Крыпта_Беларусь – Telegram
Крыпта_Беларусь
282 subscribers
85 photos
14 videos
4 files
392 links
Першы Нацыянальны Крыптаканал.

Наш твітар: https://twitter.com/crypto_belarus
Інста: https://www.instagram.com/crypto_belarus
Змест: https://telegra.ph/O-kanale-08-13-2
Download Telegram
Крыпта_Беларусь pinned «🚀 Галоўная крыптамедыа Украіны перадае прывітанне сябрам з Беларусі! . Калі вы хочаце даведацца больш пра тое, што адбываецца ва ўкраінскай крыпце, а таксама навіны з усяго крыптасвету на ўкраінскай мове, падпісвайцеся на @nachasi_crypto . Гэта найбуйнейшы…»
Частка V: Рэгуляцыя

Тэма рэгуляцыі крыпты незаслужана моцна бударажыць розумы як пачаткоўцаў, так і мацёрых карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў. Але насамрэч гэта пытанне даволі банальнае і можа быць разбітае на дзве асобныя праблемы:
.
1. Стаўленне рэгулятара да крыптавалют, дэфай, НФТ і ўсяго астатняга.
2. Самарэгуляцыя дэцэнтралізаваных сістэм.
.
У першым выпадку вынік рэгуляцыі зыходзіць у асноўным з палітычных уяўленняў той ці іншай юрысдыскцыі аб дэцэнтралізацыі, дэмакратызацыі рынкаў і страце кантролю над некаторымі з іх. Так, публічныя блакчейн сістэмы паступова пазбаўляюць дзяржавы долі кантролю над некаторымі, у першую чаргу фінансавымі, аспектамі жыцця грамадзян. Некаторыя краіны, напрыклад Расея ці Кітай, абяруць поўную забарону ўсяго што звязана з публічнымі блакчэйнамі. Гэта не значыць, што людзі перастануць іх выкарыстоўваць, бо рэалізаваць такую забарону тэхнічна амаль немагчыма, але затое такая палітыка пакіне цэнтралізаваным кантроль аўтарытарных сістэм. Іншыя, напрыклад ЗША, пастараюцца стварыць рэгуляцыю, у якой бізнэсу было б выгадна існаваць і плаціць падаткі (а не плаціць жудасна б каралася) і паступова будуць спрабаваць інтэграваць старую і новую фінансавыя сістэмы.
.
У другім выпадку будуць выбудоўвацца паралельныя інстытуты кіравання ў форме дэцэнтралізаваных сістэм, дзе роля рэгулятара заменена алгарытмам. Гэта будуць permissionless сістэмы, гэта значыць любы, без запыту і разгалошання свайго імя, зможа быць карыстальнікам, кантрыб'ютарам, фундатарам або ўдзельнікам гавернанса такой сістэмы. Крыптаграфія і блакчэйн будзе абараняць нязменнасць гісторыі такой сістэмы, а дызайн механізмаў (фінансавыя стымулы) і рэпутацыя (сацыяльныя стымулы) будуць гарантаваць прадказальнасць і стабільнасць іх развіцця ў будучыні.
.
Абедзве мадэлі будуць жыць. У залежнасці ад вашай юрысдыкцыі вы будзеце больш ці менш абмежаваны дзеяннямі дзяржавы: паўночныя карэйцы не будуць мець тэхнічнага выбару; грамадзяне РФ ці Кітая будуць мець выбар, але пад пагрозай гвалту з боку бюракратыі; грамадзяне ЕС будуць свабодна карыстацца, працаваць і зарабляць у поўнасцю паралельнай псеўданімнай эканоміцы. З часам выгады нецэнзураванасці, праграмуемай бюракратыі, эканомікі без пасярэднікаў (карпарацый са звышпрыбыткамі або дзяржавы з карупцыяй) стануць відавочныя і гэта, магчыма, прывядзе да палітычных змен. Але ўжо сёння кожны з нас можа існаваць у той бюракратычнай сістэме, якая камфортная асабіста яму. А паколькі хуткасць інавацый і эканамічны рост у адкрытых сістэмах адбудзецца хутчэй, то ўсё больш людзей будзе рабіць выбар на карысць Web3.
