De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Учора ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася чарговая прарасійская імпрэза, дзе зноў галоўны партнёр - фонд "Гістарычная памяць" на чале з Аляксандрам Дзюкавым. На гэты раз - канферэнцыя пад назвай "Савецкі досвед: погляд з ХХІ стагоддзя", адразу фрэйміраваная як аднаўленне пазітыўнай памяці пра СССР, з абавязковым удзелам ідэолагаў-прапагандыстаў (Марзалюк, Гігін, Дзермант, Пятроўскі). Пагартаць праграму і атрымаць задавальненне можна тут.
👍2🤬2
Выйшла ў свет калектыўная манаграфія "Когда зарождается нации на востоке Европы?", вынік доўгатрывалага праекта, які каардынаваў Нямецкі гістарычны інстытут у Маскве. Мабыць, гэта апошні праект, дзе гісторыкі з Беларусі, Украіны і Расіі працавалі разам.
👍10
❗️Акадэміка-біёлага Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю пачнуць судзіць у канцы снежня

Паводле: В.

З канца кастрычніка ў Мінску адбываліся масавыя затрыманні ў Нацыянальнай акадэміі навук. 71-гадовага члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую затрымалі раніцай 2 лістапада.

У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Іх справу будуць разглядаць 29 снежня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Алена Жуковіч.

Давыдзенка — аўтар 300 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён дасьледаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.

💌Падтрымайце Алега і Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алег Георгіевіч Давыдзенка, Наталля Іосіфаўна Акцябрская)
💻Напісаць анлайн
😢7👍2
Напярэдадні Калядаў, 22 снежня, у 10 гадзін у ЦНБ Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ладзіць святочны навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды і казкі”. Госці імпрэзы будуць мець унікальную магчымасць не толькі даведацца пра традыцыі Калядаў, Ражства з навуковых дакладаў вядучых беларускіх спецыялістаў, але і пабачыць сапраўдную батлейку, паслухаць выдатнага аўтэнтычнага выканаўцу А. Галкоўскага, самім узяць удзел у майстар-класе па вырабу каляднага саламянага павука. У межах мерапрыемства Музычная капэла Цэнтра прапануе Інтэрактыўную лекцыю-канцэрт “На Раство Хрыстова Анел прыляцеў”. У слухачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць цікавую інфармацыю, паслухаць музыку, але і самім далучыцца да выканання калядных спеваў. Урачыста-святочную атмасферу падтрымае выстава "Святло Віфліемскай зоркі” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.
❤‍🔥4👍3
Конкурс на атрыманне даследчыцкіх стыпендый для вучоных гуманітарных навук, якія займаюцца звязанымі з Беларуссю тэмамі і хацелі б правесці даследчыцкую стажыроўку ў 2023 г. у Германіі.

Стыпендыя разлічана на 1 месяц.
Cума стыпендыі складае:
·       1.200 € для аспірантаў і навукоўцаў з Беларусі;
·       1.525 € для аспірантаў і навукоўцаў з Германіі;
·       2.000 € для postDocs з абедзьвюх краін.

У заяўку ўключаюцца наступныя дакументы:
·       абгрунтаванне тэмы з аглядам стану даследаванасці праблемы, а таксама з указаннем папярэдніх работ аўтара заяўкі па тэме, выкарыстаных методык і крыніц (max. 3 старонкі);
·       працоўны план стажыроўкі;
·       рэзюмэ / CV;
·       спіс публікацый;
·       рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнай прасторы.
 
Заяўкі прымаюцца на англійскай мове ў выглядзе аднаго PDF-файла да 05.02.2023 г. па электроннай пошце belarus.forum@dgo-online.org
Пры наяўнасці пытанняў звяртайцеся да каардынатаркі Алесі Белановіч-Петц: belanovich-petz@dgo-online.org
 
Тут вы знойдзеце падрабязную інфармацыю.

 
👍6
Размова пра польска-беларускія дачыненні ў гісторыі паміж польскім гісторыкам Лукашам Адамскім і беларускім сацыёлагам і даследчыкам памяці Аляксеем Ластоўскім.
👍8😁1
Новы конкурс на стажыроўкі на факультэце “Artes Liberales” Варшаўскага ўніверсітэта ад лютага 2023 па верасень 2023.
Стажыроўкі могуць доўжыцца ад аднаго месяца да некалькіх і павінны праходзіць у Варшаве. Тэма праекта павінна быць звязана з тэматыкай даследаванняў, якія праводзяцца на факультэце. Тэрмін падачы заявак — да 10 студзеня 2023. Пры запаўненні анкеты, калі ласка, звярніце ўвагу на дакладнае акрэсленне часу стажыроўкі (колькасць месяцаў) і тэрміну яе рэалізацыі (акрэсленне канкрэтных месяцаў). Просім пазначыць тэрмін, калі гэтая рэалізацыя будзе магчыма, а таксама ці кандыдат атрымае згоду вучэльні на выезд на замежную стажыроўку. Памер стыпендыі складае 1600,00 злотых у месяц.

Падрабязней
👍6😁1
Міжнародны цэнтр культуры (Кракаў) абвяшчае набор на стыпендыйную праграму Thesaurus Poloniae.

Do 15 stycznia 2023 roku przyjmujemy zgłoszenia do XXVII edycji programu stypendialnego Thesaurus Poloniae. Inicjatywa adresowana jest do zagranicznych badaczy kultury, historii oraz dziedzictwa Polski i Europy Środkowej.
 
