МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Па паступіўшай нам інфармацыі, студэнтаў і супрацоўнікаў Інязу на ўчорашняй сустрэчы чакана палохалі ЗША і НАТА (Гэтак жа, як і ў іншых універсітэтах ды прадпрыемствах).

Выходзіць, што аўдыторыя «дзяржаўнай» тб-прапаганды сапраўды складае маштабныя 3% па ўсёй краіне (таксама чакана), таму ўсё гэтае трызненне вырашылі падвозіць асабіста.

Паколькі паміж гэтым «мабілізацыйным» мерапрыемствам і тэлевізійнай прапагандай розніцы няма, то і каментаваць яе сутнасць не лічым дарэчным.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
💩14🤡9😁4🤮4
Галадамор — гэта злачынства і страшная трагедыя, пра якую аматары Савецкага Саюзу не любяць узгадваць, сцвярджаючы, што ўсё гэта адна вялікая хлусня і выдумка. Але, як бы не хацелася некаторым асобам перагарнуць старонку, гісторыя памятае ўсё.

🧑‍🏫👨‍🏫 У сённяшнім выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» мы раскажам пра тое, да чаго прывяла калектывізацыя і як Бальшавіцка-Савецкая сістэма жадала вынішчыць цэлыя народы і рэспублікі за непадпарадкаванне сваім нерэалізуемым амбіцыям.
🤬15🔥8😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
👍133🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Капітан Белоруссія заявіў, што кібернетыкі атакуюць беларускія дзяржаўныя органы, стратэгічныя аб'екты, банкі і прадпрыемствы.

P.S. Прыходзяць жудасныя кадры з-пад Белкалія (глядзець з гукам)
😁20🤡3👍1👏1
Калі мы казалі, што хочам рубіць капусту 💶, мы мелі на ўвазе не гэта 🥬

Нам у бот прыйшла інфармацыя, што студэнтаў МДЛУ «запрашаюць» бясплатна папрацаваць у полі і прыбраць капусту.

Што думаеце, браты і сёстры лінгвісты?
🤡31😁5💩2
Прайшло роўна два гады з нашай неверагодна салідарнай і масавай забастоўкі 🫶🏻✊🏻✌️🏻

26-га кастрычніка 2020-га года Іняз прыняў удзел у Агульнанацыянальнай Забастоўцы супраць сфальсіфікаваных выбараў і жорсткіх рэпрэсій з боку Лукашэнка з яго слабавікамі.

Тады ж адбыўся вялізарны сумесны марш студэнтаў розных ВНУ разам з пенсіянерамі — Маладосці і Мудрасці!
👩🏻‍🦱👱🏻‍♂👵🏻👴🏻

Паглядзіце, як жа нас было шмат! (І да гэтага часу застаецца)

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
31
Крынж набірае абароты 🙈

Нам працягваюць дасылаць у бот інфармацыю аб заўтрашняй «капустцы» 🥬

Мала таго, што ўборка капусты з'яўляецца цяжкай фізічнай працай, так яна яшчэ праводзіцца ў навучальны час без аплаты.

Замест грошай за дадзены нарматыў (суразмерны 3-5 фізкультурам) прапануюць толькі залік двух адпрацовак па гэтай жа самай фізкультуры 🤡

І нават пры ўсім гэтым узнікае яшчэ адно пытанне — як суадносіцца «участие в общественной жизни университета» з вывазам студэнтаў у навучальны час за 20 км ад Менска для неаплочваемых цяжкіх работ у полі?

🤷🏻‍♀🤷🏼‍♂ І мы не ведаем...
🤡31😁3👍2
«Універсітэцкія будні лінгвістаў» альбо як інязаўцаў па палям вазілі 🌼🐁🚜

Рубленне капусты 💶 ў Беларусі забаронена ва ўсіх сэнсах (што вылілася ў сённяшнюю масавую забастоўку ІП і гандлёвых кропак па ўсёй краіне) — бо іншага тлумачэння «рэзкай» змены плана з капусты 🥬 на моркву 🥕 на розум проста не прыходзіць...

Але факт застаецца фактам — для прыгожай карцінкі і за дзве адпрацоўкі па фізкультуры замест грошай студэнтаў МДЛУ такі пагналі працаваць у поле
👩🏻‍🌾🧑🏻‍🌾

Прагназуем адкрыццё новага «Факультета Импортазамещающих Городских Аграриев», ці скарочана: «ФИГА»
🤡27
Беларусь спыняе дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні эквiвалентнасцi ў вышэйшай адукацыi

Адпаведная пастанова беларускага ўрада, падпісаная прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, апублікавана на нацыянальным прававым партале.

Гэта значыць, што Беларусь больш не будзе прызнаваць польскія дакументы аб вышэйшай адукацыі і ступені ў навуцы і мастацтве.

Мы растлумачылі, як гэта адаб'ецца на студэнтах і кваліфікаваных маладых спецыялiстах з абедзвюх краін, у сваім артыкуле.
🤡11😢4👍1