Вясна: Палітвязні Беларусі – Telegram
Вясна: Палітвязні Беларусі
902 subscribers
3.46K photos
13 videos
3.41K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Дзмітрый Князеў
🔺Уладзімір Мацюх
🔺Аліса Раманава
🔺Уладзімір Седзянеўскі 
🔺Дзяніс Сырэц
🔺Алег Нічыпорка
🔺Яна Пінчук
🔺Віталь Скударнаў
🔺Аляксей Алікін
🔺Кірыл Ашурак
🔺Ігар Галушка
🔺Ірына Шчасная
🔺Руслан Завадзіч
🔺Аксана Аляксеева
🔺Павел Юхневіч
🔺Дзяніс Болтуць
🔺Дзмітрый Жэбуртовіч
🔺Сяргей Рымша
🔺Павел Рэзановіч
🔺Аляксей Іванісаў
🔺Ігар Гантавы
🔺Радзівон Кандрацюк 
🔺Віталь Васілевіч
🔺Андрэй Расулаў
🔺Сяргей Рэзановіч
🔺Андрэй Севяртока
🔺Дзяніс Сасункевіч 
🔺Міхаіл Хаміцэвіч
🔺Аляксандр Шаламіцкі

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
11
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай актывісткі Алены Гнаук

У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення. Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі".

У Гомельскім абласным судзе 6 ліпеня разгледзяць апеляцыйную скаргу Алены. Да гэта часу вы можаце падтрымаць яе грашовымі пераводамі і пасылкамі.

Учора сын Гнаук трапіў на спатканне з маці. Паводле яго, Алена трымаецца добра. У камеры сядзіць з трыма жанчынамі, з якімі ў яе добрыя адносіны. Умовы лепш, чым у калоніі, дзе яе ўтрымлівалі 90 сутак у ШІЗА. За ўвесь час ёй дашлі толькі 10 лістоў ад беларусаў.

💌Падтрымайце жанчыну: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Алена Пятроўна Гнаук
💻 Напісаць анлайн
🙏143
😔Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перавялі ў турму

Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга. Яна адзначае, што пра суд па змене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі. Цяпер ён знаходзіцца ў жодзінскай турме № 8, а першыя паўгода будзе ўтрымлівацца на строгім рэжыме.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У магілёўскай калоніі, куды Дзяніса накіравалі адбываць тэрмін, на яго ўвесь час аказваўся ціск: яго зрабілі "злосным парушальнікам рэжыму" і некалькі разоў закідвалі ў ШІЗА.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
7🤬6👍1
Палітыку Андрэю Дзмітрыеву пакінулі прысуд у сіле

Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання "Говори правду". Цягам 2021 году ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 году Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.

Палітыка асудзілі да 2 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 23 чэрвеня ў Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Анжэла Касцюкевіч пакінула прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

«Раніцу пачынае з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу ў тыдзень. Праходзіць каля 8 000 крокаў у дзень», — расказалі яго блізкія.

Крыніца: "Зеркало"

💌Падтрымайце Андрэя: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў 
💻Напісаць анлайн
🤬7🙏5🤔1
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 21 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1496 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю:
Віталь Іванюковіч, Кірыл Суслін, Ігар Лаптановіч, Андрэй Сцепаненка, Ігар Сямыкін і Глеб Нікановіч.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Галіна Смірнова — 2 гады "хатняй хіміі";
Андрэй Сініца — 3 гады "хіміі";
Наста Лойка — 7 гадоў калоніі;
Сяргей Лісоўскі — 20 гадоў калоніі;
Пётр Юркевіч — 9 гадоў калоніі;
Павел Чыхінскі — 9 гадоў калоніі;
Дзяніс Філончык — 9 гадоў калоніі;
Дзмітрый Невяркевіч — 11 гадоў калоніі;
Эдуард Пястрак — 3,5 года калоніі;
Аляксей Міхайлаў — 2 года калоніі;
Віталь Чарнавус — 5 гадоў калоніі;
Артур Хлус — 5 гадоў калоніі;
Наталля Лашч — 6 гадоў калоніі.

🔹Фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе.

🔹Палітвязняў Сяргея Капанца і Дзмітрыя Дубоўскага хочуць перавесці на турэмны рэжым. Суды адбудуцца на гэтым тыдні.

🔹Палітзняволеным Паўлу Севярынцу і Дзянісу Івашыну ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму.

🔹Палітзняволенага "рэйкавага партызана" Дзяніса Дзікуна ў калоніі ўтрымліваюць у ШІЗА.

🔹Супраць палітвязня Алега Яфрэменкі ўзбудзілі трэцюю крымінальную справу. Вядома, што ў калоніі яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

🔹Апеляцыю па справе палітзняволенай актывісткі Алены Гнаук прызначылі на 6 ліпеня. У гомельскай калоніі яе 90 сутак утрымлівалі ў ШІЗА.