.
Абавязковы дысклеймер для ўсіх over-палітылізаваных чытачоў: крыпта гэта не пра анархію ці знішчэнне дзяржавы. Гэта пра пошук найболей эфектыўных прылад каардынацыі людзей. Нам не трэба знайсці ідэальны варыянт - трэба толькі зрабіць лепш, чым сённяшнія аўтакратыі і дэмакратыі. Гэтак жа як інтэрнэт не прывёў да абсалютнай дамінацыі дыктатур або дэмакратый, але істотна змяніў тое, як працуюць абедзве мадэлі.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Учора пэўна ўсе заўважылі “ненавяшчэвы” тэст рэкламы ад тэлеграма ў кожным вялікім канале, на які вы падпісаны. 😐
Але магчыма не ўсе адзначылі, што ў каналах, дзе мовай пазначана беларуская, гэтай рэкламы не было. То бок, таргет ідзе менавіта па мове канала.
.
Згодна заяве кампаніі, для запуску рэкламнай кампаніі трэба будзе мець мінімум 2 млн $. Відавочна што гэта не тыя грошы, якія зараз хтосці можа патраціць на рэкламу ў беларускамоўным сегменце тэлеграма.
.
Адсюль вывад: жадаеце телеграм без рэкламы - чытайце беларускамоўныя каналы. 😎
Частка VI: Бяспека
.
З часам кантроль над прыватным ключом становіцца асноўнай задачай асабістай інфармацыйнай бяспекі. Чым больш вашы грошы належаць вам, а не банку; чым больш ваша інфармацыя захоўваецца ў вас, а не ў гугла; чым больш ваша асоба кантралюецца вамі, а не дзяржавай - тым істотней становіцца пытанне захавання гэтага доступу прыватным і недаступным іншым.
.
Мы не можам чакаць экспертнасці ў інфармацыйнай бяспецы ад мільярдаў карыстальнікаў вэб3, таму інструменты абароны будуць балансаваць паміж прастатой выкарыстання, кастадыяльнасцю і рэальнай бяспекай.
.
Мы ўбачым спектр рашэнняў: ад цэнтралізаваных, цалкам кіраваных і гарантаваных Коінбэйс і Бінанс гэтага свету да абсалютна дэцэнтралізаваных, у фармаце CLI пад Kali Linux. Большасць будзе недзе пасярэдзіне. Наўрадці нейкі адзін кашалёк зможа атрымаць манаполію, але сотні кашалькоў будуць працаваць на аснове адзінага стандарту. Такога, як, напрыклад, WalletConnect сёння.
.
Усё большую папулярнасць будуць атрымліваць метады social recovery: калі ключ карыстальніка не захоўваецца ў адным цэнтралізаваным сховішчы, але дзеліцца на некалькі частак. Адной з гэтых частак недастаткова каб атрымаць доступ да кашалька, але дапусцім 5 з 7 хопіць. Часткі гэтага ключа перадаюцца знаёмым, сваякам, кастадыяльным трымальнікам, давераным асобам і гэтак далей. У гэтым выпадку адсутнічае адзіная сід фраза, страціўшы якую вы пазбаўляецеся доступу да тысяч сваіх біткоінаў і эфіраў, але пры гэтым вы не залежаце на 100% ад нейкага сэрвісу, які ў любы момант можа знікнуць з вашымі грашыма.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Крыпта_Беларусь pinned «Учора пэўна ўсе заўважылі “ненавяшчэвы” тэст рэкламы ад тэлеграма ў кожным вялікім канале, на які вы падпісаны. 😐 Але магчыма не ўсе адзначылі, што ў каналах, дзе мовай пазначана беларуская, гэтай рэкламы не было. То бок, таргет ідзе менавіта па мове канала.…»
Вітаю,
.
Ужо на наступным тыдні будзе актывіравана абнаўленне Taproot у сетцы біткойна.
.
