Мая Краіна Беларусь – Telegram
Мая Краіна Беларусь
16.2K subscribers
26.5K photos
11.7K videos
20 files
19.4K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Банэры з адсылкай да Слуцка паўстання з'явіліся на мяжы Украіны і Беларусі

Гэтыя банэры размясціў украінскі бок, відавочна, каб нагадаць беларусам пра слаўнае мінулае.

Банэры размешчаны у Валынскай і Ровенскай абласцях.
🔥9118👍13🥰6🤮4😁1😱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пазбавілі волі, свабоду забралі,
На дзень нараджэння ў карцар кідалі.
Але вы не зможаце знішчыць, пачвары,
Нашы надзеі, аб будучым мары!
Аб будучым светлым, бо мы пераможам!
Хай з роднымі зараз абняцца не можам,
Хто з верай у каханне нам жыць забароніць?
І хто нашы вольныя думкі прагоніць?

Дарагія вязні- снежаньскія імяніннікі, прыміце віншаванні з Днём нараджэння. Жадаем вам вытрымкі, здароўя і надзеі на лепшае!

Беларускі і беларусы Беластока.
👍4830🤮2😢1💩1
У сімвалічны дзень 24 снежня 1798 года ў дворыку ў Завоссі нарадзіўся класік Адам Міцкевіч. Гэтага паэта сваім лічаць беларусы, палякі і літоўцы. І слушна, бо ён з'яўляецца ўвасабленнем старой Рэчы Паспалітай. У сваім самым вядомым творы "Пан Тадэвуш" Міцкевіч пісаў:

Litwo, Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie;
Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,
Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie
Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

Бо менавіта нашу гістарычную Літву ён лічыў сваёй Радзімай.

Historyja | Мая краіна Беларусь
44👍7🖕2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск і станцаваў “Купалінку” ў вышыванцы.

Наш слон?
💩70😁8👍5🤮5🤡5🤬2
Стэндапера Камісарэнку пачалі завочна судзіць у Мінску

Коміка, які жыве за межамі Беларусі, абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: арт. 130 ч.1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 367 ч. 2 (Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 368 ч. 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) КК. Працэс, на якім Камісарэнка не прысутнічае, праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.
😁48🤬17🖕43👍1👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Алег Белы з брыгады Гайдукевіч атрымаў пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты

Публіка ў Гайдукевіча саадказная: банда ворагаў краіны.

Не зразумела, чаму гэтыя "патрыёты" так радуюцца. Хіба, што сваімі ўчынкамі штодня знішчаюць Беларусь?
💩74🤣20🤡4👍2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дэсантнікі 77-й ААэМБр , пасля адбіцця механізаванага штурму ВС рф на Купянскім кірунку, узялі ў палон беларуса з 1-й танкавай арміі, якога лукашысцкія "сілавікі" гвалтоўна адправілі на вайну з Украінай.
👍17🤔11😢6💩4🤣1
Лукашэнка зноў маральна не гатовы да безвыбараў…

Пасля рэгістрацыі кандыдатаў пачынаецца перадвыбарная агітацыя, якая ўключае тэледэбаты. З пяці зарэгістраваных кандыдатаў трое гатовыя да публічных дэбатаў. Гэта Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк і Ганна Канапацкая. Сцвярджальна пакуль не гатовы адказаць Сяргей Сыранкоў, як і сам лукашэнка, нягледзячы на нястрымнае жаданне атрымаць запаветную легітымнасць. Яму проста "трэба".
💩59🤮5🤡52🤣2
Якімі словамі беларусы называюць Каляды. Моўная мапа.

А як кажуць у вас?

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
40👍8🤮2🤡21
Усіх са святам! Прыміце нашы самыя сардэчныя віншаванні з Божым Нараджэннем і Калядамі. Жадаем, каб здзейснілася вашы мары, а само святкаванне прайшло ў шчаслівай атмасферы. Вясёлых святаў! 💫
70👍3🕊1🥱1🥴1🎄1
Калядны цуд ад беларусаў

Беларускія валанцёры здзейснілі вандроўку па Украіне і павіншавалі дзетак з надыходзячымі святамі.

Наш аўтаполк спыніўся ў дзіцячым прытулку Чарнігаўскай вобласці. На чарзе - Харкаўская ды Херсонская.

Негледзячы на тое, што гэтыя дзеткі перажылі акупацыю і абстрэлы пуцінскімі ракетамі, яны ўсе ж вераць у дабрыню чалавечага сэрца і нешта чароўнае. Дзякуй беларускім валанцёрам, якія падаравалі маленькім украінцам свята і цуд!🥰 🤍❤️🤍
61💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нехта з беларусаў так любіць "сілавікоў", што пры першай магчымасці робіць з імі сэлфі.

Падобна, лукашызм шэрага рэчыва ўжо нічым не лечыцца.
🤮79💩10👏31👍1
Грузінская апазіцыя абвінавачвае ўлады ў выкарыстанні «беларускага досведу» для разгону мітінгаў.

Апазіцыйны тэлеканал TV Pirveli заявіў, што грузінскія сілавікі перанялі метады калег з Беларусі для падаўлення пратэстаў. Пасля скандальных парламенцкіх выбараў і замарожвання еўраінтэграцыі ўлады запрасілі "інструктараў Лукашэнкі", каб тыя падзяліліся сваім "майстэрствам": збіццём, затрыманнямі на вуліцах, пагрозамі і марадзёрствам. Усе дзеянні грузінскіх сілавікоў у Тбілісі надзвычай падобныя да паводзін беларускага спецназа ў 2020 годзе. Дыктатура не здольная прапанаваць свету нічога іншага.
🤬47👍421
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі стартавала шоў так званых блогераў

З дадзенага ўрыўка можна разумець, якія мэты на сам рэч пераследуе гэты прапагандысцкі кавалак сораму; а, менавіта: рэклама дзяржаўных вытворцаў, ды, ясная справа, ідэалагічная падтрымка дыктатуры.

Цікава, праз пэўны час, гэтыя "блогеры" распавядуць у публічнай прасторы аб тым, як спрыялі пашырэнню тэрору ў Беларусі?
🤮52🤡14💩5🤣4👍3
А потым яны кажуць, што Беларусь мірная краіна.

На конкурсе "Лепшая паштовая марка РБ 2024" зноў перамагае праца, звязаная з "сілавікамі". Ужо трэці год запар у цэнтры ўвагі не прырода і культура, а вобразы сілы.

Але паштовая марка-гэта не інструмент прапаганды, а адлюстраванне душы народа. Замест сілы трэба паказваць прыгажосць нашай прыроды і традыцый, бо гэта і ёсць наша багацце.
🤬43🤮161👍1🤡1
Мая Краіна Беларусь
Усіх са святам! Прыміце нашы самыя сардэчныя віншаванні з Божым Нараджэннем і Калядамі. Жадаем, каб здзейснілася вашы мары, а само святкаванне прайшло ў шчаслівай атмасферы. Вясёлых святаў! 💫
Толькі бульбачка, поле і валошкі ў галаве? Не.

Беларусы - мірныя, памяркоўныя і паслухмяныя людзі? Так беларусаў "выхоўвалі" расейцы, у тым ліку саветы, а пазней частка расеізаваных беларусаў сама пачала папулярызаваць гэты вобраз. Але не ўсіх атрымалася прыручыць і перарабіць на прыстасаванцаў. Заўсёды была частка, якая была гатовая змагацца і супраціўляцца.

Вашай увазе эміграцыйныя калядныя паштоўкі на тэму пасляваеннага антысавецкага беларускага супраціву, 1950-я гг.
🔥46👍114🤮1