ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) – Telegram
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
302 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Вынікі Прэміі Кангрэса

23 верасня 2023 года падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года.

Абвяшчаем Вам імёны пераможцаў:

Гісторыя (манаграфіі):
Таццяна Астроўская
Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988). Беласток: Вясна, 2022.

Гісторыя (артыкулы):
Андрэй Чарнякевіч
«Быць канфідэнтам»: штодзённае жыцце інфарматара польскай службы бяспекі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах ІІ Рэчы Паспалітай (1921–1939 // Homo Historicus. 2022, № 8, с. 178-199.

Гуманітарныя навукі (артыкулы):
Алеся Серада
‘Died from Debeeration’: The Case of the First Belarusian Political Game, Studies in Eastern European Cinema, 2022, 14(1), 8–24.

Сацыяльна-палітычныя навукі (артыкулы):
Пётр Рудкоўскі
Is There a Demand for Autocracy in Belarusian Society?. Journal of Belarusian Studies, 2022, 12(1-2), 35-62.

Дзякуем за падтрымку Прэміі Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’ю Кіпель (ЗША)!
8👍6
Шаноўныя калегі і партнёры!

Паведамляем, што арганізацыйны камітэт вырашыў не праводзіць Кангрэс 2024 года ў поўным фармаце. З 2011 года было арганізавана адзінаццаць Кангрэсаў і арганізацыйны камітэт мае патрэбу ўзяць паўзу для аналізу досведу, удакладнення фармату і пераасэнсавання ролі і місіі Кангрэсу на сучасным этапе развіцця беларуская навукі.

Замест звыклага навуковага фармату ў верасні 2024 года ў Коўна будзе праведзена канферэнцыя партнёраў для рэфлексіі над досведам Кангрэса 2011-2023 гадоў і выпрацоўкі яго стратэгіі і місіі на будучыню.

Прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікаецца адбудзецца як звычайна, збор намінацый будзе абвешчаны ў бліжэйшыя дні.
💔18👍8😁1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2023 года.


Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.


Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2024 года.


Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 27 верасня 2024 года падчас канферэнцыі партнёраў Кангрэса ў Коўне.



Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).


Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Гісторыя;

– Гуманітарныя навукі;

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.


Праводзяцца два асобных конкурса для навуковых манаграфій і артыкулаў.


Пераможца Прэміі Кангрэса не можа намінавацца ў той жа самай катэгорыі наступныя тры гады.
👍3
Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для стажыровак у еўрапейскіх навуковых і адукацыйных установах.

Дэдлайн для падачы заявак – 27 верасня 2024 года.

Падрабязней глядзіце тут.
👍3
Шаноўнае спадарства!
Прапануем Вам пазнаёміцца з шорт-лістамі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2023 года.

Гісторыя (манаграфіі)
Лісейчыкаў Дзяніс, Глінскі Яўген. Маджарские. Армянский род в истории Беларуси. АНИВ, 2023.
Марціновіч Дзяніс. Слюнькоў. Палітычная біяграфія. Варшава: Янушкевіч, 2023.
Мацук Андрэй. Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697 - 1764 гг.). Вільна: ЕГУ, 2023.
Шабельцаў Сяргей. Беларусы в Аргентине. Вільня: ЕГУ, 2022

Гісторыя (артыкулы)
Казакоў Аляксандр. "Gunpowder Revolution in the East of Europe and the Battle of Orsha, 1514". The Military Revolution and Revolutions in Military Affairs, edited by Mark Charles Fissel, Berlin, Boston: De Gruyter Oldenbourg, 2023, pp. 65-112.
Валодзін, Уладзімір; Раманава, Ірына. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962). Беларускі гістарычны агляд. Том 30. С. 79–116.
Мастыка Андрэй. Беларускі студэнцкі рух ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні: кароткая гісторыя йасноўныя ідэалягічныя кірункі // Запісы БІНІМ, 2023, т. 43, с. 86-107
Райер Яніна. The Self and the Other, or Christian Knights and Pagan Lithuanians in the Chronicles of the Teutonic Order from the Fourteenth Century // Wschodni Rocznik Humanistyczny. T. XX (2023), No 2. S. 23–40.
.

