De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
У пражскім выдавецтве Vesna выйшаў першы том шматпакутнага выдання “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі” пад рэдакцыяй Захара Шыбекі. Прэзентацыю абяцаюць 23 верасня на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Гданьску.
👍175😱1
📚Запрашаем вас у Беларускі Моладзевы Хаб на прэзентацыю даследавання: "Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці"

💁‍♂️Прэзентацыя даследавання “Выданне беларускіх кніг: стан галіны, выклікі і перспектывы”.
Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі (Інстытут “Палітычная сфера”).

📊Прадставят агляд асноўных тэндэнцый сусветнага кніжнага рынку, асобных краіны (ЗША, Польшча, Літва), а таксама дэтальны аналіз статыстыкі пра выданне беларускіх кніг у 2013-2022 гадах. У тым ліку закранут перспектывы папяровых, лічбавых і аўдыёкніг; тэндэнцыі распаўсюду, палітыкі коштаў, папулярнасці жанраў, узроставыя і іншыя асаблівасці сучаснага кнігаспажывання. ІІ частку даследавання склалі глыбінныя інтэрв'ю з выдаўцамі кніг пра стан галіны і яе перспектывы.

Даследаванне праведзенае па ініцыятыве і пры ўдзеле Беларускай Рады культуры.

❗️Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім зарэгістравацца праз форму (дэдлайн да раніцы 23.05)👇

📅 24 траўня
10:00
📍 БМХ 🔥
plac Konstytucji 6
👍6🔥41🤡1
Греция смогла вернуть сотни похищенных древних артефактов после завершения судебной тяжбы с компанией опального британского арт-дилера Робина Саймса.

В коллекции Саймса – тысячи предметов искусства древнего мира, которые были найдены в ходе нелегальных раскопок и хранились в разных странах.

Афины считают, что Саймс играл ключевую роль в международной преступной сети, которая занималась торговлей древностями. Судебная тяжба с компанией арт-дилера продолжалась 17 лет.

Подробнее: https://bbc.in/42VhJgr

Если ссылка выше не открывается, читайте здесь.
👍63
Лекцыя | У пошуках сапраўднага беларуса: традыцыйная культура беларусаў
🔸Калі: 23.05/18:00
🔹Месца: @createculture.space , Karmelitų g. 5
🔸Уваход: free donation
📌Рэгіструйся па спасылцы
Вышыванкі, гарсэты і намітка. Дранікі, верашчака і самагонка. Беларускі пагонны двор, хата з сенямі, павук і калыска. Зажынкі, Дажынкі, Купалле і Дзяды. Талака і абшчына, патрыярхальная сям’я. І шмат іншага, і часам незразумелага. Усё гэта часткі традыцыйнай культуры беларусаў, якія замацаваліся ў нашай свядомасці ў якасці “сапраўднага беларускага”, зварот да якога і захаванне якога з’яўляецца ключом да важнай і таемнай “беларускай ідэнтычнасці”.
⚡️Аб гэтым і шмат яшчэ чым паразмаўляем на адкрытай лекцыі дацэнта Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сцяпана Захаркевіча!
👍82
CALL FOR PROPOSALS:

RE/FRAMING EASTERN EUROPEAN CINEMA – CONFERENCE

Event Date: October 28-29, 2023

Abstract Submission Date: August 1, 2023

Organizer: PRINCETON UNIVERSITY, USA

A two-day international conference, Re/Framing Eastern European Cinema, will focus on the re-conceptualization of Eastern European cinema and its master narratives before and in the aftermath of the Russian-Ukrainian war of 2022. We will particularly welcome contributions discussing media cultures from the zones of passive and active conflicts in the former communist states constituting the Eastern Bloc.

We welcome papers on any aspect of film and media studies representing the regions in question on topics including, but not limited to:

How do we (re)write film/production/reception histories in a time of war?
How do we record and archive testimonies (in documentary and artistic modes), especially those dealing with traumatic events, on both the intimate personal and broader socio-political levels?
How to apply historical film analysis to the recent catastrophic events?
Can we view the Soviet empire as the latest phase in the history of imperial struggles over the territory as reflected in the movies?
To what extent did the fall of the Iron Curtain renew the hierarchy between East and West through cinema?
How social media and Internet streaming shape the look and style of Eastern European cinema, especially documentary footage dealing with politics of dissent and recording war and violence?
Please submit your proposal, which will consist of a noscript, 250-300 word abstract, and a short bio note, by August 1, 2023.

You will receive a confirmation email. If you have any questions or concerns, contact Yuri Leving at yleving@princeton.edu.

Accepted presenters will be notified by August 10, and the conference program will be available by September 1 to enable travel planning.

Presenters will be invited to submit their work for potential publication as a special cluster.