Taproot - гэта абнаўленне ВТС, у якім з'явіцца некалькі новых функцый.
Taproot інтэгруе схему лічбавага подпісу Шнорр у біткойн, мадэрнізуючы крыптаграфію, якая ляжыць у яго аснове.
Taproot абапіраецца на абнаўленне SegWit, каб палепшыць прыватнасць ВТС і знізіць камісію за транзакцыі.
.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылцы.
.
@cryptobelarusik
Частка VII: NFT

Сёння стала відавочна тое, з чым спрачаліся многія яшчэ ў пачатку года: NFT гэта не часовы хайп, а фундаментальны юзкейс для дэцэнтралізаваных тэхналогій. Ад парачкі сумнеўнай якасці панкаў мы дайшлі да пары сотняў панкаў, а гэтак жа Ariana Grande, Snoop Dogg, Tony Hawk, Eminem, Paris Hilton, Lindsay Lohan, Ілля Лагуценка, Пакрас Лампас, Уладімір Цэслер і тд.

NFT тэхналогія адносна простая, шмат прасцей чым DeFi, але патэнцыял усё яшчэ не раскрыты нават і на 5%. Пакуль мы бачым "пробы пяра", а большасць продажаў паходзіць ад адносна невядомых артыстаў, якія прадаюць сваю музыку, 3D графіку, карціны або тэксты.

Інавацыя NFT гэта не пра магчымасць пакласці джпег на блакчэйн (самі малюначкі-то на блакчэйне і не ляжаць). Інавацыя - у дэмакратызацыі рынку мастацтва і забаў. З часам рынак NFT па сваёй структуры стане падобны на класічны: большую частку продажаў тут будуць рабіць галівудскія гіганты (Disney, 21 century fox), музычныя мэйджары (Sony), гульнявыя гіганты (Activision, Epic Games). Але кардынальнае адрозненне заключаецца ў тым, што нароўні з імі роўна такі ж доступ атрымліваюць і незалежныя артысты, аўтары, распрацоўшчыкі, кінематаграфісты, паэты, музыканты, мастакі, аніматары і г.д.

NFT памяняе ўяўленне аб самім паняцці "роялці". Трыльёны долараў за год, якія сёння працякаюць праз тлустыя кантракты напісаныя адкормленымі юрыстамі гіганцкіх мэйджараў аднамомантна стануць праграмуемымі. Не будзе ніякай платформы (акрамя блакчэйна як асяроддзя выканання), якая будзе ўтрымліваць 50 і больш працэнтаў камісіі проста за факт забеспячэння збору і размеркавання роялці плацяжоў.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Крыпта_Беларусь pinned «Вітаю, . Ужо на наступным тыдні будзе актывіравана абнаўленне Taproot у сетцы біткойна. . Taproot - гэта абнаўленне ВТС, у якім з'явіцца некалькі новых функцый. Taproot інтэгруе схему лічбавага подпісу Шнорр у біткойн, мадэрнізуючы крыптаграфію, якая ляжыць…»
Частка VIII: Гульні
.
Крыптавалюты спрашчаюць доступ да фінансавага рынку. У ідэале, любы прафесійны або wannabe інвестар будзе карыстацца блокчейн дадаткамі і актывамі для гэтага. Але людзей, якіх цікавяць інвестыцыі, у свеце адносна няшмат. Амаль што няма, калі параўноўваць з тымі, хто цікавіцца мастацтвам, музыкай, кіно, гульнямі.
.
Менавіта таму на фоне росту блакчэйн геймінга, NFT, play to earn, guild DAOs, увесь DeFi здасца невялікім кручком на графіку. Па меры прыходу мэйнстрым індустрыі забаў, блакчэйн будзе апеляваць не да невялікай купкі аматараў японскіх свечак і лічбаў курcа, а да мільярда людзей з іх зразумелымі чалавечымі запатрабаваннямі.
.
