De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
23 сакавіка 2023 г. у 17.00 на галоўнай сцэне XXX-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбудзецца прэзентацыя новай кнігі А.Ц. Федарука «Старинные усадьбы Гродненщины. Сморгонский и Щучинский районы». Кніга выйшла тыдзень таму ў Выдавецкім доме «Звязда». Выданне багата ілюстравана, умяшчае ў сабе не толькі апісанні сядзібных комплексаў, але і генеалагічныя дрэвы найбольш значных для гэтых рэгіёнаў родаў, карты і планы сядзіб. На прэзентацыі выступяць удзельнікі творчага калектыву, які падрыхтаваў кнігу да публікацыі.
10👍2
Forwarded from Банк Ідэй
🌿Где Беларусь, а где зеленая экономика?

Экономисты BEROС выпустили новое исследование, в котором проанализировали, насколько в беларусской экономике заботятся об окружающей среде.

Если коротко — ситуация плачевная. Большинство населения не задумываются о существующих проблемах в области защиты окружающей среды. А предприятия между экономическими факторами и заботой об экологии выбирают первый вариант.

Почему так происходит и можно ли решить эту проблему — читайте в полном исследовании на нашем сайте.

🔻Также эксперты предложили 7 рекомендаций для улучшения этой ситуации (смотрите карточки).

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍4😢2
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае на адкрытую лекцыю «Слуцкія паясы: трансфармацыя сімвала» ў рамках курса «Вялікае Княства Літоўскае: гісторыя, памяць, спадчына».
Лектар – выкладчык Дзяніс Лісейчыкаў.
Лекцыя пройдзе ў анлайн-фармаце 22 сакавіка 2023 г. у 18:30 (Вільня).
Zoom-спасылка на мерапрыемства
Слуцкія паясы – адзін з самых раскручаных культурных брэндаў Беларусі.
Аднак многія гісторыі, звязаныя з паясамі, дагэтуль застаюцца напаўлегендарнымі.
Ці ведаеце вы, што першапачаткова яны вырабляліся не ў Слуцку? А народнае ткацтва не мае ніякага дачынення да тэхналогіі іх вырабу? Што на фабрыцы-персіярні ткалі не толькі паясы, а шырокі асартымент каштоўных і «бюджэтных» рэчаў.
Хто і калі запрасіў майстроў на беларускія землі? На якой мове яны гаварылі і пісалі?
Ці сапраўды паясы ткалі толькі мужчыны? Хто быў асноўным заказчыкам прадпрыемства? Калі яно спыніла сваё існаванне і што ад яго засталося?
👍11
Кнігарня "Акадэмкніга" запрашае Вас на сустрэчу і аўтограф-сесію Вольгі Лабачэўскай, якая пройде на стэнде “ Акадэмкнігі” у рамках ХХХ Мінскай міжнарожнай кніжнай выставы у суботу 25 сакавіка а 13 гадзіне па адрасе: пр.Пераможцаў, 14.
👍52
Канферэнцыя ў Ерэване

Freedom of academia in and out
Social Sciences and Humanities in the Time of Geopolitical Crisis
Conference
Yerevan, 25-27 October 2023

The conference is organized by CISRus with a generous support of Yerevan State University.
Participants’ thoughts will be presented either in the form of papers or participation in thematic round tables. Please send an application - a short academic biography (about 100 words), the noscript of the topic, and a brief denoscription of the topic (about 100 words) for individual presentation, or a least of several possible topics for round table participation - to the email: freeacademia.conference@gmail.com

Application Deadline: June 15, 2023

The Conference Committee is ready to provide participants with the accommodation for the days of the conference and has some capacity to contribute to the tickets as well.

Падрабязней
👍3
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 25 мая 2023 г. запрашае на навуковую канферэнцыю “ХХІІІ Узвышаўскія чытанні”, прысвечаныя 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”.

Праблемная поле канферэнцыі:
1. 100-годдзе з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”.
2. Літаратурны працэс 1920-1940-х гадоў: лёсы і творы.
3. Дзеячы літаратуры – юбіляры 2023 года: новыя даследаванні і адкрыцці.
4. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай культуры ў фондах асабістага паходжання.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 22 мая 2023 г. на электронны адрас info@bdamlm. by.

Даведкі па тэлефонах: 242-51-88, 316-47-81.
👍7
Як кажуць: без каментароў.

Саверченко: у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее

Директор филиала «Институт литературоведения имени Янки Купалы» Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Иван Саверченко заявил, что у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее. По мнению спикера, особую роль в развитии двусторонних отношений сегодня играет степень вовлечённости молодёжи в совместные проекты двух стран.

Подробнее...

В Минске и Санкт-Петербурге проходит круглый стол, приуроченный ко Дню единения народов Беларуси и России
😡7🤮3👎2🤬1
У інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat апублікавалі новы нумар навуковага часопіса Homo Historicus. Гэта ўжо сёмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі. Галоўны рэдактар часопіса — гісторык Алесь Смалянчук. У часопісе апублікавалі артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Тэксты прысвечаны Францішку Аляхновічу, Кастусю Каліноўскаму, скульптурным помнікам у гарадах і мястэчках Беларусі, іншадумству ў БССР у часы адлігі, ёсць таксама артыкул пра штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі.
👍14
Віншуем этнолага Сяргея Грунтова з выхадам новай манаграфіі!
Унутры 186 старонак, 106 ілюстрацый, ужо прадаецца ў Акадэмкнізе, а праз нейкі час з'явіцца і ў кнігарнях Белкнігі.
👍12🥰1