Творчая анлайн-вечарына з Андрэем Хадановічам у межах Форума ВБЎ 🌟
Гэта будзе сустрэча пра моц слова і крыніцы нашай надзеі — той самай, што мы праносім праз межы і забароны, нібы кантрабанду.
Запрашаем на цёплую імпрэзу з паэтам і аўтарам нашага канала. Вас чакаюць: новыя і выбраныя вершы, крутыя песні і каверы пад гітару, адказы на вашы пытанні (можна задаць пры рэгістрацыі!)
👉 Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
📆 Дата: 12 снежня
⏰ Час: 18:00 (CET)
Далучайцеся — будзе жывая паэзія, шчырасць і добры настрой 🌿

❤7👍3
Як прасоўваць беларушчыну? 🥳
Бадай, што найлепш на гэтае пытанне ведаў адказ Уладзімір Караткевіч☺️
Андрэй Хадановіч у новым выпуску “жыццё-маліна“ тлумачыць, што агульнага паміж Караткевічам і галоўным персанажам яго “Ладдзі роспачы“, чым аповесць падобная да “Гары Потэра“ і як пісьменнік здолеў ператварыць беларушчыну ў своеасаблівую новую рэлігію.
Глядзіце выпуск па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/Mog_TNCbias
Відэа Андрэя Хадановіча пра "Ладдзю роспачы":
↪️ https://youtu.be/85Nn2wsaayM
Бадай, што найлепш на гэтае пытанне ведаў адказ Уладзімір Караткевіч
Андрэй Хадановіч у новым выпуску “жыццё-маліна“ тлумачыць, што агульнага паміж Караткевічам і галоўным персанажам яго “Ладдзі роспачы“, чым аповесць падобная да “Гары Потэра“ і як пісьменнік здолеў ператварыць беларушчыну ў своеасаблівую новую рэлігію.
Глядзіце выпуск па спасылцы:
Відэа Андрэя Хадановіча пра "Ладдзю роспачы":
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7🔥6👏3
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
Зь нізкі "Невядомыя вершы Максіма Багдановіча"
* * *
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца апаліла нос...
Больш не палохае прагноз -
Калісь глядзеў на сонца я!
Хай заўтра выпадзе ўтрая,
А потым восень і мароз, -
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца апаліла нос.
-------
Урыўкі рыфмаванай паэзіі,
выпадкова ацалелыя
ў бутэльцы пасьля касьмічнага караблекрушэньня
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на ву…
У ціхую сінюю но…
I сказаць:
«Бачыце гэтыя бу…
Ясныя зо…
Да іх ляціць нашае со…
I нясецца за сонцам зя…
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі ся…
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і гор…
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
З днём народзінаў, Паэце!..

❤13👍2❤🔥1😁1💋1
Сёння, 13 снежня, на волю выйшлі 123 беларускія палітвязні ✊
Сярод іх ёсць людзі слова, якія ствараюць беларускія вершы, раманы, апавяданні, літаратурную крытыку і публіцыстыку: Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец.
Шчыра радуемся і нагадваем верш Андрэя Хадановіча, прысвечаны Аляксандру Фядуту і іншым палітзняволеным.
Выпуск пра Алеся Бяляцкага:
📺 Беларускi Нэльсан Мандэла? Нобелеўка, турма, дзесяцігоддзі барацьбы за правы чалавека | Бяляцкі
Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі:
📺 Турэмная творчасць Някляева, Фядуты, Знака, Аляксандрава і іншых беларусаў сёння
Сярод іх ёсць людзі слова, якія ствараюць беларускія вершы, раманы, апавяданні, літаратурную крытыку і публіцыстыку: Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец.
Шчыра радуемся і нагадваем верш Андрэя Хадановіча, прысвечаны Аляксандру Фядуту і іншым палітзняволеным.
