This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Упершыню спрабавала зрабіць больш рэалістычнае дрэва 🌳
Паглядзела некалькі відэа на ютуб і пагналі 😎
Ствол дрэва я зрабіла яшчэ ўчора. Проста звычайна замадэліла яго, нічога цікавага.
Больш за ўсё цікавіць мяне лісце. Для пачатку трэба было зрабіць даволі дакладны лісцік, адзін. Што цікавага, так гэта тэкстура, бо каб зрабіць хоць кроплю падобна да рэальнага ліста прыйшлося выкарыстоўваць і тэкстуру скуры, і тэкстуру іржы і яшчэ бог ведае што.
Трэ будзе падцягнуць веды па тэкстурам, а тое вось.. толькі трошкі штось незвычайнае і я паплыла.
Працягваем далей ➡️

👍4🔥3
Нарабіла трошкі галінак, накапіравала туды таго ліста што зрабіла. І запякла гэтую прыгожую галіну проста на звычайны квадрат. (Гэта не я прыдумала, гэта было ў відэа 🥲). Атрымалася нядрэнна, адзінае што не атрымалася чамусьці мапа шурпатасці, да і халера з ёй :)
Расказваць падрабязна не буду. Толькі калі вам цікава як зрабіць такім чынам лісце, то напішыце, зраблю інструкцыю 🌝
Шлях быў доўгі і цярністы, але ў выніку атрымалася вось такая асіна.
(Пакуль кары дрэва няма, не звяртайце на яе увагу).
💖 Важная рэч. Рухавіку прасцей рэндэрыць палігоны, ніж празрыстасць. Таму пласт з тэкстурай лепей падрэзаць па форме, а не пакінуць квадратным.

❤9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаю, паўночнікі 💖
Скульпт заўсёды даецца мне складаней чым жадалася бы. На відэа ўжо другая спроба за сёння. Першы раз дрэва атрымалася прыгажэй, але было нерэальна зрабіць з яго рэтопалогію. Таму я некалькі змяніла падыход: меньш палігонаў, меньш галінак 🥲
Рэтопалогія ў выніку атрымалася нядрэнна. Заўтра скончу разгортку і запішу як буду рабіць тэкстурынг. Не хвалюйцеся што галінак замала, я іх размножу 😏
Буду спадзявацца, што атрымаецца як запланавана.
Пс. За гук не крыўдзіцеся, пад што працавала пад тое і відэа.

❤11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Раніца нядзелі пачыналася з кавы і прыемнага пачуцця, што я файналі разабралася як рабіць траву! 🥳
На відэа бачна што гэта ўсяго чатыры віда травінак ды адзіная тэкстура. Пры маляванні па зямлі травінкі змяняюць памеры і колер, каб выглядаць не аднолькава і натуральна. Таксама можна наладзіць як шмат іх будзе пад пэндзлікам, то бок гушчыню травінак.
Лічу што гэта рэальна прагрэс 😎
Канешне самі травінкі можна зрабіць больш рэалістычныя, і больш відаў. Але ж галоўнае, што я ведаю працэс ад пачатку да канца.

👍7❤1
Наступныя я буду рабіць кусты, можа якую-небудзь папараць. Працэс будзе па прынцыпу стварэння травы. Таму, калі вам цікава, магу распавесці аб чымсьці больш падрабязна. На прыкладзе кусціка канешне)
Выбірайце:
Выбірайце:
Final Results
41%
Як стварыць саму мадэль
35%
Як зрабіць тэкстуру
12%
Як наладзіць тэкстуру ў анрыяле
29%
Як стварыць вось такі пэндзлік з травой/кустамі ў анрыяле
35%
Проста пакажы вынік
6%
Штосьці іншае (у каментары, калі ласка)
👍6
Мадэль для аб'ектаў прыроды робіцца трошкі іначай, чым проста пропсы. Таму што яна павінна быць максімальна лёкай, бо такіх мадэляў у сцэне зашмат.
1) Для пачатку мы робім хай полі. Гэта можа быць таксама скульпт.
2) Потым запякаем хайполі на лоўполі (звычайны plane). Я раблю зараз толькі мапу нормал і мапу альфа маск.
2.1) Але ж можна перад запяканнем зрабіць тэкстуры на хайполі і запякаць яшчэ напрыклад рафнэс і колер. Таксама можна запеччы аклюжн. Калі я рабіла лісце – там былі гэтыя мапы.
3) нашай лоўполі з'яўляецца проста plane, на які мы і запякалі хайполі.
4) Можна трохі аптымізаваць лоўполі. Прасцей за ўсё выразаць форму па мапе альфа маск.
5) гатовую лоўполі можна змяніць па памерах і трошкі сагнуць. Таксама можна аб'яднаць іх у групы і экспартаваць як адзіны аб'ект.
На гэтым стварэнне мадэлі ўсё. Астатняя праца за матэрыялам 💫

