Коміксы па-беларуску comicsby – Telegram
Коміксы па-беларуску comicsby
555 subscribers
2.3K photos
1 video
3 files
456 links
Афіцыйны канал comicsby. www.comicsby.live
Download Telegram
"Бафі - знішчальніца вампіраў (2019)". Выпуск 4

Дзе: сайт
Доступ: усім

Джордзі Белэр, Дэн Мора, Рауль Ангула

Афармленне - Fey.

Спайк і Друзіла нечакана залеглі на дно, таму Джайлз вырашыў даць Бафі і яе сябрам выхадны, каб набрацца сіл перад нападзеннем галоўных ворагаў. Але ці не зрабіў ён памылку, дазволіўшы маладым людзям застацца без прыгляду?
🔥5
Коміксы па-беларуску comicsby
Marvel паведамляе, што канец Ultimate-сусвету - гэта яшчэ не канец. Яны пішуць, што ўжо гэтай вясной пакажуць, якія наступствы нас чакаюць у асноўным сусвеце.
А вось і падрабязнасці

У траўні адчуйце наступствы завяршэння Ultimate Universe у коміксах Marvel у серыі «Reborn: Ultimate Impact» ад Крыса Кондана і Стэфана Казэлі, якая будзе складацца з пяці выпускаў.

Майлз Маралес вярнуўся з Ultimate Universe з планам: абараніць Скрыні Паходжання (каталізатары стварэння новых супергерояў), перш чым яны трапяць у няправільныя рукі.

Але сакрэт раскрыты - і бітва Майлза за скрыні ахоплівае ўвесь сусвет Marvel!

Станьце сведкамі з’яўлення ўражлівых і незабыўных новых персанажаў па абодва бакі канфлікту, які вызначыць будучыню Сусвету 616! - паведамляе афіцыйны акаўнт Marvel.
7🤔1
The Flash #28

Пасярод ангоінга раптам адбываецца бой DC K.O. Флэш супраць Зялёнага Ліхтара. А дакладней, Джэй Гэррык супраць Гая Гарднера.

Гэррык - арыгінальны, самы першы ў коміксах Флэш, які з'явіўся яшчэ ў 1939 годзе. Таму ён такі добры і правільны, а на галаве носіць металічны капялюш у выглядзе рондаля.

Супраць яго - Гарднер. Гэта не арыгінальны Зялёны Ліхтар, але калісьці яго замяняў і ў выніку стаў сярод фанатаў самым папулярным Ліхтаром. Гэты персанаж вельмі з'едлівы, таму называе свайго апанента старым пенсам.

Іх бой доўжыўся 3 раўнды, кожны з якіх не заняў шмат часу ці старонак. У выніку, перамог Ліхтар, бо Флэш спужаўся чорных думак і сілаў, якімі яго напоўніла Сэрца Апакаліпса пасля перамогі ў адным з раўндаў. Такім чынам, Ліхтар ідзе далей.

Сам комікс адчуваўся даволі сумным, бо напэўна, трэба быць фанатам Флэша ці Зялёнага Ліхтара, каб адчуць усю асалоду ад іх супрацьстаяння.

#dcko@comicsby
5
Вынікі месяца на comicsby.live

Чацвёрты месяц запар наш чарт узначальвае зборнік апавяданняў "Я ненавіджу яблыні" ад Чыліка @chilikto.

Коміксам месяца стаў "Абсалютны Бэтмэн", які апошні раз меў такі статус у далёкім кастрычніку мінулага года.

У Топ-5 таксама ўвайшлі:
"Электрычны штат" (пераклаў Škalar)
"Мышыная гвардыя" (Прышпільныя коміксы)
і "Вельмі дзіўныя справы".
6
Team Fortress. Выпуск 1 "Звольненае паданьне"

Дзе: сайт
Доступ: усім

Джэй Пінкертан, Эрык Волпаў (Valve corp.), Марэн "rennerei" Мармулла (Valve corp.)

Пераклад - Tower of Angels

Смешны, абсурдны, забойчы - так можна акрэсліць гэты комікс, створаны Valve і перакладзены на беларускую мову Tower of Angels!
7
Хутка на comicsby.live - фінал супрацьстаяння Бэтмэна і Бэйна ў 14-тым выпуску "Абсалютнага Бэтмэна"!
6❤‍🔥1
Якая серада без новых коміксаў?
2