🔹Палітыку Андрэю Дзмітрыеву пакінулі прысуд у сіле, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

🔹Справу палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

«У калоніі самае балючае – гэта інфармацыйная ізаляцыя». Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

#навіны_палітвязняў
😢62
❗️Супраць палітвязня Аляксея Камароўскага ўзбудзілі новую крымінальную справу

У Мінску 21 сакавіка Аляксея асудзілі да 4 гадоў калоніі, а таксама прызначылі яму кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў. Мужчыну абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) і арт. 365 КК (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Месяц таму ён пачаў адбываць тэрмін у мазырскай калоніі № 20, дзе яго амаль адразу па прыбыцці змясцілі ў ШІЗА. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (Абраза міліцыянта) — Аляксей нібыта пакінуў абразлівы каментар у чаце. Цяпер мужчыну перавялі ў гродзенскую турму № 1.

💌Падтрымайце Аляксея пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксей Ігаравіч Камароўскі 
💻Напісаць анлайн
🤬13😭6😡1
📍Дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш — на волі

Глеб быў затрыманы 25 жніўня 2021 ў Гродне. Дома ў яго, а таксама ў студыі былі праведзены ператрусы. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

9 снежня 2021 года быў вынесены прысуд Глебу: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты да часу накіравання на адбыццё пакарання. 14 сакавіка 2022 Глеб пачаў адбываць пакаранне ў мазырскай ПУАТ № 21.

У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене "хіміі" на калонію. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу яго перавялі ў следчы ізалятар.

Днямі Глеб выйшаў на волю, піша @nebovkletku.
14🥰6👏2👍1
Прысуд 22-гадоваму Уладзіславу Дуброўскаму пакінулі без зменаў

Уладзіслаў быў затрыманы 5 снежня 2022 года. Спачатку быў арыштаваны па адміністрацыйнай справе паводле арт. 24.3 КаАП на 15 сутак, на працягу якіх было яму было прад'яўлена абвінавачанне паводле арт. 342 КК. У яго ў тэлефоне знайшлі фота з маршаў у Менску.

27 сакавіка 2023 года ў судзе Заводскага раёна горада Мінска, суддзя Анастасія Асіпчык прысудзіла Уладзіславу 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Разгляд апеляцыйнай скаргі падітвязня быў прызначаны на 20 чэрвеня 2023 года. У выніку прысуд Уладзіславу пакінулі без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзіслаў Сяргеевіч Дуброўскі
💻Напісаць анлайн
🤬15👍1😡1
🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Мацюха з Днём народзінаў

Мацюха прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 342 КК (Падрыхтоўка да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). 19 ліпеня 2021 года Уладзіміра асудзілі на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле матэрыялаў справы, Мацюх, а таксама палітвязні Ян Фалькін, Мікіта Літвіненка і Уладзіслаў Барысаў знаходзіліся ў тэлеграм-чаце пад назвай "Гадзіну X", дзе і вялося абмеркаванне. У гэтым чаце, на думку следства, рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі. Палітвязень адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2.

Сёння Мацюх адзначае 35-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Уладзімір Канстанцінавіч Мацюх
💻Напісаць анлайн
8🎉2
😔У палітзняволенай Аліны Забаштанскай у калоніі нядаўна здараліся прыступы эпілепсіі

Палітзняволеную асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса. Па словах сваякоў, судзілі Аліну за відэа і каментары ў Tik-Tok. 28 чэрвеня КДБ унёс Забаштанскую ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Аліна хворая на эпілепсію. Па інфармацыі праваабаронцаў, у палітзняволенай нядаўна здараліся прыступы эпілепсіі ў гомельскай калоніі.

Дома Аліну чакае непаўнагадовая дачка.

💌Павіншуйце Аліну тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Аліна Ігараўна Забаштанская
📮Напісаць анлайн
😢23🤬2
😔Ад палітвязня Ігара Аліневіча ўжо месяц няма вестак

Пра гэта распавяла ягоная маці ў фэйсбуку.

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў жодзінскую турму, дзе на палітвязня працягвае аказвацца ціск. Вядома, што ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬18😢2
Палітвязень Цімур Рызапур у калоніі правёў у ШІЗА больш за 100 сутак

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК.

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Цімуру і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай справы вынеслі прысуды. Рызапуру прызначылі 4,5 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У Цімура трое непаўнагадовых дзяцей, ён адзіны ў сям'і зарабляў грошы.

Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчае Цімура ў штрафны ізалятар. Агулам ён адбыў там больш за 100 сутак. Нядаўна яго змясцілі ў ПКТ.

