Годная гісторыя – Telegram
Годная гісторыя
1.35K subscribers
3.24K photos
190 videos
2 files
1.28K links
Гісторыя Беларусі, якая дае сілы сёння.
Мы збіраем факты і гісторыі, што ўмацоўваюць нашую нацыянальную ідэнтычнасць.

Усё будзе Годна!
✉️ Зваротная сувязь: @hodna_by
Download Telegram
22 лістапада 2019 года ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

❤️ калі і вы там былі!
17🔥43🤩1
15 снежня 1934 года нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч – чалавек, які стаў першым кіраўніком беларускай дзяржавы пасля распаду Савецкага Саюза.

Па адукацыі Шушкевіч быў фізікам-ядзершчыкам і спецыялістам у радыёэлектроніцы. Ён не планаваў палітычную кар’еру, але канец савецкай эпохі прымусіў многіх інтэлектуалаў браць на сябе адказнасць. Так ён трапіў у Вярхоўны Савет Беларусі і хутка стаў адной з ключавых фігур у краіне.

Напэўна, найважнейшы момант у ягоным жыцці адбыўся ў Белавежскай пушчы. Там, 8 снежня 1991 года, Шушкевіч разам з лідарамі расеі і Украіны падпісаў пагадненне, якое канчаткова спыніла існаванне СССР. Менавіта пры ім Беларусь атрымала міжнароднае прызнанне, уласныя дзяржаўныя сімвалы і пачала выбудоўваць адносіны з іншымі краінамі свету.

Гэта быў складаны час: эканамічныя цяжкасці, нявызначанасць і спрэчкі пра будучыню. Шушкевічу было цяжка, бо з аднаго боку (прычым у большасці) была пракамуністычная наменклатура, якая жыла думкамі пра маскву і «старэйшага брата». З іншага боку была апазіцыя на чале з БНФ, якая актыўна настойвала на цалкам нацыянальным шляху Беларусі (мінусаў не бачым). Але гэтыя бакі фактычна варагавалі – і Шушкевічу даводзілася шукаць паміж імі кампрамісы, каб Беларусь увогуле не знікла з мапы.

І ўсё ж у яго былі і сур’ёзныя памылкі. Шушкевіч пераацаніў магчымасці камуністычнага Вярхоўнага Савета правесці рэформы. У 1992 годзе ён заблакаваў ініцыятыву рэферэндума пра датэрміновыя выбары, прапанаваную БНФ і падтрыманую больш як 400 тысячамі подпісаў. Гэта магло змяніць склад парламента, паскорыць рэформы і істотна паўплываць на будучыню краіны.

Ён верыў, што Беларусь можа стаць еўрапейскай краінай без дыктатуры і гвалту. Яго часта крытыкавалі, але нават апаненты прызнавалі: ён не імкнуўся да ўлады любой цаной. Напэўна, яму не пашанцавала з часам: ён быў бы выдатным кіраўніком краіны ў спакойны перыяд, а не ў турбулентны час, калі інфляцыя, дэвальвацыя і эканамічныя цяжкасці былі наступствам распаду савецкай імперыі, а не ўнутранай палітыкі Шушкевіча. Але гэтыя цяжкасці сталі асацыяваць з ім – і на выбарах 1994 у другім туры давялося выбіраць паміж папулістам «з народу» і прадстаўніком камуністычнай наменклатуры.

Афіцыйная дзяржава ўсяляк ігнаруе яго. У апошнія гады Станіслаў Шушкевіч атрымліваў здзеклівую пенсію ў некалькі капеек, бо яе не праіндэксавалі пасля некалькіх дэвальвацый.

І хай дзяржава ігнаруе, а мы памятаем Станіслава Шушкевіча чалавека, які імкнуўся да светлай будучыні Беларусі – а не сваёй асабістай.

💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
15👍3😱11
Запрашаем вас 23 снежня на навукова-папулярную анлайн-лекцыю Вольгі Барышнікавай «Беларускія калядныя традыцыі»!

Яна адбудзецца а 21:00 па беларускім часе.

Падчас лекцыі мы адправімся ў віртуальнае падарожжа па розных рэгіёнах Беларусі: даведаемся, як выглядалі калядныя абходы двароў, пазнаёмімся з каляднымі песнямі ды іх этнамузычнымі асаблівасцямі.

Як далучыцца?

Перайдзіце па спасылцы і зрабіце данат у 5 еўра на Buymeacoffee Годна. Пасля гэтага вы атрымаеце спасылку на закрыты анлайн-эфір.

Удзельнікі падключацца без камеры і мікрафону, але змогуць задаваць пытанні ў чаце. Калі нешта не працуе – пішыце нам у асабістыя паведамленні.

Пра лектарку:
Вольга Барышнікава – беларуская этнамузыколаг, магістарка музычнага мастацтва, музыка і выкладчыца традыцыйнага спеву.

Чакаем вас!
10👍2
Калядная зорка, куцця, Каза – Каляды сапраўды больш чым свята! Глядзіце карткі, бо гэтыя факты зменяць вашае ўяўленне пра Каляды.

А падрабязней пра сапраўдныя беларускія калядныя традыцыі мы распавядалі на лекцыі 23 снежня. Застаўся запіс лекцыі – доступ можна атрымаць за невялікі данат.
15👍3👏3
Віншуем усіх беларусаў і беларусак, хто сёння адзначае Раство

Гэта асаблівы вечар, калі хочацца простага цяпла: быць побач з роднымі, сабрацца за святочным сталом і адчуць, што мы не адны. Гэта час шанавання традыцый, якія трымаюць нас разам: знаёмых страў, ціхіх размоў, слоў, сказаных на роднай мове. Раство нагадвае пра дом – як пра месца ўтульнасці, памяці і веры ў лепшае.

На жаль, не ўсе могуць быць сёння разам. Хтосьці сустракае святы далёка ад дому, хтосьці ў адзіноце ці ў чаканні. Але нават у такія вечары важна адчуваць сувязь – з блізкімі, з домам, з тым, што надае апору.

Няхай гэта адчуванне дае сілу і супакой. Няхай цуды здараюцца, а добрыя навіны прыходзяць часцей.

З Нараджэннем Хрыстовым!
17🎄3👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄13
Шчыра віншуем вас з Новым годам, дарагія падпісанты і падпісанткі!

Няхай гэты год стане для вас часам унутранай раўнавагі, цеплыні і спакою, нават калі вакол неспакойна. Зычым вам сілы не зламацца, мужнасці заставацца сабой, падтрымкі ад блізкіх і веры ў тое, што ўсё важнае абавязкова здзейсніцца. Няхай у вас будзе месца для творчасці, шчырых эмоцый, любові і простай чалавечай радасці. І няхай заўжды будзе час для беларускай мовы і гісторыі, роднай культуры і роднага слова.

Для нас вельмі каштоўна, што вы ідзяце разам з намі, чытаеце, падтрымліваеце і не застаецеся абыякавымі. Дзякуй, што вы тут ❤️

З Новым годам!

A калі вам захочацца сёння наразаць салацікі пад відэа – можаце паглядзець нашыя навагоднія выпускі на Ютубе

💫 Наш Patreon
💫 Наш Buymeacoffee
11🎄8👍22👏1
Шчыра віншуем нашых падпісантаў і падпісантак, якія сёння святкуюць Раство!

Няхай святочныя дні напоўняць ваш дом святлом, цеплынёй і спакоем, а гэты год прынясе надзею, сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Зычым падтрымкі ад блізкіх, веры ў сябе, творчага натхнення і любові!

Дзякуй, што застаяцеся з намі і ідзяце побач ❤️
13😍2👍11