Новы Час – Telegram
Новы Час
1.83K subscribers
33.8K photos
2.25K videos
4 files
39.1K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
ISW: Расійскія войскі не змогуць змяніць тэмпы прасоўвання ва Украіне ў 2026 годзе

👉 НЧ

Армія РФ не можа сфарміраваць стратэгічны рэзерв, і ў 2026 годзе расіяне будуць вымушаны прасоўвацца ва Украіне павольна, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Таму генералам РФ даводзіцца выдумляць фэйкі пра захопы ўкраінскіх гарадоў. Услед за Купянскам і Пакроўскам «захопленыя» Гуляйполе і Мірнаград. Ідуць 1404-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🙏7👍1🤮1
Каго свет страціў у 2025 годзе: развітанне ў карыкатурах

2025 год стаў годам гучных развітанняў. Рэжысёры, музыкі, акцёры, дызайнеры і спартсмены, якія фармавалі эпохі, сышлі, але засталіся ў памяці — і нават у іроніі карыкатур.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🙏4😢2
Уладзімір Зяленскі: мірны план па Украіне з 20 пунктаў узгоднены на 90%

👉 НЧ

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп заявілі, што ўзгаднілі мірны план па Украіне на 90%. Аднак невядома, што з гэтай нагоды думае Расія. Трамп, нібыта, размаўляў з Пуціным, але канкрэтыкі няма. У той жа час РФ вымушаная выдумляць сабе перамогі, бо зрабіць іх рэальна яна не ў стане. Ідуць 1405-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
3🙏3👍1🤡1
Кансэрватыўная сэксуальнасьць: памяці Брыжыт Бардо

Брыжыт Бардо ўвайшла ў гісторыю двойчы: як зорка, што перакуліла французскае кіно і дала 60-м новую свабоду на экране, і як публічная фігура, якая не захацела застацца проста «легендай» і загаварыла пра Францыю, якую прагнула бачыць.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
15🔥7👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вы ўжо рыхтуецеся да сустрэчы Новага года? Гэтая афірмацыя дапаможа мякка ўвайсці ў новы этап жыцця, прыняць досвед мінулага і адкрыцца новым магчымасцям.

Слухайце, паўтарайце, дазвольце сабе пачаць год у гармоніі з сабой 🤍
9🙏3🤡1
У Беларусі працягваюцца палітычныя прысуды і крымінальныя справы: былога міліцыянера і футбаліста асудзілі за «экстрэмізм», у «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 11 чалавек, анархіст Ігар Аліневіч трымаў галадоўку, а дыпламата і супрацоўніка Чырвонага Крыжа адправілі ў калонію.

Больш падрабязна

Спасылка без VPN
🤬9👍1😢1
Расійская армія ў 2025 годзе ва Украіне страціла больш асабовага складу, чым мабілізавала

👉 НЧ

Страты Расіі ў вайне з Украінай несупастаўныя з яе «поспехамі». А значыць, гэтыя «поспехі» трэба «намаляваць», чым і займаюцца расійскія генералы. Аднак адмовіцца ад вайны Пуцін не можа, і таму — зноў, — выдумляе нейкія эксцэсы, якія б далі яму магчымасць працягваць ваяваць. Ідуць 1406-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👍141🤮1🙏1
У 2024 годзе кніга «Мае жанчыны» Юлі Ілюхі, украінскай паэткі, празаіцы, журналісткі і валянтэркі руху дапамогі ўкраінскім вайскоўцам стала «Кнігаю году BBC-2024».

З дазволу аўтаркі пераклад адной гісторыйкі з кнігі «Мае жанчыны» прапануем беларускаму чытацтву ў якасьці навагодняга падарунку ад Юлі Ілюхі. Гісторыя жанчыны, якая страціла ўсіх сваіх родзічаў, нікога не пакіне абыякавым. Насамрэч, у гэтай гісторыі спазнаюць сябе і многія беларусы-кі...

Чытаць далей

Спасылка без VPN
9👍2🤮1
СМІ: Ракетны комплекс «Арэшнік» аказаўся ў Беларусі без пускавай устаноўкі

👉 НЧ

Саюзнікі і суагрэсары любяць пускаць пыл у вочы: Пуцін выдумляе поспехі на фронце, а Лукашэнка атрымлівае зброю, якая не працуе. У той жа час Уладзімір Зяленскі заявіў, што некаторыя дакументы «мірнага плана» могуць быць падпісаны ўжо ў студзені 2026 года. Ідуць 1407-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
😁13💩2🤔1
Адно жаданне на ўсіх: Мы ўсё яшчэ — адзіная нацыя, нягледзячы на межы і краты

