Бел.Read – Telegram
Бел.Read
756 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📖 Павал Касцюкевіч: "Нічога святога" ў тралейбусе №29!

🚌 Гатовы да незвычайнага падарожжа? Новая кніга Паўла Касцюкевіча "Тралейбус №29" ужо хутка! Гэта зборнік апавяданняў-падслуханых гісторый з мінскага тралейбуса, дзе гумар пераплятаецца з абсурдам. Падрабязней - на сайце выдавецтва Цымбераў Р.М.
🔥 Будзе горача!
👍13🔥76🙏1
🧐 Як далёка можна зайсці ў пагоні за ўладай і багаццем?
🤔 Ці варта ісці на канфрантацыю, калі сустракаеш больш магутных людзей?

👉 Адказы ў XII частцы перакладу Фінансіста Тэадора Драйзера. Ужо на Патрыёне 🎉
6🔥6🥰6👍1
✍️ БСГ, Бунд, Кадэты...
Гэтыя назвы вам пра нешта гавораць? Калі так — хутчэй глядзіце наш новы выпуск пра гісторыю Мінска пачатку XX стагоддзя! Калі не — тым больш.
Бо тут мы раскрываем палітычную карту Мінска напярэдадні Вялікай вайны 💥
👇👇👇
https://www.youtube.com/watch?v=ICZ4Zd7OQP4
11🔥7❤‍🔥5
✍️ Выраз Дня з 🇬🇪 : par-khmali ar daagdo - Заклік да рашучасці і бескампраміснасці ("Не кідаць шчыт і меч")

- Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку
- На чужы лоб сягаючы, трэба й свой падставіць
- Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць

👉 Падрабязней - на нашым Патрэоне 👈

Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #ge
❤‍🔥15🥰7🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: жартуюць з таго, хто неспадзявана выбіўся ў начальнікі (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
8%
"Прыляпіць званочак да пеўня" ("Яшчэ ўчора лайдачыў, а сёння— прыляпілі званочак да пеўня")
12%
"Пайсці ў гору без вяроўкі" ("Пайшоў у гору без вяроўкі - як прыпоўз, так і сядзіць")
68%
"З лапцей у боты скочыць" ("Ён жа навук не атрымліваў, а цяпер - аканом. Скочыў з лапцей у боты")
12%
"На носе акуляры, а ў кішэні дзірка" ("І што, што на нос акуляры надзеў,у кішэні ўсё роўна дзірка")
8🔥6👍43🤯2
📖 Не "чарнуха", а праўда жыцця: "Цнота на потым" Барыса Пятровіча

Кніга Барыса Пятровіча "Цнота на потым" прымусіць вас задумацца. Аўтар, як вопытны хірург, "прэпаруе душу", паказваючы ўсю глыбіню існавання. 🥀 Пра "Каханне без сексу", "Наіўны дэтэктыў" і "Нічый Чарнобыль" — пра тое, што мы завём спадчыннасцю.
👉 Адкрыйце для сябе гэты майстэрскі і праніклівы твор!
👍108
✍️ Першы раман "Менскай трылогіі": "Яблычак" ад слыннага Сяргея Пясецкага

Сяргей Пясецкі зноў з намі! 📚 Выйшаў "Яблычак" — першы раман з "Менскай трылогіі". Аўтар майстэрска апісвае закрытае зладзейскае асяроддзе Менска 1918 года. 📖 Гумар і трагізм пераплецены ў захапляльным сюжэце.

☝️🧐 Рыхтуйцеся да нечаканых паваротаў!
14👍8🔥7
"Вершы на волю": голас свабоды з-за кратаў

🕊 Кніга "Вершы на волю" прадстаўляе ўнікальную традыцыю беларускай турэмнай паэзіі.
📚 Гэта вершы, напісаныя ў няволі, выгнанні і катарзе за 150 гадоў! Яны поўныя надзеі, мараў і, галоўнае, унутранай свабоды.

📖 Падрабязнасці на Kamunikat.shop
11👍9
📆 17 ліпеня 1796 года нарадзіўся Ян Чачот. Спадар "Ян з Мышы" быў Філаматам, збіральнікам беларускага фальклору, спрабаваў унармаваць беларускую граматыку
📚 Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» (1839) на польскай і беларускай мовах.
📖 У прадмове да гэтага зборніка заклікаў неадкладна пачаць збіранне беларускага фальклору: “…будуць некалі, праз колькі вякоў пасля нас, шкадаваць і заслужана папракаць сённяшнія часы, калі мы не збяром рупліва гэтых помнікаў і не перададзім нашчадкам”...
😢 Як мы бачым, хапіла менш за 2 стагоддзі
14😢10👍4
🥰 Мінск, каханне, творчасць: "Праспект Нежалежнасці" Мікіты Найдзёнава

Навінка! 🎉
📚 Выйшаў другі зборнік вершаў Мікіты Найдзёнава — "Праспект Нежалежнасці"!
✍️ Аўтар, вядомы паэт і музыкант, перанясе вас у бесклапотны Мінск, дзе пануе каханне, творчасць і праблемы "тонкай душэўнай арганізацыі"

Паэзія, якая кране сэрца тут ❤️
👍108
Аляксей Правалоцкі: эмігранцкі досвед у "Цягніку да Познаня" 🚂

📖 Новая кніга "Цягнік да Познаня" — гэта глыбокія гісторыі пра эмігранцкі досвед і пошук новай краіны
📚 50 партрэтаў рэальных людзей, прапушчаных праз беларускую траўму
👉 Падрабязнасці на gutenbergpublisher.eu
👍1110
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка  Х: АДГАДАЙ 😈

Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы 🌙
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=tYxYVS4zpfA
10🔥85
📆 Восень 2025: PRADMOVA ў Вільні, Празе, Познані, Варшаве!

