Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Сустрэча па пенсійным забеспячэнні ў Польшчы
Запрашаем беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, узяць удзел у інфармацыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі Установы сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) па пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай падтрымкі.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 28 лістапада 2025 года з 10:00 да 12:00 у Варшаве.
Мерапрыемства арганізавана ў выніку дамоўленасцей паміж намеснікам Кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўлам Латушкам, Народным антыкрызісным упраўленнем і Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле Установы сацыяльнага страхавання (ZUS).
На сустрэчы прадстаўнікі ZUS прадаставяць падрабязныя тлумачэнні і адказы на пытанні, якія найбольш часта ўзнікалі ў беларускай супольнасці, у тым ліку па тэмах:
- прызнанне і пераразлік пенсійнага стажу;
- атрыманне сацыяльных выплат;
- падтрымка сем’яў з дзецьмі і асоб з абмежаванымі магчымасцямі;
- парадак узаемадзеяння з установамі ZUS;
- і іншыя пытанні, якія можна будзе задаць падчас сустрэчы.
Пытанні былі сабраны праз чат-бот Народнага антыкрызіснага упраўлення (@nau_by_bot) і ўлічаны пры фарміраванні праграмы мерапрыемства. падчас сустрэчы.
Месца правядзення:
ZUS, Інспектрат раёна Praga-Północ
вул. 11 Listopada 15A, 03-436 Варшава
зала 300 (3-ці паверх)
На сустрэчы Аб'яднаным Пераходным Кабінетам будзе забяспечаны паслядоўны пераклад з польскай мовы на беларускую і наадварот. Удзел вольны, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
Просім усіх зацікаўленых асоб скарыстацца магчымасцю атрымаць афіцыйную і актуальную інфармацыю непасрэдна ад прадстаўнікоў ZUS.
Сустрэча будзе арганізавана прадстаўніцтвам АПК па транзіце ўлады ў межах узаемнай падтрымкі ў працы і ўзаемадзеянні з прадстаўніцтвам АПК па сацыяльнай палітыцы.
@CabinetBelarus

👍12❤4🤣3❤🔥2👎1
У Каардынацыйнай радзе адбыліся слуханні праекта закона «Аб палітычных партыях»
25 лістапада на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады адбыліся адкрытыя слуханні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях». Ініцыятарам выступіла Камісія па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду пад кіраўніцтвам Юрыя Губарэвіча.
Праект закона прадставіў эксперт у галіне палітычнага права Аляксей Сігаеў. Слуханні праходзілі ў фармаце адккрытай дыскусіі.
Праект закона «Аб палітычных партыях» прапануе сістэмны падыход да рэгулявання дзейнасці палітычных арганізацый у будучай дэмакратычнай Беларусі. Дакумент вызначае парадак стварэння і рэгістрацыі партый, іх правы і абавязкі, прынцыпы фінансавання, унутранай дэмакратыі і празрыстасці, а таксама механізмы дзяржаўных гарантый.
Гэты законапраект можа стаць важным элементам падрыхтоўкі да будучай палітычнай сістэмы Беларусі, ці пераходнага перыяду.
Раней ў Каардынацыйнай радзе ужо адбыліся слуханні заканапраекта “Аб гендарнай роўнасці”
Каментар спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана:
«Гэта ўжо другія слуханні з серыі абмеркаванняў праектаў законаў, падрыхтаваных экспертамі сумесна з Камісіяй па рэформах Каардынацыйнай Рады. Мы разглядаем гэтыя слуханні як частку будучай заканатворчай працы ў дэмакратычнай Беларусі і той досвед, які атрымліваюць чальцы КР падчас абмеркаванняў заканапраектаў можа быць вельмі важным у будучай парламенцкай працы. Хацеў бы падкрэсліць, што разгляд гэтага заканапраекта “Аб палітычных партыях” Каардынацыйнай радай, выбары ў якую плануюцца ў наступным годзе спрыяе разуменню фракцыямі сваей будучыні ў якасці сапраўдных палітычных партый.»
Каардынацыйная Рада працягне серыю адкрытых слуханняў па розных заканадаўчых ініцыятывах, якія могуць стаць асновай для будучых рэформаў у дэмакратычнай Беларусі.
Слуханні былі арганізаваны сумесна з Цэнтрам “Еўрапейскі Дыялог”.

