БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК – Telegram
БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК
150 subscribers
56 photos
23 videos
17 links
Набор @autapolk_rekrut

instagram.com/autapolk

Беларуска-украінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» @sustrecha_hub
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што ўваходзіць у штодзённае жыццё валанцёраў?

Гэтым разам — неспадзяваны рэмонт тармазоў нашай «Пчолкі» для ЗСУ і здольнасць не злавацца на абставіны, якія ад нас не залежаць 🫡
19
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна машына ад беларускага аўтапалка — ужо на фронце.

Беларускія дзяўчаты-валантэркі перадалі аўто для ЗСУ. Чарговае, бо нават калі вы не бачыце пастоў ад нас, праца працягваецца штотыдзень. Усё як звычайна — з вялікай любоўю і павагай да тых, хто цяпер ваюе. Дзякуй, што нагадваеце: беларусы не назіраюць дзесьці збоку. Беларусы — побач з тымі, каму патрэбна дапомога. Побач з Украінай і ўкраінскім народам. На месцах, у дарозе, на фронце.

Дарагія беларусы, калі ў вас ёсць стары корч на беларускіх нумарах, якой вы не можаце/не хочаце пераафармляць, а да таго ж — ёсць жаданне дапамагчы ЗСУ — пішыце, мы вашага любімага карча давязем на фронт.

Слава Украіне і Жыве Беларусь, даражэнькія!
🔥197
Яшчэ дзве машыны — ужо на фронце.

Кожнае, кожнае аўто вельмі важнае, спадарства. Бо за кожнай машынай стаіць каманда валантэраў, і калі машына ўжо на перадавой — яна робіць сваю грунтоўную працу: вывозіць параненых, дастаўляе прыпасы, даязджае туды, куды пешшу не дойдзеш.

Дзякуй усім, хто побач. Дзякуй, што нягледзячы на агульную стому праца не стаіць на месцы!

Хочаш быць часткай Беларускага Аўтапалку? Напішы ў бот. У нас заўсёды ёсць, што рабіць :)
24
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такі вялікі шлях прайшла чарговая машына для ЗСУ!

І не пустая, а цалкам загружаная гуманітаркай, якую сабралі беларусы і беларускі.

Дзякуй усім, хто дапамагаў — справай, грашыма, перадачамі. Гэта наш агульны ўнёсак у перамогу.
👍13🔥7
Беларусы збіраюць каманду на міжнародны ветэранскі фестываль Carpathian Yomp, які пройдзе ў Карпатах 22–25 жніўня.

Мы ўжо далучаемся, і запрашаем усіх, хто хоча ехаць з намі!

Фестываль аб’ядноўвае ветэранаў, валанцёраў, іх сяброў і ўсіх неабыякавых. Усіх, каму важна адчуваць салідарнасць супольнасці.

Будуць паходы, гульні, размовы — тое, што грэе сэрца ў такі складаны час.

📍 Карпаты, 30 хвілін ад Івана-Франкоўска
📆 22–25 жніўня 2025

Праграма:
— Пешаходн
ы марш (16, 40 або 60 км)
— Петанк, стральба з лука, рыцарскія боі
— Агульны лагер, адкрыццё, вячэры, зносіны

Удзел платны толькі для цывільных — 700 грн.

Для ветэранаў і дзейных добраахвотнікаў — бясплатна.

📌 Паедзем централізавана, мы на сувязі з арганізатарамі. Можна ехаць як групай, так і асобна.

Калі хочаце далучыцца, напішыце нам:

📩 Святлана: @SvetlanaShatilina
📩 Алена: @luka40387
📩 Прадстаўнік ад беларускіх добраахвотнікаў: @Vitovt13

Будзем разам у Карпатах. Нашая сіла — у людзях побач.
🔥7👍4
Нашыя валанцёры прывезлі чарговае аўто — на гэты раз для Нацыянальнай гвардыі Украіны!

Машына гатовая служыць там, дзе патрэбна. Дзякуй і павага валанцёрам — шлях ніколі не бывае супер-лёгкім ды павольным :)

Як вы бачыце, мы працягваем дапамагаць, бо ведаем, што падтрымка важная заўсёды. Пакуль не скончыцца вайна і пакуль не зменіцца ўсё тое, ад чаго мы ўцякалі самі.

Каб мы маглі працягваць дапамагаць Украіне, падтрымліваць добраахвотнікаў і абараняць добрае імя беларусаў — патрэбна і вашая падтрымка «Сустрэчы»
.

Без гэтай прасторы будзе немагчыма працягваць нашую працу.

Як падтрымаць
:

🇺🇦 Карта ўкраінская: 4731 1856 1402 7263
💳 па спасылцы на EUR картку ці за нумарам карткі 5354563141951556
🌐 праз PayPal
👍102🔥1
Беларуска-ўкраінскі хаб «Сустрэча» і Беларускі аўтаполк віншуюць ўкраінскі народ з Днём Незалежнасці!

Сёння мы разам з вамі святкуем сілу волі і свабоды, якія сталі падмуркам сучаснай Украіны. Ваша адвага і непахіснасць у змаганні за незалежнасць з’яўляюцца прыкладам для ўсіх нас.

Беларусы і ўкраінцы стагоддзямі былі побач, і сёння мы разам працягваем бараніць тое, што для нас найдаражэйшае — волю, годнасць і права на будучыню.

