«Мінск шалеў». Беларусь падчас Першай сусветнай – у кнізе брытанскай медсястры
Зоя Траццяк у «Весніку Полацкага дзяржунівесітэта» прааналізавала дакументальна-мастацкую кнігу пісьменніцы Фларэнс Фармбара «З царскай арміяй. Медыцынская сястра на рускім фронце: 1914 - 1918». Яна прыехала з Вялікабрытаніі ў Расійскую імперыю, працавала гувернанткай, а падчас вайны – медсястрою (затым вярнулася на радзіму).
У кнізе – Брэст, Гродна і іншыя населеныя пункты: «Мінск шалеў; кожны дом, хаціна ці хлеў запоўніліся вайскоўцамі, а па вуліцах рухаліся масы людзей у форме і ваенная тэхніка», «Цэны неверагодна выраслі».
Аўтарка стала «летапісцам» трагічнага жыцця бежанцаў: «Іх цяжкае становішча ірвала сэрца. Яны бралі з сабой усё, што маглі: коней, кароў, свіней, птушку і хатняе начынне, размешчанае на возе… Часам воз ламаўся, і сям’я, збянтэжаная і напалоханая, вырашала заставацца побач са сваімі каштоўнасцямі… пакуль іх таксама не гналі наперад казацкая нагайка або яшчэ больш жахлівая перспектыва блізкасці ворага».

💔30👍11❤4🔥3🤔1😨1
Што чуваць пра «карабель прышэльцаў», які набліжаўся да Зямлі?
3I/Atlas – усяго толькі трэці міжзоркавы аб'ект з-за межаў Сонечнай сістэмы, які атрымалася заўважыць у нашым небе. Адсюль і яго назва, піша BBC. У адрозненне ад большасці вядомых камет, якія круцяцца вакол Сонца, траекторыя і хуткасць гэтай паказваюць на тое, што яна прыляцела з іншай часткі нашай галактыкі і толькі пралятае міма.
Некаторыя асаблівасці 3I/Atlas далі падставу выказаць здагадку, што яна можа быць штучнай («караблём прышэльцаў»). Але ўжо не застаўся сумневаў, што гэта камета. Напрыканцы кастрычніка яна абмінула Сонца, а зараз рыхтуецца развітвацца. 19 снежня 3I/Atlas праляціць міма Зямлі на бяспечнай адлегласці 270 мільёнаў кіламетраў, амаль удвая далей ад нас, чым Сонца.
Нават астраномы-аматары змогуць убачыць камету з дапамогай тэлескопа з васьміцалевым аб'ектывам. Паколькі да гэтага часу людзі бачылі толькі тры міжзорныя каметы, нам яшчэ шмат чаго трэба даведацца пра гэтых старажытных падарожнікаў.

🔥14👾11👍6👏5❤🔥1😁1
У чым унікальнасць кафлі з Наваградка XVI - XVII ст., якая цяпер у калекцыі Рускага музея
Пра гэта піша Алена Папова ў апошнім нумары расійскага часопіса «Актуальные проблемы теории и истории искусства». У 1959 - 1967 гг. у Наваградку экспедыцыя з Ленінграда знайшла кафлю, якія цяпер знаходзіцца ў Рускім музеі (Санкт-Пецярбург). На ілюстрацыі: адзіная кафля з рэлігійным сюжэтам – з галоўкай херувіма.
У Наваградку з сярэдзіны XIV ст. існавала ўласная кафляная вытворчасць. Разнастайнасць тыпаў і арнаментаў дэманструе, што мясцовыя майстры працавалі для грамадзян рознага дастатку (мяркуючы па прысутнасці ўзору з геральдычнай кампазіцыяй і ўзораў з простым геаметрычным арнаментам).
Ад твораў з гарадоў Польшчы і Літвы наваградская кафля адрознівалася спецыфічнай тэхналогіяй вытворчасці. А ў прастаце мастацкай інтэрпрэтацыі рэнесансных і барочных малюнкаў заключаюцца «непаўторнае абаянне наваградскіх плітак і непасрэднасць пераасэнсавання беларускімі вытворцамі еўрапейскіх узораў».

