Права человека в Беларуси belhelcom – Telegram
Права человека в Беларуси belhelcom
210 subscribers
91 photos
1 video
57 links
Ёсць праваабаронцы, якія "тушаць пажары" (дапамагаюць пры арыштах і г.д.). І гэта суперважная праца!
Мы са свайго боку імкнемся, каб у пірамана было паменш запалак: праз аналітыку, адвакацыю і навучанне розных мэтавых груп
Download Telegram
Раз в триместр мы оцениваем наиболее значимые изменения в беларуской государственной политике в области прав человека. Все наши обзоры можно найти на trends.belhelcom.org.

В карточках краткий обзор трендов за весь 2024 год.

Напомним, что в 2024 году мы генерировали иллюстрации для наших обзоров с помощью AI на основе событий, происходящих в Беларуси.

В третьем триместре стало особенно заметно, что в легализации репрессий государство идет по второму кругу, то есть вносит еще более жесткие изменения в уже и так измененные ранее в репрессивном ключе нормы.

На картинке, сгенерированной Shutterstock.AI, усталый кабанчик не может сойти с разогнавшейся карусели.

Важно понимать, что нам всем хорошо бы не просто слезть с карусели, но и остановить саму карусель.
1
Сёння "Вясна" святкуе 29 гадоў! 🎂🌸🥳

Усе гэтыя гады "вясноўцы" застаюцца сімвалам дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. "Вясна" — гэта сэрца і надзея для ўсіх, хто сутыкаецца з несправядлівасцю.

🙏Дарагія калегі і каляжанкі, мы ганарымся быць вашымі партнёрамі і сябрамі! Жадаем здароўя, хутчэйшай перамогі правоў чалавека і сустрэчы на волі з усімі зняволенымі сябрамі "Вясны".

🌿Дарагія чытачы, калі для вас гэта бяспечна — падтрымаць "Вясну" данатам сёння асабліва важна 🌱

❤️ падпіска ці
🎁 аднаразовы данат

🔐 Увага! Дбайце пра бяспеку! Рабіце данат, толькі, калі гэта бяспечна для вас! Не рабіце данаты з бел ці рассейскіх картак!
2
8 правозащитных организаций обратились к Палате представителей перед рассмотрением проекта закона "Об амнистии в связи с 80-летием Победы в Великой Отечественной войне".

Призыв к действию: начните предпринимать меры к преодолению национального кризиса и используйте амнистию, чтобы освободить людей, проявивших гражданское несогласие. 

https://belhelcom.org/ru/news/8-pravozashchitnyh-organizaciy-obratilis-k-palate-predstaviteley-pered-rassmotreniem-proekta
📢 БХК прадстаўляе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за студзень-красавік 2025 года.

📈 Дзяржава знаходзіцца ў актыўнай фазе двунакіраванага працэсса ў галіне заканадаўчай палітыкі: комплекснай рэвізіі заканадаўства з пазітыўнымі зменамі з аднаго боку і адначасовай легалізацыяй рэпрэсій, якая пастаянна набывае новыя якасныя змены - з іншага. Гэта можа ствараць ілюзію нармалізацыіі, але ж насамрэч толькі ўмацоўвае статус-кво.

Раскажам пра гэта і іншыя трэнды першага трыместра 2025 года і абмяркуем, што адбываецца, 30 траўня (пт):
12.00 па Менску і Вільнюсе
11.00 па Варшаве.
13.00 па Тбілісі.

⏳️Працягласць мерапрыемства — 1, 5 гадзіны.

🗣Спікерка — Кацярына Дзяйкала.

Рэгістрацыя

Усе агляды трэндаў вы можаце знайсці на trends.belhelcom.org
🔥2
Программа "Бизнес-экономика" ЕГУ приглашает на открытую лекцию.

Гость встречи — Катерина Дейкало — юристка-международница, кандидат юридических наук, экспертка в сфере бизнеса и прав человека, исследовательница, экспертка Беларусского Хельсинкского Комитета.

Тема лекции: Бизнес, права человека и авторитарный режим: "should I stay or should I go".

Поговорим о том, как бизнесу - большой системе жить в диалоге с человеком и его достоинством, и как искать баланс между интересами и ценностями в ситуациях, когда хороших решений просто нет.