👍9🔥1
Прывітанне, панове 🌝
Зараз пытанне да вас. Можаце параіць якія-небудзь відэа/кнігі/артыкулы па кампазіцыі?
Таксама гэта можа быць не толькі кампазіцыя малюнка, а напрыклад ландшафтны дызайн, дызайн памяшканняў, альбо штосьці для левел дызайнераў. Ці нават фатографаў.
Увогуле любыя парады як арганічна расстаўляць рэчы ў кадры на лакацыі 🥲

👍3
IMG_20230311_154817_154.png
2 MB
Калі вам цікава што ў выніку атрымалася, то вось 🌝
❤9
Ну што, даражэнькія. У мяне ёсць чым з вамі падзяліцца наканецта!
Астатнім часам я займалася то левел дызайнам, то ўвогуле UI дызайнам. Але вось яна, замова на персанажа.
Так, вы правільна ўзгадалі, я зараз займаюся чымсьці патыпу фрыланса. Але праз гэта не застаецца часу на свае праекты.
Таму я падумала, што магу вам распавесці на гэтым прыкладзе, як рабіць персанажаў. Я персаў раблю не тое каб вельмі добра, але гэта справа тэхнікі, пайплайн ёсць пайплайн і аб гэтым і пагаворым.
Складанасць задачы ў тым, што персанаж павінен быць зроблены па фота з рэальнага чалавека. Таму пачынаем са скульпта галавы, самая творчая і самая складаная для мяне частка. Чакайце відэа ўсяго скульпта 🍿

👍16🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Штош.. на тым персанажы не атрымаецца мне вам нічога паказаць, нажаль.
Але ужо ж паабяцала. Таму буду рабіць новага перса. І каб зра не прападаў адразу зраблю яго пад стыль наступнай лакацыі для партфоліа.
Распявяду толькі пра пайплайн, ніякай анатоміі і гд. Бо я так та не персанажнік і ведаю на гэтую тэму мала.
Па-першае, я раблю хайполі, то бок скульпт🗿

👍8❤2👎1
Наступная хайполі будзе тушка, то бок рукі ногі і усё што іх аб'ядноўвае. Таму пытанне, трэ відосік ці не?
Спадзяюся ўсе патрэбныя варыянты ёсць 👍
Спадзяюся ўсе патрэбныя варыянты ёсць 👍
Anonymous Poll
65%
Трэ, глядзець буду
12%
Не, глядзець не буду
23%
Не, але ты малайчына 🤍
0%
👎 (каб можна было два разы дізлайкнуць)
Прывітанне, жывым!
Мною было вырашана, што канал аб 3D ажыве, тым больш, што мне ёсць што паказаць.
Але ён прыцерпіць рэбрэндзінг. Які? Я яшчэ абмяркоўваю.
Мабыць вас чакае штосьці цікавае, а мабыць не. Хто ведае, хто ведае.. 😈

👍13❤6🤯2🤮1
Перабяжала ў інстаграм, заглядайце калі цікава. Але гэта больш блог. https://instagram.com/gretty.pains.3d?igshid=MWRieHd6ZDgzMTg2aw==
❤4😢1🤮1