У некаторых выпадках да заявы на дазвол на побыт трэба далучыць падатковую дэкларацыю разам з пацвярджэннем яе падачы ў адпаведную падатковую інспекцыю.
Такім пацвярджэннем з’яўляецца UPO (Urzędowe Poświadczenie Odbioru), якое можна спампаваць у сістэме e-Urząd Skarbowy.
◀️▶️ У каруселі — кароткая інструкцыя, як знайсці і спампаваць гэты дакумент.

👍16❤5🔥1🤯1
12 снежня 2025 года Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон аб унясенні зменаў у Закон аб іншаземцах і некаторыя іншыя законы. Новаўвядзенні прадугледжваюць лічбавізацыю працэдур, звязаных з легалізацыяй побыту, у прыватнасці:
➡️ заявы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе праз сістэму MOS 2.0 — падача дакументаў непасрэдна ў органах стане немагчымай;
➡️ для падачы заявы ў MOS 2.0 іншаземец павінен мець Profil Zaufany або кваліфікаваны электронны подпіс;
➡️ іншаземцам будуць выдаваць электроннае пацвярджэнне падачы заявы, якое заменіць ранейшую «чырвоную пячатку» ў пашпарце.
⚠️Таму каб пазбегнуць праблем у будучыні, рэкамендуем загадзя стварыць Profil Zaufany.

👍29👌3🤝2
Дзякуючы экспертнай падтрымцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці, польскі сенатар Адам Боднар падрыхтаваў і агучыў афіцыйную заяву пра выклікі, з якімі штодня сутыкаюцца грамадзяне Беларусі пры легалізацыі побыту ў Польшчы. Палітык выступіў падчас 51-га пасяджэння Сената РП XI кадэнцыі (28 студзеня 2026 года).
У сваёй прамове сенатар:
▶️ нагадаў пра рэпрэсіі і пратэсты ў Беларусі,
▶️ апісаў рэальную сітуацыю беларусаў і беларусак, якія жывуць у Польшчы,
▶️ накіраваў канкрэтныя пытанні да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі,
▶️ і — што асабліва важна — засяродзіўся на сістэмных зменах, звязаных з польскім праязным дакументам для замежнікаў. Гэтая тэма непасрэдна ўплывае на тысячы людзей.
🎥 Запіс выступу можна паглядзець па спасылцы (05:39:00)
З тэкстам заявы можна азнаёміцца тут.
Мы шчыра дзякуем пану Адаму Боднару за адкрытасць, давер і супрацоўніцтва, а таксама ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай працы.
Асобныя словы падзякі — дырэктарцы аддзелу прававой дапамогі ЦБС Вользе Дабравольскай за прафесійную падтрымку ў падрыхтоўцы заявы. Дарэчы, працу нашай каляжанкі асобна адзначылі з трыбуны Сената😍
Мы робім усё магчымае, каб знайсці сістэмнае, справядлівае і чалавечнае вырашэнне праблемаў, з якімі сутыкаюцца нашыя суайчыннікі на шляху легалізацыі ў Польшчы.
Дзякуй за давер🫶
У сваёй прамове сенатар:
▶️ нагадаў пра рэпрэсіі і пратэсты ў Беларусі,
▶️ апісаў рэальную сітуацыю беларусаў і беларусак, якія жывуць у Польшчы,
▶️ накіраваў канкрэтныя пытанні да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі,
▶️ і — што асабліва важна — засяродзіўся на сістэмных зменах, звязаных з польскім праязным дакументам для замежнікаў. Гэтая тэма непасрэдна ўплывае на тысячы людзей.
🎥 Запіс выступу можна паглядзець па спасылцы (05:39:00)
З тэкстам заявы можна азнаёміцца тут.
Мы шчыра дзякуем пану Адаму Боднару за адкрытасць, давер і супрацоўніцтва, а таксама ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай працы.
Асобныя словы падзякі — дырэктарцы аддзелу прававой дапамогі ЦБС Вользе Дабравольскай за прафесійную падтрымку ў падрыхтоўцы заявы. Дарэчы, працу нашай каляжанкі асобна адзначылі з трыбуны Сената
Мы робім усё магчымае, каб знайсці сістэмнае, справядлівае і чалавечнае вырашэнне праблемаў, з якімі сутыкаюцца нашыя суайчыннікі на шляху легалізацыі ў Польшчы.
Дзякуй за давер
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤96👍14🔥6☃3
Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням.
ЦБС шукае выйсце.
Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема аднаго чалавека насамрэч з’яўляецца праблемай цэлай супольнасці.
І менавіта з такімі кейсамі мы працуем у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.