На встрече обсудим:

🔸Авторитарный режим — вызов для бизнеса в контексте прав человека? Как измерять авторитаризм?

🔸Дилеммы, связанные с правами человека, которые встают перед добросовестным бизнесом в авторитарной юрисдикции. А перед недобросовестным?

🔸Практика иностранных и беларусских компаний.

🔸Как искать решения, не подменяя смыслы лозунгами?

📅 Дата и время: 28 мая, 16:00–17:30 (по Вильнюсу)

📍 Формат:
— Офлайн: Вильнюс, Savanorių pr. 28, 5 этаж

🎫 Регистрация обязательна и доступна по ссылке.

- Онлайн : присоединяйтесь по ссылке без регистрации:

Не пропустите — будет по-настоящему интересно!
🔔 ТРЭНІНГ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЮРЫСТАЎ
📍 Прага | 8–10 верасня 2025 года
📅 падайце заяўку да 23:59 | 29 чэрвеня!

Запрашаем на трэнінг "Абарона адвакатаў у адпаведнасці з судовай практыкай Еўрапейскага суда па правах чалавека і іншымі дакументамі Рады Еўропы".

📚 Асноўныя тэмы:
• Канфідэнцыяльнасць зносін адвакат–кліент
• Свабода выказвання меркавання адваката
• Абарона маёмасці адвакатаў
• Гарантыі незалежнасці і свабода асацыяцый
• Доступ да юрыдычнай прафесіі ў кантэксце пераходу да дэмакратыі

👥 Фармат: прэзентацыі, праца ў групах, дыскусіі
🗣 Мовы: беларуская, руская, англійская (з сінхронным перакладам)
✈️ CEELI Institute пакрывае выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне

❤️ Арганізатары: CEELI Institute, Рада Еўропы.
💜 Партнёр: Беларускі Хельсінкскі Камітэт
🌱Мерапрыемства з'яўляецца часткай плана дзеянняў Рады Еўропы па супрацоўніцтву з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі.

📎 Дэталі і заяўка https://shorturl.at/52jl6!
🔥1
🗽В эти дни власти Беларуси будут предоставлять Добровольный национальный обзор по Целям устойчивого развития (SDGs) на Политическом форуме высокого уровня при ООН.

ЦУР — едва ли не единственный международный процесс такого уровня, в котором Беларусь продолжает участвовать с энтузиазмом. Государство подаёт добровольные, а не обязательные отчеты с завидным постоянством: 2017, 2022 и снова в 2025.

🏅Возможно, все дело в том, что по ЦУРам Беларусь неплохо смотрится. Согласно Sustainable Development Report 2025, Беларусь заняла 32-е место среди 167 стран. Это высокий рейтинг, и власти часто используют его в публичной риторике, говоря, как у нас всё прекрасно.

🧐Однако важно понимать, за счет каких показателей достигается такой рейтинг. Давайте смотреть не «общее арифметическое» рейтинга, но и на проблемные показатели.

💧🟢Например, у нас уже хорошие показатели по Цели 6 «Чистая вода и санитария». Особенно в сравнении с тем, как обстоят дела в ряде африканских стран, где доступ к чистой воде до сих пор остаётся проблемой.

⚖️🔴Но ситуация по Цели 16 «Мир, правосудие и эффективные институты» - оценивается как плохая (в методологии ЦУР отмечена красным) и продолжает ухудшаться в целом.

👷🏻🔴 По Цели 8 «Достойная работа и экономический рост» ситуация оценивается как плохая и как стагнирующая.

💉🟠 По Цели 3 «Здоровье и благополучие» у Беларуси остаются серьёзные вызовы.

Если не обращать внимание на подобные детали, создается впечатление, что оценки разных механизмов ООН не просто не согласованы, а существуют в разных реальностях. Беларусь - это одновременно государство, где совершаются преступления против человечности, и 32/167 по уровню достижения Целей устойчивого развития.

❤️‍🩹Чтобы удерживать полную и корректную картину происходящего в Беларуси, БХК и другие организации гражданского общества подготовили альтернативные отчёты по реализации ЦУР. Они показывают то, чего не видно в официальной версии и возвращают повестке ЦУР её исходный - человекоориентированный - смысл.

