De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
💼Новая бесплатная программа дистанционного обучения совместно со Стокгольмской школой экономики в Риге

🏛 онлайн и офлайн

🕰 дедлайн 25.06.2023

Программа предполагает обучение по трём курсам:

⁃ Digital Transformation;

⁃ Business and Government in the Global Economy

⁃ Sustainable Societies: Social and Environmental Dimensions.

Также желающие смогу пройти 5-недельный интенсивный курс «Английский язык в Экономике».

Программа онлайн-курсов будет актуальна и полезна для бывших государственных служащих, политических активистов_ок, молодых специалистов_ок, а также профессионалов_ок среднего звена, активных граждан_ок низовых инициатив.

🌿Подробнее о программе: https://www.sseriga.edu/edupart-project-launched-support-sse-riga
👍6
Нагадваем, што ёсць яшчэ конкурс стыпендый для студэнтаў/магістрантаў, па якому дэдлайн таксама 30 чэрвеня!

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак, а таксама абітурыентаў і абітурыентак, якія знаходзяцца пад пераследам з-за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці, або ўжо падвергліся рэпрэсіям (у тым ліку, калі рэпрэсіі адбыліся ў дачыненні да іх бацькоў або законных прадстаўнікоў, калі гэта напрамую закранула заяўнікаў), пачынаючы з 2020 года.
👍5
Увага беларускім навукоўцам і даследчыкам! Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright Visiting Scholar Program, якая прапануе поўныя стыпендыі на правядзенне навуковых даследванняў і/ці лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах на працягу 3-6 месяцаў.
Патрабавані да кандыдатаў: праца выкладчыкамі, навуковымі супрацоўнікамі ці даследчыкамі ў ВНУ ці даследчыцкіх установах (у тым ліку НДА) у Беларусі ці іншых краінах; грамадзянства Беларусі, навуковая ступень кандыдата або доктара навук; добрае валоданне англійскай мовай.
Праграма прапануе ўдзельнікам: аплату міжнародных пералётаў, штомесячную стыпендыю і дадатковыя выплаты, візавую падтрымку і штомесячную выплату на суправаджаючых членаў сям’і, медыцынскую страхоўку.
Заяўкі прымаюцца анлайн па 3 верасня 2023 года: https://apply.iie.org/fvsp2023/ (спачатку трэба стварыць акаўнт, а потым зноў перайсці па спасылцы). Больш пра праграму. Па дадатковую інфармацыю пішыце на belarus@americancouncils.org.
👍10
6.07. (чацвер) а 18:30
Запрашаем усіх жадаючых на прэзентацыю кнігі “Купала і Колас жартуюць”
у кавярню Над Нямігай. @nad_niamihaj
Прыходзьце паслухаць цікавыя факты пра гумар у жыцці галоўных беларускіх класікаў.

Вы даведаецеся:
😃 Як Колас сцярог хату замест сабакі;
🐟 Як рыбачыў Купала і чаму пасля даводзілася купляць на рынку рыбу?
🍄 Чаму Колас быў гатовы ўзначаліць “грыбное міністэрства”;
😉 Як моладзь парадыравала галоўных герояў кнігі (і як тыя рэагавалі);
💥Чаму Колас не любіў сушы;
✏️Як Купала мог разыграць сяброў у рэстаране і кавярні.
І шмат чаго яшчэ!!
Ахвотныя змогуць набыць кнігу і атрымаць аўтограф.

Уваход вольны. Адзячыць кавярні можна проста набыўшы для сябе смачнай кавы.
кавярня над Нямігай
Адрас: Няміга 5 | гц Метраполь | 3 паверх
[ліфт/эскалатар]
👍105
Яшчэ адна магчымасць ад праграмы Fulbright!