💔20👍9❤6🔥1👏1🌚1
Інстытут ВКЛ абвяшчае сëмы конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха
Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны ВКЛ у XIX - XX стагоддзі, а таксама па аналагічных праблемах звязаных з гісторыяй прынамсі дзвюх краін зямель былога ВКЛ (Беларусь, Літва, Польшча і Украіна).
На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2024 - 2025 гадах. Тэрмін прадстаўлення прац – 1 студзеня 2026 года. Просім дасылаць працы на адрас: rustis@ldki.lt
Да 1 сакавіка 2026 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ (Каўнас), абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію. Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Вільне, 19 чэрвеня 2026 года. Больш падрабязна пра Узнагароду імя Юліуша Бардаха чытайце тут.

👍18❤🔥9✍2🤔2
Што адбываецца з беларускімі дыялектамі ў Латвіі
Пра гэта піша польскі мовазнаўца Міраслаў Янковяк у апошнім нумары часопіса Acta Albaruthenica. Ён адзначае, што беларускія дыялекты на латвійска-беларускім памежжы (Зілупскі, Краслаўскі, Ілукштанскі паветы) сёння знаходзяцца ў заняпадзе і знікаюць са смерцю рэспандэнтаў, народжаных у 1920-я, 1930-я і часткова 1940-я гады. Сярэдняе пакаленне (адлічваючы ад людзей, народжаных у 1950-я гады) ужо рускамоўнае, з захаванымі індывідуальнымі рысамі беларускай мовы.
Беларуская мова не выкарыстоўваецца ў Латвіі ні ў адукацыі, ні ў сакральнай сферы. Без вялікай міграцыі сельскага беларускамоўнага насельніцтва з тэрыторыі Беларусі (як гэта было пасля Другой сусветнай) захаваць дыялект немагчыма, піша аўтар.
Міраслаў Янковяк адзначае, што беларускія дыялекты вывучаліся на латышскіх землях з сярэдзіны XIX стагоддзя, але толькі фрагментарна. Ён заклікае да апісання фанетыка-граматычнага складу і лексікі паміраючых дыялектаў, пакуль гэта магчыма.

💔34😢22❤🔥2❤2🤷♂1👍1😁1😨1
Пабачыла свет другое выданне кнігі пра Рамана Скірмунта
Кніга Аляксандра Смалянчука «Раман Скірмунт (1868−1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю» знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка, прэм’ера ўрада БНР, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю.
Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Рамана Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г.
Новае выданне дапоўнена новымі фактамі і арыгінальнымі ілюстрацыямі.

❤36👍10❤🔥8🔥3👏1🙏1👌1
Ашмянка і Падзішах. Якія мянушкі Радзівілы давалі сваім коням
Пра гэта піша Kamil Frejlich у апошнім нумары часопіса Acta Linguistica Lithuanica, дзе ён прааналізаваў інвентары (архіў Радзівілаў быў перавезены з Нясвіжа ў Варшаву ў 1919 і 1923 гадах) магнацкіх статкаў у XVII - XVIII ст., якія пераважна размяшчаліся у ВКЛ (Карэлічы, Койданава, Любча, Нясвіж, Слуцк, Вільня і г.д.).
Былі выяўлены 434 лексічныя адзінкі: 106 жаночых і 328 мужчынскіх. Найбольш часта сярод мянушак сустракаліся польская, турэцкая і італьянская мовы. Мянушкі адносіліся да розных характарыстык жывёл (Junak, Bielak, Karaś, Wojewoda) і, магчыма, месцаў іх паходжання (Oszmianka). Шмат мянушак былі ўзятыя з грэчаскай і рымскай міфалогій (Herkules, Fortuna).
Мянушкі коней таксама сведчаць пра захапленне магнатамі мусульманскім светам: прынамсі, часткова ён падсілкоўваўся ваеннай пагрозай – канфліктамі з Асманскай імперыяй і татарскімі нашэсцямі (Musulmanka, Fatima, Padiszach). Здымак – часоў юнацтва Эльжбеты Радзівіл (1917 - 2021).

