МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
🏴 Сёння гадавіна Чорнага Чацвярга

Роўна 2 гады таму гэбня арыштавала нашых сяброў — 10 студэнтаў, выпускніца і выкладчыца розных беларускіх ВНУ былі выкраны з уласных дамоў і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Іх абвінавацілі ў арганізацыі студэнцкіх пратэстаў, а ў ліпені 2021 года прысудзілі ад 2 да 2,5 гадоў калоніі. Адзін з фігурантаў, былы студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер, ужо цалкам адбыў тэрмін пакарання і 31 чэрвеня выйшаў на волю. Яшчэ летам Глеб пакінуў Беларусь і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

🕯 Такмама сёння гадавіна смерці Рамана Бандарэнка

Два гады таму на плошчы Перамен лукашысты ў бойцы забілі Рамана. Караць забойцаў самаабвешчаная хунта не стала, наадварот яна разбурыла мемарыял памяці Рамана і ўжыла жорсткі гвалт да беларусаў, якія прыйшлі ўшанаваць яго памяць і гераізм.

За гэтыя і многія іншыя злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа ўсе вінаватыя асобы непазбежна будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Закон знойдзе і пакарае ўсіх, каму нават часам не да законаў.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
💔22👍2😢2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
👍14
МГЛУ за Свабоду pinned «Хто Вы, нашы дарагія чытачы?»
🌍 Сёння колькасць насельніцтва Зямлі афіцыйна перавысіла адзнаку ў 8 млрд чалавек 👥

Паводле апошніх звестак,
🇮🇳Індыя ў найбліжэйшай будучыні абгоніць 🇨🇳Кітай
і стане краінай з самай вялікай колькасцю насельніцтва
(Амаль 1,5 млрд чалавек).
🤯8😢4👍2
🇬🇧 У рэйтынгу валодання англійскай мовай Беларусь апынулася на 39-м месцы ў свеце

📊 Кампанія EF Education First апублікавала рэйтынг валадання англійскай мовай, які аднаўляецца штогод.
Па вынікам даследвання Беларусь апынулася ў катэгорыі «сярэдне валодаючых» краін.

🏆 Тройку лідараў раздзялілі Нідэрланды, Сінгапур і Аўстрыя.
Сярод суседзей Беларусі ангельскую мову лепей ведаюць у Польшчы
(13-е месца ў свеце).

Поўную справаздачу можна паглядзець тут
👍9🔥6
‼️Сёння ў выніку масіраванага ракетнага абстрэлу Украіны дзве расійскія ракеты ўдарылі па Польшчы (краіна НАТА) і забілі двух чалавек‼️

Прама зараз у Польшчы склікалі экстранае паседжанне рады бяспекі і паднялі ў паветра знішчальнікі (таксама на вушы паставілі армію).

P.S Паводле дактрыны НАТА (5 артыкул) гэта можа прывесці да новай Сусветнай Вайны.

P.P.S. Вусатаму злачынцу падрыхтавацца...
🤬14👍2
Forwarded from Пездуза
⚡️Путин: Польшу придумал Лжедмитрий
🤡15
МГЛУ за Свабоду
Photo
⬆️ Не так даўно мы ў рубрыцы #ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА распавядалі пра калектывізацыю і яе наступствы для краін СССР

«Наша Ніва» выпусціла цікавы артыкул пра калектывізацыю ў Беларусі, пратэст сялян супраць гвалтоўнага загону ў калгасы і рэпрэсіі супраць народу ў тыя часы.
🥰6👍2
🙈 Качанава: «Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўлена задача — размяркоўваць не толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх».

Нелегітымная «ўлада» плануе адпраўляць на прымусовае размеркаванне не толькі бюджэтнікаў, але і платнікаў 🤡

P.S. Гэта значыць ты, аплачваючы навучанне, спансіруеш саму навучальную ўстанову, зарплату выкладчыкам і супрацоўнікам (Гене і Лапцевай прывітанне), а потым цябе супраць тваёй волі адправяць у сяло са шматгадовай адпрацоўкай, а калі адмовішся, дык яшчэ і аштрафуюць на некалькі тысяч бел. рублёў (а то і значна больш).

P.P.S. А потым яшчэ цябе абвінавацяць у дармаедстве і на ўсялякі выпадак залезуць у твой тэлефон шукаць падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы»
👎11🤬9🤣2
Forwarded from Честные люди
🥬 Студенты и капуста: как избежать принудительного труда

Военная мобилизация в Беларуси этой осенью пока откладывается, но мобилизация студентов и студенток на сельхозработы идёт по плану каждый год. Например, будущих лингвистов и переводчиц из МГЛУ в учебное время отправляют убирать капусту.

