Заўтра распачынаем працу Кангрэса. Адкрыццё мерапрыемства можна будзе глядзець у прамой трансляцыі.
Для ўдзельнікаў, якія знаходзяцца ў Коўна, 1-3 кастрычніка будуць арганізаваны абеды па субсідаваных цэнах. Адзін абед = 2 еўра. Каб атрымаць абеды трэба набыць талоны, якія будуць прадавацца ў пятніцу на стойцы рэгістрацыі з 9:00 да 10:00 і ў суботу на інфапункце таксама з 9:00 да 10:00. З-за антыкавідных абмежаванняў, арганізаваць абеды ў кавярні зараз немагчыма, таму гарачыя абеды з кавярні будуць дастаўляцца ў хол галоўнага корпуса VDU (g. Daukanto, 28).
Распачалася дыскусія пра будучыню Беларусі. Выступоўцы: Павел Данэйка, Андрэй Казакевіч, Альвідас Нікжэнтайціс. Мадэруе Наталля Рабава.
Дыскусія пра рэформы - пытанне магчымасці зменаў як ніколі важнае для Беларусі
Пячаткі на камандзіроўках будзе можна заўтра паставіць на інфапойнце (у зоне рэгістрацыі)
Секцыя па палітычных партыях пераносіцца на 13.00 і будзе адбывацца ў малой залі Галоўнага корпуса. Ласкава ўсіх запрашаем (хто гатовы рызыкнуць часткай абеду!)