Кавалачак жыцця
Ну і каб два разы не ўставаць — 5 серыялаў 2025-га, якія заслугоўваюць вашай увагі. А што спадабался вам? #рэкамендацыя
Ай бляха, забылася на гэтую імбу. Абсалютны крынж і абсалютная любоў.
❤7😁3 2
Forwarded from Ружовая Купіна
🔸Найлепшы фільм:
«Бітва за бітвай»;
🔸Найлепшы новы серыял:
«Студыя» і «Плюрыбус»;
🔸Найлепшы серыял-працяг:
«Вельмі дзіўныя справы» (5 сезон);
🔸Найлепшы рэжысёр:
Пол Томас Андэрсан – «Бітва за бітвай»;
🔸Найлепшы актор:
Леанарда Дзі Капрыа – «Бітва за бітвай»;
🔸Найлепшая акторка:
Эма Стоўн – «Бугонія»;
🔸Найлепшы экшн-фільм:
«Формула-1»;
🔸Найлепшыя візуальныя эфекты:
«Франкенштэйн»;
🔸Найлепшы саўндтрэк:
«Грэшнікі»;
🔸Найлепшы анімацыйны фільм:
«Звераполіс 2».
#кінавынікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9❤5
Кавалачак жыцця
Карацей, The Smashing Machine быў бы добрым фільмам, калі б Бэні Сафдзі, як і раней, працаваў са сваім братам Джошам. Бо калі ў Good Times альбо Uncut Gems ты не мог адліпнуць ад экрана да канца, настолькі ўсё было нервова і энергічна, то ў The Smashing Machine…
Спіраціла Marty Supreme і ні аб чым не жалкую шкадую, калі будзе ў якасці, яшчэ раз перагляджу.
Пасля прагляду The Smashing Machine я ўжо пачала перажываць, што братоў Сафдзі чакае лёс братоў Коэнаў — разам рабілі шэдэўры, а па адзіночцы ні рыба, ні мяса,ні ў пі3ду, ні ў Чырвоную армію. Аднак Джош Сафдзі выдаў шэдэўр на ўзроўні Good Time ці Uncut Gems.
У цэнтры сюжэту будзе Марці Маус, яўрэйскі хлапец у Нью-Ёрку ўзору 1952-га. Ён працуе ў абутковай краме і «можа прадаць абутак нават бязногаму». Аднак ягоная сапраўдная прыстрасць — гэта пінг-понг, і Марці цвёрда нацэлены выйграць чэмпіянат свету.
Халакост скончыўся літаральна ўчора (аповед пра мёд у канцлагеры — гэта сэнсарнае пекла і сцэна на векі вечныя), і Марці хоча паказаць сябе — не толькі як індывідуўма, але і прадстаўніка яўрэйскай супольнасці. Што ён можа нечага дамагчыся, стаць найлепшым.
Ключом да характару з'яўляецца эпізод з кавалкам піраміды, які Марці адбіў пад час свайго турнэ, прывёз да маці і сказаў: «Вось, мы гэта пабудавалі».
Аднак і жыццё б'е Марці — па ўсіх частках цела, і па сраццы таксама. Кожная наступная сцэна падымае градус вар'яцтва ўсё вышэй і вышэй, пакуль не скончыцца катарсісам.
Што ж выбера знясілены Марці — заставацца Supreme альбо ж стаць Маусам? Тут ужо рашаць вам.
Чакайце ў кінатэатрах альбо пірацьце экранку з жахлівым AI. Пачытаць пра прататып Марці — Marty Reisman — можна вось тут
#навінка #кіно #камедыя #драма
Пасля прагляду The Smashing Machine я ўжо пачала перажываць, што братоў Сафдзі чакае лёс братоў Коэнаў — разам рабілі шэдэўры, а па адзіночцы ні рыба, ні мяса,
У цэнтры сюжэту будзе Марці Маус, яўрэйскі хлапец у Нью-Ёрку ўзору 1952-га. Ён працуе ў абутковай краме і «можа прадаць абутак нават бязногаму». Аднак ягоная сапраўдная прыстрасць — гэта пінг-понг, і Марці цвёрда нацэлены выйграць чэмпіянат свету.
Халакост скончыўся літаральна ўчора (аповед пра мёд у канцлагеры — гэта сэнсарнае пекла і сцэна на векі вечныя), і Марці хоча паказаць сябе — не толькі як індывідуўма, але і прадстаўніка яўрэйскай супольнасці. Што ён можа нечага дамагчыся, стаць найлепшым.
Ключом да характару з'яўляецца эпізод з кавалкам піраміды, які Марці адбіў пад час свайго турнэ, прывёз да маці і сказаў: «Вось, мы гэта пабудавалі».
Аднак і жыццё б'е Марці — па ўсіх частках цела, і па сраццы таксама. Кожная наступная сцэна падымае градус вар'яцтва ўсё вышэй і вышэй, пакуль не скончыцца катарсісам.
Што ж выбера знясілены Марці — заставацца Supreme альбо ж стаць Маусам? Тут ужо рашаць вам.
Чакайце ў кінатэатрах альбо пірацьце экранку з жахлівым AI. Пачытаць пра прататып Марці — Marty Reisman — можна вось тут
#навінка #кіно #камедыя #драма
👍14❤4
Кавалачак жыцця
Бля, да вы гоніце
(цяжкі ўздох) Чаму энэргія першых сезонаў з'явілася толькі ў апошнія 15 мінут
❤4
Кавалачак жыцця
(цяжкі ўздох) Чаму энэргія першых сезонаў з'явілася толькі ў апошнія 15 мінут
Я чую пах перазапуску з «новым пакаленнем»
❤3
Кавалачак жыцця
Я чую пах перазапуску з «новым пакаленнем»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я нават запісала з пахмелля запіл, як скурвіліся сучасныя серыялы, на прыкладзе 5 сезона Straner Things (без спойлераў).
❤19👍10😢3👎2
Кавалачак жыцця
Я нават запісала з пахмелля запіл, як скурвіліся сучасныя серыялы, на прыкладзе 5 сезона Straner Things (без спойлераў).
Гэта я кажу сябрам: «Трэба часцей сустракацца».
❤15😁5🔥1
Выйшаў у лічбе «Просты выпадак» альбо, у англійскім перакладзе, It Was Just an Accident, і вам трэба гэта пабачыць.
Па сюжэце супрацоўнік аўтамайстэрні выпадкова сустракае чалавека, які, як ён верыць, калісьці катаваў яго ў іранскай турме па палітычнай справе.
Дакладней, герой пазнае толькі рыпенне пратэза паліцэйскага — твару свайго мучыцеля ён ніколі не бачыў. І таму механік склікае іншых ахвяр і просіць іх вырашыць — ці ж гэта сапраўды супрацоўнік тайнай паліцыі, альбо ж ён зрабіў непапраўную памылку?
Вельмі добры фільм, які падымае такія пытанні як — ці варта прабачаць сваіх катаў? Як далёка можна зайсці ў помсце? І як жыць, калі тваё жыццё разбуранае?
«Просты выпадак» расказвае пра велічэзную траўму з дапамогай горкага смеху. Паглядзіце абавязкова, а потым напішыце, што думаеце пра фінал — ці ж правільна зрабілі персанажы?
#кіно #навінка #драма #камедыя

❤17👍11😱1