Калі падводзіў вынікі мінулага году, то адзначыў у сьпісе найлепшых рэлізаў альбом гурта Terrific Sunday і напісаў, што „Wzloty bez upadków” — гэта моцнае вяртаньне з зачынам на новыя посьпехі. Але вяртаньне апынулася кароткім. Сёньня музыкі апублікавалі зварот да прыхільнікаў, у якім абвесьцілі, што сканчаюць сваю дзейнасьць:
Яшчэ адзін гурт, які рабіў добрую музыку, але ня здолеў жыць зь яе дапамогай…
Разьвітацца з Terrific Sunday можна будзе ў межах сакавіцкага тура, канцэрты адбудуцца ў Катавіцах, Кракаве, Познані, Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Торуні. У сталіцы музыкі граюць 22 сакавіка ў клюбе Chmury, пляцоўка маленькая, таму ня стаў марнаваць час і ўжо купіў квіток.
«Пасьля 12 гадоў дзейнасьці пад шыльдай Terrific Sunday мы прыйшлі да высновы, што гэты альбом — апошняя спроба „заваяваньня“ слухача, бо калі не з гэтым рэпертуарам, то ні зь якім. Празь некалькі месяцаў пасьля прэм’еры высьветлілася, што няма тых вынікаў, колькасьці слухачоў ці посьпеху, на якія мы разьлічвалі, на якія спадзяваліся. Таму мы прынялі рашэньне, што 2025 год будзе апошнім годам дзейнасьці гурта. Нам шкада, мы нават адчуваем злосьць, але вырашылі, што ня можам рабіць шчасьлівымі сябе ці слухачоў празь сілу».
Яшчэ адзін гурт, які рабіў добрую музыку, але ня здолеў жыць зь яе дапамогай…
Разьвітацца з Terrific Sunday можна будзе ў межах сакавіцкага тура, канцэрты адбудуцца ў Катавіцах, Кракаве, Познані, Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Торуні. У сталіцы музыкі граюць 22 сакавіка ў клюбе Chmury, пляцоўка маленькая, таму ня стаў марнаваць час і ўжо купіў квіток.
😭3❤2🤷♂1😢1
Я ўсё часьцей падпісваюся на гурты і лэйблы на Bandcamp, бо прасьцей сачыць за навінкамі, а яшчэ можна патрапіць на нешта цікавае. Сярод тых, за кім сачу, — торуньскі лэйбл (а яшчэ і букінг-агенцыя) Poświaty, у якога ў каталёгу, напрыклад, ёсьць гурт Kryształ, чый альбом у мінулым годзе для мяне стаў найбольш цікавым у польскае музыцы. На днях лэйбл выпусьціў дэбютны альбом „Entheos” кракаўскага гурта BaarRa. Гледзячы па ўсім, гэта зусім новая фармацыя: у фэйсбуку 200+ фолавераў, у інстаграме няма і сотні падпісантаў. Але музыку ствараюць адметную, спалучаючы акультны блэк-мэтал, індустрыяльны змрок і фолкавую далікатнасьць. Гэтая складаная палітра стварае псыхадэлічны вір, зь якога вельмі цяжка выбрацца. Пры гэтым запісана ўсё вельмі сакавіта, з процьмаю гукавых нюансаў. Ці здольныя музыкі так жа якасна выканаць гэты матэрыял жыўцом — пытаньне цікавае. Сябра з канала @tipakultura сумняецца ў гэтым. Пачакаем анонсаў канцэртаў, а пакуль будзем атрымліваць асалоду выключна ад запісу.
🔥9😱2
Галоўная музычная прэмія Польшчы Fryderyk абвесьціла сьпісы намінантаў па выніках мінулага году. Імёны і рэлізы ўсе пераважна вядомыя, але ёсьць і тое, што прайшло міма мяне. Напрыклад, прыгожы альбом „Cudze rady psują mi życie” Богдана Кандрацкага. Гэта вельмі вядомы ў польскім музычным сьвеце чалавек, які быў фронтмэнам гурта Kobong і прадусаваў процьму іншых музыкаў.
А цяпер пра найцікавейшае! Sw@da × Niczos, якія сталі польскай сэнсацыяй і пра якіх не пісаў толькі лянівы, з альбомам „#INDAWOODS” намінаваныя на найлепшы фольк-альбом (па-польску гэта называецця muzyka korzeni). А беларуска Дар'я Загорская, рэжысэрка кліпа „Woda księzycowa” калябарацыі Kubi Producent, bambi, Fukaj і stickxr, можа перамагчы ў намінацыі за найлепшае відэа. Не зьдзіўлюся, калі беларускі сьлед можна знайсьці і ў іншых намінантаў. Напрыклад, у Daria ze Śląska, якая змагаецца за статуэткі за найлепшыя поп-рок альбом і сынгл, у гурце грае Яўген Шадзюль.