❤24❤🔥6👍6🤔4
Пабачыла свет выданне пра кніжныя скарбы Акадэміі навук
Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі святкуе стагоддзе. З гэтай нагоды пабачыла свет юбілейнае выданне пра кніжныя скарбы Нацыянальнай акадэміі навук – XV - XX стст. Сярод іх помнікі еўрапейскай кніжнай культуры: напрыклад, «Абгрунтаванні боскіх службаў» Гіёма Дзюрандуса (Страсбург, 1484), «Кнігі хронік» Хартмана Шэдэля (Нюрнберг, 1493), «Мастацтва артылерыі» Казіміра Сямяновіча (1651, 1729) і інш.
Адмысловае месца адводзіцца помнікам славянскай кніжнасці, такім як: «Граматыка» (1648) Мялеція Сматрыцкага, «Жазло кіравання» (1667) Сімяона Полацкага і інш. У раздзел рукапісных кніг уключана сярод іншага «Найкароткае напісанне гісторыі Веткаўскай царквы» І. Кабанава.
З усімі прадстаўленымі кнігамі можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

👍18🔥11🤔6❤2❤🔥1
Конкурс навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…» сярод школьнікаў і студэнтаў
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, рэдакцыя «Роднага слова» і радыёканал «Культура» запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе вучняў 9 - 11 класаў, навучэнцаў каледжаў, студэнтаў 1 - 2 курсаў ВНУ.
На конкурс да 1 лютага прымаюцца работы па тэмах:
▪️Беларуская мова ў XXI стагоддзі;
▪️Беларуская мова сярод моў свету / Роднае слова ў дыялогу моў і культур;
▪️Мова беларускіх старадрукаў і рукапісаў;
▪️Сучасныя лексічныя працэсы ў беларускай мове;
▪️Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі;
▪️Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму;
▪️Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце;
▪️Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
Работы дасылаць як у папяровым, так і ў электронным выглядзе на адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 220072, г. Мінск (з пазнакай на канверце – «На конкурс»). І на электронны адрас: rs-konkurs@ yandex. by. Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу чытайце тут.

❤🔥17👍13🤡3🔥2
Чаму правалілася спроба «ацвярэзіць» БССР
Пра кампанію другой паловы 1980-х піша Аляксандр Гужалоўскі ў апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». У 1984-м па ўжыванню алкаголю на душу насельніцтва Беларусь займала 4-е месца ў СССР (пасля Эстоніі, Літвы і Латвіі). З 1985-га прыклада на палову скарацілі колькасць лікёра-гарэлачных крамаў, прыкметна вырас кошт гарэлкі, нецвярозых больш не пускалі ў мінскае метро і г.д.
Пачало дзейнасць Беларускае рэспубліканскае добраахвотнае таварыства барацьбы за цвярозасць, але апытанне ў 1988-м паказала: толькі 14% яго чальцоў вялі цвярозы лад жыцця. Распаўсюдзілася самагонаварэнне (у 1986-м Дзятлаўскі народны суд прыцягнуў да адказнасці 102-гадовую грамадзянку Шапель). Выраслі продажы адэкалону і іншых вадкасцей, што прывяло да росту атручванняў (на Бабруйскім гідролізным заводзе рамонтнікі ўжылі метылавы спірт – 10 смерцяў).
Ва ўмовах галоснасці чэргі за алкаголем пераўтвараліся ў дэманстрацыі з крытыкай улады. Па гэтых прычынах антыалкагольную кампанію спынілі.

😁19🤔12😢6🥴2❤🔥1🤷♂1🐳1
Даследнікаў запрашаюць да ўдзелу ў англамоўным зборніку па беларускім мовазнаўстве
Contributors are invited to express their interest in participating in a forthcoming English-language volume on Belarusian linguistics, and possibly also on topics related to the glottodidactics of Belarusian, translation studies, etc, aimed to to promote and present Belarusian linguistics to the broader academic world. The planned publication date is 2027.
At initial stage, authors are asked to submit:
- An expression of interest in contributing a chapter to the project;
- A preliminary English-language noscript of the proposed chapter, formulated with a Western audience in mind;
- An estimate of time needed to prepare the text.
Because the readership may not be specialists in Belarusian linguistics, authors should aim to explain key concepts and contextual issues in greater depth than would typically be necessary for experts in the field.
Please direct questions, and suggestions to rkaleta[at]uw.edu.pl.

