўскага. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1863 года вымушаны быў бегчы. У 1865-м уладкаваўся ў Парыжы ў Прыродазнаўчы інстытут і пагадзіўся на прапанову наведаць калонію Французская Гвіяна, каб падрыхтаваць для музеяў калекцыі казурак, пудзілы і шкуры звяроў і птушак.
З 1865-га ў Французскай Гвіяне (мяжуе з Бразіліяй і Сурынамам) вывучаў фаўну, у 1869-м перабраўся ў Перу (на здымку), дзе працягнуў свае біялагічныя і геалагічныя даследаванні. Удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці прыродазнаўчага музея ў Ліме.
З 1878-га К. Ельскі жыў у Польшчы. Ужо пасля яго сыходу з жыцця (1896 г.) пабачыла свет кніга ўспамінаў навукоўца «Popularno-przyrodnicze opowiadania z pobytu w Gujanie francuskiej i po części w Peru, od 1865 - 1871».

❤22👍10🔥4
Выйшаў навучальны дапаможнік «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага»
Выданне Аляксандра Краўцэвіча мае аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выкладчыкаў ВНУ, а таксама самастойнае вывучэнне праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага.
Артыкулы, рэцэнзіі, дыскусіі ў Дадатках дэталізуюць важныя аспекты праблемы і паказваюць звязаныя з ёй супярэчнасці не толькі навуковага характару. Дапаможнік створаны на аснове манаграфій Аляксандра Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» і «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248 - 1377 г.».
Раней навучальны дапаможнік «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага» з’явіўся ў сеціве ў электронным выглядзе. На вокладцы – малюнак-рэканструкцыя Наваградка XIII-XIV ст. Паўла Татарнікава.

👍32🔥19👏6❤4🤪2😁1
Рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе для маладых навукоўцаў, якія даследуюць паходжанне прадметаў мастацтва (дэдлайн – 1 кастрычніка)
Getty Research Institute (Лос-Анджэлес, ЗША) прымае заяўкі ад даследнікаў з усяго свету ў сферы мастацтвазнаўства на тэму паходжання мастацкіх аб’ектаў. Кандыдатам прапануецца прапанаваць праекты, як індывідуальныя, так і сумесныя, якія адлюстроўваюць уласнасць, перадачу і перамяшчэнне прадметаў мастацтва з усіх рэгіёнаў свету і перыядаў часу.
Тым, хто пройдзе адбор, будзе прапанавана 9-месячная рэзідэнцыя (верасень 2026 - чэрвень 2027) і стыпендыя памерам 30-35 тысяч долараў. Усе падрабязнасці тут. Дэдлайн для падачы заявак – 1 кастрычніка.

👍14😎5😁3
Што паказала даследаванне крыпты-капліцы роду Качаноў у Смаргонскім раёне
Пра гэта піша Уладзіслаў Крумплеўскі з Інстытута гісторыі ў зборніку «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2024 г.». Пад падлогай капліцы ў вёсцы Івашкаўцы знайшлі 6 цынкавых саркафагаў і 3 драўляных труны. У пахаваннях, акрамя аднаго, адсутнічалі галовы, яны былі наўмысна «адарваныя».
Вентыляцыйныя каналы захавалі сухі клімат, таму ў муміфікаваных захавалася адзенне ў добрым стане. Але былі выкрадзеныя нацельныя крыжыкі, пярсцёнкі і іншыя ўпрыгожанні. Сярод смецця знайшлі бутэлькі з-пад алкаголю і фрагмент газеты «Савецкі спорт» за 21 мая 1978 г.
Можна сцвярджаць, што ў крыпце пахаваны бацька і дачка, астатнія пахаваныя пакуль не вядомыя. Сам праект капліцы-крыпты быў зацверджаны 1908 г., але па некаторых прыкметах (напрыклад, па белых фарфоравых гузіках) пахаванне можна аднесці да другой паловы XIX стагоддзя. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: дзе знаходзіліся труны і саркафагі да пабудовы капліцы-крыпты?

🤔23👍4
Польская кніга пра Пінскія балоты: у чым унікальнасць выдання?
У сеціве прадаецца другое выданне кнігі «Пінскія балоты. Прырода, веды і палітыка ў польскім Палессі да 1945 года». Кніга Славаміра Лотыша, якая пабачыла свет у 2023 г., атрымала некалькі ўзнагарод у Польшчы: выданне ўражвае тым, што свядома напісана з экалагічнага пункту гледжання.
Да савецкай меліярацыі Палессе моцна адрознівалася ад іншых рэгіёнаў: сена збіралі, стоячы па калена ў гразі, гандаль вёўся непасрэдна з лодак на пінскім рынку, а цэнтральная частка Палесся на некалькі месяцаў у годзе ператваралася ва ўнутранае мора.
Польскія ўлады мелі планы па асушванню, што адкрыла б шлях да каланізацыі Палесся і перасялення сюды польскіх сялян. У рэцэнзіі на кнігу адзначаецца: «Гэтая, здавалася б, «нічыйная зямля» магла б дадаткова функцыянаваць як клін, які аддзяляе нацыянальна індыферэнтнае беларускае насельніцтва ад больш нацыянальна арыентаванага ўкраінскага». Але сапраўдная рэвалюцыя з асушваннем балот адбылася на Палессі толькі ў 1950-х.

