De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва з жалем паведамляе пра адыход на вечны спачын свайго шматгадовага старшыні доктара Вітаўта Кіпеля (30.05.1927 — 03.12.2022)

Др. Вітаўт Кіпель кіраваў БІНіМам на працягу 40 гадоў. Быў ведамым грамадзкім дзеячам, дасьледнікам гісторыі эміграцыі, геолягам, бібліёграфам, аўтарам, сярод іншага, знакамітых “Беларусаў у ЗША” й, разам з Зорай Кіпель, адзінай на сёньня “Бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе”, ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сябрам Вялікай рады “Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” й інш.

Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва выказвае шчырыя спачуваньні дачцы Алесі, сыну Юрку, нявестцы Ларэйн, унукам Алесю, Антону, Андрэю і ўсім блізкім спадара Вітаўта.

Інфармацыя пра час і месца разьвітаньня й паховінаў будзе пазьней.

Управа БІНіМу
😢11👍2
У чарговым выпуску “Няпростай гісторыі” размова пра падзелы Рэчы Паспалітай (мінула 250 гадоў з першага падзела), якія яны мелі наступствы для народаў ВКЛ, і якая памяць пра іх сфармавалася. Наш суразмоўца - Альвідас Нікжэнтайціс, дырэктар Інстытута гісторыі Літвы.
👍5
Даследчыя стыпендыі ў Балгарыі

CFP: research fellowships in Sofia, Bulgaria

The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) announces a Call for Applications for its GERDA HENKEL Fellowship for fundamental historical research in the field the social sciences and the humanities. The five-months in-residence fellowships are granted under the framework of the CAS Advanced Academia programme and supports PhD holders from the following countries: Afghanistan, Armenia, Azerbaijan, Belarus, China (only Tibet and Xinjiang Autonomous Regions), Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan, Moldova, Mongolia, Russia, Tajikistan, Turkmenistan, Turkey, Ukraine, and Uzbekistan. Deadline: March 31, 2023
👍2
Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2022 годзе. Прэзентацыя даследвання

Анлайн прэзентацыя пройдзе 12 снежня 2022 года ў 15:00 СET (17:00 па мінскім часе)

Фонд ім. Фрыдрыха Эберта ў супрацоўніцтве Прэс-клубам Беларусь запрашае прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2022 годзе».
Як менавіта выглядае сучасная беларуская нацыянальная самасьвядомасьць? Якія яго рысы?
Якія формы яно можа набываць у розных сацыяльных групах?
Як звязана нацыянальная самасвядомасць і сацыяльнае супрацьстаянне ў беларускім грамадстве?
Якую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці адыгрываюць знешнепалітычныя перавагі беларусаў?
 
На гэтыя і іншыя пытанні наконт беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці будзем шукаць адказы падчас дыскусіі.
Аўтар даследавання: Філіп Біканаў, незалежны сацыёлаг.

Мерапрыемства пройдзе на беларускай і рускай мовах з сінхронным перакладам на англійскую.

Рэгістрацыя
👍4
Афіцыйная інфармацыя: наступны (адзінаццаты) Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 22-24 верасня 2023 года ў Гданьску. Асноўны партнёр - Музей Другой сусветнай вайны.
Чакаецца ўдзел 400-500 спецыялістаў з усяго свету. Інфармацыя пра call for papers будзе пазней.
❤‍🔥12👍7
Ад Алеся Сушы: Даўгачаканая навіна. Выйшла з друку манумэнтальная манаграфія Зьміцера Саўкі "Фанэтычна-графічная адаптацыя запазычаньняў у беларускай мове”.
Дзякуй за выданьне Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Маем унікальную працу: амаль 400 старонак, дзясяткі табліцаў, тысячы фанэтычных знакаў, адная толькі бібліяграфія на 55 старонак. Вялікі фармат, цьвёрдая вокладка, чытаецца, як дэтэктыў. Трэба мець!
Кніга ёсьць у продажы на катэдры ва ўнівэрсытэце ў Варшаве.

Сьветлая памяць выбітнаму даследчыку беларускай мовы!
👍14
Беларускі інстытут у Празе запрашае 13 снежня (19.00 па мінскаму часе) на анлайн-семінар па выкарыстанню картаграфавання ў гуманітарных дысцыплінах.

Цімафей Авілін займаецца стварэннем карт на аснове розных ГІС-сістэм з 2013 г. Карты па народнай беларускай астраніміі увайшлі ў яго аўтарскую манаграфію "Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія", каля 120 карт былі падрыхтаваны для Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа (у друку) і серыі артыкулаў у "Беларускі фальклор". Картаграфаванне як метад аналізу геапрасторавай інфармацыі з’яўляецца важным таксама для гісторыкаў.

Спасылка на падключэнне.
👍4
Открыт прием заявок на стипендию по исследованиям политики ReThink.CEE.

Немецкий фонд Маршалла США приглашает к участию в конкурсе на стипендию молодых экспертов по вопросам политики, новаторов и идейных лидеров Центральной и Восточной Европы. Организаторы считают, что регион срочно нуждается в свежем мышлении и инновациях в разработке политики и гражданском участии.

Стипендия выдается на год в размере 5000 долларов.

Заявки принимаются до 15 января 2023 года.

Все подробности по ссылке.

