КРОПКА – Telegram
КРОПКА
538 subscribers
1.03K photos
8 videos
719 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
КРОПКА pinned «Спадарства, калі вы засумавалі па беларускай кнізе — яе можна знайсці! Бібліятэка "Кропкі" працягвае жыць у цудоўнай кнігарні/бібліятэцы/вінным бары On The Same Page.🍷📖 Як карыстацца бібліятэкай? 🔍 Увесь спіс даступных кніг па-ранейшаму можна паглядзець…»
Паход да мегалітычнай крэпасці ад Тбіліскага клубу інтравертаў

Едзем за возера Паравані – шпацыраваць да цыклапічнай ABULI FORTRESS. Высадзімся за Абульскім перавалам ды пойдзем палямі да вулкана Patara Abuli, на якім месцяцца вялікія і выразныя руіны пабудовы бронзавага веку. На шляху нам сустрэнецца возера, рэшткі некалькіх былых паселішчаў, а таксама, спадзяёмся, не сустрэнуцца алабаі. Фініш у вёсцы Gandzani.

📆 4.10 (субота), выезд а 7-й.
☀️ 10...20°, без ападкаў.
🚐 Ехаць 3 гадзіны.
Хайкінг з прывалам: 6 – 8 гадзін.
💰 Кошт трансферу: 60~40 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).
☎️ Дадатковыя пытанні можна сюды.

Удзел вольны. Далучайцеся праз форму 🌟
🔥3🍓2
Клуб беларускай літаратуры запрашае на сустрэчу!

📖 Тэма: Абмеркаванне твора Івана Мележа "Людзі на балоце"

Далучайцеся да суполкі клубу праз спасылку. Там вы знойдзеце кнігі, якія мы чытаем у электронным варыянце.

📅 Дата: 13 кастрычніка (панядзелак)
🕖 Час: 19:30 - 21:00
📍 Месца: But first cacao
❤️ Мова клубу: беларуская
📌 Уваход вольны, запіс праз форму

Да сустрэчы
3🥰1
Нядзельныя настолкі для ўсёй сям’і 

🎲 Дзеці гуляюць у настольныя гульні з вядоўцамі
☕️ Бацькі могуць далучыцца да гульняў або адпачыць у лаўнж-зоне з гарбатай і кнігай

🃏 У нашай ігратэцы вас чакаюць: Імаджынарыум, Азул, Эвердэйл, Катан, Спячыя каралевы — і яшчэ шмат любімых настолак. Можна прынесці сваю гульню і нешта смачнае 🍪

🌿 У нас:
— утульная, добразычлівая атмасфера
— гульні для дзяцей ад 5 гадоў
— далікатная падтрымка і для сарамлівых, і для актыўных
— бяспечная прастора і новыя сябры

📅 Калі: 12.10 (нядзеля) 16:00
📍 Дзе: вул. Васіля Петрыашвілі, 29 (раён Вера)
💛 Уваход: данат (столькі, колькі лічыце патрэбным)

🔗 Рэгістрацыя: па спасылцы
3🔥1
🎲 Настолкі атрымалі новы дом!

У беларусаў Тбілісі з’явілася ўнікальная з’ява — беларускамоўная гульнятэка ў эміграцыі з цэлай шафай настолак. Яе сабрала наша супольнасць, каб гэтыя гульні жылі, ядналі людзей і рабілі людзям утульныя яскравы ўспаміны 🤍

У калекцыі:

🃏 Тутэйшыя
👑 Шляхта
🔤 Назоўнікі 
😈 Карткі супраць чалавецтва — аўтарскі пераклад, бестселер кожнай вечарыны для тых, хто не баіцца чорнага гумару
🕵️ Сакрэтны Гітлер 
💣 Мафія
🎨 Імаджынарыум  
і іншыя

📍 Бар 5327°

Прыходзьце, тут усе свае 🌿
19🔥4
⚡️ Бібліятэка Кропкі пераехала

Дарагія сябры і сяброўкі, калі вы раптам не знайшлі кропкаўскія кнігі на іх былым месцы, то не пужайцеся! Бібліятэка пераехала ў цудоўную кніжную краму/бібліятэку Itaka у цэнтры Тбілісі. 