⚡8🔥3
Наша зорачка Pan Savyan выпусьціў першы поўнафарматны альбом! Пра ўварваньне беларуса на польскую дыска-пола сцэну шмат пісалі і нашыя, і польскія выданьні. Зьміцер Саўяненка вельмі хутка стаў пазнавальнай фігурай, з усьмешкай і сьцёбам пасунуўшы ў бок некаторых мясцовых зорак. Ня ведаю, ці атрымаецца яму надоўга затрымацца на гэтым узроўні, але тое, што ён вельмі харызматычны і неардынарны чалавек, здольны прыцягваць увагу — гэта факт. Мне пашасьціла яго ўбачыць літаральна празь пару тыдняў пасьля рэліза „W kolorku amaretto”, якая на той момант яшчэ не пасьпела завірусіцца: ён выступаў з музычным фрыстайлам перад Leibonik'ам у Варшаве і ўразіў падачай, гумарам, майстэрствам гуляць са словамі і сэнсамі.
Альбом „Kwiaty przyjemności” — складанка папярэдніх песень-мемаў і некалькіх новых трэкаў, у тым ліку англамоўнага „Disconnected”. Гэта лёгкая музыка для радыё і карпаратываў без прэтэнзій на высокае мастацтва, але зробленая якасна і здольная ўздымаць настрой. Вось калі ўжо і надыйшоў час тык-ток музыкі, хай будзе так, а не сігма-бой .
Цікавы факт: Pan Savyan узгадваў нядаўна, што палякі часам па ягонай гаворцы думаюць, што ён з Падляшша. Менавіта гэты рэгіён зьяўляецца радзімай дыска-пола, а галоўная зорка Зянон Мартынюк паходзіць зь беларускае сям'і з памежнае вёскі Градалі. У Беластоку нават ёсьць мурал зь ягонай выявай. Мо калісьці мурал зьявіцца і ў гонар Pana Savyana :)
Альбом „Kwiaty przyjemności” — складанка папярэдніх песень-мемаў і некалькіх новых трэкаў, у тым ліку англамоўнага „Disconnected”. Гэта лёгкая музыка для радыё і карпаратываў без прэтэнзій на высокае мастацтва, але зробленая якасна і здольная ўздымаць настрой. Вось калі ўжо і надыйшоў час тык-ток музыкі, хай будзе так
Цікавы факт: Pan Savyan узгадваў нядаўна, што палякі часам па ягонай гаворцы думаюць, што ён з Падляшша. Менавіта гэты рэгіён зьяўляецца радзімай дыска-пола, а галоўная зорка Зянон Мартынюк паходзіць зь беларускае сям'і з памежнае вёскі Градалі. У Беластоку нават ёсьць мурал зь ягонай выявай. Мо калісьці мурал зьявіцца і ў гонар Pana Savyana :)
🍓8🆒5🔥3❤1🤪1
Сёньня канал @novayapolsha узгадаў стары свой артыкул пра песьню „Autobiografia” гурта Perfect. Паслухайце і пачытайце, калі не знаёмыя з адной з галоўных баляд польскае рок-музыкі. Гэтая песьня — сапраўды аўтабіяграфія цэлага пакаленьня палякаў.
А я прыгадаю, што амаль 20 гадоў таму наш таленавіты паэт, дызайнэр, публіцыст Міхал Анемпадыстаў зрабіў беларускую адаптацыю гэтае песьні. 12 сакавіка 2006 году ў Варшаве на канцэрце Solidarni z Białorusią яе выканалі Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч. Здаецца, Міхалу і музыкам цудоўна атрымалася перадаць вайб свайго пакаленьня, але ў беларускім кантэксьце. Шкада толькі, што лёсы беларускіх дзеячаў культуры складаюцца нашмат больш складана і драматычна, чым у калег з Польшчы…