🔗 🚩Внимание, далее ссылка на экстремистский материал! На сайте БХК доступны следующие отчеты:
💜 по Цели 16 «Мир, правосудие и эффективные институты»
💚коалиционный отчёт по всем SDGs от гражданского общества Беларуси.
3
💔🚩Любое упоминание бездетности, ЛГБТК+ отношений, трансгендерного перехода (в просторечие - смены пола) могут признать “пропагандой”.

В Беларуси готовятся принять новую статью в КоАП за “пропаганду” бездетности, гомосексуальных отношений, трансгендерного перехода и признание педофилии допустимой.

Пока это только законопроект. Но вероятность, что его примут уже этой осенью, очень высокая.

⚠️ Риск для обычных людей и авторов контента: создание и распространение контента, связанного бездетностью, ЛГБТК+ людьми, сменой пола может быть признано “пропагандой”, даже если оно носит нейтральный или информационный характер.

Лайки скорее всего так же будут считаться распространением.

Сделали небольшой разбор, как всё может быть.

⚠️Ссылка на экстремистский материал https://belhelcom.org/ru/news/popravki-v-koap-chto-oni-znachat-dlya-lgbtk-i-chayldfri
😭1
🎓 БХК запускае 6-ы набор стажыроўкі

🙂Для каго? Для беларускіх студэнта:к і магістранта:к юрыдычных спецыяльнасцяў.

Пра стажыроўку
📌 3 месяцы анлайн-стажыроўкі
📌 дасведчаныя ментаркі — эксперткі ў міжнародным праве, былыя выкладчыцы ФМА БДУ.
📌 практычныя заданні, дыскуссіі, moot court сесія, кам’юніці
📌 тэхналогіі і legal research - каб развіць soft skills

Занятасць: ад 8 (мінімум) да 15 гадзін на тыдзень.

Чаму варта?
🟢 92% адзначылі, што чаканні ад стажыроўкі спраўдзіліся
🟢 89% лічаць воркшопы карыснымі
🟢 гэта не проста «радок у CV» — гэта досвед, які зараз цяжка атрымаць ва ўніверы

Дэдлайн: 12 верасня
🔗 Даведацца больш і падаць заяўку https://internship.belhelcom.org

🚨Увага! Асноўны сайт БХК прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
2🔥1
Беларускі Хельсінкскі Камітэт прадстаўляе агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень — жнівень 2025 года.

📉Галоўны трэнд другого трыместра — дзяржаўная манапалізацыя прыватнага жыцця:

→ прадугледжваецца ўвядзенне адказнасці за пэўныя праявы/аспекты асабістага жыцця;
→ самавыяўленне ў спартыўнай, культурнай і адукацыйнай сферах апынулася пад дадатковым кантролем дзяржавы;
→ манапалізаваная сфера сярэдняй школьнай адукацыі.

Раскажам пра гэта і іншыя трэнды другога трыместра 2025 года і абмяркуем, што адбываецца, 15 верасня (пн) 2025:
12.00 па Менску і Вільнюсе
11.00 па Варшаве.
13.00 па Тбілісі.

🎙️Спікерка — Кацярына Дзяйкала.
Працягласць мерапрыемства — 1, 5 гадзіны.

🟢 Мерапрыемства будзе карысным для ўсіх, хто хоча разумець, як у Беларусі змяняецца дзяржаўная палітыка і што гэта азначае для правоў чалавека. Асабліва яно будзе карысным журналістам, даследчыкам, студэнтам і ўсім неабыякавым

Рэгістрацыя
3
Што яны рабілі гэтым летам?
Разбіраем трэнды дзяржаўнай палітыкі ў галіне правоў чалавека за травень–жнівень 2025.

📊 Поўны аналіз → trends.belhelcom.org

❗️Сярод трэндаў

• Дыскрымінацыя ЛГБТК+ супольнасці і людзей, якія свядома адмаўляюцца ад бацькоўства (чайлдфры)
Плануецца ўвядзенне адміністратыўнай адказнасці за “прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі”. Гэты артыкул (19.16 КаАП) — пакуль толькі законапраект. Аднак верагоднасць яго прыняцця вельмі высокая.

Такім чынам, з 2023 да 2025 года дзяржава прайшла шлях ад размоў да адміністратыўнай адказнасці.

• Удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах — пад кантролем дзяржавы
Плануюць увесці штрафы за “незаконнае прадстаўніцтва”.

• Дзяржаўная манаполія школьнай адукацыі
Забарона на анлайн-навучанне ў замежных школах для дзяцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

• Права на прыватнае жыццё 
Сілавікі атрымалі кругласуткавы доступ да паштовых адпраўленняў.

• Доступ да прафесіі
Усё больш сфер патрабуюць палітычнай лаяльнасці — пад кантроль трапілі рыэлтары, аўдытары, антыкрызісныя менэджэры.

• Рэгуляванне знешняй працоўнай міграцыі Дадатковыя абмежаванні працадаўцы і парушэнне правоў мігрантаў: працадаўцы атрымліваюць неадпаведныя кантралюючыя функцыі — становяцца сумессю кантралюючага органа і “класнага кіраўніка”. Адсутнічаюць гарантыі для абодвух бакоў.

• Абмежаванне ў пенсійным забеспячэнні людзей, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні 
Адміністраванне пенсій асуджаных перадаецца ад ФСАН выправенча-працоўным установам, што стварае рызыку дыскрымінацыі: пенсіянеры фактычна пазбаўляюцца магчымасці свабодна распараджацца сваімі сродкамі.

• Мілітарызацыя адукацыі
Агульнаабавязковыя вучэбна-палявыя зборы для ўсіх 10-класнікаў.
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧭 Беларусский Хельсинкский Комитет запускает онлайн-курс о правах человека — коротко, просто и по существу.

Здесь вы поймете, как связаны права человека, здравый смысл и ощущение собственного достоинства.
👀 Научитесь замечать нарушения прав человека в повседневной жизни и понимать, чьё поведение должно измениться, чтобы ситуация стала лучше.
🧠Будете знать, как противостоять манипуляциям и заблуждениям в этой теме.

💜 После курса
Вы научитесь лучше осознавать свои личные границы в общении с государством, бизнесом и другими людьми и сможете по-новому взглянуть на привычные модели поведения.

💡 Без регистрации и лишних формальностей — просто откройте и начните.
👉 youarenotwrong.webflow.io
2👍2🔥2
🤝 БХК запускае новы раўнд кансультацый для беларускіх ініцыятыў грамадзянскай супольнасці па трох напрамках:

💡Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека, у тым ліку Рамкавыя кампетэнцыі у галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі
🕊️Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
💜Прымяненне падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach, HRBA)

Перыяд, у які дзейнічае прапанова: лістапад-снежань 2025 ці да заканчэння рэсурсаў БХК, выдзеленых на гэтую працу.

🔗Простая форма і падрабязнасці.

📬 Каб не прапусціць магчымасці і важную інфармацыю для ініцыятыў і НДА — падпішыцеся на рассылку.

💚 Нашы кансультацыі бясплатныя для ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, але калі вы лічыце важным, вы можаце падтрымаць нашу працу праз Stripe.

🚨Важна: дзеля вашай бяспекі не выкарыстоўвайце беларускія або расійскія карты для такіх данатаў!

Разавы ўнёсак на любую суму. No stocks, no crypto! Правы чалавека — найлепшая доўгатэрміновая інвестыцыя!
🔁💖 Рэгулярны данат на сістэмную працу з правамі чалавека ў Беларусі. Сума 10 еўра кожны месяц. Вы зможаце адмяніць падпіску ў любы момант на старонцы Stripe

💜 Дзякуй, што вы з намі!
Сёння Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту — 30 гадоў.

Афіцыйныя важныя словы будуць пазней.

А сёння проста ўздымаем келіхі — за здаровы сэнс, годнасць і права быць людзьмі, нават калі для гэтага застаецца мінімальная прастора ❤️
🎉93
БХК вітае вызваленне Алеся Бяляцкага, Уладзя Лабковіча, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыка, Марыны Золатавай і іншых палітычных зняволеных 13 снежня 2025 года.

💜Мы удзячны ўсім людзям, якія праяўлялі салідарнасць, урадам дэмакратычных краін, дыпламатам, міжнародным арганізацыям, якія далучыліся да вызвалення беларускіх палітзняволеных.