Хай гэтая барацьба скончыцца перамогай, і на ўкраінскай зямлі пануе мір, свабода і росквіт. Мы разам — і гэта надае сілы!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
🔥13👍2
Нашыя дзяўчынкі — моц!

Чарговыя машыны даехалі да ЗСУ дзякуючы нашым валанцёркам. Такія паездкі звычайна няпростыя. Гэта няблізкая дарога, часам не заўсёды камфортная. Але ж яны бяруць на сябе адказнасць без лішніх словаў. Мы ганарымся, што столькі цудоўных беларусаў і беларусак дапамагаюць і нам, і Украіне.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае «Аўтаполк». Мы ведаем, дзеля чаго ўсё гэта і працягваем нашую справу.
🔥182👍1
Гэта беларуска, якая ўжо больш за год прайходзіць вельмі цяжкае лячэнне.
І пры гэтым — чалавек, які зрабіў вельмі шмат для падтрымкі Украіны.
Яна дапамагала валянцёрам, удзельнічала ў зборах, арганізоўвала дастаўкі — рабіла ўсё, што магла, каб быць карыснай, нават калі самой было няпроста.

Цяпер ёй патрэбная дапамога.
Проста, каб жыць, каб працягваць лячэнне, каб утрымацца.

Мы просім усіх, каму неабыякава:
падтрымайце яе, калі можаце.

Кожны еўра, кожны рэпост, кожнае слова падтрымкі — гэта сапраўдная дапамога.

👉 [https://www.facebook.com/share/1Ffiq2N8Zh/]
6
Валанцёры «Аўтапалка» даставілі машыны для ЗСУ.

Нашая справа працягваецца штодзённа. Бо наш супольны з Украінай вораг не спыняецца, таму не павінны спыняцца і мы.

Адна машына ці дзесяць — не важна. Важна, што гэта ратуе жыцці. Важна, што мы побач у самыя складаныя часы.

Дзякуй! Далучайцеся да нашай справы — мы радыя кожнаму і кожнай!
👍192
Расказваем, колькі зарабляюць валанцёры

Нісколькі. Ходзіць шмат чутак, але вось як выглядае праца:
Варшава — Кіеў. 780 км. 12 гадзін. Каля 5 — на мяжы.

Валанцёры бяруць выходныя і адпрошваюцца з працы.
Ім не плацяць «купу грошай».
Яны ахвяруюць сном, часам і грашыма, каб перагнаць аўто.

Па дарозе трэба не заснуць, сачыць за станам машыны. У Кіеве валанцёры не жывуць у гатэлях і амаль не маюць часу на адпачынак. Перадаюць аўто і вяртаюцца назад. Зноў у дарозе, а потым — на сваю працу.

На шляху бывае ўсякае: паломкі, затрымкі, аварыі. Чаго толькі не было за час існавання «Беларускага Аўтапалка»!

Але мы вязем машыны. І будзем працягваць гэта рабіць дзякуючы валанцёрам.

Калі чуеце, што «яны на гэтым зарабляюць» — узгадайце наш пост.

Мы абралі гэты шлях свядома і не шукаем у ім выгады. Калі мы і шукаем нешта, дык толькі людзей, гатовых далучыцца да агульнай справы дапамогі Украіне і Беларусі.

Дзякуй кожнаму, хто сярод сваіх справаў знаходзіць час і абірае прывезці аўтамабіль для ЗСУ.

Вы — нашая моц.
26🔥5
✔️ Чарговых семь аўто — зноў в Украіне.
Нашы валанцёры чарговы раз прабілі дарогу праз снег, дождж, трасу якая не даруе памылак і дробныя, але ўпартыя паломкі. Было цяжка, доўга, вымотваюча — але яны даехалі. Бо ведаюць, для каго і для чаго гэта ўсё робіцца.

Мы шчыра дзякуем:
1️⃣ Усім валанцёрам, якія асабіста сядзелі за кармом і кіравалі гэтымі аўтамабілямі. Гэта дні, з'едзеныя дарогай, стомленасць, адказнасць і пастаяннае напружанне.
2️⃣ Усім, хто падтрымлівае нас — грашыма, часам, рэпостамі, дарай парадай, любым учынкам.
3️⃣ Асобны дзякуй партыі ОГП— і асабіста Андрэю Тупоўскаму. Чалавеку, які сам не раз гнаў аўто і ведае, што гэта за выпрабаванне. Дзякуючы яго ініцыятыве,праз партыю ОГП валанцёры ў гэтай паездцы мелі каву ,смаколікі і сплочаныя абеды. Гэта дробязь толькі для таго, хто ніколі не быў у такіх паездках. Для тых, хто быў — гэта вялікая падтрымка.

Мы заўсёды кажам адно і тое ж:
🔸 нехта траціць грошы,
🔸 нехта траціць час,
🔸 нехта сілы або асабісты спакой.
Але маленькай дапамогі не бывае. Кожная дапамога — гэта ўнёсак у агульную справу, партыя ОГП таму прыклад.

Дзякуй кожнаму, хто робіць гэты шлях магчымым.
Працягваем далей ...
🔥15👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крышачку з жыцця беларускaга автополка.
Мы не крычым пра сябе, мы проста працуем. Днём, ноччу, у дождж і снег. Прывозім тое, што трэба, туды, дзе гэта патрэбна.

І так, мы гэтым ганарымся. Бо калі можаш рабіць дабро — робіш. І не чакаеш падзякі.
19