Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.42K subscribers
2.08K photos
711 videos
3 files
2.03K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: ScourgeBringer, Songs of Silence, Zero Hour

ScourgeBringerгэта дынамічны плятформер у жанры roguelite са свабодным перамяшчэньнем.
Акуніцеся ў постапакаліптычны сьвет, у якім усё чалавецтва здрыганулася пад націскам містычных сіл!


Распрацоўнік — Flying Oak Games (Францыя).

Songs of Silence узначальце войскі, адновіце загінуўшыя каралеўства й дабіцеся велічы ў Songs of Silence. Выпраўцеся ў эпічнае падарожжа па сьвеце фэнтэзі, натхнёным ар-нуво, з захапляльнымі бітвамі й займальным апавяданьнем!

Распрацоўнік — Chimera Entertainment GmbH (Нямеччына).


Zero Hourгэта тактычны камандны онлайн шутэр ад першай асобы з кіраваньнем рэсурсамі. Яго падзеі разгортваюцца ў розных выдуманых лякацыях з атмасфэрай Банглядэша, створаных у рэалістычных прапорцыях, што дорыць адчуваньне сапраўднага блізкага бою.

Распрацоўнік — M7 Productions (Бангладэш).

❗️Забраць гульні можна да 20 лістапада.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥10👍31
📢 Адбыўся рэліз Anno 117: Pax Romana

Стварайце будучыню Рымскай імпэрыі ў гэтай горадабудаўнічай стратэгіі, якая вызначыла жанр. Будуйце гарады й пашырайце свой уплыў у рымскіх правінцыях. Кіруйце землямі, выкарыстоўваючы свае веды ў эканоміцы, дыпляматычныя навыкі або ваенную моц.

Крытыкі прынялі гульню цяпло, (85 балаў з 100 на Metacritic і 84 балы з 100 на OpenCritic).
Журналісты апісваюць гульню, як займальную й глыбокую стратэгію, якая здольна захапіць на доўгія гадзіны! Гульня прапануе пасьпяховы мікс з правераных ґеймплэйных мэханік, новых ідэяў, узрушаючай ґрафікі й эпічнага сеттынгу.

Самі гульцы называюць Anno 117 адной зь лепшых частак серыі, якая дакладна спадабаецца як заўзятым фанатам, так і пачаткоўцам! Да мінусаў аднесьлі хібы, вылеты й некаторыя сумнеўныя рашэньні, якія, у цэлым, ня моцна псуюць уражаньне.

Кошт гульні ў Steam — $59,99.
1🔥1142🗿1
📰 У Rockstar разгараецца скандал

Некалькі тыдняў таму Rockstar Games аказалася ў цэнтры скандалу. Кампанія звольніла больш за 30 супрацоўнікаў, якія або зьяўляліся дзеючымі членамі прафзьвяза, або плянавалі ў яго ўступіць.

Многія СМІ й прадстаўнікі незалежнага прафзьвяза работнікаў Вялікабрытаніі (IWGB) палічылі гэта парушэньнем правоў. Кампанія ж у сваю чаргу заявіла, што дадзеныя працоўныя звольнены з прычыны разгалашэньня імі канфідэнцыйнай інфармацыі.
Цяпер, гэтая гісторыя атрымлівае працяг!

Больш за 200 супрацоўнікаў Rockstar накіравалі кіраўніцтву ліст з патрабаваньнем аднавіць звольненых калеґаў на працы. Распрацоўнікі таксама плянуюць пратэсты — чарговая акцыя пройдзе 18 лістапада ў Эдынбурґу, Шатляндыя.
А брытанскі прафсаюз IWGB тым часам падаў на Rockstar у суд. Прадстаўнік арґанізацыі назваў звальненьні "беспрэцэдэнтным для галіны актам зьнішчэньня прафсаюза ў духу Amazon".

Будзем сачыць за разьвіцьцём сытуацыі!
226🤬2🗿1
📰 Microsoft прыбрала з Windows магчымасьць яе актывацыі праз KMS

Праект Massgrave, які займаецца распрацоўкай папулярнага пірацкага актыватра KMS38, паведаміў, што Microsoft прыбрала з Windows шчыліну, на аснове якой працаваў знакаміты KMS-актыватар.

Кампанія выдаліла функцыю GatherOSstate з Windows 11, якая адказвала за актывацыю з дапамогай Key Management Service (KMS).