Вось ужо больш за месяц былыя палітвязні з Беларусі, вызваленыя 13 снежня 2025 года, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. А без іх немагчыма нармальна функцыянаваць у сучасным свеце.
Кіраўніца Дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская звярнулася з гэтай праблемай да Фінансавага амбудсмена Польшчы (Rzecznik Finansowy).
📩 Фінансавы амбудсмен ужо адрэагаваў на наш зварот і накіраваў афіцыйныя запыты ў тры буйныя банкі Польшчы:
• PKO BP S.A.
• Bank Millennium S.A.
• Santander Bank Polska S.A.
Амбудсмен просіць банкі, у прыватнасці:
➡️ растлумачыць, ці можа часовае пасведчанне асобы замежніка быць падставай для адкрыцця рахунку;
➡️ паведаміць, ці магчыма ўвесці спецыяльныя працэдуры, якія палегчаць доступ да банкаўскіх паслуг для грамадзян Беларусі (у тым ліку былых палітвязняў), што звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы.
Акрамя таго, амбудсмен звярнуўся у Саюз банкаў Польшчы з прапановай змяніць агульныя практыкі адкрыцця рахункаў для беларусаў у такой сітуацыі.
Фінансавы амбудсмен паабяцаў афіцыйна праінфармаваць ЦБС пра вынікі перамоваў як з асобнымі банкамі, так і з Саюзам банкаў Польшчы.
🔍 Адказ амбудсмена можна прачытаць у каруселі ◀️▶️
Мы працягваем працаваць не толькі з канрэтнымі выпадкамі, але і з прычынамі, якія робяць гэтыя праблемы сістэмнымі.

❤69👏13👍2🤬1
ЦБС працягвае падтрымліваць беларускія ініцыятывы.
Пагоня зрабіла ўнікальную рэч: каманда @bkspahonia стала першай беларускай камандай, якая атрымала дазвол на выступ у афіцыйным польскім чэмпіянаце ⚽️🇵🇱
Гэта натхняльны прыклад таго, што настойлівасць і ўпартасць перамагаюць бюракратычныя перашкоды, і што за свае мэты трэба змагацца да канца.
Але Пагоня — гэта значна больш, чым футбол. Гэта каманда, якая не толькі выступае ў афіцыйных польскіх турнірах і развівае беларускую футбольную супольнасць, гэта каманда, якая застаецца важным голасам салідарнасці па-за межамі футбольнага поля.
Сёння каманда звяртаецца да вас па падтрымку 🙌
Калі вы верыце ў беларускую справу і ў сілу салідарнасці — падтрымаеце каманду, накіраваўшы 1,5% свайго падаходнага падатку.
Як гэта зрабіць?
У сваёй падатковай дэкларацыі пазначце:
KRS: 0000883672
Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
Мэта: BKS Pahonia
Разам уздымаем беларускую справу! ⚽️✊🏻🫶🏻
Жыве Беларусь!

❤50👍7🥰5
Студзень у лічбах і справах ⚖️
📊 Публікуем статыстыку працы Аддзела прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці за студзень 2026 года.
У цяперашні час праца Аддзела сканцэнтраваная на аказанні прававой дапамогі былым палітычным зняволеным — незалежна ад таго, калі менавіта чалавек выйшаў з турмы.
Кіраўніца Аддзела прававой дапамогі Вольга Добравольская каардынуе гэтую працу і асабіста суправаджае складаныя справы, каб кожны чалавек меў доступ да дакументаў, абароны і права на годнае жыццё🫶
У каруселі — асноўныя справы і вынікі працы за месяц◀️ ▶️
У цяперашні час праца Аддзела сканцэнтраваная на аказанні прававой дапамогі былым палітычным зняволеным — незалежна ад таго, калі менавіта чалавек выйшаў з турмы.
Кіраўніца Аддзела прававой дапамогі Вольга Добравольская каардынуе гэтую працу і асабіста суправаджае складаныя справы, каб кожны чалавек меў доступ да дакументаў, абароны і права на годнае жыццё
У каруселі — асноўныя справы і вынікі працы за месяц
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤35👍8🔥2👌1
Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка палітзняволеных 🤍
Ужо больш за месяц у ЦБС вы прыносіце вопратку, абутак, тэхніку і побытавыя рэчы для палітзняволеных.
Мы радыя мець магчымасць перадаваць усё гэта далей.
Дзякуй кожнай і кожнаму 🙏
Шмат хто пытаецца: куды можна заданаціць на набыццё неабходнага для палітзняволеных?
І ў нас ёсць адказ 💛
ЦБС адкрыў асобны рахунак, сродкі з якога ідуць выключна на набыццё патрэбнага для палітзняволеных.