🔥9
Ня ведаю, як так атрымалася, што ні разу не пісаў на канале пра The Cassino. Відаць, таму што забыў падвесьці вынікі пазамінулага году, дзе ў маім топе рэлізаў дакладна быў бы EP „Prześwit”.
Гурт The Cassino зьявіўся больш за 10 гадоў таму ў маленькім гарадку Бранева на Варміі. За час існаваньня музыкі пасьпелі выпусьціць тры міньёны і альбом „Części” (2021), а ў 2019 і 2022 гадах нават выступілі на сцэне Męskiego Grania. На гэты буйны фэстываль папулярнай музыкі ня так і часта запрашаюць інды-музыкаў, так што гэта можна лічыць пэўным прызнаньнем.
The Cassino пачыналі з англамоўнай музыкі на мяжы фанка, рока і блюза, але хутка пераключыліся на польскамоўныя творы і пачалі экспэрымэнтаваць са стылямі. На „Prześwit” музыкі, здаецца, канчаткова сфармавалі сваё гучаньне: саўнд эвалюцыянаваў у бок атмасферных аранжыровак з заўважным налётам псыхадэліі, што цудоўна спалучаецца з адначасова шурпатай хрыпатасьцю і пранізлівай экспрэсіяй вакала Хубэрта Вішнеўскага і ідэальна перадае эмоцыі, закладзеныя ў тэкстах.
Гэтыя змены не засталіся незаўважанымі публікай. Наступны вялікі канцэрт у Варшаве The Cassino робяць ужо ў вялікім клюбе Niebo, а дапоўнены сьвежым сінглам EP „Prześwit” выдаюць на вініле (перадзамова даступная на сайце лэйбла Fonobo).

👍7❤2🔥1💯1
Я даволі рэдка пішу пра мэтал-музыку, хоць і нямала яе слухаю. Але за навінкамі я мала сачу, таму радуюся, што ёсьць месцы дзе пішуць пра такую музыку, яшчэ і па-беларуску.
Аўтар канала @mwbalt часта піша пра цікавыя мэтал-рэлізы, у тым ліку польскія, а нядаўна падрыхтаваў падборку з найбольш цікавымі трэкамі першага квартала. У плэйлісьце знайшлося месца для пяці польскіх гуртоў: Patriarkh, Obscure Sphinx, Toughness, Frightful і Embrional.
Асабліва мяне ўразіў сталічны гурт Obscure Sphinx. Музыкі робяць вельмі шчыльную музыку на мяжы пост-рока, сладжа і дум-мэтала, а надрыўны вакал Зоф'і Фрась (больш вядомай як Wielebna) дадае яшчэ больш драматызму гэтае змрочнае прыгажосьці. Чамусьці раней я не зьвяртаў увагу на гэты гурт, хаця ў яго ўжо багатая дыскаграфія і нямала слухачоў. Раю паслухаць новы EP „Emovere” усім аматарам такой музыкі і падпісацца на @mwbalt.

🔥10
Мой улюбёны малады польскі гурт Metro у гэтым годзе стаў часткай Rock House Entertainment, дзе падпісаныя сярод іншых Lady Pank і Myslovitz. Кампанія моцна ўзялася за іх прасоўваньне: гурт цяпер катаецца ў туры на разагрэве ва ўсё тых жа Myslovitz, а нядаўна выступіў у студыі Radio Trójka. Канцэрты там — культавая зьява для польскае рок-музыкі. Шмат якія нават выпускаліся асобнымі альбомамі. Канешне, Metro ў залі зь сядзячай строгай публікай выглядаюць троху зьбянтэжана, але пад канец далі чаду і нават узьнялі людзей на ногі. Упэўнены, што пазнавальнасьць Metro цяпер значна павялічыцца. А мне так падабаліся, хай і солдаўтныя, але вельмі ўтульныя канцэрты гурта ў Chmurach :)
Сёньня на старонках гурта зьявілася выява з датай 11 красавіка. Падчас выступу ў Trójce музыкі анансавалі, што хутка выйдзе кліп на песьню „Hej, Aloszka”. Верагодна, заўтра прэм'ера. А мы будзем чакаць на новыя песьні і, спадзяюся, у хуткім часе першы лонгплэй.