👍10❤8🤣4❤🔥2👎2
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 02.12.2025
1) Слуханні па праекту закона "Аб мясцовым самакіраванні". Камісія па рэформах.
2) Абмеркаванне даты выбараў у 4 скліканне Каардынацыйнай рады. Спікер, КЛРЗС.
https://youtube.com/live/6M5iViqh7sc

YouTube
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 02.12.2025
1) Слуханні па праекту закона "Аб мясцовым самакіраванні". Камісія па рэформах.
2) Абмеркаванне даты выбараў у 4 скліканне Каардынацыйнай рады. Спікер, КЛРЗС.
беларусь #лукашенко #координационныйсовет
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 02.12.2025
2) Абмеркаванне даты выбараў у 4 скліканне Каардынацыйнай рады. Спікер, КЛРЗС.
беларусь #лукашенко #координационныйсовет
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 02.12.2025
👍5👎1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Выбары ў Каардынацыйную Раду могуць адбыцца ў трэці тыдзень траўня. Такі тэрмін абмяркоўваўся на апошнім пасяджэнні КР.
Ён прапанаваны "кіруючай кааліцыяй", таму, хутчэй за ўсё, і будзе зацверджаны.
Такім чынам, прагаласаваць можна будзе на працягу сямі дзён. Як і мінулым разам, усё будзе арганізавана праз Belarus ID (раней у "Новай Беларусі", цяпер — у аплікацыі "Свае"). Прынцып галасавання па спісах, відаць, таксама не зменіцца.

👍18❤7🥱5🥴4✍2👎2
Каардынацыйная Рада правяла адкрытыя слуханні праекта закона “Аб мясцовым самакіраванні”
2 снежня на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады адбыліся чарговыя адкрытыя слуханні праекта закона «Аб мясцовым самакіраванні». Ініцыятарам дыскусіі выступіла Камісія па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду пад кіраўніцтвам Юрыя Губарэвіча.
Слуханні праходзілі ў фармаце выстпаў экспертаў у мясцовым самакіраванні і сесіі пытанняў ад чальцоў Каардынацыйнай рады.
Праект закона «Аб мясцовым самакіраванні» прапануе сучасную мадэль пабудовы мясцовай улады ў дэмакратычнай Беларусі. Дакумент вызначае прынцыпы самастойнасці і адказнасці органаў мясцовай улады, парадак фарміравання выбарных органаў самакіравання, механізмы бюджэтнай самастойнасці і фінансавай празрыстасці.
Законапраект разглядаецца як ключавы элемент будучай мадэрнізацыі сістэмы кіравання і важны складнік пераходнага перыяду.
Слуханні сталі ўжо трэцімі ў серыі абмеркаванняў праектаў законаў, падрыхтаваных экспертамі сумесна з Камісіяй па рэформах Каардынацыйнай Рады. Раней былі заслуханы і абмеркаваныя праекты законаў “Аб гендарнай роўнасці” і “Аб палітычных партыях”.
Таксама на агульным паседжані было абмеркавана магчымая дата выбараў у 4-е скліканне Каардынацыйнай рады. Рашэнне аб прызначэнне даты будзе прынята ўжо сення.

👍13🦄3❤2👎1🔥1🤣1😐1🙈1
Прызначана дата выбараў у Каардынацыйную раду 4-га склікання
Каардынацыйная рада прыняла рашэнне аб прызначэнні даты выбараў у Каардынацыйную раду 4-га склікання. Выбары адбудуцца цягам трэцяга тыдня мая 2026 года.
Дэталёвае палажэнне аб выбарах будзе апублікавана пазней пасля ўнясення ў яго адпаведных змен.
Каардынацыйная рада падкрэслівае, што імкнецца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра ход выбарчай кампаніі.

