Forwarded from Честные люди
🎓 Права студентов во время сессии: как действовать, когда их нарушают
Преподаватели и администрация беларуских вузов бывают несправедливы к учащимся. Поэтому во время сессии студенты должны знать не только экзаменационные вопросы, но и свои права. Мы собрали ответы на распространённые вопросы и некоторые подсказки, как отстоять себя и свою правоту.
В карточках ⬆️ лишь некоторые ситуации, но по ссылке вы найдёте подробную памятку от *Честных людей и Probono.by, где рассмотрены важные и популярные кейсы из университетской жизни. Там же есть шаблон жалобы на неправомерные действия преподавателей или администрации — скачайте его и следуйте инструкции, если ваши права нарушили.
*Честные люди не только проводят юридический ликбез, но и помогают людям, столкнувшимся с репрессиями в университете. Заполните единую форму: https://bit.ly/помощь_ЧУ . Мы расскажем о вариантах помощи, а фиксация фактов репрессий поможет в будущем привлечь виновных к ответственности.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет

👍10
Наталля Алегаўна Дуліна выйшла на волю пасля чарговых 15 содняў арышту
Гэты час былая выкладчыца МДЛУ правяла на Акрэсціна.

❤30🎉5
Forwarded from Студэнцкая думка
«Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага»
Сення, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву магло б споўніцца 98 гадоў.
Беларускага сусветнавядомага пісьменніка называюць «сумленнем беларускай нацыі». Ён стаў дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння. Савецкія, а потым і беларускія ўлады цэнзуравалі ягоныя творы і ладзілі кампаніі цкавання пісьменніка, аднак Васіль Быкаў заставаўся нязломным патрыётам Беларусі.
Рэдакцыя «Студэнцкай Думкі» падрыхтавала 5 твораў, якія вартыя вашай ўвагі.

❤18👍6
«Гэтыя рабяты не ўступілі ў прафсаюз, таму могуць паўстаць пытанні з інтэрнатам»
Канец семестра — час не толькі для таго, каб радавацца сонейку і танцаваць пад цёплым дажджом, але і для таго, каб даздаваць іспыты і падаваць заявы на пражыванне ў інтэрнаце🙂
Але, відавочна, у МДЛУ недастаткова быць звычайным іншагароднім студэнтам, каб атрымаць дах над галавой. Такая раскоша дазволеная ў першую чаргу тым, хто ўступіў у прафсаюз.
Вельмі шкада, што і дасёння ў пРэСтЫжНыМ уНіВеРы СтАлІцЫ працягваюцца здзекі над студэнтамі. Катаванняў, нізкага ўзроўню адукацыі, некваліфікаваных выкладчыкаў, штодзённай прапаганды і адсутнасці чалавечага стаўлення дагэтуль не хапала?
Жадаем вам, шаноўная адміністрацыя, каб аднойчы рэжым знішчыў вас так жа, як вы працягваеце знішчаць будучыню нашай краіны ў тварах студэнтаў. А так і будзе, не сумнявайцеся. Як толькі ваш язык стане недастаткова шурпатым😉
Канец семестра — час не толькі для таго, каб радавацца сонейку і танцаваць пад цёплым дажджом, але і для таго, каб даздаваць іспыты і падаваць заявы на пражыванне ў інтэрнаце🙂
Але, відавочна, у МДЛУ недастаткова быць звычайным іншагароднім студэнтам, каб атрымаць дах над галавой. Такая раскоша дазволеная ў першую чаргу тым, хто ўступіў у прафсаюз.
Вельмі шкада, што і дасёння ў пРэСтЫжНыМ уНіВеРы СтАлІцЫ працягваюцца здзекі над студэнтамі. Катаванняў, нізкага ўзроўню адукацыі, некваліфікаваных выкладчыкаў, штодзённай прапаганды і адсутнасці чалавечага стаўлення дагэтуль не хапала?
👍19🔥4🤬3
👎🏼Учора ў Беларусі "святкаваўся" Дзень Незалежнасці.
Але ці гэта сапраўды свята?
Беларусь стала незалежнай 27.7.1991 пасля падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўнам суверэнітэце БССР. У 1996 годзе быў праведзены «рэферэндум», пасля якога свята прызначылі на 3 ліпеня — дзень вызвалення Менска ад нямецкай акупацыі. Але аб якой незалежнасці можа ісці гаворка, калі Берасце і Гародня на момант 3 ліпеня 1944 году заставаліся пад акупацыяй немцаў, а потым амаль 50 год была ў складзе СССР?
Рэктарка МДЛУ не забылася ўсіх павіншаваць: «мы ганарымся тым, што жывем у мірнай краіне».Гэта выглядае крывадушна падчас вайны ва Украіне, дзе кожны дзень гінуць людзі; дзе за свабоду ад Расіі кожны дзень змагаюцца і беларусы; дзе дзеці не могуць спаць праз шум ракет, пушчаных з нашай зямлі.
Цікава, як свой «уклад у будучыню краіны» унясуць маладыя беларусы, калі адбудзецца мабілізацыя, і званок з ваенкамата будзе не праверкай гатоўнасці, а сапраўдным запрашэннем аддаць жыццё за браткоў-дыктатараў?