Многія называюць гульні на блакчэйне новай хваляй падобна NFT. Гістарычна гульні былі адным з самых першых ужыванняў для блакчэйн тэхналогіі, але большасць з іх абмяжоўваліся звычайнымі азартнымі гульнямі з рознай ступенню дэцэнтралізаванасці. Гэта мог быць покер, дзе няма пляцоўкі якая забірае значныя камісіі з уводу і вываду; рознага роду латарэі і бінарныя апцыёны; TCGs, з якіх уласна і нарадзіўся канцэпт NFT.
.
Сёння мы знаходзімся на нізкім старце. Dapper Labs (распрацоўнік крыптакоцікаў) сабраў $20M на стварэнне Flow Protocol, першага gaming-арыентаванага пратаколу. Ужо сёння тамака будуюць розныя праекты нікому невядомыя стартапы, накшталт Ubisoft, Warner Music Group або франшызы NBA і UFC.
.
Axie Infinity, гульня малавядомай в'етнамскай студыі падняла ўсяго толькі $1,5М для развіцця свайго праекта пасля хакатона і пераадолела парог у адзін мільён актыўных гульцоў у месяц. Натыўная валюта гульні AXS з'яўляецца асноўнай крыніцай даходу для тысяч людзей. Кампанія FTX (дэрыватыўная крыптабіржа) запусціла праект па спансаванні гульцоў з развіваючыхся краін, каб тыя маглі купіць сваю першую NFT у Axies і зарабляць на "развядзенні" лічбавых звяркоў.
.
Адна з самых зацягваючых гульняў - Dark Forest - гэта стратэгія ў рэальным часе, дзе гульцы асвойваюць бясконцы сусвет. Кожнае дзеянне ў гульні з'яўляецца транзакцыяй у фармаце zero-knowledge proof. Гэта значыць, гульцы ўзаемадзейнічаюць з гульнявым светам напрамую праз адпраўку транзакцый у блакчэйн. Для таго, каб заставацца канкурэнтнымі у гульні, гульцы пішуць свае ўласныя плагіны для таго, каб маніторыць абстаноўку ў гульнявым свеце і алгарытмічна з ім ўзаемадзейнічаць.
.
Рынак гатовы ўзарвацца. Але мір блакчэйн гульняў будзе моцна адрознівацца ад TradGaming. Большасць гульняў будзе мець прамую, а не праз паблішэра, сувязь з рэальнай эканомікай. Паняцце "гульня", "жыццё" і "праца" зліюцца ў адзіны канцэпт. Пагаворым аб гэтым у наступнай частцы.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Частка IХ: Праца
.
Кампутарныя гульні гістарычна заўсёды былі пра паралельны выдуманы сусвет. Але сама фізічная прырода гульні нічым не адрозніваецца ад іншых аспектаў жыцця - адрозніваецца толькі асяроддзе. Хімічная рэакцыя ў галаўным мозгу пры забойстве складанага боса ці атрыманні тоўстага бонуса на працы практычна ідэнтычная.
.
DAO змяняюць падыход да арганізацыі і каардынацыі людзей, а пандэмія і цыфравізацыя змянілі прыроду працы. Сёння навыкі і веды састарваюцца на працягу 5 гадоў (ці, прынамсі, узнікае неабходнасць атрымліваць новыя). Амаль уся праца стала выдаленай, лічбавай, не залежачай ад юрысдыкцый. Праца гэта ўжо не нешта, дзеля чаго вы спачатку 15 гадоў вучыцеся, а потым вымушаны змірыцца, але рабіць, каб забяспечыць неабходны ўзровень камфорту.
.
Праца становіцца выкананнем эканамічна і сацыяльна значных функцый усярэдзіне DAO. Ужо сёння існуюць дзясяткі DAO, дзе вы можаце лёгка зарабляць ад $10k/мес пры гэтым не маючы фармальнага працадаўцы ці службовых інструкцый. Натуральна, вам ніхто не будзе плаціць за гультайства, але вы самі выбіраеце калі, у якой камандзе і над чым працаваць. Гэта выглядае як гульня, але выніковы прадукт нічым не саступае таму, што ствараюць карпарацыі. І гэта толькі першыя эксперыменты і абкатка самой мадэлі. Як гэта выглядае?