❤6🔥2
Цікавага для мяне ў польскай музыцы ў апошні час амаль нічога не адбываецца. Затое гэта кінематаграфічная навіна ўразіла.
Кампанія Netflix пахвалілася, што працуе над біяграфічным фільмам, а яго галоўным героем стане Ян Барысевіч, лідар гурта Lady Pank. Фільм рэжысуе Крыстофэр Рус, а ролю Барысевіча выконвае дэбютант Мікалай Букрэвіч.
Як піша Filmweb, сюжэт фільма пачынаецца з падзей 1983 года, калі лідар гурта Lady Pank, выходзіць на сцэну нягледзячы на забарону камуністычнай міліцыі. Канцэрт перапыняецца, а музыкаў арыштоўваюць. Далей падзеі пераносяцца ў мінулае, каб паказаць, з чаго ўсё пачалося.
Як крута, калі пра мясцовых рок-зорак здымаюць кіно, там больш Netflix! Я, здаецца, ня чуў раней пра іншыя мастацка-дакумэнтальныя фільмы пра польскіх музыкаў. Можаце напісаць у камэнтарах, калі вы ведаеце :)

❤10👍4
На фоне рэакцыі у польскай прэсе і грамадзтве на канцэрт Макса Каржа і паводзіны ягоных фанатаў, хочацца ўзгадаць пра мясцовых зорак. Вось, напрыклад, вельмі папулярны рэпер Mata ў 2022 годзе ўжо не ўпершыню ладзіў несанкцыянаваны канцэрт на баржы на Вісьле. На ўзьбярэжжа прыйшлі некалькі тысяч чалавек, была таўканіна і куламеса, некаторыя скочылі ў ваду. Карацей, усё скончылася тым, што ўмяшалася паліцыя і спыніла мерапрыемства. Арганізатарам пагражалі турэмнымі тэрмінамі да васьмі гадоў, але справа нічым ня скончылася. На іншых канцэртах фанаты крычалі абразьлівыя палітычныя лёзунгі, а самога Mata ў тым жа 2022 годзе затрымлівалі за захоўваньне наркотыкаў…
Высновы рабіце самі :) Я скажу толькі тое, што моладзь у любой краіне сьвету хоча весяліцца і адпачываць, часам гучна і небясьпечна.

