Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📺 Многія мараць убачыць будучыню. Уявіце сабе, што ёсць тэлевізійны канал, які пра гэта расказвае... але за ўсё даводзіцца плаціць, і вы даведаецеся толькі дрэнныя навіны. Што б вы зрабілі? 👻
📖 Такая гісторыя здарылася ў адным невялікім мястэчку...

▶️ 11 частка Начной Газеты ўжо на нашым Ютубе:
https://www.youtube.com/watch?v=xOX7-3zOcrU

(👉 а пачытаць - на Патрыёне 😈)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍63
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: сысці ў нябыт, памерці (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
25%
"Перайсці рэчку " ("Пасля доўгай хваробы яна ціха перайшла рэчку")
9%
"Зліцца з туманам" ("Ён зліўся з туманам вельмі ціха і прыстойна")
32%
"Абняць халодны камень" ("Жыццё было цяжкім, і яна нарэшце абняла халодны камень")
33%
"Паляцець з матылямі" ("Як прыйдзе смерць - з матылямі паляціць")
14🔥9🕊5
📆 3 жніўня 1899 года нарадзіўся Баляслаў Грабінскі - палітычны дзеяч, прафесійны доктар, літаратар
🏆 Ён адыграў важную ролю ў палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі, узначальваючы Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, быў старшынёй партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя
🇺🇸 Ужо ў ЗША, ён працягваў актыўна ўдзельнічаць у жыцці дыяспары, будучы сябрам Рады БНР і Беларускага інстытута навукі і мастацтва
📚 Але ён быў не толькі аўтарам артыкулаў у часопісе "Медычная думка", але і ў супрацоўніцтве з Вітаўтам Тумашам пераклаў "Чортаву бутэльку" Стывенсана. Гэты пераклад зрабіў твор класіка даступным для беларусаў 📖
10👍9
Першая кніга Элізабэт Бадэнтэр па-беларуску ўжо выйшла! 🎉

📖 "Панове, паднапружцеся!" — першы беларускі пераклад кнігі французскай філосафкі Элізабэт Бадэнтэр! У эсэ яна тлумачыць дэмаграфічны крызіс як вынік "ціхага бунту" жанчын
📚 Падрабязна абмяркоўваюцца праблемы, звязаныя з мацярынствам і гендарнай роўнасцю ў сям'і

📌 Прэзентацыі пройдуць у Берліне, Вільні, Варшаве, Познані і Празе ўвосень 2025
🔥98👍6
📆 4 жніўня 1917 года нарадзіўся Янка Брыль - Народны пісьменнік Беларусі
🥀 Яго жыццёвы і творчы шлях цесна звязаны з гістарычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Як майстар лірыка-псіхалагічнай прозы, ён асабліва праявіўся ў яго першых зборніках апавяданняў - "Сірочы хлеб" і "На Быстранцы"
📖 Сумесна з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам ён стварыў дакументальную аповесць "Я з вогненнай вёскі...", якая стала ўзорным творам пра вайну
📚 Пераклаў на беларускую мову творы шэрагу расейскіх і польскіх аўтараў, у тым ліку Баляслава Пруса і Элізу Ажэшку
11🔥7👍5
📆 6 жніўня 1840 года нарадзіўся Альгерд Абуховіч - паэт і перакладчык
📚 Яго творчасць, хоць і захавалася фрагментарна, з'яўляецца значным укладам у беларускую літаратуру
📜 Абуховіч быў заснавальнікам жанру байкі ў беларускай паэзіі, а яго вершы, такія як "Дума а Каралю XII", дэманструюць глыбокія разважанні пра гістарычны лёс Беларусі
✍️ Альгерд Абуховіч пераклаў на беларускую мову творы Міцкевіча, Гётэ, Гюго і іншых
12👍11
📆 7 жніўня 1932 года нарадзіўся Адам Мальдзіс - выбітны літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік
🔭 Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры XVII-XIX стагоддзяў, а таксама беларуска-польскія і беларуска-літоўскія ўзаемасувязі
📚 Яго кнігі, такія як «Творчае пабрацімства» і «Як жылі нашы продкі», сталі класікай беларусістыкі
📖 Варта адзначыць яго дзейнасць па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі
✍️ Адам Мальдзіс займаўся перакладчыцкай дзейнасцю - перакладаў з польскай і балгарскай моў
15👍12
💰 Філадэльфія сярэдзіны 19 стагоддзя - гэта сапраўдны спрут, які трымае патаемныя захады ў палітыку, фінансы, каштоўныя паперы і нават людзей...

📖 Тым часам, 14 Частка Фінансіста Тэадора Драйзера ўжо на нашым Патрыёне
🔥9🥰96
115 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Антонаўна Геніюш 🤍❤️🤍

Прайшоўшы праз найскладанейшыя этапы здрадніцтва, рэпрэсій і лагераў смерці, яна стала ўзорам моцы, нязломнасці і непакорнасці бесчалавечнаму рэжыму.
Лёс беларусаў першай паловы ХХ стагоддзя склаўся невымоўна цяжкім, змрочным чынам. І Ларыса адчувала на сабе кожную хвалю ўсіх гэтых жахаў. Аднак яна змагла. Перамагла. Пражыла годнае жыццё, не здрадзіла Радзіме, не здрадзіла сабе 🔥

Кожны твор Ларысы Геніюш — гэта шчырая споведзь нязломнага, да апошняга адданага Бацькаўшчыне чалавека, зацята ўлюбёнага ў свой родны край 📚