Гуманітарныя навукі (манаграфіі)

Алексяевіч Ганна. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV-XVII стст. – Мінск: Беларуская навука, 2023.
Высоцкая Аліна. Беларускі народны соннік. Кракаў: Гутэнберг, 2023.
Крывалап, Аляксей. Культурная ідэнтычнасць крэатыўных індустрый. – Мінск : РІВШ, 2022.
Уладзімір Мацкевіч. Уводзіны ў філасофію. Варшава: Янушкевіч, 2023.

Гуманітарныя навукі (артыкулы)

Верына Улляна. Russian-Language Writers in the Transnational Literary Space of Belarus in the 1920s–early 1930s: Paradoxes and the Inevitability of the Collective Project’s Failure, „Studia Białorutenistyczne”, 2023, t. 17, s. 139-158.
Некрашэвіч-Кароткая Жанна. Канфігурацыі ідэнтычнасці і герменеўтычныя перспектывы Carmen de bisonte: да 500-годдзя апублікавання паэмы Мікалая Гусоўскага. In: Białorutenistyka Białostocka, 2022, t.14, 37 – 65.
Пігальская Ала. The Concept of Localness (Tuteishaść/) in Visual Communication in Public Space in Belarus as a Source of Exclusion. In Sprawy Narodowościowe: Seria nowa, 2022(54), pp. 1-19.

У намінацыі сацыяльна-палітычныя навукі конкурс у гэтым годзе не праводзіцца.

Узнагароджанне Прэміі адбудзецца падчас паседжання арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне 28 верасня 2024 года ў 17.00 (час па Вільні/Мінску).
Цырымонія будзе адбывацца ў анлайн-фармаце, запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Форма для рэгістрацыі
👍8🔥3👎2
28 верасня 2024 года падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2023 года.

У гэтым годзе была зменена працэдура, замест абвешання імёнаў пераможцаў экспертныя рады вызначылі рэйтынгавыя спісы лепшых навуковых публікацый у Беларусі за 2023 год.

Абвяшчаем Вам спісы лепшых публікацый:

Гісторыя (манаграфіі):
1. Лісейчыкаў Дзяніс, Глінскі Яўген. Маджарские. Армянский род в истории Беларуси. АНИВ, 2023.
2. Марціновіч Дзяніс. Слюнькоў. Палітычная біяграфія. Варшава: Янушкевіч, 2023.
3. Мацук Андрэй. Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697 - 1764 гг.). Вільна: ЕГУ, 2023.

Гісторыя (артыкулы):
1. Казакоў Аляксандр. "Gunpowder Revolution in the East of Europe and the Battle of Orsha, 1514". The Military Revolution and Revolutions in Military Affairs, edited by Mark Charles Fissel, Berlin, Boston: De Gruyter Oldenbourg, 2023, pp. 65-112.
2. Валодзін, Уладзімір; Раманава, Ірына. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962). Беларускі гістарычны агляд. Том 30. С. 79–116.
3. Рыер Яніна. The Self and the Other, or Christian Knights and Pagan Lithuanians in the Chronicles of the Teutonic Order from the Fourteenth Century // Wschodni Rocznik Humanistyczny. T. XX (2023), No 2. S. 23–40.

Гуманітарныя навукі (манаграфіі):

1. Уладзімір Мацкевіч. Уводзіны ў філасофію. Варшава: Янушкевіч, 2023.
2. Алексяевіч Ганна. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV-XVII стст. – Мінск: Беларуская навука, 2023.
3. Крывалап, Аляксей. Культурная ідэнтычнасць крэатыўных індустрый. – Мінск : РІВШ, 2022.