O stypendium mogą ubiegać się zagraniczni badacze zajmujący się historią, historią sztuki, socjologią, etnografią, antropologią kulturową i innymi naukami pokrewnymi. Program realizowany jest w dwóch kategoriach: Program Senior dla profesorów i wykładowców akademickich posiadających tytuł doktora oraz Program Junior dla doktorantów.
 
Jednorazowy pobyt trwa trzy miesiące. Zakwalifikowany uczestnik otrzymuje stypendium (3500 zł dla uczestników Programu Senior oraz 2500 zł dla uczestników Programu Junior miesięcznie) oraz jednorazowy grant, wypłacany wraz z pierwszym stypendium, przyznawany na zakup książek oraz pomocy naukowych (1500 zł).

Падрабязней
👍6
Адшумелі навагоднія святы, наспеў час зноў вяртацца да нашых кампутараў, сталоў і кніжных шафаў! Зычым вам новых здзяйсненняў, жарсных дыскусій і цытаваных публікацый!
А пакуль працягваем вас інфармаваць пра важныя падзеі ў беларускай навуцы.
Пад канец года былі апублікаваныя два зборнікі:
Камуністычная/савецкая гісторыка-культурная спадчына Усходняй Еўропы ў ХХІ стагоддзі
Месцы памяці: еўрапейскі погляд на пераадоленне мінулага
Гэта падсумаванне цыкла анлайн-семінараў, тэксты важныя і своечасовыя. У тым ліку і беларускіх навукоўцаў, і навукоўцаў з Украіны, ды і іншых краін.
Зборнікі бясплатныя, можна іх смела пампаваць. Усе тэксты дубліруюцца на беларускай і англійскай мовах.
👍7
З сумных навінаў напрыканцы мінулага года – са спазненнем мы даведаліся пра смерць выбітнага мовазнаўцы Алеся Каўруса.

Піша Уладзіслаў Гарбацкі:

Сьмерць сьветлых людзей, волатаў беларушчыны не павінна заставацца незаўважанай. Канечне, іх сьмерць — сумная падзея, але ж, як бляск паміралай зоркі, яна асьвятляе ўсіх нас, дазваляе нам аб’яднацца, узгадаць і яшчэ раз ахапіць іх багаты ўзьнёсак. З спазьненьнем і разгубленасьцю мы ўсе даведаліся пра сьмерць мовазнаўцы і дысыдэнта Алеся Каўруса.
Памёр ён увосень — яшчэ ў кастрычніку 2022, але толькі ў перадапошнія дні году мы публічна даведаліся пра сьмерць. Шкада, што дыктатура ды вайна схавалі ад нас сьмерць яшчэ аднаго волата беларушчыны.


Чытаць цалкам
😢112👍1
Адзін з акадэмічных вынікаў мінулага Дзясятага Кангрэса - у новым нумары часопіса Topos апублікаваныя вынікі круглага стала, які адбываўся падчас Кангрэса, і быў прысвечаны праблемам антрапалогіі ў часы сацыяльных катастроф, як даследаваць супольнасці, калі ідуць рэвалюцыі і войны? Гэты блок выдатна кладзецца на агульную тэматыку нумара, прысвечаную таму, як акадэмічная супольнасць адрэагавала на пачатак расійскай агрэсіі ў Украіне. Спасылка на нумар.
👍5
Стыпендыі ў Балгарыі!

CALL FOR APPLICATIONS 2023/2024 GERDA HENKEL FELLOWSHIPS
With the support of the Gerda Henkel Stiftung
The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) announces a Call for Applications for its GERDA HENKEL Fellowship for fundamental historical research in the field the social sciences and the humanities. The five-months in-residence fellowships are granted under the framework of the CAS Advanced Academia programme and supports PhD holders from the following countries: Afghanistan, Armenia, Azerbaijan, Belarus, China (only Tibet and Xinjiang Autonomous Regions), Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan, Moldova, Mongolia, Russia, Tajikistan, Turkmenistan, Turkey, Ukraine, and Uzbekistan.

Дэдлайн - 31.03.2023.

Падрабязней
👍5
А тым часам ВАК Беларусі падвяла вынікі штогадовага конкурса на лепшыя дысертацыі. Адразу кідаецца ў вочы наступны вынік конкурса:

Признать победителями ежегодного конкурса на лучшую докторскую диссертацию с вручением диплома лауреата конкурса:

в номинации «социально-экономические и общественные науки» – ШВЕДА Андрея Ивановича, Генерального прокурора Республики Беларусь (диссертация «Теоретические предпосылки и прикладные аспекты реализации в Республике Беларусь единой государственной политики в сфере судебно-экспертной деятельности»);

Ахвотныя могуць пачытаць аўтарэферат дысертацыі, дзе ўвесь змест можна звесці да высновы, што судовую экспертызу трэба цэнтралізаваць і падпарадкаваць дзяржаўным інтарэсам. Якое мае гэта дачыненне да навукі – незразумела.
🤡53👍2👏1
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на цыкл публічных лекцый, які будзе пачынацца са студзеня 2022 года.
Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Распачнецца гэты цыкл 12 студзеня з лекцыі кандыдата сацыялагічных навук Аляксея Ластоўскага на тэму “Перакадзіраванне нацыі: падсумаванне Года гістарычнай памяці ў Беларусі”.

Усе лекцыі будуць пачынацца ў 18.00 і адбывацца ва аўдыторыі 110 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыі будуць трансліравацца праз ZOOM, для рэгістрацыі на курс лекцый анлайн, трэба запоўніць наступную форму.
👍9
Выйшаў новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”, прысвечаны гарадзенскім музеям
👍5