10.06.2024. У Празе ў цёплай атмасферы сустрэліся з актыўнымі прадстаўнікамі беларускай суполкі. Прэзентавалі зьмены, якія адбыліся у праекце за прамінулы год. Зрабілі унёсак у тамтэйшую бібліятэку. Атрымалі маральную падтрымку. Падыхалі вольным паветрам.
Па дарозе на Вену не абмінулі Ждар-над-Сазавой у заходняй Маравіі. Тут знаходзіцца заснаваны ў 13 стагоддзі кляштар і зялёнагорскі паломніцкі касцёл святога Яна Непамуцкага (18 стагоддзе) , які, за незвычайныя формы, ўключаны ў спіс ЮНЕСКА. Завіталі ў Брно. Вена сустрэла нас далёкім імперскім духам, пахамі кавы, смачнага печыва і даджом.

❤11
11.06.2024. У Вене не прамінулі колішнюю рэзідэнцыю Габсбургаў, дзе Францыск Скарына з Імператарам Максіміліянам сустракаліся. Музейныя зборы Альберціны для сябе адчынілі з працамі Дзюрэра. Шагалу належную павагу аддалі. Культавую выставу Roy Lichtenstein разгледзелі. Па дарозе да Зальцбургу атрымалі асалоду і шок культурны. Высока на гары, у замку Шалабург (Schallaburg) патрапілі на шыкоўную юбілейную выставу з нагоды 50-годдзя заснавання музея. І не абы якую, а прысвечаную Рэнесансу ў Аўстрыі! Тут, у адным месцы сабраныя артэфакты, якія атмасферу Скарынавай эпохі і станаўлення генія як у кроплі вады адлюстроўваюць. Першадрукі Гутэнберга, вандроўкі Герберштейна праз Вільню і Полацак, медычныя эксперыменты часоў Адраджэння, садоўніцтва практыкі і ягоны плён. Вось бы такі музей мець ў нашых мясьціны! Праз некалькі гадзін інтэнсіўнага руху нам адкрыўся Зальцбург. Гістарычны цэнтар, заціснуты паміж Дунаем і гарою патыхаў атмасфераю Моцарта ды традыцыйных музычных фестываляў.
👍7🔥4❤2