De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Для НАН Беларусі ў прыярытэце зараз усходні вектар: падпісанае пагадненне ад адкрыцці ў Кітаі прадстаўніцтва, галоўнай задачай якога будзе “камерцыялізаваць” напрацоўкі беларускіх навукоўцаў. Цікава, што галоўным партнёрам для Акадэміі навук стала кітайская будаўнічая кампанія.
Forwarded from Банк Ідэй
❗️Что является беларусской мечтой?

15 сентября в 11:00
по минскому времени состоится презентация нового проекта Банка идей «Ниши Беларуси или беларусская мечта» от Ивана Сухий. Мы обсудим, как создать и продвинуть среди беларусов нарратив будущего Беларуси и ее экономики, построенных по нишевому принципу.

В дискуссии также примет участие Павел Данейко — административный директор BEROC.

Приглашаем всех желающих присоединиться к презентации, а также задать вопросы автору и обсудить вместе эту интересную тему. Мероприятие состоится онлайн через ZOOM.

Регистрация на презентацию

Об Иване

Медиаэксперт, политконсультант. О будущем Беларуси мечтает много лет и уверен, что мечты сбываются намного чаще прогнозов.

Банк идей | Реформы для Беларуси
Дыскусія “Беларуская паліталогія: выклікі палітычнага крызісу і вайны

14 верасня 2022, 16.00 (Мінск/Вільня), ZOOM.

Мадэратар: Аляксей Ластоўскі.

Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Павел Усаў, Юрый Чавусаў, Таццяна Чуліцкая.

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 года і вайны ва Украіне.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да вывучэння Беларусі і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі, разбурэнне грамадскіх і палітычных інстытутаў, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да глыбокіх змен у даследаванні палітычнай сферы ўБеларусі. Змены адбыліся не толькі ў тэмаў даследаванняў, але і ў арганізацыі даследчай супольнасці.

На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

- Якім чынам падзеі апошніх год паўплывалі на праблематыку і тэмы даследаванняў беларускай палітычнай сістэмы Беларусі. Якія змены адбыліся ў экспертнай і акадэмічнай супольнасці?

- Яшчэ да восені 2020 года была магчымая супраца розных сегментаў экспертнай супольнасці, камунікацыя паміж даследчыкамі вельмі розных палітычных поглядаў. А што адбываецца зараз, ці магчыма зараз бесстароннасць, ці эксперты і даследчыкі незваротна разышліся па ваюючых баках? І агулам, ці магчыма камунікацыя і абмен ідэямі, калі так, то ў якім фармаце?

- У сувязі з ростам цікавасці да Беларусі, ці з’явіліся новыя асобы і даследаванні, якія б пановаму асэнсоўвалі Беларусь на міжнародных пляцоўках? Ці па-ранейшаму беларускія навукоўцы застаюцца замкнёнымі ў нацыянальных рамках? Ці адбыліся нейкія канцэптуальныя змены метадаў і падыходаў?

- Ці можа быць так, што расійская агрэсія ва Украіне прывядзе да поўнага “зацірання” беларускай праблематыкі? Наколькі зараз запатрабаваныя даследаванні беларускай палітыкі?

Форма для рэгістрацыі
Фестиваль науки в самом разгаре! В Ботаническом саду тысячи посетителей! И здесь есть, на что посмотреть и чему удивляться!😊
Выставка " 100 инноваций молодых учёных", тематические площадки, научные эксперименты, интересные лекции, квесты, Российский фестиваль "Наука 0+" и даже фигуры из вторсырья!
Фестиваль ждёт гостей до 18 часов!😊
Презентация новых материалов «Мониторинга экономики Беларуси».

Сегодня в 17:00 (Минск) эксперты BEROC презентуют новые материалы «Мониторинга экономики Беларуси». На презентации выступят:

▫️Алесь Гончаренок - «Индекс потребительской уверенности». Результаты опроса домохозяйств в августе;
▫️Лев Львовский - «Малый и средний бизнес. Весна-лето 2022». Результаты опроса предприятий;
▫️Дмитрий Крук - «Макроэкономическая ситуация. Основные тренды».

Посмотреть выступления на YouTube можно по ссылке.
Апублікаваная праграма секцый Кангрэса. Спадзяемся, што ў гэтым годзе наладзім і публічную трансляцыю праз ZOOM.
Інстытут "Палітычная сфера" апублікаваў канцэпцыю рэформы беларускай эканомікі, распрацаваную ў межах праекта Belarus Beehive. Эксперт Іван Сухі прапаноўвае рэалізаваць беларускую мару шляхам знаходжання сваёй версіі нішавай эканомікі. З поўным тэкстам можна азнаёміцца вось тут.
Сфера исследований и разработок в Беларуси деградирует.

К такому выводу пришла доцент БГЭУ Екатерина Рожковская в своей статье "Долгосрочные тренды и вызовы инновационно-технологического развития беларусской экономики".

В статье Екатерина Рожковская рассказала, что при расчете численности исследователей на тысячу занятых в экономике Беларусь имеет самое низкое соотношение среди сравниваемых стран – всего 3,9 человека, когда в России - 5,6, в Литве - 7,4, а в Польше - 7,6.

Источник: reform.by
Паважаныя удзельнікі Міждысцыплінарных Семінараў!

Запрашаем вас прыняць удзел у навукова-практычнай анлайн Канферэнцыі “Статус-Кво Беларускай навукі” з 23 па 25 верасня.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках адукацыйнага праекта міжцысцыплінарных семінараў пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA, INeedHelpBY, Belarusians in Chicago, BeSSA, EducationUSA.

Пад час Канферэнцыі вы зможаце абмеркаваць будучыню беларускай навукі з выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў з розных краін свету; задаць пытанні навукоўцам з Беларусі, якія працуюць у розных галінах навукі ў Еўропе, Азіі і і Паўночнай Амерыцы; прыняць удзел у майстэрнях, якія дамапагуць пошуку літаратуры, дызайну прэзентацый, напісанню рэзюмэ і вядзенню дзелавой перапіскі з міжнароднымі інстытуцыямі.

Запісацца на воркшопы можна па спасылцы (колькасць месцаў абмежавана) https://docs.google.com/.../1FAIpQLSet2g9yB2d.../viewform
Азнаеміцца з праграмай Канферэнцыі можна на старонцы https://byeducationusa.info/conference/

Спасылкі на мерапрыемствы будуць размешчаны ў наступным паведамленні з больш падрабязнай інфармацыяй аб удзельніках і спікерах.

Інфапартнеры:
https://byeducationusa.info/en/
https://www.ineedhelpby.org/en
https://www.belaruschicago.org (https://www.belaruschicago.org/)
http://www.bystudentsol.org (http://www.bystudentsol.org/)
https://educationusa.state.gov (https://educationusa.state.gov/)