💯13😱3
Газета Wyborcza правяла галасаваньне за найлепшы польскі альбом першай чвэрці XXI стагодзьдзя. У ім прымалі ўдзел 25 рэлізаў, абраных 48 музычнымі журналісткамі і журналістамі польскіх СМІ.
«Наш сьпіс выклікаў у чытачоў вялікія эмоцыі. Мы спрачаліся ня толькі пра важнасьць выбраных альбомаў, але і пра тое, якіх артыстаў і кружэлак у гэтым сьпісе не апынулася», — піша Wyborcza. І, сапраўды, ў сьпісе не было, напрыклад, „Pierwsze wyjście z mroku” Coma ці альбомаў гурта Strachy na Lachy. Але выбар быў цікавы, у тым ліку стылістычна. За што ж прагаласавалі чытачы?
Myslovitz! Альбом „Korova Milky Bar” хоць і не пабіў посьпех папярэдняй кружэлкі гурта, якая выйшла ў 1999 годзе, але ўсё адно пасьпеў атрымаць платынавы статус, а песьні „Sprzedawcy marzeń” і „Chciałbym umrzeć z miłości” ведаюць, напэўна, ўсе палякі.
«Альбом, назва якога натхнёная кнігай „Завадны апэльсын“ і фільмам Стэнлі Кубрыка пад той жа назвай, уяўляе сабой пранізьлівы калейдаскоп усіх страхаў, зь якімі сутыкалася польскае грамадзтва напярэдадні ўступленьня ў Эўразьвяз», — так характарызуюць журналісты гэты лонгплэй амаль праз чвэрць стагодзьдзя пасьля рэлізу. Цікава, што „Korova Milky Bar” афіцыйна недаступны на стрымінгах. Відаць, дагэтуль застаюцца нейкія спрэчкі паміж лэйбламі і гуртом. Гэта быў як раз пэрыяд, калі Myslovitz спрабавалі выйсьці на міжнародную арэну, нават зрабілі англамоўную вэрсію гэтага альбома, а правамі на творчасьць кіраваў Sony Music.
Другое месца заняў гурт Lao Che з альбомам „Powstanie warszawskie”. Гэта канцэптуальны рэліз пра падзеі 1944 году, які не выклікаў у свой час вялікай цікавасьці, але ў выніку ўвайшоў у гісторыю польскай музыкі.
На трэцім месцы апынуўся Zbigniew Wodecki з Mitch & Mitch Orchestra and Choir і альбома „1976: A Space Odyssey”. Вядомы ў 70-х музыка гучна вярнуўся ў новым стагодзьдзі з гэтым канцэртным альбомам, напоўненым мэлядычным рэтра і цудоўным летнім вайбам.
Вось так выглядае выніковы топ-10 галасаваньня:
1. Myslovitz „Korova Milky Bar” (2002)
2. Lao Che „Powstanie warszawskie” (2005)
3. Zbigniew Wodecki with Mitch & Mitch Orchestra and Choir „1976: A Space Odyssey” (2015)
4. Raz, Dwa, Trzy "Trudno nie wierzyć w nic” (2003)
5. Dawid Podsiadło „Małomiasteczkowy” (2018)
6. Paktofonika „Kinematografia” (2000)
7. Fisz Emade Tworzywo „Ballady i protesty” (2021)
8. Hey „Miłość! Uwaga! Ratunku! Pomocy!” (2009)
9. Maria Peszek, „Miasto mania” (2005)
10. Brodka „Granda” (2010)
Калісьці можа і я складу свой топ польскіх альбомаў XXI стагодзьдзя. А вы можаце напісаць свае ўлюбёныя рэлізы ў камэнтарах.

❤8🔥3👍1👏1
Паралельна з топам альбомаў Wyborczej журналісты рэдакцыі Onet Kultura выбіралі 100 найлепшых польскіх песень пасьля 1945 года. Вы не паверыце, але і тут перамог гурт Myslovitz! Нельга не пагадзіцца з такім выбарам: „Długość dźwięku samotności” — гіт на ўсе часы.
Для мяне Myslovitz — адзін з найбольш улюбёных гуртоў усіх часоў і народаў. Дадаткова цешуся, што прычыніўся да арганізацыі адзінага канцэрта гурта ў Беларусі, яшчэ ў залатым складзе з Артурам Роекам. Калісьці я, напэўна, зраблю сэрыю пастоў пра Myslovitz, а пакуль давайце паглядзім топ-10.
1. Myslovitz „Długość dźwięku samotności”
2. Kult „Arahja”
3. Maanam „Krakowski Spleen”
4. Czesław Niemen „Dziwny jest ten świat”
5. Budka Suflera „Jolka, Jolka”
6. Taco Hemingway „Polskie Tango”
7. Maryla Rodowicz „Niech żyje bal”
8. Obywatel G.C. „Nie pytaj o Polskę”
9. Republika „Biała flaga”
10. Zbigniew Wodecki „Lubię wracać tam, gdzie byłem”
Што ні трэк — то гімн сваёй эпохі. Хаця далей у сьпісе ёсьць і больш цікавыя і важныя, як па мне, песьні. Напрыклад, „Mniej niż zero” ад Lady Pank, якая заняла адначасова 55 і 77 месца (пакінем гэтую недарэчнасьць на сумленьні рэдактараў Onet Kultura)
Я сабраў усе 100 трэкаў у асобны плэйліст на Spotify — слухайце! Праўда, некаторыя трэкі ёсьць толькі на канцэртных запісах, а арыгінальнай вэрсіі песьні „Aleją gwiazd” у выкананьні Zdzisławy Sośnickiej (77 месца) няма ўвогуле. Яе можна паслухаць на YouTube.