Выпуск пра Алеся Бяляцкага:
Выпуск пра сучасных беларускіх творцаў за кратамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍3🥰2
📙 Ужо сёння, 16 снежня, адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” па-беларуску
У межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай“ адбудзецца анлайн-сустрэча, прысвечаная выхаду беларускага перакладу адной з найважнейшых кніг пра Халакост і чалавечую годнасць — рэпартажу Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога“.
У размове возьмуць удзел:
🔹 перакладчык — Лявон Баршчэўскі
🔹 мадэратар — Андрэй Хадановіч
Разам яны:
✅ паразважаюць пра рэпартаж як літаратурны жанр і Ганну Краль як адну з яго стваральніц;
✅ пагавораць пра аповед Эдэльмана і прысутнасць аўтаркі ў тэксце;
✅ абмяркуюць тэмы годнага жыцця і годнай смерці;
✅ звернуць увагу на асаблівасці стылю Ганны Краль і яго захаванне ў беларускім перакладзе.
📆 16 снежня
⏰18:00 BY
Глядзіце жывы эфір тут:
👉 facebook.com/PrastoraPL

👍4👌3❤1👏1
⚡️ Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“
На сустрэчы вы зможаце:
✨ задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
✨ пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
✨ правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.
🗓️ 20 снежня (субота)
⏰ 21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr
Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
На сустрэчы вы зможаце:
✨ задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
✨ пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
✨ правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.
🗓️ 20 снежня (субота)
⏰ 21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Падрабязнасці тут:
Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍1🔥1
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!
Роўна 15 гадоў з «Плошчы-2010»🇧🇾
У гэты дзень, 19 снежня 2010 года, Андрэй Хадановіч упершыню для вялікай беларускай маніфестацыі выканаў “Муры“, якія ўжо праз 10 гадоў спявалі ва ўсіх беларускіх дварах.
Падрабязную гісторыю стварэння галоўнай песні 2020 года глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/hRSqY7m5RiI
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!
Роўна 15 гадоў з «Плошчы-2010»
У гэты дзень, 19 снежня 2010 года, Андрэй Хадановіч упершыню для вялікай беларускай маніфестацыі выканаў “Муры“, якія ўжо праз 10 гадоў спявалі ва ўсіх беларускіх дварах.
Падрабязную гісторыю стварэння галоўнай песні 2020 года глядзіце па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17👍10🤯2
Памёр аўтар YouTube-каналаў “жыццё-маліна“ і “Загляне сонца“ Мікіта Мелказёраў 🕯
Словы Андрэя Хадановіча:
Шчырыя спачуванні родным і блізкім 💔
Дапамагчы сям'і Мікіты Мелказёрава можна тут:
👉 https://buymeacoffee.com/mikita_melkaziorau
Словы Андрэя Хадановіча:
Менш чым месяц таму сустракаліся зь Мікітам у Варшаве і рабілі праграму да юбілею Караткевіча...
Колькі сьвятла і добрай энэргіі, які імклівы прафэсійны рост, колькі цікавасьці да Беларусі і ўсяго беларускага, як шмат было зроблена за такі кароткі час - і як жа мала выявілася гэтага часу!.. Сьветлая памяць...
Шчырыя спачуванні родным і блізкім 💔
Дапамагчы сям'і Мікіты Мелказёрава можна тут:
👉 https://buymeacoffee.com/mikita_melkaziorau
💔50😢6😭6
227 гадоў таму нарадзіўся Адам Міцкевіч 🌟
Адам Міцкевіч — адна з ключавых постацяў літаратуры Усходняй Еўропы і паэт, які аб’ядноўвае культурную прастору беларусаў, літоўцаў і палякаў. Яго тэксты — пра гісторыю і міф, пра волю і годнасць, пра паразы, што не знішчаюць надзею.
Аўтар ведаў, што такое няўдалыя паўстанні, выгнанне і жыццё ў эміграцыі, але менавіта з гэтага досведу нараджаліся словы, якія вучаць не здавацца і думаць пра будучую перамогу.