Гуманітарныя навукі (артыкулы):

1. Верына Улляна. Russian-Language Writers in the Transnational Literary Space of Belarus in the 1920s–early 1930s: Paradoxes and the Inevitability of the Collective Project’s Failure, „Studia Białorutenistyczne”, 2023, t. 17, s. 139-158.
2. Пігальская Ала. The Concept of Localness (Tuteishaść/) in Visual Communication in Public Space in Belarus as a Source of Exclusion. In Sprawy Narodowościowe: Seria nowa, 2022(54), pp. 1-19.
3. Некрашэвіч-Кароткая Жанна. Канфігурацыі ідэнтычнасці і герменеўтычныя перспектывы Carmen de bisonte: да 500-годдзя апублікавання паэмы Мікалая Гусоўскага. In: Białorutenistyka Białostocka, 2022, t.14, 37 – 65.

Віншуем усіх пераможцаў!
👍74🔥2🎉2🤡1
🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.  

Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 

Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.
 
Больш пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT
1👍1👏1
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускага акадэмічнага супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульнае еўрапейскае адукацыйнае прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва.
Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.
Для чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследчыя праекты ў розных галін гуманітарных, навуковай дзейнасцi.
Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер.
Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы?
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, Iуніверсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС.
Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года.
Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.
👍3
Паспейце да 15 студзеня падаць заяўку, каб атрымаць акадэмічную стыпендыю ад праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)

Для каго? Для беларускіх даследчыкаў(-ыц), выкладчыкаў(-ыц) і дактарантаў(-ак), якія пацярпелі ці знаходзяцца пад пагрозай пераследу з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі пасля дэмакратычных пратэстаў 2020 года.
На якую дзейнасць? На арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў у еўрапейскіх навучальных установах.
Які памер стыпендыі? Ад 6 200 да 18 600 еўра.
На які тэрмін разлічана праграма? Ад 100 да 300 каляндарных дзён у перыяд з 28 красавіка 2025 года да 31 жніўня 2026 года.

Знайсці дадатковую інфармацыю і падаць заяўку можна на сайце CPVA

Праграма фінансуецца Еўрапейскім звязам. Стыпендыя ў тым ліку пакрывае: збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі навуковых публікацый, якія рэцэнзуюцца, удзел у канферэнцыях.
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца  25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Універсітэтам Гумбальта (Humboldt-Universität zu Berlin). 

Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці.

Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Калі ўдзельнікаў будзе шмат, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў, альбо вылучана ў асобную секцыю.
Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні праграмы сёлетняга Кангрэса. I

Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 25 красавіка 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org
👍6
Лепшыя навуковыя публікацыі 2024 года. Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пачатак працы камісіі па вызначэнні лепшых навуковых публікацый у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2024 года.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці дасылаць сваё меркаванні пра найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 1 чэрвеня 2025 года.

Урачыстае аб’яўленне спісу лепшых публікацый адбудзецца 26 верасня 2025 года падчас XII Кангрэса ў Берліне.

У выніку працы камісіі будуць вызначаны па тры лепшыя публікацыі па наступным накірункам:

– Гісторыя (манаграфіі, артыкулы);

– Гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы);

– Сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы).

Для ацэнкі камісіяй могуць таксама прымацца працы апублікаваныя ў 2023 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс.ю
👍4🕊1🤡1
Гранты на падтрымку публікацый.

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі разам з праектам Scholars for Belarus аб’яўляе конкурс на падтрымку публікацыі лепшых навуковых прац у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.


Задача грантаў – спрыянне выданню і падрыхтоўцы да выдання найлепшых новых даследчых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках у фармаце кніг і навуковых артыкулаў, а таксама павышэнне іх бачнасці і пашырэнне доступу (open access).


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці падаваць свае працы на гранты да 1 чэрвеня 2025 года на адрас premija@palityka.org.


Асабліва заахвочваем да ўдзелу маладых навукоўцаў, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю. У рамках конкурса могуць быць падтрыманы як манаграфіі, так і навуковыя артыкулы. Конкурс не маетэматычных абмежаванняў.


