Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📌 Унікальнае даследаванне Міраслава Янковяка пра беларускую мову ў Латвіі

📚 У Празе выйшла кніга «Беларускія гаворкі Латвіі» ад Міраслава Янковяка
✍️ Аўтар даследаваў, як беларуская мова гучыць у паўднёва-ўсходняй Латвіі
📖 Унутры — аналіз слоў і запазычанняў з балцкіх, польскай і рускай моў. Сапраўдны падарунак для беларусістаў!
👍1310
🗺 «Таямніцы Старога Менска»: новыя знаходкі з раскопак 2023–2024 гадоў

📖 У кнізе ўпершыню публікуюцца вынікі раскопак, якія адкрылі дубовыя сцены 997 года!
📆 Гэта дае новую дату заснавання горада. Даведайцеся пра ўсё падрабязна і паглядзіце ўнікальныя ілюстрацыі ў гэтым выданні ад «Медыяла».

📌 Замовіць можна на сайце Kniger.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥127👍4
Раман «Дзюна» ужо даступны для перадзамовы 🎉

📆 У кастрычніку выдавецтва «Янушкевіч» выпусціць пераклад культавага рамана Фрэнка Герберта!
📚 Гэта адзін з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі, які атрымаў прэміі «Х'юга» і «Нэб'юла» 🏆
👉 Даведацца падрабязней і зрабіць папярэднюю замову можна ў Кнігаўцы
13🔥6👍5👏2
📚 Перавыданы раман Вольгі Гапеевай, наклад якога быў знішчаны

📖 Раман Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» выйшаў у электронным выглядзе
🏆 Гэты твор — лаўрэат прэміі Гедройця за «запрашэнне ў свет чалавечай годнасці»
Наклад папярэдняга выдання быў знішчаны, але слова перажыве ўсе рэпрэсіі 🕊
Падрабязнасці ў Skarynapress
12👍7🔥4👏3
«Яскі дзяцінства: дзе люляла гарлачыкі Жэсніца»: прамень з мінулага, які сагрэе сёння 😊

📚 Новая кніга Алеся Місуны - гэта зборнік успамінаў-замалёвак пра жыццё ў беларускай вёсцы Маргі
📖 Кніга напоўнена аўтэнтычнымі дэталямі, мясцовымі словамі і сапраўднымі гісторыямі і паказвае простае жыццё, як яно ёсць
📦 Яна як «скрыначка памяці», з якой вылятаюць яркія «іскрынкі» — кароткія, але глыбокія апавяданні
Гэта не проста ўспаміны, а малюнак даўняга, забытага часу і побыту... 📆

📌 Замовіць можна на Knihi.by
16👍6🔥2
📆 19 жніўня - дзень нараджэння Барыса Міхайлавіча Мікуліча — беларускага пісьменніка, празаіка, крытыка

✍️ Пісаў пра падзеі грамадзянскай вайны, паслякастрычніцкую рэчаіснасць, нарісаў прысвечаную Багдановічу аповесць. У пасляваенны час у Ашхабадзе напісаў раман «Адвечнае», першую частку з задуманай эпапеі пра руска-французскую вайну 1812. Твор быў надрукаваны толькі праз 18 год пасля смерці пісьменніка ў Сібірскіх лагерах 🕊
📚 Напісаў «Аповесць для сябе», у якой змясціў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў, літаратурнае і тэатральнае жыццё Беларусі ў 1920—1930-я гады, сваё жыццё ў лагерах і турмах. Надрукавана праз 33 гады пасля смерці аўтара

Арыштаваны ў 1936 і асуджаны ў НКУС у 1937, арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949 г., высланы ў Сібір, дзе і памёр
😢147
Ці спраўдзіцца прароцтва, калі пра яго ніхто не ведае? І ці можна давяраць прадказанням, якія знайшліся пасля апісаных падзей?
😈 Працяг містычнай гісторыі (18+) пра жудасную газету на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=pot20JOdW2A

📖 Таксама пераклад не беларускую мову ўсёй кнігі можна пачытаць на нашым Патрыёне
🔥11👍75
📆 20 жніўня 1890 года нарадзіўся Говард Філіпс Лаўкрафт - культавы пісьменнік, заснавальнік цэлага жанру — «лаўкрафтаўскіх жахаў» 📖

📚 Нягледзячы на тое, што пры жыцці яго творчасць не карысталася вялікай папулярнасцю, пасля смерці ён аказаў вялізны ўплыў на сучасную масавую культуру

🦑 Лаўкрафт стварыў унікальны сусвет, вядомы як «Міфы Ктулху», дзякуючы такім творам, як «Кліч Ктулху» і «Горы вар’яцтва»

🌌 Ягоная праца працягвае натхняць пісьменнікаў, кінарэжысёраў і стваральнікаў відэагульняў. Дзякуючы намаганням беларускіх перакладчыкаў, некаторыя яго творы можна пачытаць на беларускай мове на нашым Патрыёне і паслухаць на Ютубе
🔥13🥰8👾83
🇺🇦 Сёння, 24-га Жніўня, адзначаецца Дзень незалежнасці Украіны! 🤝

24 жніўня 1991 года быў прыняты акт абвяшчэння незалежнасці краіны. Да гэтага дня ўсю сваю гісторыю Украіна змагалася за сваю самастойнасць 🫡