👍22👏3❤1
На якія манастыры ахвяравала шляхта ў Ашмянскім павеце паміж 1649 і 1719 гадамі
Пра гэта ў апошнім нумары літоўскага часопіса Istorija піша Wioletta Zielecka-Mikołajczyk, якая прааналізавала 481 завяшчанне шляхты Ашмянскага павета. У большасці выпадкаў не было звестак пра ахвяраванні манастырам. Завяшчанні каталіцкім манастырам сустракаліся ў 24% выпадкаў, уніяцкім — у 9% (ахвяравалі ў асноўным манастырам, якія знаходзіліся ў Ашмянскім павеце).
Часцей за ўсё шляхта пакідала грошы жабрацкім ордэнам, для якіх міласціна была асноўнай крыніцай даходу: дамініканцам (34%), францысканцам (27%) і бернардынцам (24%). Уніяты больш за ўсё ахвяравалі базыліянскаму манастыру ў Барунах, дзе захоўваўся абраз Маці Божай. Яму перадалі 31 ахвяраванне (75% усіх завяшчанняў уніятаў).
Больш ахвяраваць манастырам сталі пасля Паўночнай вайны і чумы 1709 - 1711 гадоў, калі тыя набылі большае значэнне ў вачах завяшчальнікаў. На здымку (static. strada. by) – касцёл і былы манастыр (за ім) у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна.

❤18👍6🙏3✍2❤🔥1🔥1🕊1
Каты сябруюць з людзьмі нашмат менш, чым лічылася раней. І прыручылі іх у іншым месцы
Навукоўцы з Оксфарда вывучылі ДНК у каціных шкілетах, выяўленых па ўсім свеце, паведамляе BBC. Аказалася, што прыручэнне катоў пачалося не з аграрнай рэвалюцыяй у Леванце, як меркавалі раней (каля 10 тыс. гадоў таму). А толькі прыкладна 3,5 тыс. ці 4 тыс. гадоў таму на поўначы Афрыкі, дзе людзі ўпершыню пачалі весці аселы лад жыцця. Здагадкі добра спалучаюцца са стаўленнем да катоў у старажытным Егіпце, дзе іх ушаноўвалі.
Усе сучасныя каты ад аднаго віду – стэпавага ката (Felis lybica). Як толькі каты сталі жыць з людзьмі, яны хутка распаўсюдзіліся па ўсім свеце: іх шанавалі за вельмі карыснае ўменне як на караблях, так і ў дамах – лавіць мышэй і пацукоў. Але ў Еўропу свойскія каты трапілі толькі каля 2 тыс. гадоў таму – таксама нашмат пазней, чым лічылася.
Разам з рымлянамі яны патрапілі ў Вялікабрытанію, а затым распаўсюдзіліся на ўсход і дасягнулі Кітая – праўда, там ужо жылі дзікія бенгальскія каты (на здымку).

👍27❤14🥰7❤🔥1🤷♂1👏1🤔1
Навукоўцы ўстанавілі дакладную дату пабудовы аднаго з знакавых храмаў Беларусі
Драўляная Свята-Георгіеўская царква з’яўляецца адной з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне і знаходзіцца на мясцовых могілках. Раней меркавалася, што помнік драўлянага дойлідства ўзнік у канцы XVIII стагоддзя.
І вось супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі правялі дэндралагічны і дэндрахраналагічны аналізы і высветлілі: адзін з знакавых храмаў Беларусі і славутасць рэгіёна была пабудавана ў 1737 годзе.
Новыя звесткі робяць драўляную царкву адным з найстарэйшых захаваных культавых збудаванняў у Гродзенскай вобласці. Таксама аналіз «дазваляе падоўжыць рэгіянальную майстар-храналогію па хвоі звычайнай да 1652 года», паведамілі навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Купрэвіча. Здымак – zhirovichi-monastery. by.