👀15🔥13👍8❤2💔1
Штучны інтэлект не спраўляецца з беларускай мовай
Пра вынікі эксперыментаў піша ў апошнім нумары DiSlaw, часопісе для немяцкамоўнай супольнасці пра славянскі мовы, Таццяна Назаранка з Зальцбургскага ўніверсітэта. Адзін з эксперыментаў ацэньваў здольнасць GPT-4o растлумачыць, што такое Тарашкевіца і Наркамаўка, і зрабіць гэта на беларускай мове.
Па выніках эксперыментаў GPT-4o прадэманстраваў паўтаральныя недахопы: змешванне двух стандартных разнавіднасцяў, ігнараванне граматычных і пунктуацыйных памылак і аддачу перавагі расійскацэнтрычным здагадкам. Нават з падказкамі, заснаванымі на правілах, мадэль схільная да няправільных інтэрпрэтацый. Унутраныя рэсурсы ChatGPT падкрэсліваюць негатыўны ўплыў рускай мовы на беларускую. Рэальны прагрэс мадэлі запатрабуе цеснага супрацоўніцтва з беларускай лінгвістычнай супольнасцю, піша Назаранка.
Цікава, што рускамоўныя вынікі аднаго з эксперыментаў класіфікавалі «Наркамаўку» як «жаргон» ці «крымінальны слэнг».

😢32😁10🤔7🤬5🤷♂3🥰1💯1
Чаму канфліктавалі купцы і ўласнікі мастоў на беларускіх землях у 1760-х
У другой пал. 1760-х улады ВКЛ стымулявалі развіццё транспартнай інфраструктуры, піша Андрэй Дзятчэня ў апошнім нумары «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». Будаваліся масты, гаці (насцілы з сухога галля ці бярвення) і гэблі (насыпы праз нізкія багністыя ўчасткі). Аднак з-за матэрыялу (амаль заўсёды драўніны) патрабаваўся часты рамонт, што было дорага.
Рэвізіі ўскрывалі на беларускіх землях шэраг супярэчнасцей паміж уласнікамі мастоў, грэбляў і купцамі. Першыя ўсімі сродкамі спрабавалі атрымаць плату за праезд (завальвалі аб’езды, прымусам скіроўвалі на аб’ект ці нават рабавалі тых, хто не хацеў плаціць), але не выконвалі патрабаванні канвакацыйнага сейма аб падтрыманні камунікацый у добрым стане. А купцы рознымі шляхамі спрабавалі абмінуць інжынерныя збудаванні, нягледзячы на іх стан (рэвізіі фіксавалі вялікую колькасць аб’ездаў).
Рэвізіі паклалі пачатак уніфікацыі – у тым ліку ўніфікацыі памеру спаганяемага за праезд мыта.

👍23❤13🕊2
У Беларусі знайшлі новы для навукі «поўзаючы грыб»
Пра гэта паведамляе навуковы аддзел Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Узоры невядомага міксаміцэта (на здымку) сабраў супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. В. Купрэвіча Яўген Мароз.
Міжнародны калектыў навукоўцаў з Беларусі, Германіі, Латвіі, ЗША і Расіі ў выніку сумеснага комплекснага даследавання прыйшоў да высновы: гэта новы для навукі від міксаміцэтаў. Цяпе поўная яго назва з аўтарскай абрэвіятурай уключае імя беларускага даследчыка: Lycogala persicum Leontyev, J. Kluša, E. Moroz, Millican & Ishchenko.
Міксаміцэты называюць «паўзучымі грыбамі». Гэты клас слізевікоў (Mycetozoa) спалучае рысы як раслін, так і жывёл. Міксаміцэты маюць яркае афарбаванае і жывуць на сырой драўніне паваленых дрэў альбо лясной подсцілцы, перамяшчаючыся ў больш цёмныя, вільготныя месцы.