👉 Сяргей Пульша

Недзе ў інтэрнэтах я бачыў жарт пра тое, што лічыць поспехам у эміграцыі. Свой бізнес, нерухомасць, машыну? Не. «Не здох — гэта ўжо поспех». Жарт змрочны, але нельга не адзначыць, што ў 2025-м мы выжылі — і ў эміграцыі, і ў Беларусі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
20🤡1
Топ-10 фільмаў, каб паставіць на фоне пры падрыхтоўцы да Новага года

Калі ў кватэры ўжо пахне мандарынамі, на стале грукаюць талеркі і келіхі, а з кухні чуваць вечнае «дзе мая форма для салаты?», вельмі хочацца аднаго, каб сьвята пачало складвацца ў атмасферу, а не дробныя сваркі. Для гэтага не абавязкова ўключаць «самы галоўны фільм года» і сядзець, не дыхаючы. Лепшым варыянтам стане паставіць стужку, якая грэе, і не патрабуе ўсёй увагі. Мы склалі аўтарскі сьпіс з дзесяці такіх стужак. Прыемнага прагляду!

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🎄9👍4🤡1
У 2025 годзе Расія захапіла менш за 1 адсотак тэрыторыі Украіны

👉 НЧ

Ва ужо мінулым годзе Расія захапіла 0,8 адсоткі тэрыторыі Украіны. Пры гэтым яе страты склалі ў сярэднім 78 салдат на квадратны кіламетр захопленай тэрыторыі. Пры гэтым траціна ўкраінцаў спадзяюцца на тое, што ўстойлівы мір будзе дасягнуты ў 2026 годзе. Ідуць 1408-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬13🤮21
2026 — год айца Аляксандра Надсана

Сьвятар, беларусіст, «чалавек-установа», які вяртаў беларусам гістарычную памяць і аб’ядноўваў супольнасьць у выгнаньні.

«Ня ўсе беларусы яшчэ зразумелі, што айцец вярнуў ім гістарычную памяць…»

— Джым Дынглі

Чытаць далей

Спасылка без VPN
20
Расія рыхтуе да вайны дзяцей, і нават не маскіруе ваенную падрыхтоўку пад адукацыю

👉 НЧ

На фоне вялікіх страт на фронце ва Украіне ў Расіі заявілі пра падрыхтоўку новай сістэмы ацэнкі фізічнага стану дзяцей, у якой адзін з ключавых элементаў звязаны з іх будучай гатоўнасцю да ваеннай службы. Фактычна паказчыкі фізічнага развіцця пачынаюць суадносіцца з прыдатнасцю да арміі. Ідуць 1409-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤬18
Прысуды за «экстрэмізм» і справа супраць святара

У Беларусі працягваюцца прысуды паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў і крымінальны пераслед людзей самых розных прафесіяў — ад ацэншчыка і фатографкі да святара.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
🤬14
Politico: Верагоднасць завяршэння вайны ва Украіне пры пасрэдніцтве Трампа — адзін да чатырох

👉 НЧ

Дональда Трампа ў чарговы раз заклікалі больш рашуча паводзіць сябе з Пуціным, які перыядычна раздражняе амерыканскага прэзідэнта. Расія выкарыстоўвае «каляднае зацішша», каб перагрупавацца і вызначыць новыя мэты атак. А на фронце у РФ па ранейшаму няма поспехаў. Ідуць 1410-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🤔4👍2
Ад 50 мільёнаў за Мадуру — да паведамленняў пра яго арышт. Восенню ЗША толькі ўздымалі стаўкі, сёння гісторыя, здаецца, дайшла да фіналу. Нагадваем, як усё пачыналася — ў дасье ў карыкатурах.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👏9👍2
Дональд Трамп у чарговы раз сказаў, што «не ў захапленні» ад Пуціна

👉 НЧ

Нават на фоне Венесуэлы прэзідэнту ЗША Дональду Трампу давялося адказваць на пытанні па Украіне. Адмыслоўцы краін-партнёраў дапрацоўваюць дакументы па гарантыях бяспекі Украіне, але ў той жа час баявыя дзеянні працягваюцца. Ідуць 1411-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
🔥6👍2🤔2😴1
«Падарунак з нябёсаў»: пяць фактаў пра Умберта Эка

Умберта Эка нарадзіўся 5 студзеня 1932 года — у стагоддзі, якое ён потым навучыў чытаць як тэкст. Сёння, калі свет зноў захапляецца міфамі, змовамі і простымі адказамі на складаныя пытанні, яго эсэ і раманы гучаць амаль прароцка.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
6👍1
Washington Post: Дыпламатыя Трампа будзе дарэмнай, пакуль наступленне РФ не будзе спынена

👉 НЧ

Расія працягвае вайну ва Украіне коштам неймаверных страт у жывой сіле і тэхніцы, але Пуцін не спыніцца сам. Украіна гатовая да далейшай актыўнай абароны, а Дональд Трамп змяніў сваё меркаванне пра «атаку» на рэзідэнцыю кіраўніка РФ. Ідуць 1412-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
4👍1