Шчыра раім вам шчыльней пазнаёміцца з гісторыяй жыцця гэтай неверагоднай беларускі 📖
🔥14🥰14👍2
🍿 "Мінск 100 гадоў таму" - новы выпуск!
👉 Гэтым разам размова пойдзе аб кіраўніцтве і самых уплывовых людзях Мінска канца 19 - пачатку 20 стагоддзя.
🧐 Хто яны? Чым займаліся? Чым запомніліся мінчанам? Які след пакінулі ў гісторыі горада?
Прыемнага прагляду! 🤗

▶️ https://www.youtube.com/watch?v=w2GMOEJNJcU
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰13👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📆 Прысвячаецца падзеям пяцігадовай даўніны. Нічога не скончылася. Мы не спынімся 🤍❤️🤍
❤‍🔥16🔥6🥰6👎1
"Самасейкі" Словік: літаратурная казка пра сучаснасць

📖 Кніга Словіка «Самасейкі» выйшла ў беларускім перакладзе Алены Пятровіч
📚 Гэта зборнік апавяданняў-казак, які даследуе абсурднасць нашай рэчаіснасці і змены ў прыродзе.
🪐 Свет герояў, дзе ўяўленне кіруе, а мяжа паміж чалавекам і прыродай размываецца, не пакіне вас абыякавымі.
14❤‍🔥10
«Everybody Dance!»: дэбютная кніга мастачкі Машы Святагор

📚 Кніга Машы Святагор «Everybody Dance!» ужо ў продажы!
✍️ Гэты мастацкі зборнік, выпушчаны выдавецтвам «ТАМАКА», пераасэнсоўвае гістарычны перыяд праз унікальную візуальную мову і ўтрымлівае глыбокія разважанні пра мінулае і сучаснасць
📖 Унутры — вынік 7-гадовага даследавання, дзе мастачка стварае шматслойныя работы з архіўных часопісаў
10👍9
👍864👏3😁3
«Лысы чэрап» выдае пятую кнігу Паўла Анціпава — замоўце свой асобнік

📌 Адкрыта перадзамова на новы зборнік апавяданняў Паўла Анціпава «Дача» ад выдавецтва «Лысы чэрап»
✍️ Аўтар «Літрадыё» і «Мяне Няма» зноў радуе нас сваёй смешнай і разумнай прозай
📚 Наклад кнігі залежыць ад вас — замаўляйце!
📆 Перадзамова доўжыцца толькі тыдзень
11👍9
🔥 Захапляльны раман пра палітыку і інтрыгі ў Германіі

😎 Галоўны герой новай кнігі Маціяса Гёрыца — Паркер, які мае толькі тыдзень на тое, каб змяніць сваё жыццё
📖 Ён працуе на маладога палітыка і сутыкаецца з інтрыгамі, уладай і амбіцыйнай Анэлі Шнайдэр
👉 Гэта гісторыя, якая даследуе спакусу поспеху і яго кошт
Замовіць можна ў выдавецтве Skaryna.Press
10🔥7👍5
Псіхадэлічная пародыя на аўтафікшн ад Андрэя Дудко 😄

👻 Прыгатуйцеся да нечаканага! Выйшла кніга Андрэя Дудко «Колдун Тамат»
📖 Гэта псіхадэлічная пародыя на аўтафікшн пра фэйкавага пісьменніка, які шукае натхненне ў Слоніме
📌 Замаўляйце ў "Мяне Няма"
12🔥7👍4
64 гісторыі пра моц і годнасць: новая кніга пра беларусаў у эміграцыі

📆 У верасні выйдзе кніга «Беларускія галасы з Познані», у якой сабраны 64 гісторыі беларусаў-эмігрантаў
📖 Гэта апавяданні пра асабістую моц, сілу супольнасці і жаданне жыць поўным жыццём, нягледзячы ні на што
📚 Гэтыя галасы — частка нашай агульнай гісторыі
Падрабязнасці на Skarynapress
10👍8🔥3
📌 Унікальнае даследаванне Міраслава Янковяка пра беларускую мову ў Латвіі

📚 У Празе выйшла кніга «Беларускія гаворкі Латвіі» ад Міраслава Янковяка
✍️ Аўтар даследаваў, як беларуская мова гучыць у паўднёва-ўсходняй Латвіі
📖 Унутры — аналіз слоў і запазычанняў з балцкіх, польскай і рускай моў. Сапраўдны падарунак для беларусістаў!
👍1310
🗺 «Таямніцы Старога Менска»: новыя знаходкі з раскопак 2023–2024 гадоў

📖 У кнізе ўпершыню публікуюцца вынікі раскопак, якія адкрылі дубовыя сцены 997 года!
📆 Гэта дае новую дату заснавання горада. Даведайцеся пра ўсё падрабязна і паглядзіце ўнікальныя ілюстрацыі ў гэтым выданні ад «Медыяла».

📌 Замовіць можна на сайце Kniger.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥127👍4
Раман «Дзюна» ужо даступны для перадзамовы 🎉

📆 У кастрычніку выдавецтва «Янушкевіч» выпусціць пераклад культавага рамана Фрэнка Герберта!
📚 Гэта адзін з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі, які атрымаў прэміі «Х'юга» і «Нэб'юла» 🏆
👉 Даведацца падрабязней і зрабіць папярэднюю замову можна ў Кнігаўцы
13🔥6👍5👏2