Сябры, шчыра віншуем вас са святам, зычым моцы ў адстойванні і абароне сваёй незалежнасці! Няма абсалютна ніякіх сумневаў у тым, што вы пераможаце акупантаў – адвечных ворагаў нашых продкаў. Ніколі больш вольная Украіна не будзе пад акупацыяй маскаля 💪
💙💛 Слава Украіне! Героям слава! 💙💛
21🕊12🔥4👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: разбагацець адкладваючы грошы, часам эканомячы нават на самым патрэбным (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
11%
"Скрыню накарміць" ("Ён скрыню накарміў — сам недаядаў, затое цяпер важны як певень")
14%
"Набіць да трэску" ("Хадзіў босы, а як памёр - знайшліся грошы ў падушцы: набіў да трэску")
46%
"Панчоху набіць" ("Мы таму бедныя, што набіваем панчохі, а як прыйдзе вайна - усё попелам")
30%
"У падпечча сыпаць" ("Яны ў падпечча сыпалі і вось дамавік аддзячыў - заможныя цяпер")
125👍3
📆 25 жніўня 1991 года «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР» набыла статус канстытуцыйнага закона 💪😎

253 дэпутата выказаліся «За» наданне такога статусу. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце захоўвала юрыдычную сілу да 15 сакавіка 1994 г., даты прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 🤗
❤‍🔥267🥰7👍3
🧐 Памешчыкі - унікальная з’ява для імперскіх гарадоў канца 19 стагоддзя. Але як яна ўзнікла і, самае галоўнае, кім былі і чым займаліся самыя выбітныя памешчыкі Мінска? 🤔
👉 Аб гэтым - у новай частцы нашых гісторый пра Горад ☺️
👇👇👇

https://youtu.be/ftga0p9AtII
🔥13🥰64🤔4
👍1175🔥4
📅 1 верасня 1913 года нарадзіўся Майсей Сяднёў — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Арыштаваны ў 1936 годзе, абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне, высланы на Калыму. У чэрвені 1941 года прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі канвой кінуў яго каля Чэрвеня 🤯

Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, тугу па радзіме выкладаў у шматлікіх вершах, раманах і іншых творах 😢

На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Р. М. Рыльке ды шмат іншых 📚
17😢6🔥4🫡1
📅 3 верасня 1927 года нарадзіўся Алесь Адамовіч - пісьменнік, кінематаграфіст і грамадскі дзеяч

У творах асэнсоўваў паводзіны чалавека ў экстрэмальных сітуацыях ваеннага часу, захавання духоўнай спадчыны беларусаў. Сваёй дзейнасцю Алесь Адамовіч сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, захавання суверэнітэту, духоўна-культурнага адраджэння беларусаў ❤️

Пасля Чарнобыльскай трагедыі напісаў ліст Гарбачову каб данесці да яго і сусветнай грамадскасці сапраўдныя маштабы бедства, аднак трапіў пад абструкцыю 😔
❤‍🔥1311🥰5👍2
Як перамагчы ў барацьбе з невядомым жахам, калі гуляеш па яго правілах?... 🤔
Начная Газета: сучасны хорар ад іспанскага пісьменніка на роднай мове - толькі ў нас! 👻

13 частка ўжо на нашым Ютубе:
https://www.youtube.com/watch?v=rkPfaGYVp2E

📖 Усю кнігу можна ўжо пачытаць на нашым Патрыёне
🔥106🥰5👍3
📅 4 верасня 1981 года нарадзіўся Максім Знак - юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення

❤️ Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча (2021) за цыкл турэмных вершаў.
❤️ У 2022 выйшла кніга «Зекамерон» на рускай, беларускай і нямецкай мовах. У 2023 годзе выйшла на англійскай і шведскай мовах.
❤️ Лаўрэат English PEN Translates award 2023.

На жаль, пра лёс Максіма мы нічога не ведаем ужо амаль 940 дзён... 😔
12😢9❤‍🔥6💔6
📚 Андрэй Хадановіч з новымі вершамі і песнямі выступіць у Торуні

📆 Прыходзьце 6 верасня да касцёла св. Юзэфа, каб паслухаць вершы, пагутарыць і пачуць песні пад гітару.
Уваход вольны, але ёсць магчымасць набыць кнігі і падтрымаць творчасць аўтара ✍️
📌 Пачатак а 16:00
17🔥63
❤️ Слова і вобраз: Юля Цімафеева выдае новую кнігу

📖 У кнізе «Рэжу гісторыю сабой» паэтка Юля Цімафеева з дапамогай калажаў і вершаў асэнсоўвае свой досвед эміграцыі, а таксама разважае пра пошук новай ідэнтычнасці
📚30 вершаў і 31 калаж пад цвёрдай вокладкай — выдатны падарунак для ўсіх, хто любіць сучасную беларускую літаратуру

Кніга ўжо даступна для замовы на kulturkaufhaus.de 📖
15🥰5👍3
📖 Іронія і сарказм на IT-востраве: выйшаў раман «Эйфарыя» ад Марыі Пархімчык. Двое герояў прыязджаюць на IT-востраў, каб рэалізаваць свае планы, але трапляюць у вір прыгод, якімі хтосьці кіруе.
🗺 Разгадайце загадкі разам з імі!
📌Кнігу, напоўненую нечаканымі паваротамі і сатырай ужо можна замовіць на Knihauka.com
13🔥7👍4🥰3