МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Узгадваючы гісторыю станаўлення беларускай нацыі, нельга не ўзгадаць «Нашу Ніву»

📰 116 гадоў таму знакамітае беларускае выданне распачало сваю працу. Ужо тады рэдакцыя смела пісала пра ўсе аспекты жыцця: ад палітычных агляданняў і навін да нарысаў аб тым, як змагацца з алкагалізмам і рэкламы прэзерватываў. За смелыя выказванні і незалежнасць «улады» ўжо тады вялі змаганне з «Нашай Нівай». Нажаль, рэпрэсіі ў дачыненні да нашаніўцаў не скончваюцца і на сёняшні дзень. Многія супрацоўнікі і рэдактары выдання зараз знаходзяцца за кратамі за сваю незалежную грамадзянскую пазіцыю і непрыманне масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі.

У гэтым выпуску рубрыцы #ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА, мы апішам жыццёвы шлях душэўна-блізкага кожнаму беларусу_ске СМІ.
👍113
❤️ Беларуская мастачка Вольга Якубоўская намалявала нашу экс-дацэнтку Наталлю Дуліну.
Наталля Алегаўна адна з беларускіх палітзняволеных.


«Эту работу я посвящаю политзаключенной Наталье Дулиной - бывшему доценту кафедры итальянского языка, которая в 2020 году поддержала забастовку и протестующих студентов. Тогда она отсидела 14 суток административного ареста по статье за участие в несанкционированном мероприятии и была уволена из университета. Всего с 2020 года ее задерживали пять раз, в октябре этого года - уже шестой. Теперь ее хотят судить по уголовной статье. Лучшие люди страны томятся сейчас в тюрьмах Беларуси… Свободу всем политзаключённым!
❤️✊🏻✌🏻»


Не забудзьце яе падтрымаць:
Дуліна Наталля Алегаўна, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага-2, СІЗА-1.
💔222👍1🥰1
‼️ Паводле нашых звестак, нядаўна з ФМК па палітычных прычынах была адлічана студэнтка

Калі вам нешта пра гэта вядома, пішыце ў бот @MGLU_bot
Гэта ананімна і бяспечна.
🤬17👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХУТКА — Сёння міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын 🚺

Таму мы прысвячаем гэты выпуск буйным пратэстам у Іране 🇮🇷 , якія распачаліся з-за забойства дзяўчыны дыктатарскім рэжымам, а таксама ўсім рэпрэсаваным беларускам, якія змагаліся і змагаюцца за нашу свабоду
✊🏻🫶🏻✌️🏻
17
МГЛУ за Свабоду
‼️ Паводле нашых звестак, нядаўна з ФМК па палітычных прычынах была адлічана студэнтка Калі вам нешта пра гэта вядома, пішыце ў бот @MGLU_bot Гэта ананімна і бяспечна.
Інфармацыя пацвердзілася

У гэтым месяцы сапраўды з 3 курса ФМК за адміністрацыйныя суткі ў ІЧУ была адлічана студэнтка, аднак па прычынах бяспекі рэдакцыя канала не будзе раскрываць асабістых даных дзяўчыны.

Жадаем ёй працягнуць навучанне ў больш годным яе сумлення, адвагі і высокаму розуму месцы!
МДЛУ ж, відавочна, даўно страціў гэты статус і больш не з'яўляецца ўніверсітэтам у прамым сэнсе гэтага слова.

P.S. Вялікі дзякуй за дасланую ў бот інфармацыю! Мы вельмі шануем вас за выказаны нам давер!
🤍❤️🤍
14
На фоне навіны пра раптоўную смерць так званага міністра замежных спраў Макея мы папярэджваем нашых паважаных чытачоў аб выкананні тэхнікі бяспекі — слабавікі белоруссіі могуць маніторыць вашыя каментары з рэакцыямі на гэтую навіну.

Калі ласка, будзьце асцярожныя! 🙏🏻


Upd: У МЗС пацвердзілі загадкавую смерць Макея
🔥4🎉2👍1😢1
МГЛУ за Свабоду pinned «На фоне навіны пра раптоўную смерць так званага міністра замежных спраў Макея мы папярэджваем нашых паважаных чытачоў аб выкананні тэхнікі бяспекі — слабавікі белоруссіі могуць маніторыць вашыя каментары з рэакцыямі на гэтую навіну. Калі ласка, будзьце асцярожныя!…»
📆 Сёння гадавіна Слуцкага паўстання, пра якое замоўчваюць падручнікі гісторыі ў школах і ўніверсітэтах

Паўстанне Слуцкага Збройнага Чыну — падзея, пасля якой бальшавікі баяліся невялікі горад Слуцк і запусцілі машыну рэпрэсій супраць яго насельніцтва. Прайшло 102 гады, але гісторыя, як бачым, паўтараецца ізноў.

👩‍🎓👨‍🏫 У новым спецыяльным выпуску #ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА мы распаведзем пра падзеі, якія так не любяць узгадваць прапагандысты і аматары бальшавіцкай улады.
11👍11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
👍8
Беларуская гэбня ў «гонар» 105-ай гадавіны стварэння сваёй злачыннай суполкі зараз праводзіць у Ліцэі БДУ культурна-патрыятычны конкурс «Первые среди равных» з усхваленнем Дзяржынскага і «чекистов-героев СССР»сайт Ліцэя 🤡

Наконт Дзяржынскага мы ўжо пісалі тут. Нагадаем толькі, што гэты беларускі ўраджэнец акрамя УНК таксама стварыў ГУЛАГ і быў архітэктарам Чырвонага Тэрору. На рахунку гэтага ваеннага злачынца і яго тэрарыстычнай арганізацыі дзясяткі мільёнаў ахвяр, у тым ліку беларусаў. Ушаноўваць гэта ў Беларусі ўсё роўна што праслаўляць Халакост і нацысцкія лагеры смерці.

Адзінай жа станоўчай выявай чэкістаў з'яўляецца іх схільнасць да самапажырання. Ёсць шмат прыкладаў у іх гісторыі (асабліва пра «жалезных наркамаў» Яго́ду-Яжова-Берыю — фота 2), калі новае пакаленне чэкістаў выразае сваіх папярэднікаў, абвяшчаючы іх шпіёнамі Захаду і здраднікамі Радзімы («Чэкісцкі Ўрабарос» — фота 3).

Такая логіка любых рэпрэсій — іх ахвярамі непазбежна становяцца іх ініцыятары...(цяперашнім кдбшнікам падрыхтавацца)
👍7😁1
⚡️⚡️ Нашы сябры і сяброўкі Алана Гебрэмарыям, Ася Булыбенка, Віка Гранкоўская, Маша Каленік, Ксюша Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Вольга Філатчанкава, Ілля Трахтэнберг і Ягор Канецкі выйшлі на волю!

Таня Якельчык выйдзе толькі 15 снежня, бо была арыштаваная пазней за астатніх, а наш былы студэнт Глеб Фіцнер выйшаў на волю яшчэ ў траўні!

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
36👍3🥰2