The conference is funded by Princeton University and participants will be reimbursed for their airfare and accommodation expenses.
👍2
З трывожнага: доктар сацыялагічных навук Юрый Бубноў, які ўзначальваў кафедру гуманітарных навук Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, атрымаў па прысуду два гады зняволення. Такімі навінамі ўжо асабліва не здзівіш, але ў якасці падставы для абвінавачвання ў абразе Лукашэнкі быў скарыстаны навуковы артыкул пра пратэсты 2020 года. Такім чынам, маем першы прэцэдэнт, калі навуковая публікацыя стала падставай для судовага прысуду.
😢15🤬8
Гісторыя Беларусі праз прызму нумізматычных даследаванняў

6 чэрвеня |17:00 па Варшаве | анлайн-семінар

Дакладчыкі:

Віталь Сідаровіч (Варшаўскі ўніверсітэт)
Антычныя манеты і пачатак грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі

Мікалай Плавінскі (Варшаўскі ўніверсітэт)
Манетна-рэчавыя скарбы эпохі вікінгаў з тэрыторыі Беларусі як нумізматычныя і археалагічныя крыніцы

Раман Крыцук (Нацыянальны музей у Варшаве)
Талеры Вялікага Княства Літоўскага: міфы і рэчаіснасць

Валеры Кабрынец (незалежны даследчык, Варшава)
Замежная манета ў грашовым абарачэнні Рэчы Паспалітай на прыкладзе манет Рускага царства

Рэгістрацыя
👍104
Forwarded from Банк Ідэй
🧐Сколько учёных необходимо Беларуси?

Нынешние власти любят подчёркивать, что все достижения советского времени были сохранены и даже приумножены. Так ли это на самом деле?

Число учёных в Беларуси находится на историческом минимуме с 1968 года. По состоянию на 2021-й год их было всего 17 тысяч. На момент распада Советского союза в БССР 59 тысяч. Вклад науки в ВВП в позднем БССР составлял около 2%, теперь — 0,5%.

Так а сколько же исследователей нужно Беларуси?

Андрей Казакевич проанализировал показатели других стран и подсчитал, во сколько раз нужно увеличить количество учёных.

Читать полную статью на сайте

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍7
Знаёмім са зместам чарговага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”!
👎10👍2🤡2
28-30 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Дэкаланізацыя адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы», сумесна арганізаваная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (Вільня, Літва), Украінскім каталіцкім універсітэтам (Львоў, Украіна) і Карлавым універсітэтам (Чэхія, Прага).
Канферэнцыя мае стаць месцам для адпаведных міждысцыплінарных дыскусій і тэарэтычнага высвятлення ўмоваў і спецыфічнага сэнсу ўжывання канцэпту дэкаланізацыі ў адносінах да грамадстваў Беларусі і Украіны.

Працоўныя мовы: англійская, беларуская, украінская.

Тэрмін падачы заявак: да 15 ліпеня 2023.

Пры неабходнасці ўдзельнікі канферэнцыі могуць атрымаць падтрымку (travel grant памерам 400€) для ўдзелу у канферэнцыі.

На падставе канферэнцыі плануецца падрыхтаваць спецыяльны нумар часопісу Topos.

Усе пытанні звязанныя з канферэнцыяй можна дасылаць на электронны адрас: decolonization-conference@ehu.lt

Больш падрабязная інфармацыя даступная тут.
👍8😁1
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі запрашае 26 чэрвеня на анлайн-дыскусію на тэму «Роля інтэлектуалаў у працэсах грамадскай трансфармацыі ў Беларусі». Разам з Таццянай Астроўскай, Андрэем Вазьянавым, Аленай Гапавай і Сайманам Льюісам мы абмяркуем наступныя пытанні:

Якую ролю адыгралі традыцыйныя інтэлектуальныя асяродкі (інтэлігенцыя) у крызісе аўтарытарнай легітымнасці? Які ўнёсак у падзеі 2020 года зрабіў беларускі дэмакратычны рух (“старая апазіцыя”), які існаваў у 1989–2020 гадах? Як традыцыйныя паняцці і каштоўнасці інтэлігенцыі суадносяцца з іншымі ідэнтычнасцямі пратэсту: рабочым рухам, феміністычным рухам, новым сярэднім класам? І як ідэалагічны і палітычны ландшафт Беларусі трансфармаваўся пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе?

Уступнае слова робіць Габрыэле Фрайтаг, мадэрацыю - Антон Лявіцкі.

Дыскусія адбудзецца на беларускай і англійскай мовах з сінхронным перакладам.

Рэгістрацыя па спасылцы
👍91
Вітаем, сябры!) 🗓 У панядзелак, 19 чэрвеня, запрашаем на сустрэчу з даследчыкам тутэйшай міфалогіі Змітром Скварчэўскім 🔍
Гутарка будзе прысвечана нашым купальскім міфам і сэнсам 🌿

Пагаворым пра:
◽️ Блізнечны міф
◽️ Купалу, русалку і ведзьму
◽️ Нябеснае вяселле
◽️ Ігру Сонца
◽️ Купальскія цуды
◽️ І чаму гарэла сасна і навошта барана?
Абмяркуем, як ідэі ўвсабляюцца ў абрадавых дзеяннях.