Не на працу фонду, прасторы ці калектыву — толькі на іх непасрэдныя патрэбы.
СПАСЫЛКА ДЛЯ ДАНАТАЎ
Важна адзначыць розніцу паміж зборамі фонду беларускай салідарнасці @bysol і зборам ЦБС.
Bysol па-ранейшаму праводзіць персанальныя і вялікія зборы пасля вызвалення. Гэтыя сродкі перадаюцца непасрэдна палітзняволеным, і яны самі вырашаюць, як і на што іх выкарыстоўваць 🫶🏻
Збор ЦБС ідзе выключна на набыццё канкрэтных рэчаў:
артапедычнага абутку, коўдраў, рондаляў, дробнай бытавой тэхнікі і іншага неабходнага 🧥🛏️🥘🥔
З цягам часу палітзняволеныя змогуць працаваць, зарабляць і набываць усё патрэбнае самастойна. Але вельмі важна падтрымаць іх на старце адаптацыі🤝
Таксама важна: вы можаце набыць патрэбнае самастойна. Мы рэгулярна пішам пра актуальныя патрэбы, і многія адгукаюцца на канкрэтныя запыты.
Так, напрыклад, мы падарылі палітвязынцы на дзень народзінаў прафесійны міксер — яна пячэ торты🎂
Мы таксама знайшлі і перадалі палітзняволеным добрую тэхніку, якая ўжо была ва ўжыванні, але можа яшчэ доўга служыць💻
Таму вы заўсёды можаце дапамагчы персанальна.
Калі маеце жаданне — пішыце нам у Тэлеграме: @cbs_kontakt , у наш інстаграм ці на пошту: info@belaruscenter.eu, і мы падзелімся актуальнымі патрэбамі 💌
❗️І напрыканцы важна сказаць:
ЦБС аказвае дапамогу ўсім палітзняволеным, незалежна ад даты вызвалення. Наша падтрымка не абмяжоўваецца толькі тымі, хто выйшаў 13 снежня.
Калі вам патрэбная дапамога, вопратка, абутак ці побытавыя рэчы — вы можаце прыйсці ў ЦБС.
Кожная былая палітзняволеная і кожны былы палітзняволены могуць звярнуцца да нас 🤍
Ужо больш за месяц у ЦБС вы прыносіце вопратку, абутак, тэхніку і побытавыя рэчы для палітзняволеных.
Мы радыя мець магчымасць перадаваць усё гэта далей.
Дзякуй кожнай і кожнаму 🙏
Шмат хто пытаецца: куды можна заданаціць на набыццё неабходнага для палітзняволеных?
І ў нас ёсць адказ 💛
ЦБС адкрыў асобны рахунак, сродкі з якога ідуць выключна на набыццё патрэбнага для палітзняволеных.
Не на працу фонду, прасторы ці калектыву — толькі на іх непасрэдныя патрэбы.
СПАСЫЛКА ДЛЯ ДАНАТАЎ
Важна адзначыць розніцу паміж зборамі фонду беларускай салідарнасці @bysol і зборам ЦБС.
Bysol па-ранейшаму праводзіць персанальныя і вялікія зборы пасля вызвалення. Гэтыя сродкі перадаюцца непасрэдна палітзняволеным, і яны самі вырашаюць, як і на што іх выкарыстоўваць 🫶🏻
Збор ЦБС ідзе выключна на набыццё канкрэтных рэчаў:
артапедычнага абутку, коўдраў, рондаляў, дробнай бытавой тэхнікі і іншага неабходнага 🧥🛏️🥘
З цягам часу палітзняволеныя змогуць працаваць, зарабляць і набываць усё патрэбнае самастойна. Але вельмі важна падтрымаць іх на старце адаптацыі
Таксама важна: вы можаце набыць патрэбнае самастойна. Мы рэгулярна пішам пра актуальныя патрэбы, і многія адгукаюцца на канкрэтныя запыты.
Так, напрыклад, мы падарылі палітвязынцы на дзень народзінаў прафесійны міксер — яна пячэ торты
Мы таксама знайшлі і перадалі палітзняволеным добрую тэхніку, якая ўжо была ва ўжыванні, але можа яшчэ доўга служыць💻
Таму вы заўсёды можаце дапамагчы персанальна.
Калі маеце жаданне — пішыце нам у Тэлеграме: @cbs_kontakt , у наш інстаграм ці на пошту: info@belaruscenter.eu, і мы падзелімся актуальнымі патрэбамі 💌
❗️І напрыканцы важна сказаць:
ЦБС аказвае дапамогу ўсім палітзняволеным, незалежна ад даты вызвалення. Наша падтрымка не абмяжоўваецца толькі тымі, хто выйшаў 13 снежня.