Делимся лайфхаком. Если вы учитесь в беларуском вузе и не хотите дёргать морковь из замёрзшей земли, то эти документы могут вам помочь:

1️⃣ Кодекс об образовании (ст. 81, п. 2): запрещает использовать вас для выполнения работ, не предусмотренных учебно-программной документацией.

2️⃣ Трудовой кодекс (ст. 13): запрещает принуждение к труду в любом виде, кроме как по решению суда или в режиме ЧС.

3️⃣ Конституция (ст. 41): подтверждает ТК и тоже запрещает принудительный труд.

Поэтому когда вас в следующий раз будут отправлять на «капусту» — просто предъявите документ из списка выше. Несмотря на то что в нашей стране «иногда не до законов», их нарушение обычно требует от чиновников морального усилия или санкции сверху, которые не всегда есть. С высокой вероятностью вербовщики из БРСМ или администрации вуза оставят вас в покое.

Даже если вы не станете использовать спасённое от сельхозработ время на учёбу, по крайней мере вы научитесь пользоваться своими правами.

👉 Это только один пример, как знание своих прав может выручить в трудную минуту. Чтобы узнать больше — приходите в чат-бот УНИВЕР: t.me/univer_by_bot и расскажите о нём знакомым студентам и студенткам.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет
14🔥1
✏️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ва ўніверсітэтах

Нягледзячы на тое, што з вялікіх пратэстаў прайшло два гады, студэнтаў_к працягваюць пазбаўляць стыпендый, зніжаць адзнакі на экзаменах, даваць вымовы і адлічаць, выкладнікаў_ц — звальняць, пазбаўляць прэмій і ўсяляк прыціскаць.

Вельмі важна гэта дакументаваць. Акрамя агульнай статыстыкі, якую мы вядзем і публікуем на сайце, пэўныя выпадкі і ўдакладненыя лічбы значна пасабляюць даносіць да міжнародных партнёраў, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, і дапамагаць пацярпелым.

Усе асабістыя звесткі ўдзельнікаў_ц апытання не перадаюцца трэцім асобам без дазволу на тое і будуць захоўвацца толькі ў Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Спасылка на апытанне: https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9.

Заклікаем вас не баяцца распавядаць свае гісторыі і звяртацца па дапамогу! Мы пільна сочым за бяспекай пры зборы дадзеных і паважаем вашыя пажаданні па выкарыстанні даверанай інфармацыі.
👍4
👩🏻‍🎓👨🏼‍🎓 Сёння міжнародны дзень студэнтаў

Рэдакцыя МГЛУ за Свабоду сардэчна віншуе ўсё студэнцтва Беларусі і жадае нам усім больш стойкасці, смеласці і энтузіязму на шляху да рэалізацыі нашых планаў і мар
(асабліва ў частцы непазбежнага ўстанаўлення перамен у нашай краіне).

💔 Пры гэтым жадаем яшчэ раз нагадаць, што шмат беларускіх студэнтаў (звыш 50 чалавек) ізноў сустракаюць гэты дзень, незаконна знаходзячыся за кратамі. Гэта ж тычыцца і незаконна адбыўшых содні, і незаконна адлічаных, і незаконна аштрафаваных і многіх-многіх іншых...

P.S. Нас вельмі шмат і мы гэтага ніколі не забудзем, не прабачым!
16😢3
😡😡😡
Экс-доцента МГЛУ Наталью Дулину обвиняют в «содействии экстремистской деятельности».

Ей грозит до шести лет лишения свободы.

https://news.zerkalo.io/life/26378.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
🤬35
🏢🎓 Нам паступіла інфармацыя аб тым, што МДЛУ збіраюцца пераназваць

Нядаўна ва ўніверсітэце адбылося паседжанне, на якім абмяркоўвалася яго будучая назва. Варыянтаў было два:

1) «Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт імя Максіма Багдановіча»;
2) «Беларускі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт імя Сімяона Полацкага».

Таксама паведамляецца, што назва была абрана і ўжо хутка яна стане вядомай.

P.S. Увогуле, у Беларусі універсітэцкія адміністрацыі самі не маюць права змяняць назву свайго ВНУ, а толькі могуць падаваць прашэнне аб гэтым ў звышстаячыя інстанцыі, каб новае імя ім «ганарова падарылі».
🤡18🥰3👍2