Чатыры гарады, адзін фестываль! 🌍
📖 PRADMOVA 2025 запрашае да ўдзелу! Калі вы пішаце, малюеце, даследуеце ці робіце перформансы на беларускай мове – гэта ваш шанец!
💪 Гэта незалежная культурная падзея, якая аб'ядноўвае беларускую думку, слова, мастацтва.

📌 У Вільні, Празе, Познані і Варшаве
8👍8🔥4
"Забаўлянкі": інтэрактыўная кніга для дзяцей шукае падтрымкі!

📚 "Забаўлянкі" — новая беларуская кніга для дзяцей ад Сяржука Доўгушава!
🧒 Гэты яскравы і інтэрактыўны праект амаль завершаны, але патрэбны сродкі на афармленне і друк.
🗺 Дапамажыце гэтай кнізе трапіць у рукі дзяцей!
👉 Звяртайцеся да Сяржука Доўгушава ў сацсетках
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍97🔥4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: дараваць, забыцца на крыўды (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
17%
"Прыхоўваць на ціхім полі" ("Паціснулі рукі іпрыхавалі былое на ціхім полі")
31%
"Прытопліваць на балоце" ("Тую крыўду мы даўно прытапілі на балоце")
38%
"Закручваць на вузел" ("Час прайшоў. Закруцілі на вузел і выкінулі па-суседску")
14%
"Падтоптваць пад ногі" ("Падтоптваю пад ногі - няхай пылам пакрыецца")
13👍75
🤔 "Хто ты, дрон?": дзіцячая кніга, якая прымусіць задумацца

🚀 Новая кніга "Хто ты, дрон?" Ганны Кручковай — гэта захапляльнае чытво для дзяцей 9-12 гадоў.
🧐 Даведайцеся, чаму ваўкі нападаюць і адкуль дрон на даху! Паліне трэба раскрыць злачынства.
⚠️ Увага: кніга пра сур'ёзныя рэчы, але дабро пераможа!
👉 Падрабязней на gutenbergpublisher.eu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍9
"Папуры" перавыдала "Сем ружаў": магічныя казкі з абноўленымі ілюстрацыямі

📖 Папулярная кніга зноў у продажы!  "Сем ружаў" Надзеі Ясмінскай перавыдадзена выдавецтвам "Папуры"!
🏆 Гэтая кніга, якая атрымала Прэмію Цёткі, цяпер з новым, палепшаным дызайнам і месцамі з новымі ілюстрацыямі ад Кацярыны Дубовік.
☝️🧐 Выдатны падарунак для дзяцей і дарослых!
11👍7
Гістарычны бестселер пра Падляшша выйдзе па-беларуску 🎉

📚 Выдавецтва "Камунікат" рыхтуе выданне працы Анэты Прымакі-Онішк "Камяні павінны былі паляцець".
📖 Гэты твор пра забытую гісторыю Падляшша — драматычны досвед дэпартацый і перасяленняў.

🏆 Кніга высока ацэненая ў Польшчы, намінаваная на "Angelus" і "Nike" 🔥
👍159
📌 Сустрэча з Юляй Цімафеевай у Варшаве

📍 Не прапусціце! 24.07 а 19:00 у кнігарні Кнігаўка (ul. Kłopotowskiego 4) адбудзецца сустрэча з паэткай Юляй Цімафеевай!
📖 У цэнтры ўвагі — яе новы зборнік "Кровазварот", дзе аўтарка даследуе гісторыю свайго роду.
👍115
📆 24 ліпеня 1911 года нарадзіўся Анатоль Астрэйка - паэт-песеннік, рэдактар, перакладчык
📚 Ён вядомы як адзін з найлепшых паэтаў-песеннікаў, чые вершы лёгка клаліся на музыку і станавіліся хітамі. Яго зборнікі, як "Бацька мой Нёман" і "Сэрца насцеж" адлюстроўваюць любоў да радзімы і людзей
🧑‍🚀 Падчас вайны Астрэйка актыўна ўдзельнічаў у патрыятычнай дзейнасці, у тым ліку ў падпольным друку
✍️ Важнай часткай яго літаратурнай працы была перакладчыцкая дзейнасць: Анатоль Астрэйка перакладаў творы аўтараў з розных рэспублік СССР на беларускую мову
11👍82🔥2
📆 25 ліпеня 1954 года нарадзілася Валянціна Аколава - паэтэса, якая валодала незвычайнай здольнасцю перадаваць пачуцці і эмоцыі праз слова
💫 Яна пачала пісаць вершы ў раннім узросце, і яе творчасць развівалася ў цеснай сувязі з народнай песеннай традыцыяй
📚 Яе зборнікі паэзіі пагружаюць чытача ў свет беларускай прыроды і душы
✍️ Валянціна Аколава таксама была актыўным перакладчыкам, працуючы з творамі з рускай, украінскай і славацкай моў
19👍10