Толькі паглядзіце, як там утульна і атмасферна! Пры гэтым кнігі можна пачытаць на месцы, а можна браць з сабой.

📝 Кнігі можна браць, як і раней у Кропцы — бясплатна

📝 На рукі аднаму чалавеку можна ўзяць да 5 кніг на 1 месяц.

📝 Актуальны спіс кніг даступны па спасылцы. За падрабязнасцямі можна пісаць адміністратару ў direct.

Часы працы прасторы Itaka:

· панядзелак-пятніца: 16:00-21:00
· субота-нядзеля: 11:00-21:00

📍Адрас: 5 Shota Nishnianidze St.

Дзякуем усім, хто дапамагаў і дапамагае працягваць існаванне беларускай бібліятэкі ў Тбілісі ❤️
23
Беларускіх вечарын не бывае шмат! 

Запрашаем на ўтульную сустрэчу, дзе можна будзе панэтворкаць, паглядзець на новую беларускую бібліятэку ў самым сэрцы Тбілісі, абраць сабе кнігу па душы, а таксама паспяваць самыя любімыя песні пад гітару.

Галоўная падзея вечара — спецыяльна падрыхтаваны літаратурны квіз 🎉

Забівайце ў каляндар, чакаем вас!

📆 Калі: 27 кастрычніка (панядзелак)
🕔 Пачатак: 19:00. Квіз а 20:00
📍 Дзе: ItakaBooks

Уваход вольны, але будзем вельмі рады данатам на развіццё бібліятэкі і новыя кнігі 😀
8
Новая сустрэча кніжнага клуба

📖 Тэма: Абмеркаванне твора Югасі Каляды "Перамена месцаў"

📅 Дата: 5 лістапада (серада)
🕖 Час: 19:00-21:00
📍 Месца: Itaka Books

📌 Уваход вольны, але патрэбны запіс праз форму.
3
Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва "Эфект уплыву"

Гэтая выстава – вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж маста:чкамі з Беларусі і Грузіі.

Маста:чкі становяцца творчымі намадaмі і біацэнтрычнымі агентамі, выкарыстоўваючы мастацтва для даследавання сувязяў і ўзаемаўплываў паміж чалавекам і нечалавечым, паміж прыроднымі і гарадскімі ландшафтамі, а таксама паміж тэхналогіямі і разнастайнымі біацэназамі, касмалогіямі і міфамі, лічбавымі і карэннымі сістэмамі.

Прадстаўленыя работы вызначаюць кірунак, а мастакі выступаюць як праваднікі і даследчыкі складаных узаемадзеянняў.

📍 The National Trust of Georgia

💥 Адкрыццё: 31 кастрычніка (пятніца), 19:00

🗓 Уся выстава праходзіць з 31 кастрычніка – па 5 лістапада 2025

Куратар: @bazinato 
Арганізатары: @art.yard.community
7
Swap Party 💅🏻

Вечарына замест Чорнай Пятніцы, дзе можна не набываць са зніжкай, а ўзяць бясплатна!

💃🏼 Прыносьце вопратку і абутак, які вы больш не носіце, і забярыце дадому нешта новае для сябе.

📍 Vintage Shop Vintylator (раён ст. метро Marjanishvili)

🗓️ 28 лістапада (пятніца), 19:00–22:00
👍6
Outdoor-трэнінг "Што я хачу?"

Трэнінг пра тое, як вызначаць свае патрэбы, аддзяляць іх ад чужых і дзейнічаць у адпаведнасці з імі.

Гэты трэнінг для цябе, калі:

🌱 бывае складана пачуць свае патрэбы і зразумець, што важна менавіта табе;
🌱 не заўсёды атрымліваецца планаваць жыццё ў адпаведнасці з унутранымі патрэбамі;
🌱 цяжка адказаць на пытанне "чаго я сапраўды хачу?";
🌱 ты адчуваеш, што не жывеш сваё жыццё на 100%.

Падчас трэнінгу мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні і сфармуем план дзеянняў.

📆 Даты трэнінгу:

13-14 снежня — афлайн
17 і 20 снежня — анлайн а 19:00

З праграмай і ўсімі дэталямі трэнінгу можна азнаёміцца тут.

