МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
⚡️⚡️⚡️ Паводле слоў былога выпускніка Іняза Макея, у Беларусі быў уведзены рэжым КТА (Контртэрарыстычнай аперацыі).

Падобны рэжым прадугледжвае:

🔴 Абмежаванне на ўезд і выезд у зону правядзення КТА (г.зн. у Беларусь).
🔴 Дазвол затрымліваць, надглядаць і арыштоўваць любых грамадзян без афіцыйнай санкцыі ў зоне КТА, а таксама ўрывацца ў іх жыллё (таксама без санкцыі).
🔴 Канфіскацыя слабавікамі (рэквізаванне) любога грамадзянскага транспарту ў зоне правядзення КТА і для патрэб самой КТА.
🔴 Магчымасць «законна» усталёўваць праслухоўванне ў любой хаце (без ведама іх гаспадароў) і адбіраць любыя грамадзянскія сродкі сувязі (напрыклад, тэлефоны)

Па-сутнасці, быў «узаконены» той дзяржаўны тэрор, які праводзіцца ўжо дзесяцігоддзямі, але найбольшую моц набыў пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года.
🤡15🤬2👍1
Сітуацыя такая: 🙈

1) Макей заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым КТА.
2) Потым КДБ заяўляе, што нічога падобнага ў краіне не уведзена.
3) Пасля гэтага з'яўляецца Лукашэнка і заяўляе, што ўжо ўведзены рэжым «падвышанай тэрарыстычнай пагрозы»

І ўсё гэта за няпоўную сённяшнюю раніцу‼️🤡...

P.S. Вашай увазе прадстаўляем фота трох дзятлаў: Макяцел, Церцяцел і Лукяцел.
Гэтыя тры дзятлы маюць схільнасць адзін аднаго абвяргаць.
🤡15😁5🤬1
Калектывізацыя ў СССР (і БССР) па меркаванні бальшавікоў павінна была прывесці да вялікай будучыні, але стала жахам і сапраўдным катаваннем для шматлікіх сялян па усёй тэрыторыі краіны.

🧑‍🏫👨‍🏫 У новым выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» разбіраемся, чаму рэарганізацыя сельскай гаспадаркі не прывяла да станоўчых вынікаў і як наступствы гэтай палітыцы ўсё яшчэ адчуваюцца на эканоміцы Беларусі.  
🔥11
‼️ Дуліну Наталлю Алегаўну перавялі ў СІЗА-1 ‼️

Нашу экс-выкладчыцу лукашысты затрымалі 3 кастрычніка, знялі з ёй пакаяльнае відэа і цяпер вінавацяць па артыкулу 342 КК РБ.

Падтрымаць Наталлю Алегаўну можна даслаўшы ліст альбо грашовы перавод на яе імя.

✉️ Адрас для лістоў : 220030 Менск, вул. Валадарскага-2, СІЗА-1.
😢188🤬5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
👍12🥰4
🔥🔫 Кіраўнік МНС заявіў, што ратавальнікам ужо выдалі зброю для «поддержания внутреннего порядка»
🤬15🔥6😁4
👩‍💻👨‍🏫 Сёння ў інфаполі можна сустрэць інфармацыю пра шматлікія парушэнні акадэмічных свабод у беларускіх ВНУ.

Відавочна, акадэмічныя свабоды гэта не адзінае, што спрабуюць знішчыць беларускія ўлады, але давайце разам разбірацца што дакладна азначае гэтае словазлучэнне.
15👍2