👍5❤4🔥4
Snakes Snakes Snakes — літаральна адзіны новы польскі гурт, які мяне зачапіў у гэтым годзе. Музыкі з Лодзі граюць разам з 2022 года, а ў ліпені выпусьцілі дэбютны альбом „Syk”.
Апісаць іх саўнд даволі цяжка, бо стылёвыя межы Snakes Snakes Snakes досыць шырокія. Тут ёсьць спасылкі на інды-хвалю нулявых, накшталт раньніх Yeah Yeah Yeahs (у першую чаргу дзякуючы гульліваму і звонкаму вакалу Жанэты Заверты) ці BRMC (з доўгімі і цягучымі гітарнымі партыямі, поўнымі фуза і рэверберацыі), а таксама на клясыку рок- і поп-музыкі 70-80-х ва ўсіх праявах таго часу. Гурт піша песьні па-ангельску і па-польску, матэрыял мэлядычны, густоўна аранжыраваны і вельмі разнастайны. Параўнайце гітовую „Ty” і паглядзіце кліп на псыхадэлічную „Grey”.
Учора не мог не скарыстацца магчымасьцю паглядзець Snakes Snakes Snakes жыўцом на разагрэве ў італійцаў New Candys. Падалося, што ім не атрымалася «накруціць» добры гук у маленькім клюбе, бо часам за рытм-сэкцыяй губляліся і вакал, і клявішныя, але агульнае ўражаньне ад выступу гэта не папсавала. Бачу, што 28-га кастрычніка яны будуць зноў у Chmurach — трэба ісьці.

🔥5❤1👍1👏1
У рэлізную пятніцу свой трэці альбом выпусьціў гурт Lordofon. Я ўжо калісьці ўзгадваў гэты цікавы праект, які спалучае гіп-гоп з гітарнай музыкай. У хлопцаў атрымліваецца рабіць хвацкія песні, якія чапляюць і падачай, і мэлёдыямі, і тэкстамі. На новым альбоме яны дадалі яшчэ і канцэптуальнасьці, стварыўшы пэрсанажа, які выступае суаўтарам усёй гісторыі.
«Містэр Хірасіма — сымбаль той часткі нас, якая штурхае да кар'еры, грошай, разьліку — таго, што адцягвае нас ад аўтэнтычнасьці», — тлумачаць музыкі. Гэты мэркантыльны герой увесь час назірае за музыкамі, спрабуе імі кіраваць, але, па іх жа словах, пад канец творчага працэсу «ім удалося ізаляваць яго ад саміх сябе». У выніку атрымаўся альбом, які адначасова фліртуе з камэрцыялізмам і бязьлітасна высьмейвае яго.
„Niesamowita Trupa Pana Hiroszimy” — гэта 19 трэкаў, ў тым ліку скіты з тым самым ня вельмі прыемным містэрам Хірасімам, а таксама сумесныя запісы з Hi Hania, Słon, Wikro Dyduła. Матэрыял розны па настроі і гучаньні, але ва ўжо вельмі пазнавальным лардафонаўскім стылі, які балянсуе паміж мэйнстрымам і андэрграўндам.
Новы альбом Lordofon нечакана прэзэнтавалі ў дзень рэліза вулічным канцэртам у цэнтры Варшавы, але хутка будуць і выступы ў клюбным фармаце. Музыкі абяцаюць, што тур стане натуральным працягам альбома і выступы пройдуць у фармаце канцэртаў-апавяданьняў. Ва Ўроцлаве ўжо солдаўт, але ў іншых гарадах яшчэ можна пасьпець патрапіць на выступ.