Выпуск пра Адама Міцкевіча і спадчыну творцы, якая адгукаецца ў сучасным свеце, тут:
👉 https://youtu.be/bg1XAnMc-9M

❤13👍5🥰1
📽 На канале “Прастора польскай культуры“ выйшаў беларускамоўны фільм пра слыннага польскага паэта Антонія Сланімскага.
Стужка спалучае аповед пра жыццё і творчасць Антонія Сланімскага з прэзентацыяй яго паэзіі ў беларускіх перакладах у выкананні Андрэя Хадановіча.
Тут прыводзім верш Сланімскага “Дзве айчыны“. У год выхаду тэксту, у 1938-м, паэта паспрабавалі збіць за тое, што Сланімскі бачыў свой край не “Польшчай для палякаў“, а шматкультурнай прасторай талерантнасці, адкрытай для ўсіх — габрэяў, украінцаў, беларусаў і іншых народаў.
Глядзіце фільм па спасылцы:
↪️ https://www.facebook.com/reel/1654740672177809

👍8❤5🔥2
⚡️ У часопісе “Таўбін“ выйшла новая падборка калядных і не толькі вершаў украінскага паэта Сяргія Жадана ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
Чытаць можна па спасылцы:
👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/veryc-u-toe-chago-ne-isnue-bo-isnue-usjo
Выпуск пра Сяргія Жадана на канале CHADANOVIČ:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=IwZPJ_FCKRQ&t=145s
Чытаць можна па спасылцы:
Выпуск пра Сяргія Жадана на канале CHADANOVIČ:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10❤7🔥3
✨ Анлайн-сустрэча “Кантрабанда надзеі“ з Андрэем Хадановічам у межах Форума ВБЎ ужо сёння
У пераднавагодні вечар хочацца крыху запаволіцца і пабыць разам. Таму запрашаем правесці гэты час з сэнсам, добрымі песнямі і вершамі.
Гэта размова для тых, каму важныя словы, што падтрымліваюць, і думкі, якія даюць апору. Для тых, хто хоча завяршыць год не ў мітусні, а ў жывой, шчырай і спакойнай атмасферы.
📝 Рэгістрацыя абавязковая:
https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
📆 Дата: 29 снежня
⏰ Час: 18:00
Далучайцеся — сустрэнем надыход новага года з думкай і надзеяй.

🍾8👍2
Няхай усе палітвязні ў 2026 годзе зменяць турэмныя краты на абдымкі родных 🫂
📝 Чытаем навагодні верш Андрэя Хадановіча — пра чаканне, разлуку і надзею.
📝 Чытаем навагодні верш Андрэя Хадановіча — пра чаканне, разлуку і надзею.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍1
З Новым годам 🎄
Хай кожны дзень новага года прыносіць нам спакой і цеплыню. Верым, што ўсе мы — тыя, хто за кратамі, у выгнанні і ўнутры краіны — абавязкова сустрэнемся без муроў і страху, пад адкрытым небам і з ясным сонцам над галавой.
Новы год нагадвае: надзея жыве, а цуд пачынаецца з веры✨
☀️ Нясем сонца, неба і беларускае слова з сабой.
Хай кожны дзень новага года прыносіць нам спакой і цеплыню. Верым, што ўсе мы — тыя, хто за кратамі, у выгнанні і ўнутры краіны — абавязкова сустрэнемся без муроў і страху, пад адкрытым небам і з ясным сонцам над галавой.
Новы год нагадвае: надзея жыве, а цуд пачынаецца з веры
☀️ Нясем сонца, неба і беларускае слова з сабой.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22❤🔥8🔥4
Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
А вось вам, сябры і сяброўкі, разам зь віншаваньнямі, файны навагодні вершык, які паспрабаваў перакласьці.
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Хто прыдумаў ялінкі
Мае даражэнькія дзеці,
быў некалі час на сьвеце,
калі не было аніводнай ялінкі,b
і дзяцел ірваў на сабе з гора пёркі,
і плакалі горка ў лесе вавёркі,
хвасты ўздымаючы, нібы камінкі.
