BELARUSITY – Telegram
BELARUSITY
155 subscribers
1 photo
4 links
Перакладаем гульні на беларускую мову: https://www.belarusity.com

• Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
Download Telegram
Channel created
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
🔥58❤‍🔥176🥰6👏2👎1🌭1💯1🤗1
Дабрыдзень, спадарства!

Мінула 5 дзён, як мы прынародзілі пераклад гульні S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю на беларускую мову.

Шчыра дзякуем вам за цёплыя словы й пашырэньні нашае працы! Будзем удзячныя, калі вы й далей пашырацімяце нашую лякалізацыю ❤️

Навіна!
Мы дадалі камэнтары на гэты канал, то ж цяперака нам будзе прасьцей камунікаваці

Напішэце, калі ласка:
• Ці гулялі вы ўжо ў Сталкер па-беларуску?
• Ці спадабаўся вам наш пераклад?
• Ці былі праблемы з усталяваньнем?
• Якія пытаньні маеце да нас?

Нам дужа важна й цікава пачуць вашыя водгукі й пытаньні! ☀️

Зьвязацца з намі непублічна: contact@belarusity.com
30❤‍🔥9👏3🥰2👍1😍1🤝1
✂️ Чаму мы скасавалі адсылкі на расейскую культуру ў беларускім перакладзе S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю?

S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю — украінская гульня пра Ўкраіну. Але ў тэксьце ёсьць зь дзясятак адсылкаў на расейскую культуру, а на ўкраінскую — прыкладна нуль.

Гэта вынік ґвалтоўнага расейскага ўплыву. Мы ўважаем, аўтараў гульні за гэта нельга вінаваціць. Сёньня б яны такога не дапусьцілі — гэта даказвае іхная агульная пазыцыя.

Права й заданьне лякалізацыі — адаптаваць розныя рэчы й адсылкі. Мы пастараліся гэта зрабіць зь любоўю да гульні й нашае культуры.

25 выпадковых мянушкаў, што адсылаюць да расейкіх дзеячоў, мітаў і культуры мы замянілі пэрсанажамі беларускае літаратуры. 90% выпадковых прозьвішчаў навукоўцаў пэўна ёсьць прозьвішчамі вядомых расейскіх навукоўцаў, астатнія 10% — імаверна таксама. Мы замянілі іх прозьвішчамі беларускіх навукоўцаў, што змагаліся за беларушчыну й былі за гэта забітыя Расеяю.

Гульня ня стане горай, калі выпадковыя сталкеры ня мецімуць мянушкаў „Сусанин“, „Чапаев“, „Кутузов“ ці „Штирлиц“. Або калі тры адсылкі на расейскую літаратуру зьнікнуць з дыялёґаў.

Верым, што беларусам будзе прыемна пабачыць у гульні знаёмыя вобразы, а ўкраінцы будуць з намі салідарныя ❤️

Шаноўныя чытачы, нам цікава, што вы думаеце пра гэта. Калі ласка, напішэце ў камэнтарох 🕊
50❤‍🔥12💯5👍3👎3🥰3🔥1👏1💊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 Мы зрабілі падрабязную інструкцыю, як усталяваць беларускую лякалізацыю на S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Чытайце тут: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3219222426

Вашыя 👍 і ⭐️ у Steam памогуць прамаваць інструкцыю: так больш беларусаў дазнаюцца пра мажлівасьць гуляць у S.T.A.L.K.E.R. па-беларуску.

❤️ Калі хочаце памагчы нашаму праекту беспасярэдне, можаце ахвяраваць грошы на Buy me a coffee.

Зычым прыемнае гульні!
❤‍🔥42👍8🔥5👏43