👍29🔥15👏4❤🔥3🙏1
Кліматолаг: ад зімы ў Беларусі можа застацца толькі адзін месяц
За апошнія дзесяцігоддзі кліматычныя ўмовы ў Беларусі фактычна сталі такімі, якія раней былі на поўначы Украіны, заявіў «Мінск-Навіны» прадстаўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Іван Буякоў. Цяпер метэаралагічнае лета (калі слупок тэрмометра трымаецца вышэй за +14 ° C) часта захоплівае частку мая і верасня.
«Прагнозы паказваюць, што да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя паўнавартасная зіма з устойлівымі маразамі можа скараціцца да аднаго месяца. Па сутнасці, яна будзе нагадваць працяг восені», – адзначыў кліматолаг.
Змяненні нясуць як магчымасці, так і рызыкі. У Брэсцкай вобласці ўжо паспяхова вырошчваюць грэцкія арэхі, стала магчыма вырошчванне сланечніка, дынь і кавуноў. Аднак можа амаль знікнуць нашае традыцыйнае дрэва – елка: «Паколькі ў елкі карані ідуць па версе (а летам гэтыя пласты глебы высушваюцца), дрэвы адчуваюць водны стрэс, менш выпрацоўваюць смалы, на іх нападае караед, ельнікі сохнуць».

😭24😱16❤🔥4👍4🤬2🔥1😁1💔1
За што крытыкуюць кнігу «Мінскае гета, 1941/ 1943: габрэйскі супраціў і савецкі інтэрнацыяналізм»
Кніга Барбары Эпштэйн пабачыла свет на англійскай мове ў 2008-м. Сёлета яна была перавыдадзена ў ЗША на рускай. Аўтарка праводзіла інтэрв’ю і вывучала запісаныя сведчанні. Яе выснова: у адрозненне ад Варшавы, Вільні і Коўна рух супраціву ў Мінску знайшоў падтрымку ў тых, хто знаходзіўся за сценамі гета (да партызан далучылася і такім чынам выратавалася да 10 тысяч чалавек). А беларуска-габрэйская салідарнасць стала магчымай дзякуючы інтэрнацыяналісцкай этыцы з боку савецкай улады.
Аднак кнігу моцна крытыкавалі. У адной з рэцэнзій адзначаецца: пра саму гісторыю Мінскага гета ў кнізе мала што ёсць, аўтарка змяншае маштаб антысемітызму ў Беларусі, пакідае за ўвагай той факт, што абсалютная большасць габрэяў была тут знішчана.
У іншай рэцэнзіі адзначаецца: вельмі мала надаецца ўвагі цёмнаму боку габрэйска-беларускіх адносін, аўтарка ігнаруе выпадкі варожасці і маргіналізуе інфармацыю, якая супярэчыць яе тэзісу.

🤔18❤🔥4🔥3💯2❤1👎1
Якія міфалагемы закадаваныя ў выказванні «Калі рак свісне»
Пра гэта піша Алена Каніцкая з Віленскага ўніверсітэта ў апошнім нумары літоўскага часопіса Literatūra. Зыходны сюжэт (міф) можа захоўвацца ў выказваннях у выглядзе намёку, адбітка, няяснага ўказання. Фразеалагізм «Калі рак свісне» азначае «ніколі, у нявызначанай будучыні». У розных формах ён сустракаецца ў беларускай, украінскай, польскай, рускай і славенскай мовах.
Аналіз дазваляе выказаць здагадку пра захаванне ў фразеалагізме т. зв. асноўнага міфа – супрацьстаяння бога-громабоя Пяруна і яго антаганіста Вялеса, што існуе на зямлі. У славян ракаў лічылі нячыстымі, д'ябальскімі стварэннямі. Характэрнай прыкметай дэманічных персанажаў, міфічных жывёл, стыхійных з'яў разбуральнага дзеяння з'яўляўся свіст. У народных уяўленнях ён звязаны з ліхам, бядою, нячыстай сілай.
У працах літоўскага фалькларыста Ніёле Лаўрынкене згадваецца рак, які выклікае гнеў Пяркунаса.

🔥18🤔15⚡6👍2🙈2❤🔥1❤1👎1
Што штурхала беларускіх сялян у ХІХ ст. на адчайныя крокі
Наталля Анофранка піша ў зборніку «Доўгае ХІХ ст. у гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы» за 2025 год: асноўнымі прычынамі суіцыдаў сярод прыгонных сялян былі страх пакарання, рэакцыя на жорсткае абыходжанне і беднасць. Паводле дадзеных К. С. Весялоўскага ў выданні 1847 г. па суадносінах колькасці суіцыдаў на колькасць жыхароў першае месца ў Расійскай імперыі займала Мінская губерня (1 выпадак на 14 757 чалавек). Але ў дадзеных вялікія сумневы: у вопісах судоў ніжэйшыя паказчыкі.
У 1834 г. утапілася ў Свіслачы 21-гадовая Агата Калеснікава. Упартую сялянку часта паролі, у апошні раз – з абразаннем валасоў. Памешчыца Паўліна Валовіч заявіла, што прыгонная «желала быть свободною, но сего достигнуть не в состоянии». Валовіч не пакаралі.
Алена Сакольчык у тым жа зборніку піша: у канцы ХІХ ст. суіцыды насілі ўсесаслоўны характар. Сярод прычын на першым месцы стаялі саматычныя хваробы: узровень медабслугоўвання часта ператвараў цялесныя пакуты ў душэўныя.