🔥21👍5
👩🎓👨🏫 Размеркаванне, адпрацоўка
Гэта паняцці, якія ўжо даўно сыйшлі ў небыццё амаль ва ўсіх краінах. Аднак у Беларусі гэта распаўсюджаная практыка.
Звычайна перад канчатковым размеркаваннем праходзіць шэраг сумоўяў з дэканам, дзе вырашаецца месца адпрацоўкі. У гэтым годзе адміністрацыя на гэтых сумоўяў была абсалютна лаяльная да такіх месцаў, як моўныя курсы, IT кампаніі і ўсякія прыватныя фірмы.
Але! На фінальным "размеркаванні" адміністрацыя змяніла гэтае рашэнне і адправіла амаль усіх студэнтаў ФАМ працаваць у школы.
Калі нехта не хоча працаваць у школе, Іняз выстаўляе кошт для выплаты, які нашмат большы, чым кошт адукацыі.
Хочам напомніць, што «бясплатная» адукацыя - гэта не дапамога ад дзяржавы, гэта падаткі, які "здзіраюцца" з яе грамадзянаў. У гэтым няма ніякай дабрачыннасці ад універсітэту. Прымусовая адпрацоўка ў месцах з адным з самых нізкіх заробкаў пераўтварае студэнтаў у прыгонных. А падман адміністрацыі зноў даказвае, што ў чалавека ў нашай краіне няма ніякіх правоў.

🤬26❤3
☠️ Амбасадарка Швейцарыі абмеркавала супрацу з адміністрацыяй МДЛУ
Прапанаваць магчымасці студэнтам можна рознымі спосабамі, але Швейцарыя вырашыла абыйсці бокам беларускі дэмакратычны рух.
💪 Гэта можа значыць толькі тое, што прыйшоў наш час, каб ізноў мабілізавацца для супраціву. Трэба паказаць Швейцарыі і ўсяму дэмакратычнаму свету, што калі мы не збіраемся на вуліцы з кветачкамі ды ў бчб-шкарпэтках, гэта не значыць, што рэпрэсій стала менш.
Кожны з нас можа ўнесці свой уклад і нагадаць Крысціне Хонэгер-Залатухін, амбасадарке Швейцарыі, з кім яна намагаецца мець справы (некаторыя з дзеянняў, якія вы можаце зрабіць прама зараз).
Гэта бяспечна, калі выконваць правілы бяспекі ў інтэрнэце.
Нашыя дзеянні могуць не толькі перашкодзіць супрацы швейцарскай амбасады з лукашэнкаўскім рэжымам, але і паспрыяць супрацы швейцарскіх адукацыйных інстытутаў з беларускімі студэнтамі без удзелу адміністрацыі МДЛУ.
А галоўнае, гэта наш шанец ізноў аб’яднацца і даць трошачкі волі той моцы, якая ўжо амаль 2 гады сядзіць у нашых сэрцах і чакае свайго часу.
Хто, калі не мы? 🔥

🔥24🤬4