💌Падтрымаце Цімура лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Цімур Набіевіч Рызапур
💻Напісаць анлайн
🤬201
📍Палітзняволенага адваката Віталя Брагінца перавялі ў шклоўскую калонію

У Мінскім гарадскім судзе 16 студзеня агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу два тыдні ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Алена Ананіч. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

Стала вядома, што Віталь ужо пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 17.

Гісторыю Віталя можна прачытаць у матэрыяле да Дня палітвязняў ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека і праекта «Права на абарону»

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Віталь Фёдаравіч Брагінец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬133👍1
Падтрымайце палітзняволеных маці і дачку, асуджаных да двух гадоў калоніі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 красавіка асудзілі палітзняволеных маці і дачку: Святлану і Яну Хромавых. Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай. Вядома, што ў віну ім ставіўся ўдзел у трох маршах.

Нагадаем, намесніца дырэктара гімназіі №42 Мінска Святлана Хромава была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года. У зняволенні іх утрымліваюць ужо 1 год, 8 месяцаў і 1 дзень.

Цяпер яны адбываюць тэрміны ў гомельскай калоніі № 4.

💌Падтрымаць Святлану і Яну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, (Яна Паўлаўна Хромава, Святлана Аляксандраўна Хромава)
💻Напісаць анлайн
13😢5
🎉Павіншуйце палітзняволеную Ірыну Шчасную з Днём народзінаў

Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь". Яе ўтрымліваюць за кратамі ўжо 20 месяцаў. У траўні 2021 года яе асудзілі да чатырох гадоў калоніі па крымінальнай справе разам з Паўлам Севярынцам і актывістамі "Еўрапейскай Беларусі». Яе абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК.

Цяпер Ірына адбывае тэрмін у гомельскай калоніі № 4. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай – яна робіць дэталі адзення для работнікаў "МАПІДа" (будаўнічае прадпрыемства Беларусі). 

Сёння палітзняволеную адзначнае 36-годдзе ў зняволенні. Вы можаце павіншаваць Ірыну лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі.

💌Адрас для віншаванняў: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 16 атрад, Ірына Уладзіміраўна Шчасная
💻 Напісаць анлайн
14
📍Палітыка Андрэя Дзмітрыева перавялі ў віцебскую калонію

Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання "Говори правду". Цягам 2021 году ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 году Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.

Палітыка асудзілі да 2 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 23 чэрвеня ў Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Анжэла Касцюкевіч пакінула прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

Крыніца: "Зеркало"

💌Падтрымайце Андрэя: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў 
💻Напісаць анлайн
🤬13
💔Палітзняволеная Святлана Бычкоўская даслала кранальны ліст на волю

У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы траўня да 5,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска.

Святлану судзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў па так званай «справе Чорнай кнігі Беларусі». За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

"Кацяры-абдымары цэняць кожнае імгненне, якое правялі разам, і дакладна ведаюць: усё будзе добра! Хіба ж ім можна не паверыць?", — напісала Святлана ў нядаўнім лісце.

💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская
💻Напісаць анлайн
21
‼️Анархісту Аляксандру Францкевічу ў чарговы раз працягнулі тэрмін у ШІЗА

Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Раней паведамлялася, што адразу з "каранціна" 28 сакавіка яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Аляксандр не выйшаў з ШІЗА і 15 чэрвеня пасля чарговага спагнання, бо яму зноў далі 10 сутак.

Цяпер, па інфармацыі праваабаронцаў, яму працягнулі тэрмін да 6 ліпеня. Такім чынам Аляксандра бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА больш за тры месяцы.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
🤬19
❗️Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што Уладзіміра 9 чэрвеня змясцілі ў ШІЗА на 7 сутак. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны. На ягоную думку, гэта зойме прыкладна 3 месяцы, але просіць за яго не хвалявацца. Акрамя гэтага, палітвязень у лісце напісаў, што ягоныя біблейскія складнікі "зніклі" ўжо ў калоніі.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
🤬15👍1😢1
❗️Палітвязня Ігара Аліневіча амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА

Пра гэта паведамляе @a_partisans.

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў жодзінскую турму, дзе на палітвязня працягвае аказвацца ціск. Вядома, што ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬96😢3
Палітвязня Андрэя Сачэўку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

У верасні 2022 года Андрэя асудзілі да 6 гадоў калоніі за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ён напісаў каментары ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Паводле @MAYDAYMog, Сачэўку з 19 чэрвеня адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла ў ШІЗА на 10 сутак, а пазней працягнула тэрмін яшчэ на 10 сутак. Паведамляецца, што ў атрад, у якім знаходзіцца палітвязень, прыйшоў супрацоўнік калоніі Навічыхін і наўпрост заявіў, што трое чалавек, у тым ліку і Андрэй, змяшчаюцца ў ШІЗА.

Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.

💌Падтрымаць Андрэя: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэю Сяргеевічу Сачэўку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬17