dev.by: главные ИТ-новости Беларуси – Telegram
dev.by: главные ИТ-новости Беларуси
26.8K subscribers
3.07K photos
342 videos
4 files
11.8K links
dev.by — медиа об ИТ-индустрии в Беларуси и мире

Присылайте новости, фото и видео в наш бот @devby_insight_bot
Реклама: https://news.1rj.ru/str/hello_devby_bot

Поддержать команду: https://www.patreon.com/join/devby либо https://donorbox.org/dev-by
Download Telegram
«Каб не забывалiся, хто яны ёсць». Папрасiлi айцiшнiкаў, якiя навучаюць сваiх дзяцей па-беларуску, расказаць пра гэта

Сабралi гiсторыі з Польшчы, Лiтвы i нават Швецыi i ЗША.

🇱🇹Літва:

— Я айцішнік, цяпер жыву ў Вільні. Дачка вучыцца ў беларускай гімназіі iмя Скарыны. Гэта цудоўная школа, навучанне ў якой вядзецца на беларускай мове. Дачцэ 10 гадоў, яна вучыцца ў чацвёртым класе. Дагэтуль два гады вучылася ў Мінску ў гімназіі — яна быццам таксама беларуская, але ад гімназіі адна толькі назва. Настаўніца на перапынках пераходзіла на рускую мову, таму і занурэнне было не паўнавартасным.

🇸🇪 Швецыя:

— Летась народная амбасада Беларусі ў Швецыі рабіла апытанку сярод мігрантаў — ці жадаеце, каб вашы дзеці мелі мажлівасць вывучаць беларускую мову ў шведскіх навучальных установах. Пра яе вынікі яшчэ пакуль нічога не ведаем. Але, наколькі мне вядома, калі ёсць прынамсі тры вучні ў школе, што жадаюць вывучаць сваю родную мову, дык Швецыя прапануе такую мажлівасць. Тым больш тут жывуць людзі, якія свайго часу працавалі настаўнікамі беларускай мовы ў Беларусі і не супраць весці заняткі і тут.

❤️ Беларусь:

У нас чацвёра дзетак, але цяпер самыя малодшыя ў садок не ходзяць — у нас і так дома свой садок. Мы цяпер жывем у Заслаўі, і адшукаць беларускую адукацыю ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі — задача нерэальная. Пакуль нам толькі ўдалося дабіцца адкрыцця аднаго беларускага класа. На жаль, наша пачынанне так і засталося ўнікальным — у наступныя гады жадання адкрыць яшчэ адзін першы беларускі клас не знайшлося ні ў бацькоў, ані ў чыноўнікаў. Так і вучацца шэсць дзетак у адзіным беларускім класе на ўвесь горад.

👉 Усе гісторыі тут
130😢33👎17👍14😁2🤔2
Wanted! Ищем айтишников-беларусов, переехавших в Украину и живущих в этой стране и сейчас. Расскажите нам свою историю – напишите в наш @devby_insight_bot, это анонимно.
👍29😁12👎5😱4🤔2
Сёння Дзень роднай мовы ❤️

Мы запыталі ў інстаграме, якія вашы ўлюбёныя словы на беларускай і чаму. Публікуем нашых фаварытаў!

І заклікаем размаўляць па-беларуску часцей 😁
270👎26👍19😁6🔥2🤔1
💙 Навошта данаціць dev.by? Спыталі ў патронаў, вось іх адказы

1. Салідарнасць:

— Регулярно читаю dev.by, и считаю, что нужно поддерживать создание контента, который тебе нравится.
— Хочу поддержать независимые СМИ в тяжелое время.
— Как постоянный ваш читатель, хочу помочь пережить трудные времена.

2. Мы збіраем важныя гісторыі для індустрыі:

— Для меня dev.by — источник новостей о Беларуси, один из немногих оставшихся и независимых.
— Нравятся новости. Люблю почитать комментарии. Для меня dev.by единственный ресурс новостей РБ или пост-РБ.
— Потому что качественная информация — нужный и важный продукт, за который стоит платить.

3. dev.by — гэта пра камьюніці:

— Лічу, што інфармацыйная падтрымка IT-сектара ў Беларусі, нягледзячы на ўсё тое, што там адбываецца, вельмі важна для падтрымкі людзей і кам’юніці. І каманда dev.by добра з гэтым спраўляецца.
— Вы — одни из немногих, кто развивает ИТ-коммьюнити в Беларуси. Я вам безумно благодарна за все, что вы сделали и продолжаете делать.
— Считаю dev.by важной частью ИТ-комьюнити. Даже сейчас, когда все разъехались, dev.by продолжает нас связывать. Кто знает, может это в будущем поможет нам и после возвращения.

👉 Каб дапамагчы нам, вы можаце аформіць падпіску на Patreon альбо зрабіць разавы данат.

Ці падтрымаць крыптой:

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Нам важная любая дапамога. Дзякуй, што чытаеце і застаяцеся з намі у гэты цёмны час!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
86👎30👍7😁3🤬2🤔1
Псс, у нас ёсць жменька лагоднай беларусізацыі ❤️

Зрабілі беларускія адпаведнікі папулярных айцішных тэрмінаў. Захоўвайце сабе і дзяліцеся з сябрамі!
308👎44👍22🔥16🤔9😁7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
71👎19🔥4
dev.by: главные ИТ-новости Беларуси
Video message
Што пачытаць у блогах на dev.by па-беларуску? Вось наш топ ❤️

🔺Гісторыя стварэння праекту „Першы гікаўскі”

Аўтар першага беларускамоўнага падкасту пра гік-культуру распавядае, як яны робяць праект мары на чыстым энтузіазме і (амаль) не з’ехалі з глузду.

Чытаць.

🔺 Інтэрв’ю з аўтаркай курсу па Java на беларускай мове

Айцішніца Вікторыя Вашчыленка раней працавала ў EPAM, а цяпер гадуе блізнят у Швейцарыі, куды яна з мужам пераехала тры гады таму. Не так даўно яна запусціла канал на YouTube «Добры курс» пра праграмаванне на беларускай мове.

Чытаць.

🔺Як увайсці ў польскае айці пасля курсаў QA

Сафія жыве ў Варшаве з 2018 году. Некалькі гадоў дзяўчына працавала ў вялікай карпарацыі, але потым вырашыла — трэба нешта мяняць. Запісалася на курсы QA, і праз паўгода ўжо мела доўгачаканы офер.

Чытаць.

💌 Мы актыўна шукаем новых аўтараў для блогаў на dev.by! Калі вы даўно пішаце ў стол, але хочаце падзяліцца сваімі думкамі з шырокай аўдыторыяй — пішыце на blogs@dev.by.
64👎23👍10🤔2😁1