Той час быў цяжкі невераемна,
бо толькі ўявіце, як непрыемна
безь яліначкі на Куцьцю!
І дзеткі плакалі ў хаце на сьвяты,
а ў лесе енчылі зьвераняты:
“Дайце яінку, яінку хацю!”
Але ў адказ ім – ні слова, ні руху.
Ажно сава набралася духу:
“Так быць ня можа! Вастрыце косы!
Я тут з таварышкамі трыма
паўстаньне ўздыму, бо ялінак няма,
ёсьць толькі мак і сушаныя абрыкосы”.
І сапраўды: хоць бачылі Зорку,
але не зіхцела нічога ў падворку,
і нават ня мроіў у гэткай бядзе
ніхто пра зялёную жырандолю,
і наракалі людзі на долю,
бо ні ялінкі ня зьзяла нідзе.
Але ў хацінцы на ножках савіных
жыў той, хто выратаваць павінны іх,
меў том залаты зь зялёным пяром.
Ён крыкнуў: “Чакайце, добрыя людзі!
Зараз зраблю так, што сумна ня будзе,
будзе вам цуд са сьвятлом і дабром!”
Ну і зірніце: зь першага слова
там, дзе бязь лісьця стаяла дуброва,
хвоя зялёная ўзімку і летам!
Бо ў словах паэтаў прыемныя чары,
якія спаўняюць таемныя мары.
(А той чалавек быў якраз паэтам.)
Ён ведаў, як сьвечкі запальваць уночы,
як лялькам з гузікаў робяцца вочы
(бо ўважліва слухаў мае парады),
як майстраваць караблі папяровыя
ды напісаць неймаверныя словы і
музыку, што загучаць на Каляды.
Ён паказаў усе фокусы тыя, –
так, мае срэбныя, так, залатыя! –
як абуджаецца ўсьмешка на твары,
як распускаюцца ўверх фаервэркі,
полымем сьвечак як зьзяюць люстэркі,
бы чарадзейскія акуляры.
Зараз вам, хлопчыкі і дзяўчынкі
ведама ўжо, хто прыдумаў ялінкі?
Ці разабраліся ў гэтым?
Хорам усе: “ЗАЛАТЫ ЧАЛАВЕК,
ШТО НА САВІНЫХ НОЖКАХ ЖЫВЕ,
БЫЎ, ЁСЬЦЬ І БУДЗЕ ПАЭТАМ!”
Вось жа, затанчыць сьнег навагодні –
ты не забудзь, павіншуй найлагодней
пана таго, што пануе над вершамі,
ліст напішы на лісточку канвалі,
а мы тэлеграмаю павіншавалі,
бо моцна любім і згадваем першымі.
1948
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Хто прыдумаў ялінкі
Мае даражэнькія дзеці,
быў некалі час на сьвеце,
калі не было аніводнай ялінкі,b
і дзяцел ірваў на сабе з гора пёркі,
і плакалі горка ў лесе вавёркі,
хвасты ўздымаючы, нібы камінкі.
Той час быў цяжкі невераемна,
бо толькі ўявіце, як непрыемна
безь яліначкі на Куцьцю!
І дзеткі плакалі ў хаце на сьвяты,
а ў лесе енчылі зьвераняты:
“Дайце яінку, яінку хацю!”
Але ў адказ ім – ні слова, ні руху.
Ажно сава набралася духу:
“Так быць ня можа! Вастрыце косы!
Я тут з таварышкамі трыма
паўстаньне ўздыму, бо ялінак няма,
ёсьць толькі мак і сушаныя абрыкосы”.
І сапраўды: хоць бачылі Зорку,
але не зіхцела нічога ў падворку,
і нават ня мроіў у гэткай бядзе
ніхто пра зялёную жырандолю,
і наракалі людзі на долю,
бо ні ялінкі ня зьзяла нідзе.