Калі вам патрэбная дапамога, вопратка, абутак ці побытавыя рэчы — вы можаце прыйсці ў ЦБС.
Кожная былая палітзняволеная і кожны былы палітзняволены могуць звярнуцца да нас 🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44👍7☃1😁1
ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium
📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна праблемы адкрыцця асабістых банкаўскіх рахункаў для грамадзян і грамадзянкаў Беларусі ў Польшчы.
Банк паведамляе, што на дадзены момант не мае магчымасці адкрываць рахункі асобам, якія валодаюць выключна часовым пасведчаннем асобы замежніка.
Прычынай названыя абавязковыя патрабаванні фінансавай бяспекі, якія вынікаюць з польскага заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML/CFT), у прыватнасці артыкула 34 адпаведнага закона.🫤
Разам з тым банк прызнае сацыяльную значнасць і актуальнасць гэтай праблемы. 🙄 У сваім адказе Millennium паведамляе, што працуе над унутранымі зменамі, якія ў будучыні могуць дазволіць адкрыццё асабістых рахункаў для гэтай катэгорыі кліентаў. Аднак канкрэтныя тэрміны ўкаранення такіх зменаў пакуль не вызначаныя.
Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае маніторынг сітуацыі і настойліва дамагаецца сістэмнага рашэння, якое дазволіць беларусам і беларускам у Польшчы мець доступ да базавых фінансавых паслуг.
Банк паведамляе, што на дадзены момант не мае магчымасці адкрываць рахункі асобам, якія валодаюць выключна часовым пасведчаннем асобы замежніка.
Прычынай названыя абавязковыя патрабаванні фінансавай бяспекі, якія вынікаюць з польскага заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML/CFT), у прыватнасці артыкула 34 адпаведнага закона.
Разам з тым банк прызнае сацыяльную значнасць і актуальнасць гэтай праблемы. 🙄 У сваім адказе Millennium паведамляе, што працуе над унутранымі зменамі, якія ў будучыні могуць дазволіць адкрыццё асабістых рахункаў для гэтай катэгорыі кліентаў. Аднак канкрэтныя тэрміны ўкаранення такіх зменаў пакуль не вызначаныя.
Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае маніторынг сітуацыі і настойліва дамагаецца сістэмнага рашэння, якое дазволіць беларусам і беларускам у Польшчы мець доступ да базавых фінансавых паслуг.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤60👎20😱8☃5
Сёння не стала Рамана Цымберава, выдаўца і заснавальніка выдавецтва Czabor Publishing 💔
Гэта вялікая і балючая страта для беларускай кнігі і ўсёй культурнай супольнасці.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці меў гонар супрацоўнічаць з Раманам і разам з ім выдаваць беларускія кнігі. Гэта было партнёрства, пабудаванае на ўзаемным даверы, адказнасці і агульным разуменні, навошта і для каго існуе беларуская кніга.
А колькі ў нас было планаў на гэты год…
Раман часамі з усмешкай казаў: калі са мной нешта здарыцца, вы павінны забраць усе кнігі і распарадзіцца імі на сваё меркаванне — але з адказнасцю. Яшчэ дадаваў: глядзіце салдацікаў маіх не разгубляйце 😭
Не разгубляем, Раман.
Сёння ў прасторы ЦБС на Oleandrów 6-2, знаходзіцца кніжная крама Рамана Цымберава. Гэта не проста крама — гэта месца, дзе жыве ягоная справа. Жыве і будзе жыць, мы абяцаем.
Мы не забудзем цябе, сябра🖤
Светлая памяць.

😢87😭34❤12
🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30
💰 БЕЗКАШТОЎНА
Кожную сераду мы малюем.
Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойму.
Арт-тэрапію праводзіць мастачка, дацэнтка Акадэміі дызайну і мастацтва з Украіны — і гэта сапраўды крутая магчымасць паспрабаваць нешта новае ў вельмі простай і жывой атмасферы.
‼️Гэта сустрэчы для ўсіх былых палітвязняў — незалежна ад таго, калі вы выйшлі на волю.
Тут можна:
🎨 выпусціць напружанне на паперу
🖌 нешта лепш зразумець пра сябе
☕ папіць гарбаты ці кавы
🙂 проста пабыць сярод сваіх
Без абавязку адкрывацца.
Без “трэба гаварыць”.
Без ацэнак.
Сустрэча доўжыцца 1,5–2 гадзіны.
📩 Запіс праз Telegram: @cbs_kontakt
Прыходзьце. Будзе спакойна, цёпла і па-сапраўднаму.

❤24🔥7☃1🥰1