Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📅 яшчэ 1 верасня 1900 года нарадзіўся Сымон Баранавых - і празаік і дзіцячы пісьменнік

За прыкладна 15 год сваёй творчасці напісаў каля 15 буйных твораў (зборнікі, аповесці, раманы) 📚

Гэты безумоўна таленавіты і нястомны пісьменнік напісаў бы і больш, аднак быў арыштаваны 4.11.1936 года. Загінуў на Калыме 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢98
📅 3 верасня 1927 года нарадзіўся Алесь Адамовіч - пісьменнік, кінематаграфіст і грамадскі дзеяч

У творах асэнсоўваў паводзіны чалавека ў экстрэмальных сітуацыях ваеннага часу, захавання духоўнай спадчыны беларусаў. Сваёй дзейнасцю Алесь Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, захавання суверэнітэту, духоўна-культурнага адраджэння беларусаў ❤️

Пасля Чарнобыльскай трагедыі напісаў ліст Гарбачову каб данесці да яго і сусветнай грамадскасці сапраўдныя маштабы бедства, аднак трапіў пад абструкцыю 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
10👍5🥰4
📅 4 верасня 1981 года нарадзіўся Максім Знак - юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення

❤️ Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча (2021) за цыкл турэмных вершаў.
❤️ У 2022 выйшла кніга «Зекамерон» на рускай, беларускай і немяцкай мовах. У 2023 годзе чакаецца выхад на англійскай і шведскай мовах.
❤️ Лаўрэат English PEN Translates award 2023.

На жаль, пра лёс Максіма мы нічога не ведаем ужо 574 дні... 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7👍5😢5
📅 4 верасня споўнілася б 140 год з дня нараджэння Хведара Пятровіча Імшэніка - літаратуразнаўцы, мемуарыста, педагога.

Напісаў вельмі цікавыя і карысныя ўспаміны пра «Нашу ніву», Цішку Гартнага, Багдановіча, Ігнатоўскага 📚

Арыштаваны 15 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Афіцыйна, у 1931 сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Далейшы лёс невядомы 😢

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢84👍3
📅 5 верасня 1893 нарадзіўся Язэп Фарботка — паэт, літаратуразнавец, перакладчык.

Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 годзе, да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Уключыўся ў беларускі рух ва Украіне і ў Мінску. У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі, якая забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь 🤝

На беларускую мову пераклаў урывак з «Пан Тадэвуш», вершы Уладзіміра Бенядзіктава і іншых. У кнізе «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» апісаў гісторыю беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа 🙏

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
8👍5🥰4👾1
📅 6 верасня 1903 нарадзіўся Мікола Дварэцкі — рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.

Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці.
1️⃣ За прапаганду беларускіх кніг і газет арыштаваны польскімі ўладамі.
2️⃣ У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію.
3️⃣ У лютым 1945 прымусова высланы на цягніку ў ЗССР на расстрэл, але яму ўдалося ўцячы ❤️

У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. З 1956 году друкаваў вершы і аповеды ў беластоцкай «Ніве» 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
10👍4🔥1
Forwarded from Fundacja Tutaka
⁉️Якім чынам адна сціплая падляшская друкарня прадвызначыла ў свой час развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання?

🆕 Распавядаем у новым відэа праекта “У пошуках беларускасці”
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14
📅 7 верасня 1885 нарадзілася Палута Бадунова — намесніца старшыні Рады БНР, першая жанчына пісьменніца БНР

У 1921 годзе арыштаваная бальшавікамі за сувязь з падпольнымі нацыянальнымі беларускімі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губернях, а таксама з арганізацыямі па іншы бок савецка-польскага фронту 🤯
У 1937 годзе абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. У 1938 — прыгавораная да расстрэлу 😡

Пакінула пасля сябе добрую літаратурную спадчыну: «Сьмерць мачыхі», «Сьмяюцца ...над сабою» і «Думкі парабка», "Цётка", вершы, казкі, палітычныя артыкулы 📚