Рэгістрацыя па спасылцы

📝 Пазначайце ў нататніках: панядзелак, 19.06. | 19:00 | 📍Этнакрама «Рагна», вул. Сухая, 4

Завітвайце самі, запрашайце сяброў!) 🙌
👍102
❗️ 🗡 ⌛️ 🇩🇪 У Германіі знойдзены 3000-гадовы меч.
У адным з пахаванняў на поўдні Германіі быў знойдзены меч сярэдзіны бронзавага веку, які захаваўся практычна ў ідэальным стане і ... «амаль яшчэ блішчыць».
Дзяржаўнае ведамства па захаванні гісторыі Баварыі (BLfD) паведаміла, што меч, які, як мяркуецца, датуецца канцом 14 стагоддзя да нашай эры — сярэдзінай бронзавага веку — быў знойдзены падчас раскопак на мінулым тыдні ў Нёрдлінгене, паміж Нюрнбергам і Штутгартам.
Меч мае васьмігранную рукаяць і паходзіць з магілы, у якой разам з бронзавымі прадметамі адзін за адным былі пахаваны тры чалавекі - мужчына, жанчына і хлопчык.
Дагэтуль незразумела, ці звязаны паміж сабой людзі, пахаваныя ў адной магіле.
Прафесар Маціяс Пфейл, старшыня BLfD, сказаў, што меч і пахаванне яшчэ трэба даследаваць, каб археолагі маглі больш дакладна класіфікаваць знаходку.
«Але ўжо зараз можна сказаць, што захаванасць надзвычайная. Такая знаходка — вялікая рэдкасць», — дадаў ён.
🔥12👍4
💥Сябры, важнае даследванне для тых, хто працуе ў розных галінах культуры!

🙌Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, пры інфармацыйнай падтрымцы sekktor, запрашае Вас прыняць удзел у даследванні, прысвечаным стану і развіццю арганізацый і ініцыятываў, якія дзейнічаюць у полі беларускай культуры.

▫️Прыняць удзел могуць прадстаўнікі арганізацый любога кшталту, што працуюць у сферы беларускай культуры:
⁃ арганізацый грамадзянскай супольнасці,
⁃ нефармальных ініцыятыў і культурных кампаній, творчых саюзаў і калектываў,
⁃ камерцыйных арганізацый,
⁃ медыя,
⁃ устаноў культуры і да т.п.

📌Асабістыя дадзеныя і бяспека
⁃ Апытанне цалкам ананімнае. Мы гарантуем, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе,  дадзеныя па асобных арганізацыях не будуць публікавацца.
⁃ Апытанка праводзіцца праз сэрвіс Surveymonkey, які не збірае ніякіх дадзеных, што дазволяць ідэнтыфікаваць вас асабіста. Калі вы не жадаеце адказваць на нейкія пытанні з меркаванняў бяспекі, вы заўсёды можаце абраць варыянт “прапусціць пытанне”. 

🧠Запаўненне анкеты зойме ў вас 15-20 хвілін, а даследчай камандзе дазволіць зразумець, якія праблемы сёння хвалююць дзеячаў беларускай культуры і як іх можна вырашаць.

👉Запоўніць анкету на беларускай мове
👉Запоўніць анкету на рускай мове

💫З вынікамі даследвання можна будзе азнаёміцца ў ліпені на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Загадзя дзякуем за ўдзел у #даследванні!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁1👨‍💻1
Беларусский институт стратегических исследований (BISS) заявил о приостановке своей деятельности. Причина - проблемы с прохождением аудита, которое проводил ЕС по проекту "Рефорум".

Директор института Петр Рудковский заявил, что речь идет об отчетности по деятельности, которая осуществлялась до его прихода на эту должность.

Belarusian Institute of Strategic Studies (BISS) был основан в 2007 году, его первым директором был политолог Виталий Силицкий.

Источник: belinstitute.com

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔6👍2
Нагадваем, што хутка дэдлайн (30 чэрвеня)!

Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчы(ц)каў, выкладчы(ц)каў і дактарантаў(к), якія пацярпелі ад рэпрэсій або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы ➡️
👍7
Канферэнцыя пра 1989 год 05 - 07 ліпеня 2023 года у Ене адбудзецца
Міжнародная канферэнцыя: 1989 год і будучыня Еўропы
Амбівалентнасць і выклікі дэмакратычнай трансфармацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Месца правядзення: Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук
Арганізатар: Imre Kertész Kolleg Jena (Joachim von Puttkamer, Irina Scherbakowa, Volkhard Knigge)
Канферэнцыя фінансуецца Упаўнаважаным федэральнага ўрада па справах Усходняй Германіі.

Канферэнцыя адбываецца на нямецкай і англійскай мовах.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 чэрвеня на адрас TAGUNG-1989@UNI-JENA.DE. Арганізатары канферэнцыі абяцаюць даслаць запрашэнне напярэдадні канферэнцыі.

Праграма на нямецкай і англійскай мовах месціцца па спасылках:
Нямецкая: https://www.imre-kertesz-kolleg.uni-jena.de/activities/detail/internationale-konferenz-1989-und-die-zukunft-europas
Англійская: https://www.imre-kertesz-kolleg.uni-jena.de/fileadmin/editorial/activities/conference_and_workshops/pre-_FINAL_1989_and_the_Future_of_Europe_programme.pdf
👍5