Пачынаючы са зборкі 26040 , Microsoft выдаліла gatherosstate.exe з ISO-файла. У выніку, пасьля абнаўленьня функцыі. льготны пэрыяд KMS больш не пераносіцца й скідаецца да нуля, што патрабуе паўторнага падключэньня да сэрвэра KMS для абнаўленьня.

Пачынаючы са зборкі 26100.7019 , Microsoft цалкам адмовілася ад гэтай функцыі, з-за чаго KMS38 перастаў працаваць у гэтай зборцы й ва ўсіх пазьнейшых вэрсіях.

Першапачаткова Microsoft дадала GatherOSstate як адзін са спосабаў выдаленай актывацыі карпаратыўных вэрсіяў Windows. Ён дазваляў пацьвярджаць ліцэнзію без уводу ключа на кожным прыладзе.
Энтузіясты ж пачалі распрацоўваць праґрамы, якія імітуюць KMS, каб актываваць Windows без пакупкі ліцэнзіі. Зараз, эпоха сышла.

У Massgrave адзначылі, што мэтады актывацыі HWID і TSforge пакуль яшчэ працуюць.
🫡18😢119🎉1💊1
⚡️Colossal Order адмовіліся ад падтрымкі Cities Skylines 2

Colossal Order абвясьціла, што больш ня будзе працаваць над Cities: Skylines 2. Замест яе, падтрымку гульні будзе забясьпечваць студыя Iceflake Studios.
Таксама Colossal Order абвясьцілі аб спыненьні супрацоўніцтва з Paradox (пасьля пятнаццаці гадоў партнэрства).

Кіраўнік Colossal Order Марыіна Халікайнен пракамэнтавала рашэньне:

Больш за пятнаццаць гадоў сэрыя Cities і нашае партнэрства з Paradox былі вызначальнай часткай нашага шляху ў Colossal Order. Калі мы пачыналі ствараць Cities in Motion, мы нават не ўяўлялі, што гэта вырасьце ў любімую франшызу з такой неверагоднай, адданай супольнасьцю зь мільёнаў гульцоў па ўсім сьвеце.

Мы дзякуем усім у Paradox за давер і супрацоўніцтва, і, вядома, супольнасьць за неверагодную падтрымку, якая зрабіла Cities тым, чым яна стала сёньня. Мы ўпэўненыя, што франшыза працягне квітнець пад кіраўніцтвам Paradox. Рухаючыся наперад, мы зь нецярпеньнем чакаем магчымасьці накіраваць наш досьвед, крэатыўнасьць і запал у новыя праекты, якія адпавядаюць нашаму доўгатэрміноваму бачаньню.
Нагадаем, Cities: Skylines 2 выйшла ў кастрычніку 2023 году й стала катастрофай, трапіўшы ў топы самых не аптымізаваных гульняў.
З таго часу Colossal Order спрабавала выправіць сытуацыю.

Ці варта чакаць цуды ад новых распрацоўшчыкаў незразумела, бо буйных і вядомых праектаў у іх паслужным сьпісе няма.
12😢71
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Universe for Sale

Universe for Saleуявіце: касьмічная станцыя, захутаная аблокамі Юпітэра. Загадкавы сэктант пазбаўляецца ад плоці, каб дасягнуць прасьвятленьня. На рынку гандлюе дзяўчына. Яна прапануе сусьвет, створаныя яе ўласнымі рукамі. Браць будзеце?

Распрацоўнік — Tmesis Studio (Італія).

❗️Забраць гульню можна да 4 сьнежня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17😱2
Forwarded from Беларускі SMP
m13 —> Беларускім SMP

Паважаныя гульцы!

З вялікай радасцю паведамляю, што наш любімы сервер m13 ад сённяшняга дня будзе называцца Беларускі SMP!

Гэта не проста змена назвы — гэта новы этап у гісторыі нашай маленькай суполкі, якая працягвае расці.Наш сервер ужо існуе 5 месяцаў і мы ідзем наперад! Праз месяц адкрыецца сервер, але ён ужо будзе не тым, што раней.

А калі вы яшчэ не ў вайтлісце — самы час далучыцца! Падаць заяўку можна ў нашым дыскорд серверы. Разам мы зробім Беларускі SMP цудоўным і ўтульным серверам.

Інфармацыйны пост
22
Forwarded from ReZervatioN
Слоўнікі і энцыклапедыі для Verbum.BY: (не)планавая справаздача

Нешта даўнютка мы не давалі справаздач — гэтак некаму можа і здацца, што мы зусім загультаявалі. А гэта не так, бо мы:

* дарабілі да канца «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) Булыкі.