🔴Разам з тым, мы не можам не адзначыць, што яшчэ як мінімум 1110 палітзняволеных застаюцца за кратамі. Сярод іх – нашыя калегі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова і Наста Лойка, 6 адвакатаў, 27 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.

Значная частка палітзняволеных цяпер знаходзіцца ў уразлівым стане з-за стану здароўя і ўмоў утрымання, якія могуць разглядацца як жорсткае і прыніжаючае годнасць пакаранне. Адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі і цяжкія ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі ствараюць пастаянную пагрозу жыццю і здароўю людзей.

🔴Акрамя праблемы палітычных зняволеных, краіна сутыкаецца з беспрэцэдэнтным крызісам правоў чалавека: дзесяткі тысяч людзей вымушаны пакінуць краіну, тысячы прайшлі праз адміністрацыйныя і крымінальныя пераследы, сотні арганізацый ліквідаваны, асноўныя свабоды - слова, сходаў, аб'яднанняў - фактычна ануляваныя.

🟢Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і без ніякіх умоў вызваліць усіх тых, хто ўтрымліваецца ў зняволенні па палітычных матывах, спыніць крымінальныя і адміністрацыйныя пераследы з палітычных прычын, а таксама забяспечыць аднаўленне вяршэнства права і правоў чалавека.

🟢Звяртаючыся да ўладаў Беларусі, заклікаем праявіць дальнабачнасць у пераадоленні нацыянальнага крызісу. Вызваленне палітвязняў можа стаць адпраўным пунктам да пачатку аднаўлення прававога характару беларускай дзяржавы, узмацнення суверэнітэту на фоне найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі апошніх гадоў.
3
❗️Совместно с БХК изучаем, что без нашего ведома изменили в системе здравоохранения и запускаем серию крутых гайдов, которые помогут вам и вашим близким

Каждый человек имеет право на здоровье, в том числе – на доступ к информации о том, как его сохранить. Мы говорим о правдивой, научно обоснованной, полезной и понятной информации, а не о советах из мамкиных чатов и написанных десятилетия назад методичках. В Беларуси с этим все сложнее. Мы видим, что даже медучреждения грешат противоречивыми, неточными а порой — откровенно лживыми рекомендациями. В итоге беларусы и беларуски часто остаются один на один со страхом и хаосом: кто-то начинает лечиться “на всякий случай”, кто-то откладывает визит к врачу до последнего, кто-то тратит деньги на сомнительные анализы и “чудо-схемы”.

📌По данным Национального индекса прав человека оценка по праву на здоровье снизилась с 5,7/10 в 2019 году до 4,2/10 в 2024-м. То есть проблемы накапливаются и становятся системными, а не случайными.

🔻Параллельно меняются правила, по которым работает система здравоохранения. В 2022 году в Конституцию внесли поправки, существенно изменяющие обязательства государства в сфере охраны здоровья граждан (конечно, не в нашу пользу), — и это произошло без широкого публичного обсуждения.

Сейчас также не публично идет подготовка Кодекса о здравоохранении. И снова никто не стремится сделать этот процесс прозрачным и публичным.

🔻Когда государственные гарантии сокращаются юридически или фактически, без вашего согласия, вы можете ответить на это своей активной позицией: стараться больше знать, лучше ориентироваться, не бояться задавать вопросы и отстаивать свои интересы. Это возможно только тогда, когда есть понятная и проверенная информация, а не набор мифов и страшилок.

Мы решили вам в этом помочь, объединив усилия врачей и правозащитников. В ближайшее время на нашем сайте будут опубликована серия гайдов, описывающих подробно и просто, как начать решать некоторые проблемы со здоровьем. Помимо этого вас ждет большая статья - обзор, в которой мы посмотрим, что изменилось в системе здравоохранения, фактически, без нашего ведома.

🔻Материал подготовлен в рамках совместного проекта Фонда медицинской солидарности Беларуси BYMEDSOL, медиа-проекта «Белые Халаты» и правозащитной организации «Беларусский Хельсинкский Комитет» при поддержке Human Rights House Foundation.

❗️Первый гайд посвящен тому, почему так важна прививка от ВПЧ (вируса папилломы человека) как и когда ее можно сделать, на что обратить внимание. Прочитать его можно по этой ссылке.

@belhalat_by
2🔥2