Пасля запаўнення гэтай анкеты мы звяжамся з табой і вышлем дадзеныя аб аплаце ўдзелу. Заяўкі прымаюцца да 10 снежня ўключна.

Мы ў Instagram. І дзякуй за давер!
❤‍🔥8
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі

Словы "беларускі трыкатаж ад Світанку" вам пра нешта кажуць? А як яго можна палепшыць — вышыць "зорку" на баваўняных майтках рэтра-крою. Гэта натуральнасць, утульнасць і камфорт, а з вашай вышыўкай — абярэг. Вы зможаце вышыць такую бялізну для сябе або ў падарунак камусьці. Колеры: белы, чорны, бэжавы. 

Марышка навучыць вышываць, дапаможа на ўсім шляху — або, калі захочаце, не будзе замінаць увесь час. Усе неабходныя матэрыялы выдасць. Кавай, гарбатай і віном сагрэе!

📆 27 снежня (субота) а 12:00
📍 Art studio MUSE, Тбілісі

💰 Кошт — 70 лары

Калі захочаце свой уласны сімвал — можна! Тады з вас 100 лары.

Колькасць месцаў і памераў абмежаваная. Для запісу пішыце ў дырэкт.
🔥6
Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой”

Фільм, у якім распавядаецца пра лёс квір-персон з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі пасля 2020 года.

Кінастужка стала вынікам вялікай сумеснай працы, праведзенай камандай “Прававой ініцыятывы” і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці.

📆 19 снежня (пятніца) 19:30
❗️Мы паклапаціліся пра бяспеку, таму дакладны адрас паведамім у асабістыя кожнаму_ай зарэгістраванаму_ай.

Рэгістрацыя на паказ абавязковая!
6
Здымкі святочнага выпуску праекта "Умоўна геніяльнае шоу"!

📚 "Умоўна геніяльнае шоу" — гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным!

Гэтым разам здымаем і напаўняемся духам Калядаў і Новага года!

📅 20 снежня (субота)
🕠 Збор гасцей: 16:00
📍 Speakeasy
💸 Уваход: любы данат

Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja
5🥰3
Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг 🌟

🎄 Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг. Вас чакаюць знаёмствы, цікавыя гутаркі, вясёлая гульня і латарэя — будзем ствараць утульны святочны настрой разам! 

❄️ Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі.

🗯 Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца.

☕️ У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі.

🎉 На afterparty будзем гуляць у карткавыя настолкі ("Дым культуры", "Я ніколі не... у Менску/у Беларусі") ды абмяркоўваць усе цікавыя тэмы года ва ўтульнай кампаніі!

🕖 Калі: 24.12 (серада) 20:00
📍 Месца: But First Cacao
💰 free donation 

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
4🎉1
Фінальны шпацыр года ад Тбіліскага клубу інтравертаў

Едзем ва Удабна, адкуль пройдзем скрозь усю пустыню Гарэджы да вёскі Сатапле. Паход на вайбах — арыентуемся на трэк, але ідзём так, як нам будзе цікава.

📆 27.12 (субота), выезд а 9-й.

☀️ 2...7°, без ападкаў.
🚙 Ехаць гадзіну.
Хайк з прывалам: 7 – 8 гадзін.
💰 Трансфер: 40/60 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).

☎️ Дадатковыя пытанні задаваць сюды.

Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
🔥3
Спадарства, новая рубрыка на канале!

Кожныя два тыдні вашай увазе будуць прадстаўлены настольныя гульні па-беларуску, якія вы можаце знайсці на адмысловых палічках у барах 5327° і D22

#гульнятэка — "Тутэйшыя"

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? Усё гэта давядзецца вырашаць вам! 
Аднак час гуляе злыя жарты, і ў некаторых Персанажаў з’явіліся двайнікі, якіх трэба тэрмінова адшукаць. А можа двайнік гэта вы? Як не выдаць сябе, калі ваша натура імкнецца зрабіць усё па-звыкламу...

🗝 У настольнай гульні вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком. Вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў і зможаце пабыць у ролі кожнага.

🙋🙋‍♀ У "Тутэйшых" можна згуляць і па правілах добра вядомай гульні "Хто я!". 

Гуляйма разам!
9