.
Вы прыходзіце ў новую супольнасць і дэманструеце свае навыкі. Дапусцім, вы інжынер, пісьменнік, музыка ці маркетолаг. Можа быць вы школьнік ці студэнт і хочаце толькі навучыцца нейкай каштоўнай і цікавай прафесіі. Вы паступова выконваеце "квэсты" і ўбудоўваецеся ў супольнасць. Магчыма, гэтая супольнасць не падыходзіць вам па духу, каштоўнасцям, праектам, часавой зоне ці мове - тады вы ідзеце ў любое іншае. Вы можаце сумяшчаць удзел у 2, 3 ці 10 розных DAO.
.
Вы становіцеся часткай "гільдыі" - супольнасці прафесіяналаў у пэўнай сферы. Разам з вашай і іншымі гільдыямі вы праходзіце "рэйды" - буйныя праекты, звычайна ад 2 да 24 месяцаў. За кожнае карыснае дзеянне вы атрымліваеце аплату ў ліквідных токена. Можаце трымаць долю у вашым DAO, спадзеючыся на яго рост і для ўдзелу ў гавернансе, а можаце імгненна прадаць за даляры ці эўра.
.
Па меры адукацыі, знаёмствы з іншымі ўдзельнікамі, выкананні працы вы атрымліваеце вопыт - балы, якія паказваюць ваш уклад і на аснове якіх налічваецца аплата. (Прычым, у рэальных ДАО сёння ёсць варыянты калі з/п прыходзіць раз у месяц, а ёсць варыянт калі яна налічваецца штосекундна праз stream канал у L2 сеткі).
.
З дапамогай досведу вы развіваеце свайго персанажа. Але толькі персанаж гэта не эльф з серабрыстымі валасамі (хоць, чаму не?), а персанаж - гэта вы. Вы знаходзіце рэальныя навыкі, будуеце сетку знаёмстваў, запускаеце прадукты і бізнэсы, робіце патрэбныя і важныя рэчы для супольнасці. Не абавязкова нават анлайн. Напрыклад, MetaFactory - гэта ДАО, якое вырабляе адзенне, купіўшы якое вы атрымліваеце рэальную футболку і яе копію ў свеце віртуальнай рэальнасці.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Крыпта_Беларусь pinned «Частка III: DAO Крыпта пачалася з фінансаў, але гэта далёка не самае важнае, што становіцца магчымым дзякуючы тэхналогіі. Некалькі тыдняў таму на EthCC Віталік Бутэрын у сваёй прамове распавёў што прыйшоў час рухаць далей. "Бачанне Эфірыума заўсёды было не…»
Згодна інфармацыі з ліста біржы Coinbase да сваіх акцыянераў колькасць крыпта карыстальнікаў у свеце за першую палову 2021 года вырасла да 200+ мільёнаў і тэмпы росту пастаянна паскараюцца.
.
Пры гэтым крывая ўкаранення крыптавалюты за дзесяцігоддзе паўтарае крывую ўкаранення сеткі Інтэрнет у 90 гадах мінулага стагоддзя. 🚀
.
@cryptobelarusik
Частка Х: Адукацыя
.
Web3 змяніў працу і гульню. Разам з імі змяняецца і адукацыя. У крыпце не каціруюцца дыпломы, гэтак жа як і не каціруюцца званні і рангі. Важна не тое якімі паперкамі вы валодаеце ці якая пасада паказана на вашай візітоўцы, але важна колькі і чаго менавіта вы ўкладваеце.
.
Сёння Udemy і Skillbox – гэта фактычна інфабізнэс. Яны прадаюць доступ да перадзапісаных лекцый, большая частка з якіх і так ужо даўно ляжыць на ютубе. Універсітэты за сотні тысяч долараў за год прадаюць доступ да тых жа самых лекцый, плюс прыгожы лагатып на дыпломе.
.
Але сёння адукацыя, яшчэ больш за працу, становіцца гульнёй. Адукацыя - гэта пра ўказанне патэнцыйных шляхоў развіцця студэнту (думайце аб дрэве талентаў у гульнях) і стварэнне ўмоў для засваення гэтых навыкаў і ведаў. Інфармацыя (лекцыі, класы, урокі) не варта нічога і даступная бясплатна. Але супольнасць і пагружэнне ў сераду аднадумцаў с падобнымі інтарэсамі вырашае шмат чаго. Калі вы выклікаеце цікавасць да справы і пагрузіце навучэнца ў зараджаную матываваную супольнасць, вам не патрэбны будуць лекцыі. Толькі фасілітацыя супольнасці і крыху асабістага менторынгу.
.
Сёння існуюць спецыялізаваныя адукацыйныя DAO. Яны ствараюць невялікія групы па выбраных трэках, праводзяць рэгулярныя лекцыі крутых запрошаных спікераў, фасілітуюць сумесную работу над рэальнымі праектамі і нават плацяць навучэнцам у токенах за паспяховае праходжанне праграмы.
.
У традыцыйнай адукацыі вы атрымліваеце дыплом ці сертыфікат. Вось вы былі нікім, і раптам - бах! - І рэзка сталі дыпламаваным Sr. Dev Ops Engineer. Рэальны свет працуе па-іншаму. Кожны дзень, працуючы, асвойваючы новыя веды і навыкі, маючы зносіны і знаёмячыся з цікавымі людзьмі, вы становіцеся крыху больш прафесійныя ў вашай вобласці. Пажыццёвая, даступная толькі навучэнцу, рэпутацыя вырашае задачу аблічбоўкі прафесійнага профіля. Пра гэта пагаворым у наступнай частцы.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Частка XI: Бюракратыя 2.0
.
Дэцэнтралізацыя не з'яўляецца самамэтай для вэб3. Хутчэй наадварот: станоўчы эканамічны эфект ад патаннення каардынацыі, паляпшэння якасці прадуктаў і спрашчэння доступу да сэрвісаў дасягаецца за кошт многіх тэхналогій, у тым ліку блакчэйна, размеркаванага кансэнсусу і дэцэнтралізаваных p2р сетак. Як мы абмяркоўвалі раней, дэцэнтралізаваныя сістэмы замяняюць многія звыклыя нам інстытуты. Напрыклад, сёння ДАО паспяхова выконваюць функцыі карпарацый, венчурных фондаў, юрыдычных фірмаў, судоў, asset management кампаній, супольнасцяў фрылансераў і галерэй мастацтваў.
.
Але карыстальнікаў не хвалюе ці з'яўляецца той ці іншы прадукт дэцэнтралізаваным - іх хвалюе выгада выкарыстання, кошт і якасць. Адным з такіх прадуктаў, вытворцам якога гістарычна заўсёды былі дзяржавы і карпарацыі з'яўляецца бюракратыя і сістэма даверу фактам.
.
Сённяшняя бюракратыя бінарная і спосаб яе працы выглядае так: у вас альбо ёсць дыплом / пашпарт / правы / сертыфікат вакцынацыі, альбо яго няма. Вы або бакалаўр, або магістр, або кандыдат. Вы альбо ліцэнзаваная кампанія, альбо не. Ваш прадукт атрымаў сертыфікат якасці, ці не.
.
Жыццё, безумоўна, больш складанае: навучаючыся ва ўніверсітэце і працуючы над праектамі, вы кожны дзень атрымліваеце новыя веды, навыкі і кампетэнцыі. Працуючы, бізнэс кожную секунду нарошчвае (ці губляе) сваю рэпутацыю. Факт становіцца фактам не тады, калі задаволены ўсе патрабаванні для выдачы паперкі, а тады, калі ён рэальна адбыўся. Праблема ў тым, што сучасныя бюракратычныя працэдуры ствараліся сотні гадоў таму і, у адсутнасці кампутараў і публічнай крыптаграфіі, выдаваць паперкі пад дакладныя патрабаванні было адзіным практычна здзейсным спосабам.
.
