De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Як кажуць: без каментароў.

Саверченко: у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее

Директор филиала «Институт литературоведения имени Янки Купалы» Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Иван Саверченко заявил, что у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее. По мнению спикера, особую роль в развитии двусторонних отношений сегодня играет степень вовлечённости молодёжи в совместные проекты двух стран.

Подробнее...

В Минске и Санкт-Петербурге проходит круглый стол, приуроченный ко Дню единения народов Беларуси и России
😡7🤮3👎2🤬1
У інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat апублікавалі новы нумар навуковага часопіса Homo Historicus. Гэта ўжо сёмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі. Галоўны рэдактар часопіса — гісторык Алесь Смалянчук. У часопісе апублікавалі артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Тэксты прысвечаны Францішку Аляхновічу, Кастусю Каліноўскаму, скульптурным помнікам у гарадах і мястэчках Беларусі, іншадумству ў БССР у часы адлігі, ёсць таксама артыкул пра штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі.
👍14
Віншуем этнолага Сяргея Грунтова з выхадам новай манаграфіі!
Унутры 186 старонак, 106 ілюстрацый, ужо прадаецца ў Акадэмкнізе, а праз нейкі час з'явіцца і ў кнігарнях Белкнігі.
👍12🥰1
У Інстытуце літоўскай мовы (Вільня) выйшла новая манаграфія прафесара Сяргея Цемчына, прысвечаная выданням Францыска Скарыны. Прынцыповая і важная пазіцыя для скарыназнаўства.
12👍5
Адкрытая лекцыя Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?»

Спадчына Вялікага Княства Літоўскага падзелена паміж некалькімі краінамі, а адной з самых яркіх яе старонак з’яўляюцца замкі, якія ўвасабляюць веліч гэтай дзяржавы. Таму для сучасных нацый так важнае акцэнтаванне ўвагі на гэтых помніках, але гісторыя будаўніцтва і функцыянавання замкаў часам вельмі складаная і часам не ўпісваюцца ў нацыянальныя наратывы.
У гэтай лекцыі мы засяродзім увагу на замках ВКЛ з XIV ст. да Люблінскай уніі 1569 г. На падставе разгляду палітычнага кантэксту замкавага будаўніцтва, культурных і мастацкіх узораў, а таксама пошуку саміх будаўнікоў, мы прапануем разабрацца як у цяперашні час ацэньваць замкавую спадчыну ВКЛ. На нашу думку, менавіта, у багацці і шматпланаваці гэтых помнікаў палягае іх найбольшая каштоўнасці.

Дата: 5 красавіка, 18:30

Рэгістрацыя
6👍3🔥1
Знаёмім са зместа чарговага (сакавіцкага) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса".
👍12
Выдавалася б, Івана Новіка можна віншаваць з выхадам яго грунтоўнай працы па дыскурсіўнаму аналізу Мішэля Фуко. Але аўтара яшчэ да выхаду кнігі паспелі звольніць з Інстытута філасофіі, бо ілжывыя даносы ў Акадэміі навук важней за ўсе інтэлектуальныя дасягненні. Так і жывем.
😢16👍51
Віншуем гісторыка Міколу Волкава з узнагароджаннем Прэміяй Льва Сапегі! Спадзяемся, гэта будзе моцным штуршком для далейшага працягу вывучэння фартыфікацый і гарматнай справы, ды рэканструкцыі камунікацый Вялікага Княства Літоўскага. Віват!
👍2713
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча). Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса - Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны Mарскі Mузей ў Гданьску.

У 2023 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках (Панэлі), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ і прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў. Дэдлайн - 15 траўня 2023 года.
👍10
Выйшаў (не зважаючы на ўсе цяжкасці) новы нумар штогадовіка "Беларускі фальклор". Прапануем тут азнаёміцца са зместам. Ужо прадаецца ў "Акадэмкнізе" і кнігарнях "Белкнігі". Нагадаем, што "Беларускі фальклор" нядаўна быў уключаны ў міжнародную рэйтынгавую сістэму Scopus.
👍14
18 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі плануецца правядзенне круглага стала «Epitaphium-II: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага». Яго праблемнае поле адлюстравана ў самой назве – пахавальныя практыкі і захаванне памяці пра чалавека пасля яго смерці. Геаграфічна адпаведныя даследаванні павінны ахопліваць тэрыторыі пражывання народаў, якія калісьці доўгі час жылі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
Першы круглы стол з адпаведнай назвай быў праведзены ў НГА Беларусі яшчэ два гады таму – у красавіку 2021 г. Яго відэазапіс, размешчаны на YouTube-канале НГА Беларусі «Гістарычны архіў» , да цяперашняга часу карыстаецца ўвагай наведвальнікаў. Яго матэрыялы былі выдадзены напрыканцы 2022 г. з дадаткам некалькіх іншых артыкулаў, якія тэматычна адпавядаюць яго праблематыцы. Матэрыялы другога круглага стала таксама плануюцца да публікацыі.
Азнаёміцца з праграмай правядзення круглага стала.
👍3
СТЫПЕНДЫІ Ў ГЕРМАНІІ

Call for Applications: Fellowships 2023/24

The Imre Kertész Kolleg invites applications for fellowships for the academic year 2023/2024 (autumn 2023 - spring 2024) for periods of residence from three to twelve months. The Kolleg awards fellowships to scholars in the history of Central and Eastern Europe or neighbouring disciplines such as sociology, anthropology, political sciences, philosophy, literary studies or linguistics relevant to the region.

Applications are invited from the following fields:
• the history of the long transformation in Central and Eastern Europe.
• the history of the Holocaust and its aftermath.
• Ukraine, history of the region.

Fellows are expected to conduct a larger scholarly project corresponding to the aforementioned fields. As the fellowships are writing fellowships either for conceptualizing or finalizing work, fellows are expected to work at the Imre Kertész Kolleg and to reside in Jena for the duration of their fellowship.

Stipends range from € 3.000 to € 5.300 per month according to the academic position at the home institution. Applications for a fellowship for the academic year 2023/2024 must be submitted by 30 April 2023.

ПАДРАБЯЗНЕЙ
👍4
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае 13 красавіка на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – доктар філалагічных навук Віктар Хруль.
Тэма: Сакралізацыя вайны ў расійскіх СМІ.
Лекцыя пачнецца а 18 гадзіне у 110 ауд. корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM.
Рэгістрацыя
Расклад лекцый
👍9😁1