👍19🫡12🥴11❤5🤣5😁4🖕4👎3🙈3✍1🤯1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Выбары: ці знойдуцца ахвочыя балатавацца ў Каардынацыйную раду?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае спікер КР Арцём Брухан.
https://www.youtube.com/watch?v=PP6f4bTj11o

👍16🤣6🤔4❤1👎1😐1
Каардынацыйная рада працягвае супрацу з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы
Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі, якая складаецца з чалінь і чальцоў КР, у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Ірына Халопіца правялі сустрэчу з Віцэ-прэзідэнткай Кангрэса, дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі Сесіліяй Дальман Ээк. У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец КР Павел Латушка. Сустрэча адбылася ў рамках візіту спадарыні Ээк у Польшчу, мэта якога – азнаямленне з дзейнасцю беларускіх дэмакратычных сіл, паглыбленне супрацоўніцтва, а таксама атрыманне інфармацыі аб асноўных выкліках, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой у выніку транснацыянальных рэпрэсій рэжыму.
Падчас сустрэчы спікер Каардынацыйнай рады праінфармаваў пра выбары ў КР 4-га склікання, якія запланаваныя на трэці тыдзень мая 2026 года. Бакі падкрэслілі важнасць як мага шырэйшага ўдзелу грамадзян у выбарах, бо гэта дэманстрацыя сапраўднага дэмакратычнага працэсу, які сёння адсутнічае ў Беларусі. Адзначалася, што менавіта абранасць і легітымнасць Каардынацыйнай рады ствараюць магчымасць для паўнавартаснай працы дэлегацыі КР у Кангрэсе і ўмацоўваюць прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл на міжнародным узроўні.
У рамках сустрэчы абмеркавалі працяг і паглыбленне ўзаемадзеяння па асноўных напрамках супрацы паміж Кангрэсам і Каардынацыйнай радай, у тым ліку ўмацаванне патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сіл у сферы мясцовай дэмакратыі і самакіравання, падрыхтоўку да адпаведных заканадаўчых рэформаў, а таксама пашырэнне магчымасцяў для стажыровак і прафесійнага развіцця беларусаў у еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органах улады.
У межах візіту адбыўся круглы стол, арганізаваны Кангрэсам, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі Кангрэса, чальцы Каардынацыйнай рады, беларускія і міжнародныя эксперты па самакіраванні, прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Офіса Святланы Ціханоўскай, удзельнікі Кадравага рэзерва, чальцы Беларускага Нацыянальнага Моладзевага Савета РАДА. Круглы стол быў прысвечаны прадстаўленню і абмеркаванню ацэнак міжнародных экспертаў, падрыхтаваных па афіцыйным запыце дэлегацыі КР у Кангрэсе, якія тычацца канцэпцыі мясцовага самакіравання для Новай Беларусі, праекта закона аб мясцовым самакіраванні і іх адпаведнасці еўрапейскім стандартам. Частка законапраектаў раней была прадстаўлена на агульным паседжанні Каардынацыйнай рады.
Правядзенне сустрэчы і круглага стала мае важнае значэнне для паглыблення інстытуцыйнага супрацоўніцтва паміж Каардынацыйнай радай і Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

