ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) – Telegram
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Удзельнікі Кангрэса могуць бясплатна наведаць унікальную выставу «Вечна вольная Украіна!» ў Вайсковым музеі Вітаўта Вялікага, якая распачала працу 22 верасня.
Выстава распавядае пра барацьбу Украіны за свабоду і незалежнасць напачатку ХХ стагоддзя, якая знайшла адлюстраванне не толькі ва Украіне. Выстава раскрывае малавядомыя старонкі вайны за незалежнасць Украіны, якія асабліва актуальныя ў кантэксце сучаснай вайны. Асноўная ўвага надаецца гісторыі абмундзіравання ўкраінскага войска пачатку ХХ стагоддзя перыядаў Сечавых стральцоў Украіны, Цэнтральнай Рады Украіны, УНР, ЗУНР, праўлення гетмана Украіны Паўла Скарападскага і Дырэкторыі УНР.
Да пачатку вайны ва Украіне гэтая выстава экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны перыяду Другой сусветнай вайны ў Кіеве, але музейныя каштоўнасці былі эвакуіраваны і перададзены ў Ваенны музей Вітаўта Вялікага. Да гэтага часу большасць экспанатаў былі вядомыя толькі вузкаму колу спецыялістаў, але недаступныя шырокай публіцы.
Распачалі працу! Дзясяты юбілейны Кангрэс.
На ўсялякі выпадак:
CR - S. Daukanto 28
PTV - V. Putvinskio 23
Хто мусіў атрымаць кампенсацыю за транспартныя выдаткі: не забывайце яе атрымаць!
Бюро згубленых рэчаў працуе на інфапойнце!
Да сустрэчы праз год у Гданьску!
Мінуў 10-ы юбілейны Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, мы можам падвесці зараз некаторыя фармальныя вынікі.

Найперш, пры ўсіх складанасцях палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі і ў рэгіёне, Кангрэс адбыўся. Усяго прыняло ўдзел 311 даследчыкаў і экспертаў, з іх – 102 бралі ўдзел анлайн.

Прапануем таксама некаторую статыстыку (падлічана па ўдзельніках, якія выступалі з дакладамі).

Размеркаванне па краінам: Беларусь - 39.9%, Польшча - 20,9%, Украіна - 12,5%, Літва - 7,7%, Нямеччына - 4%.

Навуковыя ступені: дактары навук і дактары хабілітаваныя - 18,7%, кандыдаты і PhD - 42,1%, магістры - 30%.

Мовы выступу: беларуская - 50,4%, руская - 20,7%, англійская - 12%, украінская - 10%, польская - 6%.

Пол: жанчыны – 45%, мужчыны – 55%.

Ужо распачынаецца падтрыхтоўка да наступнага Кангрэса ў верасні 2023 года, пра што мы будем вам дадаткова паведамляць.
Афіцыйная інфармацыя: наступны (адзінаццаты) Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 22-24 верасня 2023 года ў Гданьску. Асноўны партнёр - Музей Другой сусветнай вайны.
Чакаецца ўдзел 400-500 спецыялістаў з усяго свету. Інфармацыя пра call for papers будзе пазней.
Институт "Палітычная сфера" в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.
Результатом выполнения технического задания должен быть аналитический доклад объемом 20-30 страниц
Заинтересованным экспертам и организациям необходимо до 24 декабря выслать заявку. Подробности конкурса.
Сумная навіна, сыйшоў з жыцця прафесар Дэвід Фрык, вядомы даследчык праваслаўнай культуры ў Рэчы Паспалітай, шматканфесійнага і шматкультурнага жыцця Вільні XVII стагоддзя. У 2013 годзе ён выступаў на пленарным паседжанні Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне, публікаваўся ў часопісе "Палітычная сфера" (Цярпенне невыцерпнага:суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя). Светлая памяць!
Адзін з акадэмічных вынікаў мінулага Дзясятага Кангрэса - у новым нумары часопіса Topos апублікаваныя вынікі круглага стала, які адбываўся падчас Кангрэса, і быў прысвечаны праблемам антрапалогіі ў часы сацыяльных катастроф, як даследаваць супольнасці, калі ідуць рэвалюцыі і войны? Гэты блок выдатна кладзецца на агульную тэматыку нумара, прысвечаную таму, як акадэмічная супольнасць адрэагавала на пачатак расійскай агрэсіі ў Украіне. Спасылка на нумар.
DFG February 13, 2023.pdf
215.3 KB
Беларускую навуку, па ўсёй бачнасці, чакае зацяжны крызіс, які працягнецца як мінімум да завяршэння вайны і зняцця санкцый.
Большасць праектаў з заходнім фінансаваннем ўжо спынена. Развіццё адносін на ўзроўні дзяржаўных устаноў немагчыма. Наўрад ці гэтыя страты будуць кампенсаваныя дзяржаўным бюджэтам ці Расіяй, хіба што ў асобных галінах і інстытутах, звязаных з абаронай.
Некалькі хваляў палітычных звальненняў пасля 2020 года ў Акадэміі навук і ўніверсітэтах вымылі з іх не толькі спецыялістаў, але і менеджараў, здольных генераваць ідэі і кіраваць даследчымі праектамі. Гэты патэнцыял і так быў даволі сціплым, а цяпер перажыў крытычнае скарачэнне. Значная яго частка ўжо пакінула краіну або сышла ў далёкія ад навукі сферы.
Прынятыя і яшчэ будучыя санкцыі прывядуць да дэфіцыту тэхнікі, матэрыялаў і ўсяго, што можа быць выкарыстана для падвойнага прызначэння. Мабільнасць даследчыкаў і доступ да вынікаў замежных калегаў будуць моцна абмежаваныя.
У такой сітуацыі важна разумець, якія магчымасці яшчэ засталіся для працягу паўнавартаснай кар'еры. І ў тых, хто застаўся ў дзяржаўнай сферы і ў тых, хто быў вымушаны сысці.
У панядзелак, 13 лютага, пройдзе сустрэча з дэлегацыяй нямецкага даследчага фонду - найбуйнейшай падобнай арганізацыяй Германіі, якая фінансуе даследаванні на мільярды еўра кожны год.
Мэта сустрэчы - растлумачыць, якія існуюць магчымасці падтрымкі для навукоўцаў Беларусі, прычым як і для тых, хто ў краіне, так і для тых, хто знаходзіцца за мяжой. Гэта тычыцца абсалютна ўсіх дысцыплін - сацыяльных, прыродазнаўчых і тэхнічных.
Рэгістрацыя да панядзелка (13 лютага) 13.00 па мінскім часе (12.00 па Вільні)