👍26🔥13🤔8❤3
Выйшла кніга пра гісторыю беларускага капіталізму
Гісторык Андрэй Кіштымаў выдаў кнігу «Школа капитализма: очерки истории предпринимательства Беларуси конца XVIII - начала XX в.». У выданні сярод іншага разглядаецца эканамічная спадчына Рэчы Паспалітай, малы і сярэдні бізнес у беларускіх губернях Расійскай імперыі, роля Нёманскага воднага шляху, габрэйскі бізнес, уплыў польскага і расійскага капіталу на развіццё беларускай эканомікі.
Таксама разглядаецца пытанне пра даты заснавання прадпрыемстваў – на прыкладзе ЗАТ «Мілавіца» (фабрыка «Франсуа-Турнье» была заснавана ў Мінску ў 1908-м грамадзянамі Францыі).
У кнізе 369 старонак. На вокладцы – здымак Добрушскай папяровай фабрыкі, заснаванай у 1870 годзе.

🔥37👍20❤6😁2🤔1
Мова Беларусі XIX стагоддзя ў творчасці Яна Баршчэўскага
Пра аналіз зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» піша ў апошнім нумары часопіса Prace Językoznawcze прафесарка Беластоцкага ўніверсітэта Беата Курыловіч. Ян Баршчэўскі ў польскамоўных творах выкарыстоўваў моўныя сродкі з гаворак Полацкага рэгіёна.
Пан Завальня звяртаецца да ўсіх па-польску, а сяляне адказваюць па-беларуску, што надае апісаным падзеям адчуванне праўдзівасці (Oj, łaskawy panie, wpuśćcie nas na nocleg – noc ciemna, niczego nie widać, a drogę tak zasypało, że i znaleźć nie idzie). І непаразуменняў няма.
Баршчэўскі ўплятае ў тэкст беларускія прыказкі і песні (Najechała hasciej, Pounyj dwor, pounyj dwor. Wybiraj, Marynka, Katoryj twoj, katoryj twoj), прыводзіць беларускія імёны (Achrem, Janko, Marysia). Стылістычныя аперацыі бачныя на ўсіх узроўнях: графічна-фанетычным, граматычным і лексічным.
Раней стала вядома, што стаіць за малазразумелым фрагментам у лісце Яна Баршчэўскага ад 10 верасня 1843 года.

❤32👍10🔥5🏆1
Фіктыўныя раздзелы сем’яў і «жаночая рэспубліка». Як мянялася пасляваенная вёска
Пра гэта піша Алена Сумко ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта». У 1945 - 1948 гг. існавалі істотныя рэгіянальныя адрозненні: у Заходняй Беларусі колькасць сялян-аднаасобнікаў рэзка скарацілася толькі пасля пачатку масавай калектывізацыі (1949 г.).
Фіксаваліся фіктыўныя раздзелы сем’яў: на паперы людзі былі разведзены, а на самой справе мелі прысядзібны ўчастак, разлічаны на двух самотных калгаснікаў.
Жыхары ўсходніх рэгіёнаў масава мігравалі ў раёны Заходняй Беларусі («тут не так разбіта»). Павялічылася пазашлюбная нараджальнасць, рост колькасці маці-адзіночак. Мужчыны, з’ехаўшы на заробкі, уступалі паралельна ў новыя шлюбы. З-за дыспрапорцыі палоў нівеліравалася дзяленне на «мужчынскія» і «жаночыя» прафесіі.
На кіруючыя пасады актыўна сталі прызначаць жанчын. Так, за Асвейшчынай у калектыўнай памяці замацавалася ўспрыманне рэгіёну як «жаночай рэспублікі»: амаль усе ключавыя пасады займалі жанчыны, нават пасаду пракурора.

👍26❤9🤔6💔2😱1🤡1
У Беларусі ўпершыню знайшлі затопленае паселішча XII-XIII ст.
Навукоўцы Інстытута гісторыі пад кіраўніцтвам Івана Спірына сумесна з дайвінг-цэнтрам «Марскі Пегас» упершыню знайшлі на тэрыторыі Беларусі рэшткі затопленага ўмацаванага паселішча XII-XIII ст. Паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 м знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні ў сярэднім 1 м, паведамляе Інстытут гісторыі.
Падчас разведачнай экспедыцыі быў зняты план паселішча, былі сабраны матэрыялы – упрыгожванні, зброя, прылады працы, прадметы побыту (на здымку).
Навукоўцы адзначаюць: папярэдне можна зрабіць выснову, што дадзенае паселішча было знішчана падчас вайсковага канфлікту ў XIII ст. і ў дадзены момант уяўляе сабой недаследаваны, закансерваваны вадой закрыты археалагічны комплекс. У сваім паведамленні Інстытут гісторыі не стаў раскрываць яго месцазнаходжанне.