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
😢63🤔3😨3
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥7👍54💯2
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка VІІІ: АДКАЗЫ
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥6👍32🎉2
Малюнкі Напалеона Орды ў колеры 🔥

Адноўленыя і расфарбаваныя з дапамогай ШІ палацы, замкі, касцёлы Беларусі (і нават Дубай!) з выяў Напалеона Орды ужо дасяжны на Патрыёне 😎
6👍5🔥3😢1
Forwarded from bellitinfo
Другое выданне “Іліяды” па-беларуску выйшла ў Польшчы 📓

У выдавецтве Polackija Labirynty, якое цяпер выпускае беларускія кнігі ў Польшчы, выйшла другое выданне поўнага перакладу эпічнай паэмы Гамера “Іліяда”. Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які здзейсніў пераклад за 128 дзён, перагледзеў і паправіў тэкст, удакладніў каментары.

Дзе купіць ⬅️
🔥96👍6🤯2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍8🔥65
Паважаныя сяброўкі і сябры, а нашая Вавёрачка прынесла вам навіны! 🫣

1️⃣ Магчыма вы ўжо заўважылі, што апытанка на выбар твора да перакладу ўжо скончана. І пераможцам стаўся твор Фрэдрыка Бакмана "Што мой сын павінен ведаць пра ўладкаванне гэтага свету"! 🎉
2️⃣ Пакуль вядуцца перамовы наконт аўтарскіх правоў, каб не губляць час мы вырашылі перакласці і другі твор - "Энн з зялёных Мезанінаў" Люсі Мод Мантгомеры 😇

Шчыра спадзяемся, што такім чынам мы задаволім усіх ахвочых! Працы, безумоўна, пабольшылася, тым не менш менавіта для гэтага мы і сабраліся.
А пакуль працэсы ідуць, просім падтрымаць нас сваімі падпіскамі на сацсеткі, і ў першую чаргу - на Патрыён, дзе мы публікуем і бясплатны кантэнт:
Патрыён: patreon.com/BelRead
Facebook: https://www.facebook.com/belReadd/
Instagram: https://www.instagram.com/belreadd

Вялікі дзякуй!
13👍5🎉3🔥2
Forwarded from bellitinfo
📖 Выйшла кніга лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава.

Лаўрэатам Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава журы ў чэрвені назвала Платона Станкевіча, а прызам мусіла стаць выданне папяровай кнігі.

І вось надоечы выйшаў з друку дэбютны зборнік прозы пераможцы конкурсу з назвай “Незваротнасць”.

Падрабязней 👈
12👍7🔥3
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍65🔥4
Forwarded from bellitinfo
Знойдзены невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны 😱

Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы “Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання“.

Якія фрагменты знайшлі? 👈
🔥97👍5
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ІХ: ГАЛАВА-ДРЭВА
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне! 🎉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
6🔥6👍2
112 год таму нарадзіўся Максім Танк — паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч 🎉🎉

Творчасць Максіма Танк — літаратурная класіка, а сам уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. З іменем Максіма Танка крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры, а ў творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці 🥰

Перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, латышскай, балгарскай моў на беларускую творы боль за 20 пісьменнікаў, у тым ліку Тычыны, Міцкевіча, Венцлавы, Судрабкална, Славацкага, Тувіма, Хікмета і іншых. У тым ліку, лібрэта оперы «Страшны двор» Манюшкі 🎻🎹
7🎉7👍2
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
7🥰6👍3
📅 17 верасня Сяргей Іванавіч Дубавец, журналіст, літаратар, крытык і выдавец, адзначыў 65 гадоў з дня нараджэнняс🥳

Пад рознымі псеўданімамі друкаваўся ў шматлікіх зборніках: «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кніг «Мур» Ж.-П. Сартра, «Адвечным шляхам» Абдзіраловіча 📚

Кніга «Тантамарэскі» (2019) пра беларускамоўнага мытніка і асветніка Алеся Юркойця, які апынуўся за кратамі 😢
8👍4🔥4