😢33🤔7👍2💔2😨2❤🔥1🤬1🤡1
Даследнікі не пакідаюць спроб знайсці ў Беларусі дзікіх хамякоў
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) – вельмі рэдкі від, дакладныя звесткі пра яго сучаснае распаўсюджванне ў Беларусі адсутнічаюць. У апошнім нумары часопіса «Весці Гомельскага дзяржуніверсітэта» даследнікі, звязаныя з кафедрай экалогіі ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, паведамілі: у 2022-м паступілі звесткі, што ля аграгарадка Івакі Добрушскага раёна бачылі хамяка, які бег па пераараным полі.
Падчас трох палявых выездаў 29.06.2024, 14.09.2024 і 17.04.2025 даследнікі паспрабавалі падцвердзіць інфармацыю пра пасяленне хамяка звычайнага. Грызуна шукалі з дапамогай бінокляў і аналізу нор. Таксама даследавалі траншэю. Пад падазрэнне патрапілі лісы (іх бачылі двойчы), а таксама буслы.
Але доказаў пасялення хамяка так і не выявілі. Аднак даследнікі не апускаюць рук: яны не выключаюць магчымасць існавання звярка на прысядзібных участках унутры самаго аграгарадка. Ідзе падрыхтоўка да апытання мясцовых жыхароў, а таксама збору і аналізу астаткаў ежы соў.

👍26🤣12❤10😁4😭3❤🔥1🙈1😨1🤪1
Дубовым выкапням, знойдзеным у Дзвіне, аказалася некалькі тысяч гадоў
Група навукоўцаў з Беларусі (Максім Ярмохін, Віталь Лукін, Наталля Кныш), Японіі і Расіі апублікавала ў часопісе Dendrochronologia даследаванне пра субфасільныя дубы — ствалы дубоў з донных адкладаў рэк, якія захаваліся з-за вільготнасці (іншыя віды дрэў захаваліся дрэнна). Узоры сабралі ў басейне ракі Дзвіна – каля г. Заходняя Дзвіна (РФ) і ў рацэ Лучоса (Беларусь) – на здымку.
Радыёвугляродныя вымярэнні паказалі, што самы ранні дуб быў адкладзены 5800 гадоў таму. Храналогіі гадавых кольцаў дубоў удалося пабудаваць з другога і першага тысячагоддзяў да н.э. То-бок разам храналогіі ахопліваюць апошнія 4 тысячы гадоў (з прамежкамі да 300 гадоў). Пік колькасці дубовых выкапняў – VII-XII ст. н. э.
Гэта ўнікальнае даследаванне для Усходняй Еўропы. Па гадавых кольцах дрэў можна аднавіць клімат мінулага, лепш зразумець, у якіх умовах жылі старажытныя людзі. Яны таксама будуць важнай асновай для гістарычных і археалагічных даследаванняў.

❤🔥37👍13🔥11👏7❤2👌1
Выйшла новая кніга пра калекцыі князёў Вітгенштэйнаў, найбуйнейшых землеўладальнікаў на тэрыторыі Беларусі XIX ст.
Даследаванне Вольгі Папко прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы (пасля шлюбу Людвіга Леана Вітгенштэйна з Стэфаніяй Радзівіл да іх перайшла значная частка Радзівілаўскіх маёнткаў). З 1830-х гг. да 1900 г. князі змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі.
Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва XIX ст. Другі том выдання прысвечаны аналізу збораў твораў графікі, скульптуры і фатаграфіі. Кніга багата ілюстравана.
Аўтарка Вольга Папко нядаўна абараніла доктарскую дысертацыю і ўзначаліла Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

👍20🤔10❤4🤡1