😢58💔24❤21👍10🤷♂1🤯1👌1
2 снежня 1868 года нарадзіўся Станіслаў Шабунеўскі — славуты архітэктар, працы якога ўпрыгожвалі Гомель пачатку ХХ стагоддзя і таксама іншыя беларускія гарады і мястэчкі.
З нагоды дня народзінаў творцы хацелася б прыгадаць колішні артыкул пра старыя Гомельскія паштоўкі, які мы рабілі з @belaruskipioner.
На картках 30-ых гадоў можна пабачыць і некаторыя творы спадара Шабунеўскага, якія не перажылі пазьнейшыя ваенныя ліхалецці.
Дапоўніў допіс таксама інфармацыяй і пра самога майстра.
📚Прыемнага чытання: https://teletype.in/@poshtabel/jRZL7hhWB6l
#Гомель, #артыкул, #Шабунеўскі

Teletype
Гомель на паштоўках 1930-ых гадоў.
Разам з каналам “Беларускі піонэр” працягваем шукаць раннія паштоўкі БССР. Яны ня толькі рэдкія, але і цікавыя праз тое, што...
👍38❤18👏2🎉1🙏1
❤99👍29👏6😍5🙏1👌1
❤86👍24🙏6❤🔥5
❤🔥61👍31❤20☃2👏2🎉2
Вітаю, спадарства!
Набліжаюцца сьвяты, час рыхтаваць падаруначкі родным і блізкім!❤️
Хацелася б падзяліцца з вамі адмысловым купонам poshtabel, які можна скарыстаць на сайце беларускага выдавецтва "Тэхналогія".
https://tn.by/
💌 Цікавыя кнігі па гісторыі і не толькі, прыгожыя паштоўкі і каляндары — выбраць сапраўды ёсць з чаго, а з нашым промакодам будзе яшчэ і прыемная зніжка :)
Каб скарыстаць яе, набярыце слова poshtabel у адпаведным полі "Код купона", калі афармляеце замову праз кошык.
Бонус дзейнічае да 31 снежня ўключна.
Добрага тыдня!🌝

❤42👍10🤝2👏1🎉1
#Селішча
касьцёл св.Веранікі
1913 / 2025
Помнік архітэктуры першай паловы ХVIII cт. Касьцёл дзейнічаў да пачатку 1930-ых, калі быў зачынены падчас антырэлігійнай кампаніі бальшавікоў, пазьней пацярпеў у ваенны час. Ужо без малага стагоддзе трываюць велічныя руіны, але з кожным годам становяцца ўсё горш.😔
Нават у такім стане былы храм вельмі ўражвае як зблізку, так і здалёк — рэшткі высокіх вежаў бачна на кіламетры вакол. Хто хоць раз быў тут і бачыў касьцёл, напэўна ўжо ніколі яго не забудзе...
(фота: fb Tatiana Laska)

💔84😢32❤10❤🔥1🤯1
#этнаграфія, #Костка
"Хлопчыкі ў зімовых строях"
Здымак беларускага этнографа Вячаслава Косткі, экспедыцыя 1903-1904 гг.
Магілёўшчына, тагачасны Горацкі ўезд, вёска Малыя Заходы.
(крыніца: калекцыя РЭМ)

❤83👍25🥰4👏2🆒1
Напрыканцы года тэлеграм дасылае віншаванні сваім адмінам, то час падзяліцца вынікамі і падзякаваць вам, спадарства, за падтрымку сёлета! ❤️
Што да самаго канала, то ў нас тут было не так шмат допісаў, як у мінулыя гады, а ўсё ж наш рубрыкатар папоўніўся гарадамі і мястэчкамі, новымі фатографамі, прыгожымі здымкамі і паштовачкамі па Беларусі. 💌
У нашым інстаграме таксама былі цікавыя тэматычныя выпускі, якія не трапілі сюды, добрыя калабы, таму завітайце і на гэту старонку)
https://www.instagram.com/poshtabel/
Калі вам падабаецца "Палявая пошта", пачаставаць "кубачкам кавы" можна тут:
https://buymeacoffee.com/poshtabel
Яно заўсёды падбадзёрвае ды натхняе на добры кантэнт😊
Па традыцыі, у святочны перыяд бяру невялічкі адпачынак, таму які тыдзень-два новых публікацый ня будзе)
Дзякуй, што былі побач, зычу шчасьлівых Калядаў ды Новага Году🌟
Да сустрэчы ў 2026! 🌝

🎉39❤32👏6❤🔥2🥰2👍1🙏1
❤71👍18🙏4❤🔥3
❤64👍21❤🔥5👏2