🔥6
У гэтым годзе шмат хто падводзіў вынікі першай чвэрці XXI стагодзьдзя, абіраючы найлепшыя альбомы, песьні, кнігі. Мяне некалькі разоў прасілі зрабіць свой топ польскіх альбомаў за гэты пэрыяд. Але так ці іначай, мой сьпіс будзе зусім суб'ектыўным. Апроч таго, што ў мяне свае густы, я яшчэ шмат якой польскай музыкі проста ня чуў, хоць і цікавіўся ёй даволі даўно.
Таму я вырашыў паглядзець на статыстыку Last.fm (так, я той чалавек, які дагэтуль «скробліць» музыку, нават вінілы) і вылучыць польскія альбомы за апошнія 25 гадоў, якія я слухаў найчасьцей. Вынікі атрымаліся для мяне прадказальнымі: Myslovitz і Coma — для мяне найлепшыя гурты свайго часу.
1. Myslovitz — Happiness Is Easy (2006)
2. Coma — Pierwsze wyjście z mroku (2004)
3. Lenny Valentino — Uwaga! Jedzie tramwaj (2001)
4. Coma — Czerwony album (2011)
5. Coma — Hipertrofia (2008)
6. Myslovitz — Korova Milky Bar (2002)
7. Syndrom Paryski — Małe Pokoje w Dużym Mieście (2021)
8. Muchy — Terroromans (2010)
9. Pidżama Porno — Bułgarskie centrum (2004)
10. Wilki — Watra (2004)
Ці хочаце, каб я напісаў падрабязьней пра альбомы з майго топа? Пакуль жа ў камэнтарах я пакіну другую дзясятку топа, калі вам цікава.

❤7😱1🤩1
Вяртаючыся да свайго топа, можна сказаць, што першае месца альбома „Happiness Is Easy” шмат для каго магло падацца нечаканым. Гэты дыск (менавіта дыск, на вінілах альбом дагэтуль не выдаваўся) выйшаў, калі папулярнасьць Myslovitz пачала згасаць. Адзнакі альбом атрымаў таксама, хутчэй, нэўтральныя. Але ён выйшаў як раз у момант майго захапленьня Myslovitz і стаў саўндтрэкам жыцьця на наступныя некалькі гадоў.
Я люблю „Happiness Is Easy” за балянс папсовасьці (паглядзіце: „Mieć czy być” на другім месцы па праслухоўваньнях на Spotify пасьля супэр-гіта „Długość dźwięku samotności”) і экспэрымэнтальнасьці, зь якой гурт троху загуляўся на папярэднім альбоме „Skalary, mieczyki, neonki”. У песьнях шмат рэфлексіі, разваг пра самоту і ўнутраныя крызысы.
У „Ściąć wysokie drzewa” Роек кажа пра крохкасьць жыцьця і эмацыйна адклікаецца на падзеі ў Беслане, ня згадваючы іх наўпрост, у „Nocnym pociągiem aż do końca świata” (топ-3 найлепшых песень Myslovitz для мяне за ўвесь час) разважае пра пабег ад пустэчы і болю, а ў „Znów wszystko poszło nie tak” — як адказ на папярэдне ўзгаданы трэк — асэнсоўвае чарговы правал і прымае немагчымасьць зьбегчы ад сябе. Скажаце, вельмі сумна? А вы думалі, што happiness is easy? :)