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
👍2
⚡️ Новый директор в Институте математики Академии наук. Им стал доктор физико-математических наук, профессор Василий Сафонов.
Такое решение принято сегодня на заседании Президиума НАН Беларуси. До назначения
Василий Григорьевич работал в должности проректора по научной работе БГУ.
🤔2
Наталля Сліж запрашае на сваю анлайн-лекцыю 16 снежня, дзе прапануе нечаканы ракурс на біяграфію Казіміра Ягелончыка - астралагічны. Будуць аналізавацца гараскопы, створаныя пад яго нараджэнне і каранацыю. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
👍3
Call for Papers
The 8th Zagreb Security Forum 2023


Hybrid Warfare Research Institute & St. George Association October 20-21st, 2023 Zagreb, Croatia

Call for Papers: Transatlantic Cooperation and New Security Architecture Security Challenges in Existing and Emerging Conflicts

Please submit your paper proposal abstract of 250-300 words and your detailed CV in English by email
The deadline for proposal submissions is December 16, 2022. Notifications of acceptance will go out by January 16th, 2023. 
Conference presenters are invited to submit their revised paper after the Forum in form of an article to the National Security and The Future journal.Notifications of acceptance will go out by February, 2023.
Conference presenters are invited to submit their revised paper after the Forum in form of an article to the National Security and The Future journal.
Further information are available at our website www.zagrebsecurityforum.com
👍2
Гэта здарылася! Кніга (пра) Алеся Бяляцкага надрукаваная і паедзе ў Осла на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 🥳

💬«Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць.

У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму "дзякуй"».

☝️У кнізе 240 старонак, надрукаваная ў цвёрдай і мяккай вокладках, выдадзеная Беларускім ПЭНам і выдавецтвам «Полацкія лабірынты».

Як набыць?

Калі хочаце, каб кніга была ў вашым горадзе ўжо 10 снежня, калі ласка, звяжыцеся з намі info@penbelarus.org 🙏
👍5
Ученые создают электронную "Белорусскую энциклопедию". Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Национальной академии наук Беларуси.

Руководитель Центра энциклопедических изданий Софья Самуэль представила проект электронной версии новой "Белорусской энциклопедии" председателю Президиума НАН Беларуси Владимиру Гусакову.
"В подготовке энциклопедических материалов задействован потенциал научной общественности нашей страны. Новая "Белорусская энциклопедия" должна стать неотъемлемой частью общественно-политической системы белорусского государства, служить пропаганде отечественных достижений, играть важную роль в сохранении информационного суверенитета страны. Проект будет содействовать формированию патриотического мышления у молодежи, повысит узнаваемость и роль Беларуси на международной арене", - рассказали в пресс-службе НАН.

DF: Вось цікава, спачатку ліквідуюць выдавецтва Беларускай энцыклапедыі, а потым спрабуюць яе аднавіць. І зноў, назіраем адсутнасць самастойнага мыслення, у Расіі ўжо спрабавалі зрабіць такую дзяржаўную энцыклапедыю, як альтэрнатыву Вікіпедыі, і скончылася гэта жорсткім правалам. Інакшага заканамернага выніку для падобных бюракратычных ініцыятыў быць не можа. Што трэба было б рабіць, дык гэта інвеставаць у развіццё беларускай Вікіпедыі, але ж там не паставіш працэс пад дзяржаўны кантроль. А дамаўляцца з грамадзянскай супольнасцю нашы чыноўнікі ўжо не могуць.
👍2🤔2
Fellowships for Threatened Scholars

Applications due January 2, 2023

Apply or Refer Now

There are more threatened and displaced scholars today than ever before. The Institute of International Education's Scholar Rescue Fund (IIE-SRF) can help.

IIE-SRF encourages applications from professors and researchers facing threats to their lives or careers. Fellowships support temporary academic positions at universities and other higher education institutions anywhere in the world where the scholars can continue their academic work in safety.

Applications must be submitted by January 2, 2022 for possible consideration at IIE-SRF's Selection Committee meeting in March 2023. 
👍1
Институт "Палітычная сфера" в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.
Результатом выполнения технического задания должен быть аналитический доклад объемом 20-30 страниц
Заинтересованным экспертам и организациям необходимо до 24 декабря выслать заявку. Подробности конкурса.
👍3
У Вене заснаваная новая стыпендыя для даследчыкаў - імя славутага ўраджэнца Мінска Ежы Гедройця.

Jerzy Giedroyc Fellowship

The Institute for Human Sciences invites applications for the inaugural Jerzy Giedroyc Junior Visiting Fellowships. In recognition of Giedroyc’s legacy as founding editor of Kultura, and his contributions to promoting wider understanding of the interconnected history and intellectual traditions of the lands of modern-day Poland, Belarus, Lithuania, and Ukraine, these fellowships are designated for scholars working on projects related to:

Polish-Ukrainian, Polish-Belarusian, and Polish-Lithuanian relations, and related questions of history, politics, and literature
OR

The legacy of Giedroyc particularly, and/or the journal and publishing house Kultura
The Jerzy Giedroyc Junior Visiting Fellowships are open to all academic disciplines in the humanities and social sciences.

Deadline for Applications: 30 January 2023, 23:59 CET.
👍6
Выйшаў новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса” (11/2022).
👍4👎1
Факультэт археологіі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на семінар з удзелам беларускіх археолагаў 13 снежня, хто ў Варшаве - можа адведаць, хто не там - можна падключыцца анлайн.
👍5