👍16👏4🔥3👎2🦄2🙉1
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Павел Латушка паінфармаваў прадстаўнікоў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы пра праблематыку легалізацыі беларусаў
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, член Каардынацыйнай Рады Павел Латушка сустрэўся з віцэ-прэзідэнткай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі Сесіліяй Дальман Ээк. Размова адбылася ў рамках візіту спадарыні Ээк у Польшчу, мэта якога азнаёміцца з дзейнасцю інстытутаў беларускіх дэмсіл і выклікамі, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой у кантэксце транснацыянальных рэпрэсій рэжыму.
Латушка прадставіў напрамкі дзейнасці АПК, у тым ліку ў частцы пазітыўных практык легалізацыі вялікай колькасці беларусаў у Польшчы і адвакатавання вырашэння праблемных пытанняў легалізацыі беларусаў.
Прадстаўнік Кабінета як кіраўнік беларускай часткі Рабочай групы пры МУС Польшчы распавёў пра асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў гэтых пытаннях у кантэксце транснацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх працяглыя тэрміны разгляду заяў на дакументы, што прыводзіць да заканчэння тэрміну дзеяння пашпартоў падчас чакання рашэнняў, блакаванне банкаўскіх рахункаў, прымяненне Дублінскага рэгламенту і іншае.
Павел Латушка падкрэсліў, што беларусы, у адрозненні ад грамадзян іншых краін, якія знаходзяцца ў ЕС, не могуць разлічваць на абарону сваёй дзяржавы, якая не выдае і не працягвае тэрмін дзеяння пашпартоў. Гэта робіць становішча грамадзян Беларусі асабліва ўразлівым.
Прадстаўнік АПК таксама праінфармаваў пра экстэрытарыяльны пераслед беларусаў з боку рэжыма, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы: пра сотні распачатых крымінальных спраў, мэтай якіх з’яўляецца пераслед беларусаў за мяжой, спробы вярбоўкі, шантажу праз пераслед сваякоў і блізкіх у Беларусі.
Палітык адзначыў важнасць прызнання з боку Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы і ПАРЕ дзейнасці прадстаўнічага органа беларусаў – Каардынацыйнай рады, якая мае свае афіцыйныя дэлегацыі ў гэтых міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Такім чынам, беларускае грамадства мае свой легітымны голас на міжнародных платформах і ў міжнародных кантактах, адзначыў Павел Латушка.
Па выніках візіту віцэ-прэзідэнткі Кангрэса абагульненая інфармацыя пра дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі і асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой, будуць прадстаўленыя Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы.

👍23❤6❤🔥1👎1🙈1💅1
Заява Каардынацыйнай Рады Беларусі з нагоды вызвалення 123 палітзняволеных
Каардынацыйная Рада вітае вызваленне 123 палітычных зняволеных, сярод якіх Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, і выказвае сваю ўдзячнасць адміністрацыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Дзяржаўнаму дэпартаменту ЗША за намаганні, накіраваныя на выратаванне жыцця і здароўя беларусаў, незаконна пазбаўленых свабоды рэжымам Лукашэнкі. Таксама выказваем удзячнасць Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і ўкраінскаму боку за тое, што Украіна прыняла беларускіх палітзняволеных і займалася іх апекай.
Мы лічым важным працягваць практыку камунікацыі з мэтай вызвалення палітычных зняволеных пры адначасовым выкарыстанні інструментаў ціску на рэжым Лукашэнкі.
Мы адзначаем, што рэжым Лукашэнкі ў чарговы раз здзейсніў прымусовую дэпартацыю грамадзян Беларусі, пазбавіўшы іх права свабоднага выбару месца пражывання на тэрыторыі ўласнай краіны. Мы заклікаем нашых еўрапейскіх партнёраў даць гэтым дзеянням адпаведную міжнародна-прававую ацэнку.
Звяртаемся да краін ЕС з заклікам прыняць і спрыяць легалізацыі былых палітзняволеных.
Мы лічым прынцыпова важным працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, незаконна ўтрымліваемых рэжымам Лукашэнкі, і забеспячэнне ім права далейшага пражывання ў Беларусі, а таксама на поўную рэабілітацыю як палітвязняў, так і ўсіх рэпрэсаваных беларусаў.
Мы таксама лічым важным дамагацца спынення рэпрэсій і дэкрыміналізацыі грамадска-палітычнага жыцця ў краіне, спынення экстэрытарыяльнага пераследу беларусаў, якія вымушана пакінулі тэрыторыю краіны, і пачатку дыялогу з беларускім грамадствам.
Звяртаемся да краін ЕС дамагацца рэалізацыі падыходу, які ўтрымліваецца ў Заключэнні Савета ЕС па Беларусі ад 24 лютага 2024 года, пункт 5 якога заклікае «ўлады Беларусі распачаць сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства з мэтай правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад назіраннем АБСЕ/БДІПЧ і ў адпаведнасці з міжнародна прызнанымі стандартамі».
16 снежня 2025 года
Прагаласавалі 40 дэлегатаў адзінагалосна «за». Вынікі галасавання па фракцыях:
«Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”»: 26 з 28
«Беларусы»: 0 з 12
«Незалежныя беларусы»: 2 з 8
«Еўрапейскі выбар»: 7 з 8
«Моладзевы наступ»: 3 з 8
«Наша справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»: 0 з 6
«Хопіць баяцца»: 1 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1 з 5