👍9🎉3🔥2🍓1
Канец года, пайшлі бясконцыя рэйтынгі. Вунь Trupa Trupa у сьпісе 100 найлепшых песень года на Rolling Stone, а вунь Species — у аўтарскім топе на Invisible Oranges. Але заўсёды цікава, што думаюць пра сваю музыку ўласна ў Польшчы. Сёньня Wyborcza апублікавала сьпіс найлепшых рок-альбомаў 2025 года.
Кінуліся ў вочы нават не пераможцы, а гурт «Союз», які ў гэтым годзе выпусьціў чароўны альбом «Krok» і трапіў у гэтым топе на 16 месца. Праект, які прапісаны у Варшаве, натхняецца паўднёваамэрыканскай музыкай, джазам і псыхадэліяй, а песьні для новай кружэлкі запісаў пераважна па-беларуску (з украпленьнямі партугальскай і японскай мовы), скарае слухачоў па ўсім сьвеце. Новы альбом — вельмі цікавая шматгранная праца, якая спадабалася і крытыкам у краіне цяперашняга базаваньня.
Іншае, на што зьвяртаеш увагу, — татальная перавага інструмэнтальнай музыкі і джаза, які мае ў Польшчы вельмі моцныя традыцыі. Нават камэдыйны праект Kury, які апынуўся на пятым месцы, грае нешта некшталт джаз-рока.
1. Nene Heroine „4”
2. Omasta „Jazz Report from the Hood”
3. Niechęć „Reckless Things”
4. Hania Rani „Non Fiction – Piano Concerto In Four Movements”
5. Kury „Uno Lovis Party”
6. Kasia Lins „Obywatelka K.L.”
7. Karuzelkaaa „3L3M3NT”
8. Etnobotanika „Kosmobotanika”
9. Trupa Trupa „Mourners”
10. Wiraszko „Tak młodo się nie spotkamy”
Агулам троху дзіўнае ўражаньне ад сьпіса, дзе знайшлося месца экспэрымэнтальнаму хіп-хопу (Karuzelkaaa) ці альбому поп-кавэраў на клясыку рока (гэта я пра Kasia Lins і яе інтэрпрэтацыю творчасьці Obywatel G.C.). Але і зразумець вынікі можна. У польскае рок-музыцы назіраецца пэўны крызыс, таму перавага экспэрымэнтальнай (у шырокім сэньсе разуменьня) музыкі, якая на фоне масавай рок-музыкі выглядае нашмат больш цікавай і разнастайнай, не выглядае выпадковай.

🔥7❤4
Склаў штогадовы плэйліст з найлепшымі польскімі песьнямі года па маёй вэрсіі. Нешта з кожным разам гэта рабіць становіцца цяжэй і цяжэй. Ужо пісаў, што ў рок-музыцы, на мой погляд, пэўны крызыс, таму пры выбары польскай музыкі ўсё больш схіляюся ў бок блэк-мэтала ці джаза. Але штосьці адносна масавае і не звышпапсовае я ўсё ж назьбіраў. Хутка падрыхтую і топ альбомаў 2025-га. Далёка ня ўся музыка зь яго падыходзіць да такога плэйліста.
У камэнтах вы можаце накідаць сваіх фаварытаў — мо я нешта цікавае прапусьціў.

👍9🎉1
Караценька пра найлепшыя альбомы 2025 года ў польскай музыцы па маёй вэрсіі. Тут пераважна цяжкая музыка, але фаварытам стаў альбом гурта Lordofon. Я ўжо пісаў пра гэты рэліз падрабязьней: гэта сапраўды якасная музыка на мяжы поп-рока і хіп-хопа, зробленая з драйвам, іроніяй і выдатным пачуцьцём формы. Я шмат слухаў „Niesamowita Trupa Pana Hiroszimy” і пасьпеў пабачыць гурт жыўцом — маё ўпэўненае першае месца.
На другім месцы — ольштынскі гурт Gorycz, які грае пост-блэк з пост-рокавым складнікам. Іх альбом „Zasypia” завяршае трылёгію „Piach kamienie zasypia” і ўводзіць у стан трансу празь нешаблённыя рыфы, полірытмію, мэлянхалічныя мэлёдыі і манатонную гіпнатычную «дзяўбёжку».
Трэцяе месца — яшчэ больш змрочная і павольная праца „Grupa żałobna” ад гурта Ugory. Гэта захапляльнае падарожжа па польскай сельскай прасторы з моцнай містычнай атмасфэрай — нешта паміж avantfolk і funeral drone. Музыка, якая не сьпяшаецца, цісне цішынёй і пакідае доўгі пасьлясмак.
1. Lordofon „Niesamowita Trupa Pana Hiroszimy”
2. Gorycz „Zasypia”
3. Ugory „Grupa żałobna”
4. BaarRa „Entheos”
5. Nene Heroine „4”
6. Trupa Trupa „Mourners”
7. Allarme „Bruit”
8. Snake Snake Snake „Syk”
9. duszno „okruszki”
10. Kasia Lins „Obywatelka K.L.”
Нагадваю, што яшчэ я зрабіў плэйліст з найлепшымі польскімі трэкамі 2025 года.

❤11😱3👏1