Увага выкладчыкам і выкладчыцам, якія працуюць у ВНУ Беларусі ці іншых краін! Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright Faculty Development Program, якая прапануе спецыялістам у галіне вышэйшай адукацыі прайсці прафесійную стажыроўку ў ЗША на працягу семестра. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з амерыканскімі акадэмічнымі праграмамі, атрымаць досвед распрацоўкі курсаў, сабраць матэрыялы для ўласных даследаванняў, а таксама ўсталяваць доўгатэрміновыя кантакты з амерыканскімі калегамі.
Праграма прадугледжвае аплату міжнародных і мясцовых пералётаў, медыцынскага страхавання, а таксама штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі. Патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Беларусі; праца выкладчыкам ВНУ у Беларусі ці іншай краіне; 2 гады досведу выкладання ў ВНУ; добрае валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца анлайн па 3 верасня 2023 года. Па дадатковую інфармацыю пішыце на belarus@americancouncils.org
🔥11👍2
Канферэнцыя адбылася ажно ў 2017 годзе, але зборнік з'явіўся толькі зараз. Сталым партнёрам канферэнцый пра Мінск быў Польскі інстытут у Мінску, мабыць, гэта таксама ўскладніла шлях да з'яўлення зборніка. Але паказальна, што польскія аўтары засталіся ў публікацыі. У цэлым змест выглядае цікавым. Набыць можна ў "Акадэмкнізе".
👍16
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб’яўляе набор слухачоў для ўдзелу ў Летнім дэмакратычным лагеры, які пройдзе з 1 па 10 верасня ў турыстычна-рэкрэацыйным комплексе ў Вісагінасе.
Арганізатар: Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў.
Тэма: Палітыка памяці і пагрозы дэмакратыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе
Калі / дзе: 1-10 верасня, Літва
Для ўдзелу запрашаюцца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы (бакалаўрыят, магістратура, дактарантура).
Праграма лагера ўключае лекцыі і дыскусіі пра «бум памяці» ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы, маніпуляванне гістарычнымі тэмамі ў палітычных мэтах, праблемы фармавання нацыянальных наратываў, пошукі прымірэння і вырашэння гістарычных канфліктаў.
Рабочыя мовы лагера – беларуская і руская.
Удзел у лагеры бясплатны. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд ад месца сустрэчы ў Вільні пакрываюцца арганізатарамі.
Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – 5 жніўня 2023 года.
👍9🔥1
Новае выданне Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі прысвечана акадэміку Браніславу Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы ХХ ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай “Беларускай граматыкі для школ” і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Праўда, дакументы апублікаваныя ў фармаце факсіміле, і часам з-за дрэннай якасці друку іх складана расчытаць.
👍126
Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Орда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі», прысвечаны пачатковаму перыяду гісторыі Старажытнай Русі.
Ён уключае ў сябе навуковыя артыкулы, у якіх разглядаюцца абставіны, якія папярэднічалі ўзнікненню манетнай чаканкі Кіеўскай Русі пры Уладзіміры Святаславічы (978-1015), апісваюцца прадукты функцыянавання аднаго з першых грашовых двароў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дакументуюцца невядомыя раней асобнікі сярэднявечных віслых пячатак. Том прысвечаны памяці Аляксандра Васільевіча Назаранкі (1948-2022) - ураджэнца Літвы, аднаго з самых яскравых медыявістаў XXI стагоддзя, актыўна выкарыстоўваўшага ў сваіх даследаваннях дадзеныя дапаможных гістарычных дысцыплін.
👍10
Навукова-папулярны зін Pamylka запрашае аўтараў!

У часопіс прымаюцца артыкулы пра натуральныя навукі, як хімія, біялогія, фізіка і г.д. і тэхнічныя: матэматыка, кібернэтыка...

На сёння выйшла ўжо два нумары і зараз каманда зіна запрашае навукоўцаў да супрацы: дасылаць артыкулы для нумара 3!

Асноўныя патрабаванні: арыгінальны артыкул з спасылкамі на крыніцы інфармацыі, напісаны так, каб было цікава яго чытаць:)

Хто цікавіцца -- пішыце на емейл pamylka.zin@gmail.com

Супольнасць краўдфандзіць на зін і кожны аўтар атрымоўвае ўзнагароду прапарцыйна ўнёску.