👍16❤9🙈3❤🔥1👎1👏1🤣1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы працягнуў мандат дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на наступныя 2 гады
«Сённяшняя дыскусія — гэта ўнёсак у будучыню, гэта новы досвед для беларусаў, якія змогуць пазней рэалізаваць яго ў дэмакратычнай Беларусі», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас рабочай сустрэчы «12 прынцыпаў незалежнага дэмакратычнага кіравання Рады Еўропы: уступ, інструменты і лепшыя практыкі», арганізаванага Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы на просьбу дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл, якая складаецца з чальцоў і чалінь Каардынацыйнай Рады ў Кангрэсе.
«Кангрэс для нас — унікальнае месца для атрымання досведу мясцовай дэмакратыі. Будучыня Беларусі менавіта ў пашырэнні паўнамоцтваў мясцовых органаў улады, дэцэнтралізацыі ўлады. У супрацьвагу таму, што стварыў Лукашэнка, калі адбылася поўная цэнтралізацыя і персаналізацыя ўлады, калі ўсе рашэнні нават на самым нізкім узроўні прымаюцца толькі з яго згоды. Мы разумеем важнасць гэтай рэформы і працуем над ёй. Каардынацыйная Рада разглядала таксама законапраект аб мясцовых уладах у Беларусі. Гэта адзін з нашых прыярытэтных кірункаў для ўсіх дэмакратычных сіл, якія змагаюцца за перамены», — падкрэсліў Павел Латушка.
Павел Латушка падчас сваёй прамовы адзначыў, што працягваецца праца над праектам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі», калі пры дапамозе еўрапейскіх краін ствараецца магчымасць падрыхтоўкі новых патэнцыйных кадраў. Таксама Павел Латушка адзначыў, што ў Польшчы рэалізоўваецца праект «Новыя кадры для Новай Беларусі», дзе ўжо падрыхтавана каля 100 будучых патэнцыйных беларускіх дыпламатаў.
«Выбары, якія адбыліся ў Каардынацыйную Раду, — гэта прыклад прамой дэмакратыі з выкарыстаннем электронных тэхналогій. Дэмакратычны рух за мяжой змог беспрэцэдэнтна гэта арганізаваць. Гэта празрыстасць, тэхналогіі і е-дэмакратыя. Мы ганарымся тым фактам, што ў нас атрымалася гэта зрабіць. Мы плануем праводзіць наступныя выбары, на якіх беларусы змогуць галасаваць, а не проста прысутнічаць.
Карыстаючыся гэтай сустрэчай, я хацеў бы падзякаваць Кангрэсу за фармалізаванае рашэнне ад 15 снежня працягнуць мандат дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў на наступныя 2 гады. Гэта для нас вельмі важна і матывуе да далейшай працы. Хацеў бы падзякаваць за „зялёнае святло“ на ўдзел прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў краінах-сябрах Савета Еўропы. Гэта будзе для нас унікальны досвед, які мы зможам пераняць для будучых дэмакратычных выбараў у Беларусі.
12 прынцыпаў незалежнага дэмакратычнага кіравання Рады Еўропы мы, безумоўна, закладаем у аснову нашай працы. І гэтыя прынцыпы — наша будучыня, над гэтым мы будзем мэтанакіравана працаваць», — адзначыў Павел Латушка.

