Уладзімір Мартаў адпрацаваў у Віцебскім шпіталі хуткай медычнай дапамогі 19 гадоў.
А цяпер яго звальняюць. Бо ён казаў праўду пра каронавірус.
Пачытайце, як сістэма выкідвае найлепшых працаўнікоў: https://blstv.eu/news/04-03-2021-vitsebski-doktar-uladzimir-martau-stausya-stremkayu-nyazruchnym-chalavekam-sa-svayoj-pazitsyyaj/

Белсат
Віцебскі доктар Уладзімір Мартаў: «Стаўся стрэмкаю, нязручным чалавекам са сваёй пазіцыяй»
Трэба, каб людзі моўчкі працавалі
Прафесар Гарадзенскага ўніверсітэту Аляксандр
Мурашоў, які ў жніўні апублікаваў адкрыты ліст з крытыкай Лукашэнкі, страціў працу.
Універсітэцкая рада не падтрымала ягонае кандыдатуры на пасаду прафесара кафедры журналістыкі на новы тэрмін. Навуковец павінен сысці з працы 25 сакавіка.
Аляксандр Мурашоў – этнічны расеец, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук. Пасля выбараў ён апублікаваў у інтэрнэце адкрыты зварот да Лукашэнкі, у якім абвінаваціў таго ва ўзурпаванні ўлады і стварэнні паліцэйскай дзяржавы.
«Беларусы – найлепшыя людзі на Зямлі. Але ў іх найгоршы з усіх магчымых прэзідэнт», – пісаў прафесар.
Крыніца: @belsat

BYPOL і ISANS зрабілі супольны даклад, у якім разглядаюцца злачынствы беларускіх сілавікоў супраць мірнага насельніцтва ў жніўні.
Дакумент утрымлівае здымкі раненняў ад розных тыпаў боепрыпасаў і апісанне ўсіх відаў зброі, якую выкарыстоўвалі сілавікі Лукашэнкі супраць грамадзянаў.
Азнаёміцца з дакументам (па-англійску) можна тут. ❗️ Аднак папярэджваем: ён утрымлівае жорсткія выявы раненняў! Не пераходзьце за спасылкаю, калі вам псіхалагічна цяжка бачыць такое.
Крыніца: isans.org

Берасцейская крама «Князь Вітаўт»
не працуе з пачатку месяца, але гаспадароў
не пакідаюць у спакоі.
Сёння суўладальніка крамы «Князь Вітаўт» Алега Чапарава выклікалі ў міліцыю.
«Ім паступіў сігнал, быццам мы ў сацыяльных сетках прадаём незарэгістраваную сімволіку. Мяне гэта здзівіла, я запытаў: хіба праз сацыяльныя сеткі ў Беларусі гандляваць можна? Міліцыянт стаў цікавіцца нашымі сацыяльнымі сеткамі, я адказаў, што нам шмат хто дапамагае, але я не ведаю, хто канкрэтна іх вядзе», – сказаў Алег Чапараў «Белсату».
Нагадаем: 11 лютага Эканамічны суд Берасцейскае вобласці прысудзіў краме 5812 рублёў 31 капейку штрафу. Паралельна ў дачыненні «Князя Вітаўта» адбываецца яшчэ некалькі судовых працэсаў, таму 1 сакавіка крама часова зачынілася.

Арганізацыя Freedom House прэзентавала свой штогадовы даклад. Беларусь названая ў ім несвабоднай краінай.
Аўтары адзначаюць, што выбары у нашай краіне адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды жорстка абмежаваныя.
Freedom House налічыў Беларусі толькі 11 балаў са 100 магчымых у шкале свабоды. Прычым ацэньваючы катэгорыю «Выбарчы працэс», аналітыкі паставілі 0 балаў з 12.
Крыніца: freedomhouse.org

💥#main Галоўнае на гэты час:
🔹 Апублікаваны аўдыёзапіс з голасам былога міністра МУС Караева, дзе ён разважае пра здушэнне пратэстаў і называе беларусаў «тупаватымі».
🔹 Справу Ціханоўскага цягам месяца перададуць пракурору для накіравання ў суд.
🔹 Жыхара «Пірсу», які адмаўляўся здымаць БЧБ-сцяг, затрымалі. Заўтра будзе суд.
🔹 BYPOL і ISANS зрабілі супольны даклад пра злачынствы беларускіх сілавікоў у жніўні.
🔹 Мікалая Казлова выпусцілі з Акрэсціна.
❗️ У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі. Дзякуем!

