De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
🗺Ученые БГУ разработали карты степени уязвимости к засухам почв сельскохозяйственных земель Белорусского Полесья. В пресс-службе вуза подчеркнули, что актуальность исследования обусловлена важностью учета климатических изменений при планировании размещения и возделывания сельскохозяйственных культур.
🗓 17-18 ноября пройдет конференция Института философии НАН, посвященная интеллектуальной культуре Беларуси. Предполагается рассмотреть проблемы национальной философской традиции, философии науки, религии и др. Кроме прочего, предполагается проведение круглых столов о наследии Ф. Скорины, Н. Гусовского, белорусско-китайскому научному сотрудничеству, биоэтике.

До 17 сентября принимаются заявки на участие. Более подробная информация доступная на сайте Института.
Национальная академия наук создаёт Университет Национальной академии наук Беларуси. УНАНБ создаётся на базе Института подготовки научных кадров НАНБ. Концепцию университета разработают до 1 сентября. Планируется, что университет будет выполнять функции учебного и научно-методического центра в целях подготовки кадров как для НАНБ, так и для других научных и иных организаций страны.
🗓 13 октября - День Национальной академии наук Беларуси.

20 июля такое решение приняло Бюро Президиума НАН Беларуси. Именно в этот день в 1928 г. Центральный исполнительный комитет и Совет народных комиссариатов БССР утвердили решение о реорганизации Института белорусской культуры в Белорусскую академию наук.
У 2022 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адзначае 30-я ўгодкі ад заснавання.

Каб адзначыць гэты юбілей, універсітэт праводзіць акадэмічную канферэнцыю 6-7 кастрычніка 2022 г., месца правядзення: Палац Вялікіх Князёў Літоўскіх.

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
• Якія функцыі сёння могуць і павінны выконваць універсітэты ў грамадствах Усходняй Еўропы?
• Як універсітэты выконваюць сацыяльна-гуманітарныя функцыі, адначасова ажыццяўляючы сваю неад’емную місію ў жыцці чалавека і грамадства рэгіёну?
• Як адукацыйны і палітычны складнік ЕГУ павялічвае свой уплыў на палітычныя трансфармацыі ў рэгіёне Усходняй Еўропы?

Разам з угодкамі EHU30 таксама на канферэнцыі будзе адзначацца 500-гадовы юбілей выдання Францішкам Скарынам у Вільні «Малой падарожнай кніжкі».
Папярэдняя праграма.
Беларускі 1968-ы? Ідэалагічная “чыстка” у вышэйшай адукацыі 1968-69 гадоў, рэакцыі ў беларускіх ВНУ на ўвод войскаў у Чэхаславакію і канец “адлігі” у БССР.

Час
: 7 жніўня 2022, 17:00 Minsk (16:00 Central Europe, 10:00 Eastern US)
Спасылка на Zoom: https://zoom.us/j/96308390614?pwd=bEV6aXdTem1kOWh6dUo3TmVmQlptUT09
Дакладчык: Уладзімір Валодзін, дактарант,
European University Institute
https://www.eui.eu/people?id=uladzimir-valodzin
Вобласць навукі: Гісторыя
Апісанне: 1968 год стаў у многіх краінах свету (далёка не толькі еўрапейскіх) важнай вяхой. Часта студэнты былі самай заўважнай часткай пратэстаў і сацыяльных рухаў гэтага часу. Паколькі мая дысертацыя прысвечана студэнтам і выкладчыкаў ВНУ Беларусі эпохі “адлігі”, а 1968 па аднадушным меркаванні мемуарыстаў – апошні год “адлігі”, я не мог абысці пытання: ці меў месца ‘беларускі 1968-ы’? 1968 год лічыцца годам пачатку дысідэнцкага руху ў СССР. Шырока вядомая дэманстрацыя васьмі на Краснай плошчы ў Маскве, але ці былі ў Беларусі пратэсты супраць уводу войскаў у Чэхаславакію? У студэнцкія гады я задаваўся пытаннем: як выглядала самастойная грамадска-палітычная актыўнасць студэнтаў у часы БССР? Здаецца, я знайшоў на яго некаторыя адказы і гатовы імі падзяліцца з цяперашнімі студэнтамі, выкладчыкамі ды іншымі неабыякавымі людзьмі.
Выйшаў беларускі пераклад доктарскай працы Таццяны Астроўскай "Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)", якая раней была апублікаваная на англійскай мове ў 2019 годзе. Кніга закранае тэматыку і перыяд, якія практычна не даследаваныя ў нашай краіне. Прэзентацыя выдання адбудзецца 1 кастрычніка на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне.
Гучную знаходку зрабілі археолагі на гарадзішчы Менка - фрагмент донца з выявай трызуба. Такую мадыфікацыю трызуба знаходзілі толькі ў Ноўгарадзе, дзе яе атаясамілі з князем Ізяславам. З гэтай знаходкі ўжо робяць вялікія высновы, пра ўключэнне Мінска ў склад Полацкага княства напрыканцы Х стагоддзя, закрываюцца лакуны гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Вось толькі апаненты сцвярджаюць, што і дакладную даціроўку трызубу нельга даваць, і версія пра Ізяслава насамрэч досыць спрэчная. Але з 15 жніўня на археалагічныя раскопкі ў Менцы кінутыя сілы БРСМ, якім далі ўстаноўку на ідэалагічным семінары шукаць пачаткі беларускай дзяржаўнасці. Так што чакаем новых сенсацыйных адкрыццяў!
Гэта проста тыдзень сенсацыйных знаходак! Гісторык Алесь Смалянчук паведамляе ў сваім фэйсбуку, што ў архіўнай справе Літоўскага правінцыйнага камітэта, які зараз захоўваецца ў фондах Літоўскага нацыянальнага музея, знайшліся невядомыя раней беларускамоўныя тэксты часоў паўстання Каліноўскага. Гэтыя дакументы былі знойдзены трыццаць з лішкам гадоў таму падчас рэстаўраўрацыі Бернардзінскага касцёла і дагэтуль дасканала не вывучаліся даследчыкамі. Тэксты скіраваны да беларускіх сялян і агітуюць іх далучыцца да паўстання. Каб дакладна сказаць, ці належаць яны самому Каліноўскаму, трэба правесці графалагічную экспертызу, таму яшчэ пачакаем на іх апрацоўку, але навіна ўжо цешыць!
Хотите познакомиться с новыми инструментами и подходами в сфере цифровых проектов по истории? Если да, то приглашаем принять участие в Digital History Workshop “Цифровые инструменты для исторических проектов”, который пройдет 17-18 сентября в Минске. Мы приглашаем историков, студентов последних курсов и музейных работников из Беларуси, интересующихся новыми способами работы с историческими проектами. В рамках воркшопа Вы познакомитесь с новейшими подходами в исторической работе на примере проекта о лагере военнопленных в Минске Stalag 352, подкастов по истории и новых диджитал продуктов для музеев и др., а также поучаствуете в практической части воркшопа по продвижению исторических проектов онлайн и в Instagram.
Условия участия
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае пяты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха

Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.

На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2020-2021 гадах.

Тэрмін прадстаўлення прац – 30 кастрычніка 2022 года. Просім дасылаць працы на адрас: rustis@ldki.lt

Да 28 лютага 2023 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.

Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў адным з гарадоў рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Чытаць далей
Донца са знакам Ізяслава ўзбудзіла нават Адміністрацыю Прэзідэнта РБ. Ці не захочуць выкінуць Глеба Лабадзенку з яго “Старым Менскам” з дзяржаўна стратэгічнага аб’екту? Дарэчы, ні кіраўнік АП, ні Белта, ні прэс-служба НАН Беларусі не бачаць ніякіх праблем, што распаўсюджваюць памылковую дату з першай пісьмовай згадкай Мінска.
PS пры перапублікацыі на сайце Інстытута гісторыі памылку ўсё ж выправілі
Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашае да ўдзелу 6-7 верасня ў канферэнцыі “Сялянства ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі (1569-1917 гг.)”. Канферэнцыя - беларуска-расійская, што прадказальна, але цікава, што галоўным арганізатарам з расійскага боку выступае вядомы кіраўнік фонда “Гістарычная памяць” Аляксандр Дзюкаў, які шмат намаганняў прыклаў для дыскрэдытацыі паўстання Каліноўскага. Відаць, савецкая парадыгма “беларускія сяляне супраць польскіх паноў” набывае новае жыццё.
Исследовательская программа "Социальные и гуманитарные науки в посткризисный период" от Европейского научного института (ESI).

Европейский научный институт (ESI) - это глобальная академическая платформа, которая сотрудничает с университетами и академическими центрами на 5 континентах, организуя научные конференции, форумы, семинары и совместные проекты.

🔹ESI приглашает экспертов в своей области принять участие в программе, которая подразумевает под собой посещение лекций, курсы и научные конференции, а также собственные исследования. Каждый отобранный стипендиат будет решать конкретную социальную проблему в рамках программы.

Программа длится три семестра онлайн, плюс двухнедельный визит в один из принимающих университетов.

🔺Заявки принимаются до 1 сентября 2022 года.

Все подробности по ссылке.
З новых выданняў: у выдавецтве Routledge выйшла новая калектыўная праца пад тытулам Disinformation, Narratives and Memory Politics in Russia and Belarus (рэдактары - Агнешка Лепуцка і Роберт Купецкі). З анатацыІ: "У гэтай кнізе разглядаюцца спосабы, якімі Расія і Беларусь выкарыстоўваюць дэзінфармацыю, «мілітарысцкія» гістарычныя наратывы і палітыку памяці ў мэтах унутранай і знешняй палітыкі. Акрамя аналізу расійскай і беларускай дэзінфармацыі, геапалітычных наратываў і палітыкі, кніга таксама ацэньвае эфектыўнасць гэтых мер і абмяркоўвае, як Захад можа супрацьстаяць геапалітычным наратывам, якія распаўсюджваюцца Расіяй і Беларуссю і якія спрабуюць падарваць заходнія дэмакратыі і аслабіць устойлівасць іх грамадстваў". Тут найбольш цікава, што з заходняй перспектывы Расія і Беларусь зліваюцца разам у адну прастору "імперыі зла".
Channel name was changed to «De facto. Беларуская навука»