Умовы падачы на грант:

1. матэрыял не публікаваўся раней ні часткова, ні цалкам;

2. артыкулы павінны адпавядаць структуры і стылю акадэмічных часопісаў (памер да двух аўтарскіх лістоў, наяўнасць назвы, абстракта, яўных структурных частак, спіса літаратуры і цытат, аформленых у адным з агульнапрынятых стыляў цытавання);

3. да намінацыі прымаюцца матэрыялы ў тым ліку з некалькімі аўтарамі, але колькасць аўтараў не ўплывае на памер гранту;

4. камісія прымае да разгляду працы на беларускай, англійскай і рускай мовах.

5. грант можа быць скарыстаны на падрыхтоўку тэксту для публікацыі (рэдагаванне, пераклад, вёрстка), аплату збораў для публікацыі, выкуп правоў на адкрыты доступ да публікацыі, дапрацоўку публікацыі.
👍31
Прэмія за лепшую англамоўную манаграфію. Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі рады абвесціць конкурс на наданне Прэміі за лепшую навуковую публікацыю для замежных аўтараў на англійскай мове, апублікаванай за апошнія дзесяць год (2015-2024 гады).
На прэмію могуць быць намінаваныя манаграфіі, напісаныя аўтарамі, якія не з’яўляюцца і не былі грамадзянамі Беларусі, і якія цалкам, альбо ў значнай ступені прысвечаны Беларусі. Усе спрэчныя пытанні намінавання вызначае камісія.
Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 1 чэрвеня 2025 года.

Урачыстае аб’яўленне пераможцаў адбудзецца 26 верасня 2025 года падчас XII Кангрэса ў Берліне.
👍7
Завершаны збор заявак на панэлі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне (25-27 верасня 2025)

Арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордныя 60 заявак на арганізацыю панэлей ад інстытуцый і даследчых груп. Гэта на некалькі дзясяткаў больш, чым мінулыя гады, што паказвае важнасці Кангрэса як галоўнай беларускай акадэмічнай падзеі года.

Найбольш заявак атрымана на гісторыі і філалогіі: “гісторыя” і “філалогія” па 10 адпаведна.

Грамадства, палітыка, міжнародныя стасункі і эканоміка: заяўлена 12 панэлей

Культурныя даследаванні: заяўлена 7 панэлей

Адукацыя: 5

У дадзены момант Арганізацыйны камітэт апрацоўвае і ўдакладняе звароты. Збор індывідуальных заявак будзе абвешчаны пасля 8 мая і працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года

Сачыце за навінамі.
👍15👏1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.

Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.

Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.

Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
🔥7👍2🥰1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі нагадвае пра дэдлайн для збору індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
👍51
Шаноўныя калегі,

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin.

Сёлета, акрамя дысцыплінарных панэляў і секцый, мы таксама рады запрасіць да правядзення: круглых сталоў, публічных прэзентацый (напрыклад, навуковых праектаў, кніг, культурных ініцыятыў) ці іншых публічных імпрэз.

Удзельнікі могуць прадстаўляць новыя ідэі, даследаванні або садзейнічаць адкрытаму дыялогу ў міждысцыплінарнай супольнасці. Аргкамітэт не ўводзіць строгіх тэматычных абмежаванняў - прапануйце тое, што мае актуальнае значэнне для беларускай тэматыкі ў шырокім кантэксце. Круглыя сталы, публічныя дыскусіі і прэзентацыі дапамагаюць аб’ядноўваць акадэмічную супольнасць, запуск новых праектаў і адкрытым навуковым абменам.

Для падачы заяўкі неабходна да 20 жніўны 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org
4👍1
XII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 25-27 верасня 2025 у Берліне (у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin) запрашае да рэгістрацыі:


Гасцей (на публічныя мерапрыемствы; можна пазначыць панэль для наведвання як слухач).

Прадстаўнікоў СМІ (акрэдытацыя).

Валанцёраў.



Зарэгістравацца можна праз электронную форму


Рэгістрацыя працягнецца да 12 верасня 2025 года.
👍9