Пячаткі на камандзіроўках будзе можна заўтра паставіць на інфапойнце (у зоне рэгістрацыі)
Секцыя па палітычных партыях пераносіцца на 13.00 і будзе адбывацца ў малой залі Галоўнага корпуса. Ласкава ўсіх запрашаем (хто гатовы рызыкнуць часткай абеду!)
Адбываецца дыскусія вакол кнігі “Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916-1925 гадах”, з удзелам аўтараў, Маціяса Дорнфельта і Энрыка Зэевальда. Яшчэ ў межах Кангрэса будзе адмысловая прэзентацыя кнігі ў 18.00. Усе ахвотныя змогуць атрымаць бясплатны асобнік!
Ідзе прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі” Русціса Камунтавічуса!