Сёння свет змяніўся. Большасць вендараў у сферы Digital Identity і Лічбавым Дакументазвароце ўсё яшчэ па інерцыі спрабуюць перакласці на лічбавыя рэйкі сістэму, якая будавалася для камунікацыі з дапамогай каралеўскіх ганцоў, паштовых галубоў і тэлеграфа.
.
Бюракратыі 2.0 проста не патрэбен цэнтралізаваны актар, які б пацвярджаў валіднасць дадзеных. Ён дарагі і ўносіць магчымасць карупцыі, падробкі і банальнага самадурства.
.
Кожны чалавек ці арганізацыя валодае тысячамі фактаў аб сваіх дзеяннях, ведах, досведзе, інтарэсах і г.д. Кожны факт мае крыптаграфічны подпіс эмітэнта: то можа быць давераная арганізацыя, а можа быць рандом-анонімус. Але не нейкае напаўразбуранае міністэрства, а вы самі вырашаеце як і наколькі вы гатовыя давяраць гэтым фактам і агрэгаванай рэпутацыі створанай з іх. Больш за тое, скорынгавыя мадэлі могуць быць даступныя публічна: у гэтым выпадку не ўнутраная інструкцыя клерка, а публічны смарт-кантракт вырашае ваш узровень кампетэнцый, крэдытны рэйтынг, неабходнасць вакцынацыі. Ніводнае з гэтых рашэнняў не бінарна і не існуе правіла, пад якое трапляе 100% карыстальнікаў.
.
Ну і вядома - рэпутацыя прыватная і суверэнная: ніхто без вашага дазволу не атрымлівае да яе доступ.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
Крыпта_Беларусь pinned «Частка IV: Multichain . Хоць гаворка ідзе ў асноўным пра Эфір і Біткойн, але пад web3 трэба разумець сукупнасць дэцэнтралізаваных сетак. Гэта блакчейны (NEAR, MATIC, DOT, ATOM, TON, SOL і тд), сістэмы для захоўвання дадзеных (IPFS, Filecoin, Sia, Storj, Arweave)…»
Сёння адбылася актывацыя абнаўлення Taproot. 🙂
.
Падрабязней аб тым, што гэта значыць было вось тут.
.
@cryptobelarusik
Па непадцверджанай пакуль інфармацыі ў Менску на вуліцы Талбухіна ў хуткім часе павінен адкрыцца бар ‘КРИПТА’ !
.
Ёсць нават чуткі, што там будзе магчымасць разлічыцца непасрэдна крыптой.
.
Гэта будзе напэўна першае тэматычна аформленае мейсца ў сталіцы. Цікава. Чакаем. 😎
.
@cryptobelarusik
Эрмітаж не адстае ад трэндаў і актыўна эксперыментуе з нфт.
На мінулым тыдні там адкрылася выстава лічбавага мастацтва "Нябачны эфір".
Але што самае цікавае, адбылася спроба скрасці NFT-карціну.
Інцыдэнт цалкам адбыўся ў віртуальнай рэальнасці - лічбавы аватар наведвальніка схапіў карціну і паспрабаваў вынесці яе з залы, аднак твор мастацтва ўдалося аператыўна вярнуць на месца.
.
З артыкула не зусім панятна, як гэта ўсё адбывалася, але з'яўляюцца ашчушчэнія, што Metaverse 'крадзецца'. 🙃
.
@cryptobelarusik
Добрый вечер, дорогие читатели! На связи, владелец канала Александр Соболев. Последнее время, Вы показываете замечательную активность, по этому, сегодня решили поделится с Вами одним способом заработка! Готовьте чай, будет вкусно!
Что мы готовы предложить?
В данный момент, мы разработали алгоритм по основе работы с бинарными опционами на форексе.

Соответственно, сложно поверить в какой-то 100% алгоритм, но в нашем случае, он основан не на рынке, а на физическим ошибкам телеграмм ботов.

Соответственно, есть телеграмм бот форекса, в котором мы можем работать по бинарным опционам на краткий рост/падение.
При этом, из-за уязвимости бота - у нас есть 100% информация куда пойдет акция и в какой момент времени.