Але ў хацінцы на ножках савіных
жыў той, хто выратаваць павінны іх,
меў том залаты зь зялёным пяром.
Ён крыкнуў: “Чакайце, добрыя людзі!
Зараз зраблю так, што сумна ня будзе,
будзе вам цуд са сьвятлом і дабром!”
Ну і зірніце: зь першага слова
там, дзе бязь лісьця стаяла дуброва,
хвоя зялёная ўзімку і летам!
Бо ў словах паэтаў прыемныя чары,
якія спаўняюць таемныя мары.
(А той чалавек быў якраз паэтам.)
Ён ведаў, як сьвечкі запальваць уночы,
як лялькам з гузікаў робяцца вочы
(бо ўважліва слухаў мае парады),
як майстраваць караблі папяровыя
ды напісаць неймаверныя словы і
музыку, што загучаць на Каляды.
Ён паказаў усе фокусы тыя, –
так, мае срэбныя, так, залатыя! –
як абуджаецца ўсьмешка на твары,
як распускаюцца ўверх фаервэркі,
полымем сьвечак як зьзяюць люстэркі,
бы чарадзейскія акуляры.
Зараз вам, хлопчыкі і дзяўчынкі
ведама ўжо, хто прыдумаў ялінкі?
Ці разабраліся ў гэтым?
Хорам усе: “ЗАЛАТЫ ЧАЛАВЕК,
ШТО НА САВІНЫХ НОЖКАХ ЖЫВЕ,
БЫЎ, ЁСЬЦЬ І БУДЗЕ ПАЭТАМ!”
Вось жа, затанчыць сьнег навагодні –
ты не забудзь, павіншуй найлагодней
пана таго, што пануе над вершамі,
ліст напішы на лісточку канвалі,
а мы тэлеграмаю павіншавалі,
бо моцна любім і згадваем першымі.
1948
❤18👍2
✨ Андрэй Хадановіч віншуе са святам Трох Каралёў і таксама перадае святочнае прывітанне тым, хто святкуе Каляды па ўсходнім календары, — перакладам правансальскай калядкі.
Гэтая песня пісалася на замову творцы, які сёння знаходзіцца за кратамі.
Чакаем на волі, каб разам праспяваць святочную кампазіцыю 🎶
Гэтая песня пісалася на замову творцы, які сёння знаходзіцца за кратамі.
Чакаем на волі, каб разам праспяваць святочную кампазіцыю 🎶
❤12👍3👌1
Forwarded from жыццё-маліна
Гэта апошні выпуск на канале «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым
Мікіта, вялікі дзякуй за тваю асветніцкую працу!
Праект пакуль становіцца на паўзу. Нам таксама трэба час, каб прыйсці ў сябе і зразумець, што рабіць далей. А пакуль калі прапусцілі нейкія выпускі – паглядзіце, калі ласка. Тут шмат цікавага кантэнту, які дапаможа працягнуць беларусець разам ❤️🩹
Каманда канала «Загляне сонца»

💔26❤6😢3😭1
Сёння, 9 студзеня, свой дзень народзінаў святкуе беларуская пісьменніца Святлана Курс 🎉
Пад псеўданімам Евы Вежнавец у свет выйшлі дзве кнігі аўтаркі — “Шлях дробнай сволачы“ і “Па што ідзеш, воўча?“. Апошняя з іх была адзначаная прэміяй Ежы Гедройця як найлепшая кніга прозы на беларускай мове 2020 года.
💛 Шчыра віншуем спадарыню Святлану і зычым сіл, здароўя і натхнення на новыя творы, якія так мараць прачытаць шматлікія беларускі і беларусы.
Аналіз твора “Па што ідзеш, воўча?“ на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/VSQ1r4kVjjA
Лекцыя Андрэя Хадановіча пра выбітную аўтарку ў цыкле "Доўгая дарога дадому":
↪️ https://www.youtube.com/watch?v=l2OAy77Wq5Q

❤11👍3🥰1🎉1