Першы нумар ужо ў вольным дасягу на гітхабеg
5🔥4👍2
На YouTube-канале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчаны відэаўрок «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». У ім намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавядае пра дзеянні, якія павінны папярэднічаць правядзенню архіўнага даследавання, асноўныя тыпы крыніц генеалагічнага характару ў НГА Беларусі, метрычныя кнігі розных канфесій і асаблівасці запісаў у іх, генеалагічны пошук у адносінах да асоб, што належалі да розных саслоўяў, і шмат пра што іншае.
👍13🔥1
Супрацоўнікі Гістарычнай майстэрні прыступілі да аблічбоўкі помнікаў Халакоста ў Мінску і складання іх біяграфій. Вынікі работ будуць выстаўляцца на сайце майстэрні.

Першым аблічбаваным месцам памяці стаў помнік каля Кальварыйскіх могілак больш за 14.000 яўрэям Мінскага гета, забітым восенню 1941 г. у Тучынцы. Ён быў устаноўлены ў 2008 годзе, у 65-ю гадавіну знішчэння Мінскага гета пры падтрымцы адміністрацыі горада Мінска побач з месцам знішчэння. Ідэя помніка: два вялізныя блокі здушваюць людзей, якія трапілі ў бязвыхаднае становішча. Аўтарамі помніка з'яўляюцца архітэктар Леанід Левін у супрацоўніцтве са скульптарамі Аленай Хараберуш і А. Гакульніцкім.
👍154
Чарговы выпуск “Няпростай гісторыі” зноў прысвечаны паўстанню Каліноўскага, але падаецца з іншага ракурса - літоўскага. Як у сучаснай Літве ўспрымаюць паўстанне, чаму яно засталося на ўскрайку асэнсавання гісторыі ХІХ стагоддзя, чаму там не было “літоўскага” Каліноўскага? Пра гэта размова з літоўскімі гісторыкамі Дарусам Сталюнасам і Дангірасам Мачулісам.
👍8
🇬🇧 ПРАГРАМА Ў БРЫТАНІІ ДЛЯ МАЛАДЫХ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ І ПРАФЕСІЯНАЛАК

Ідзе набор на John Smith Trust Fellowship. Гэта праграма на паўгода, падчас якой ты даведаешся ва ўсіх падрабязнасцях пра дзейнасць брытанскіх інстытуцый: парламента, судоў, бізнесаў

Таксама пры падтрымцы экспертаў і экспертак ты падрыхтуеш праект, які паўплывае на развіццё тваёй супольнасці па адной са сфер праграмы: клімат і ўстойлівае развіццё, кіраўніцтва і правасуддзе, роўнасць і інклюзія

Цябе чакаюць месяц анлайн-варкшопаў восенню і працоўная паездка ў Брытанію наступнай вясной. Сярод патрабаванняў — быць ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў

🔸 Дэдлайн: 30.07.2023

Усе падрабязнасці
👍6
28 ліпеня ў 18.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Алена Кароўчанка “У архіўным пошуку” (цэнтр “Фрэскі”, вул. Кісялёва, 38).
У кніге адлюстраваныя вынікі архіўных даследаванняў апошніх гадоў.
Ці была ў Янкі Купалы пазашлюбная дачка? Што звязвае Адама Багдановіча і Максіма Горкага? Дзе нарадзіўся знакаміты шпік Аркадзь Кошка? Хто адлюстраваны ў "Палескім альбоме" князя Барыса Абаленскага? Хто закружыў галаву Максіму Багдановічу ўлетку 1909 гады? Ці быў беларусам Жак-Іў Кусто? Хто з вядомых мастакоў і пісьменнікаў мае беларускія карані? Як склалася іхняе жыццё ў эміграцыі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - у новай кнізе "У архіўным пошуку".
470 старонак, 200 экзэмпляраў. Кошт па папярэднім запісе 60 бел. рублёў.
👍6
Новы тэматычны нумар прэстыжнага часопіса Nationalities Papers (выдаецца Cambridge University Press) прысвечаны феномену масавай мабілізацыі ў Беларусі 2020 года. Амаль што ўсе артыкулы - у вольным доступе (free access). Толькі з вокладкай падкачалі!
👍71