🦠Афіцыйныя звесткі пра COVID-19 Мінаховы здароўя за содні:
– 1174 новыя пацыенты;
– 1273 пацыенты выпісаныя;
– 9 асобаў памерлі;
– 18 006 зробленых тэстаў.
Крыніца: @minzdravbelarus
– 1174 новыя пацыенты;
– 1273 пацыенты выпісаныя;
– 9 асобаў памерлі;
– 18 006 зробленых тэстаў.
Крыніца: @minzdravbelarus
«Білі ды білі», «Што там распавядаць – іншых нашмат мацней білі».
Вадзіма затрымалі ў адзін з першых дзён пасля выбараў, калі ён проста паліў каля крамы.
«Я асабліва ні пра што не думаў, я толькі хацеў, каб мацней не білі», – кажа ён.
Цяпер ён з’ехаў з Беларусі. Але на радзіме засталося ўсё.
👉 Прачытайце новую гісторыю нашага праекту #мнеяшчэпашанцавала: https://blstv.eu/news/03-03-2021-yany-skazali-shto-zavyazuts-nas-u-les-i-rasstralyayuts-gistoryya-9-praektu-mne-yashche-pashantsavala/

«Яны сказалі, што завязуць нас у лес і расстраляюць». Гісторыя № 9 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
Жахлівыя гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў.
Паглядзіце, якія тэставыя заданні цяпер уключаюць у тэсты на веданне правілаў дарожнага руху.
Кіроўцы, а як бы вы паступілі ў такім выпадку?
Крыніца: @belteanews

Выглядае на тое, што ў Беларусі макаронаў засталося на 3 дні 😥
Нашая падпісантка даслала нам здымак локшыны адной з найбольш танных марак.
«Сверху – это я покупала их в декабре 2020-го (остатки), а снизу – куплены сейчас в марте. Раскатали они их, конечно же, до максимума. При том, что это один из самых дешевых производителей. Страшно представить, что там на этих предприятиях творится», – піша чытачка.
А вы сутыкаліся з эканоміяй вытворцаў?
Крыніца: падпісанты @belsat

У Баранавічах асудзілі настаўніка фізкультуры, які ўдарыў у пах свайго вучня.
Інцыдэнт адбыўся 30 лістапада ў адной з баранавіцкіх школаў. Са словаў настаўніка, ён пачуў пах дыму на калідоры. Калі зайшоў у мужчынскую распранальню – убачыў вучня старэйшага класу, які паліць электронную цыгарэту. Тады ён намерыўся яго «правучыць»: ударыць у нагу, але ўдар прыйшоўся вышэй, у вобласць пахвіны.
У выніку школьніку спатрэбілася аперацыя, а датычна настаўніка распачалі крымінальную справу паводле арт. 147 КК («Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»).
Сваю віну мужчына прызнаў і быў асуджаны на 2,5 года «хатняй хіміі».
Крыніца: intex-press.by

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Бей нас, бей!»
Новая Баравая і Лошыца далучаюцца да «віншаванняў» прадстаўнікам закону.
Відэа: падпісанты @belsat

Святлана Ціханоўская заявіла, што Крэмль не хоча ісці на кантакт з апазіцыяй.
«На працягу многіх тыдняў мы спрабавалі ўсталяваць кантакт з Крамлём. Нам ніхто не адказаў.
Я думаю, што Пуцін шукае шлях, як зрабіць так, каб Лукашэнка змог сысці, і каб гэта не выглядала як перамога народу», – сказала яна ў інтэрв'ю швейцарскай газеце Tages-Anzeiger.
Раней Святлана Ціханоўская паведамляла, што ейны штаб гатовы абмеркаваць магчымасць супрацы з Масквой.
Крыніца: Tages-Anzeiger