* сваімі цэпкімі рукамі дацягнуліся да папярэдніка БелЭн — 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969—76), яна ж БелСЭ. Не, якімі б амбітнымі мы ні былі, за поўнае расчытванне БелСЭ брацца не плануем. Але адсканавалі, распазналі і расчыталі том паказальнікаў, які змяшчае прадметны, імянны і геаграфічны паказальнікі на тое, дзе што на якіх канкрэтна старонках канкрэтных тамоў знаходзіцца (пакуль апрацавалі толькі прадметны і геаграфічныя паказальнікі), і ў будучыні плануем проста пасканаваць тамы БелСЭ і выставіць у інтэрнэт у агульны доступ.

* працягваем расчытваць астатнія тамы «Беларускай Энцыклапедыі» — апрацавалі яшчэ з паўтысячы старонак, добра што знайшліся валанцёры-памочнікі, за што ім велічэзны дзякуй. Калі хто хоча далучыцца да руціннай працы расчытвання БелЭн — запрашаем у каманду!

А яшчэ нашу працу можна падтрымаць праз платформы Patreon або Boosty.
20👍32
📰 Paradox расчараваная ў Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2

Paradox абвясьціла аб рашэньні цалкам сьпісаць бюджэт затрачаны на распрацоўку Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2, прычынай сталі слабыя продажы гульні.

Кіраўнік Paradox Фрэдрык Вэстэр заявіў, што кампанія, нягледзячы на ​​сытуацыю, задаволена працай студыі The Chinese Room, і заўсёды мела вялікія надзеі на яе:

Мы бачылі, што гэта добрая гульня ў моцным IP і ў жанры, прывабным для шырокай аўдыторыі. Празь месяц пасьля рэлізу мы, нажаль, бачым, што продажы не адпавядаюць нашым чаканьням, з-за чаго было прынята рашэньне аб сьпісаньні. Адказнасьць ляжыць цалкам на выдавецтве — гульня выходзіць за межы нашых ключавых напрамкаў, і ў рэтраспэктыве становіцца ясна, што гэта ўскладніла нашу ацэнку продажаў.


У далейшым Paradox будзе сфакусавана на сваіх ключавых напрамках, а пляны па разьвіцьцю франшызы World of Darkness будуць перагледжаны.

Дарэчы, нягледзячы на ​​страты, увесь кантэнт, які абяцалі, (уключаючы два сюжэтныя дапаўненьні) будзе выпушчаны.

Нагадем, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выйшла ў канцы кастрычніка й атрымала зьмешаныя водгукі ад гульцоў і крытыкаў. Ґеймеры й прэса адзначылі, што гульня зусім недацягвае да арыгінальнай Bloodlines.
😢114👍3😁1
Forwarded from ReZervatioN
Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка!

Гульню можна спампаваць тут, рэліз у Steam таксама плануецца.

Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!
27❤‍🔥5🔥3💩2
📢 Creative Assembly анансавала доўгачаканую Total War: Medieval 3

Total War: Medieval III, са словаў распрацоўнікаў, азначае вяртаньне серыі да гістарычных сеттынгаў!
Гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі, але каманда імкнецца аддаць належнае клясычным часткам, адначасова дадаваючы сьвежыя зьмены ў франшызу. Creative Assembly падкрэсьліла, што праект стане "больш, чым проста сіквэлям".

Дата рэлізу гульні невядомая.
Пакуль нават, праект не мае сваіх старонак у гульнявых крамах!
17🎉211
❤️ЧАРОЎНЫЯ КАЛЯДЫ❤️
❤️ПА-БЕЛАРУСКУ
❤️

😊Спадарства,
Хачу вам прапанаваць мабільную гульню, дзе вы зможаце ў каляднай атмасферы збіраць пазлы! Там ёсць і маленькія спадарожнікі, якія будуць даваць вам бонусы.

😱Беларуская мова там на месцы! Распрацоўшчыкам дзякуй👍 за якасную лакалізацыю!
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.luminoa.mycozyspot.twa
27🤝3❤‍🔥1
📢 Хорар Routine атрымаў трэйлер і захопленыя водгукі СМІ

Дасьледуйце калідоры закінутай месяцовай станцыі й зірніце ў твар невядомай пагрозе ў ROUTINE — новым sci-fi хорару ад першай асобы, натхнёным навукова-фантастычнымі творамі 80-х гадоў!

Хорар Routine яскравы прыклад вытворчага пекла! Яго спрабуюць выпусьціць ужо цэлых 13 гадоў!
Аднак (мяркуючы па водгуках СМІ), асьцярогі беспадстаўныя.

Журналісты былі ўражаныя дэталізацыяй гульні, зь іх словаў, часам гульня выглядае фотарэалістычна. А прапрацаваныя лякацыі закінутай месячнай станцыі ствараюць напружаньне, нават калі за сьпіной гульца не стаіць сьмяротны робат.
Хаця безь мінусаў таксама не абышлося. Асобныя журналісты адзначаюць багі й ворагаў які могуць зьявіцца зь ніадкуль,
а гэтак жа занадта складаныя загадкі, якія адцягваюць ад ґеймплэя.

Рэліз Routine адбудзецца 4 сьнежня на PC і Xbox.
👍6🌚32
🗣 Чуткі: Halo Studios працуе над рэмейкамі Halo 2 і 3

Інсайдэр Rebs Gaming, са спасылкай на былога супрацоўніка кампаніі-распрацоўшчыкаў,
паведаміў, што трылёгію Halo чакае пераасэнсаваньне й анонс Halo: Campaign Evolved (рэмэйк першай гульні), таму прамы доказ.

Іншая крыніца з Microsoft заявіла, што карпарацыя й сама Halo Studios не суцэль упэўненыя ў пасьпяховасьці новых частак серыі й як бы "прамацваюць глебу", шляхам абнаўленьня культавых гульняў. Да таго ж невядома, наколькі добра сэрыя праявіць сябе на кансолях Sony. Таксама адзначаецца, што выпуск рэмэйкаў не паставіць крыж на выпуску новых гульняў. Проста з гэтым не сьпяшаюцца.

Што ж да Halo: Campaign Evolved, то шутэр выйдзе ў 2026 годзе на PC, PS5 (асобна варта згадаць, што гэта першы рэліз на кансолях Sony за ўсю гісторыю франшызы).
64🤔2🤮2
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сёння Epic Games Store зрабіў шыкоўны падарунак на Каляды. Можна цалкам бясплатна забраць найлепшую RPG-года 2019 з кіпай іншых намінацый: Disco Elysium - The Final Cut
АЛЕ ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ - вось ТУТ на Nexus Mods можна спампаваць БЕЛАРУСІЗАТАР гульні ад AngryRalef і атрымаць асалоду ад беларускай мовы ў гэтыя дні. Я праверыў, беларусізатар працуе, а AngryRalef сёння яшчэ выпусціць свежую яго рэвізію, таму забіраем гульню і чакаем версію беларусізатара 0.2.5b
Са Святамі! 🎄
P.S. Па маёй інфармацыі, гульню можна забраць і ў Беларусі. Але паспяшайцеся, заўтра ў 19:00 па Менску будзе раздавацца ўжо іншая гульня
❤‍🔥384
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Усім вітанне і з надыходзячымі святамі! Пасля паўгода працы прэзентую раннюю версію пераклада для Heroes of Might and Magic 4!
Бягучая версія пераклада (0.6.5) змяшчае пераклад "базы" гульні, пераклад першых 6 кампаній асноўнай гульні (без дадаткаў), пераклад сцэнару навучання, частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі 4-х кампаній), пераклад рэдактара мап і врапера (мод каб "расцягнуць" гульню пад сучасныя экраны. Апошнія 2 кампаненты апцыянальныя для ўсталёўкі. Сам беларусізатар будзе паступова абнаўляцца падчас далейшага пераклада - будуць выпраўляцца магчымыя памылкі і перакладацца наступныя кампаніі з дадаткаў. Спампаваць беларусізатар і сачыць за абнаўленнямі можна выключна праз тг-канал перакладчыка (https://news.1rj.ru/str/ShagraeL_BY_streams). Бягчую версію можна спампаваць у наступным допісе ў маім тг-канале.
Як усталяваць: спампуйце ўсталёўшчык, укажыце тэчку з гульнёй, выберыце кампаненты якія хочаце ўсталяваць і націсніце "ўсталяваць"! Файнай гульні!
Гуляйце ў улюбленые гульні па-беларуску!
27❤‍🔥4🔥1
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Heroes of Might and Magic IV Biełarusizatar.exe
144.2 MB
Спампаваць усталёўшчык Беларусізатара Герояў Мяча ды Магіі 4 (версіі 0.6.5.) -
20
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З надыходзячым! 🎅🏻
Хутка сустрэнемся 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
34🎄4🎅1