👍37❤14🔥8🤔2😱1
Чаму стала бэстсэлерам кніга «Усходні фронт: гісторыя Вялікай вайны 1914 - 1918»
Год таму выйшла кніга брытанскага гісторыка Ніка Лойда пра Усходні Фронт Першай сусветнай вайны, дзе, у тым ліку, апісваюцца падзеі на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, няўдалае расійскае наступленне на возеры Нарач у 1916 г. і Брэсцкі мір у 1918 г. Кніга мела поспех і атрымала прызнанне, трапіўшы ў спісы New York Times Bestseller і The Economist Best Book of 2024.
Чаму выданне мае высокія ацэнкі? Справа ў тым, што баявыя дзеянні на Усходзе доўгі час успрымаліся як другарадны аспект жорсткіх баёў на Заходнім фронце. Імі мала цікавіліся, не разумеючы маштаб падзей: на Усходнім фронце былі забітыя або параненыя мільёны салдат і мірных жыхароў.
Нік Лойд запоўніў гэты прабел, абапіраючыся на найноўшыя даследаванні, сведчанні відавочцаў і мемуары. Крытыкі адзначаюць, што яго 672-старонкавая кніга – першае буйное выданне ў заходніх краінах пра Усходні фронт Першай сусветнай вайны за апошнія паўстагоддзя.

👍32🔥14❤4🙏1
Беларусь уключылі ў топ краін па выкідах парніковых газаў падчас гандлю малочнымі прадуктамі
Навукоўцы з Сіенскага ўніверсітэта (Італія) у свежым нумары часопіса Resources, Environment and Sustainability адзначаюць: выкіды парніковых газаў ад малочных сістэм звычайна ацэньваюцца ў момант вытворчасці, але варта зірнуць і на выкіды, якія ўтвараюцца падчас гандлю (гэта 9% ад усіх).
Аналіз даследнікаў быў заснаваны на дадзеных за 2015 год, якія ахопліваюць 254 тэрыторыі і ўлічваюць 21 тавар малочнай прадукцыі. У міжнародным гандлі малочнай прадукцыяй дамінуюць некалькі краін, прычым на 20 краін-імпарцёраў/экспарцёраў прыпадае каля 70% сусветных выкідаў у гандлі.
Па разліках навукоўцаў найбольшыя выкіды CO2 падчас гандлю малочнай прадукцыяй былі ўтвораныя: экспартам з Новай Зеландыі ў Кітай (8 млн тон), экспартам з Беларусі ў Расію (4,5 млн тон), экспартам з ЗША ў Кітай (4 млн тон) і ў Мексіку (4 млн тон).

🤔18😢6😁5👀4🤡3❤1👍1👏1
З-за «чорных капальнікаў» Інстытут гісторыі прапануе ўвесці жорсткія абмежаванні
У свежым зборніку «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе» прадстаўнікі Інстытута гісторыі паведамілі па абвастрэнне даўняй праблемы «чорных капальнікаў». Адзначаецца, што імі «разбураюцца помнікі ахеалогіі», а на рэсурсах Belklad і Kufar «пастаянна фінсуюцца факты незаконнага абароту атэфактаў» – хаця тыя з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы.
Крытыкуюцца прыватныя музеі і адна з мінскіх кропак продажы кавы, на сценах якой вісяць археалагічныя атэфакты (старэй за 120 год). У Інстытуце гісторыі наракаюць, што праваахоўныя органы «не заўсёды» ўспрымаюць такія факты як «сур’ёзнае злачынства» – а ўспрымаюць хутчэй як арыгінальнае захапленне.
Таму прадстаўнікі Інстытута гісторыі прапануюць заканадаўча ўвесці поўную забарону для фізічных асоб на выкарыстанне тэхнічных сродкаў для археалагічнага пошуку (металашукальнікаў, магнітных прыбораў і інш.). Рыхтуюцца прапановы па ўнясенні зменаў у артыкул 20.6 КаАП.

👍26🤡13🤔3🗿3🤷3❤2😭1
Выйшла кніга «Парыжская школа: Беларускі Манпарнас»
Парыжская школа — мастацкая плынь першай паловы ХХ стагоддзя, якая аб’ядноўвае некалькі пакаленняў інтэрнацыянальнай супольнасці мастакоў. У кнізе (укладальнік і аўтар артыкулаў Ала Зміева) у лаканічнай форме прадстаўлены жыццёвыя і творчыя біяграфіі Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна, а таксама іншых мастакоў- выхадцаў з Беларусі: Шрагі Царфіна, Мішэля Кікоіна, Восіпа Любіча, Пінхуса Крэменя, Роберта Геніна і інш.
Кніга ад выдавецтва «Беларусь» багата ілюстраваная, мае 119 старонак. Гэта своеасаблівы даведнік, які дазваляе таксама пазнаёміцца з мастацкімі маршрутамі і зазірнуць у мінулае вялікіх і малых населеных пунктаў Беларусі.

🔥27👍9❤4👏1