❤18👍3❤🔥2👎1
Каментар спікера Каардынацыйнай Рады Беларусі Арцёма Брухана да прынятай Заявы КР
Вызваленне 123 палітычных зняволеных — гэта важная і доўгачаканая падзея, якая стала вынікам намаганняў міжнародных партнёраў і сістэмнай працы дэмакратычных сіл з партнёрамі.
Каардынацыйная Рада вітае гэты крок і выказвае ўдзячнасць усім, хто прыклаў высілкі для выратавання жыцця і здароўя людзей, незаконна пазбаўленых свабоды. Асобна хачу падкрэсліць, што сярод вызваленых — Марыя Калеснікава і Максім Знак, якія былі членамі Прэзідыума Каардынацыйнай Рады і былі асуджаныя менавіта ў межах так званай «справы Каардынацыйнай Рады».
Іх вызваленне мае асаблівае сімвалічнае і палітычнае значэнне для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху. Мы разумеем, што пасля перажытага ім патрэбны час для аднаўлення. Разам з тым хачу адзначыць: як толькі ў Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з’явіцца жаданне і магчымасць, Каардынацыйная Рада будзе шчыра рада запрасіць іх да ўдзелу ў сваіх пасяджэннях і далейшай сумеснай працы.
Спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі Арцём Брухан

❤23🙈7👎5🔥3🤣2👍1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Не мы адны заўважылі, што на Усебеларускім народным сходзе толькі і размоваў было, што пра 2020 год і поспехі дэмсілаў за межамі Беларусі. У спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана дык і ўвогуле склалася ўражанне, што дэмсілы ўдзельнічалі ў УНС. Сядзелі недзе ў зале, і Лукашэнка ўвесь час да іх звяртаўся.
А што так?
Цалкам стрым са спікерам КР глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=hgDEeuGzEU4

🔥22🙈8❤3😁3🦄2👎1
Шчыра віншую ўсіх, хто святкуе Каталіцкае Раство, з гэтым светлым святам
Гэтае свята нагадвае нам пра каштоўнасць чалавечай годнасці, салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі. У час складаных выпрабаванняў яно ўмацоўвае веру ў мір, справядлівасць і годную будучыню.
Няхай яно прынясе у вашыя дамы спакой і цеплыню, падорыць надзею і сілу духу. Няхай гэтае святло яднае нас у імкненні да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Жадаю вам і вашым блізкім дабра, вытрымкі і веры ў перамены.
З павагай,
Спікер Каардынацыйнай Рады Беларусі

❤27🙈10👍5👎1🤣1
Forwarded from Павел Латушка
Что ждет Лукашенко в 2026?
Сегодня в прямом эфире Павел Латушко и Артем Брухан подведут итоги этого года, расскажут о планах на 2026 год, а также обсудят следующие темы:
– Наш человек в окружении Лукашенко.
– Подарок диктатору на Новый год.
– Прямая военная угроза для беларусов из-за действий Лукашенко.
– Попытки диктатора выйти из изоляции.
– Освобождение политзаключенных.
– Атаки со стороны режима в отношении представителей демсил.
– Информация про Анжелику Мельникову.
Прямой эфир начнется в 19:00 по минскому времени на ютуб-канале Павла Латушко.

🔥9👍4🤣4❤2👎2😁1💅1
Дарагія беларусы і беларускі!
Новы год – гэта заўсёды момант надзеі. Час падвесці вынікі, падумаць пра будучыню і ўспомніць, што нават у самых складаных абставінах у беларусаў застаецца галоўнае – салідарнасць, адказнасць перад краінай і прага да свабоды.
Каардынацыйная рада з’яўляецца агульнай палітычнай пляцоўкай, якая аб’ядноўвае розныя погляды, досвед і пазіцыі. У сённяшніх умовах яна выконвае ролю прадстаўнічага органа – месца, дзе можа фармавацца агульная воля, дзе вядзецца дыскусія і прымаюцца рашэнні. Гэта інстытут для палітычнай канкурэнцыі, але і для пошуку балансу.
У маі 2026 года адбудуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны маюць асаблівае значэнне, бо дазваляюць умацаваць легітымнасць і пацвердзіць, што гэты інстытут застаецца адкрытым і сапраўды прадстаўнічым органам. Выбары – гэта спосаб захаваць сувязь з грамадствам і забяспечыць пераемнасць палітычнай адказнасці.
Будучыня Беларусі патрабуе спакойнай, паслядоўнай працы і рашэнняў, якія прымаюцца з разуменнем складанасці моманту. Менавіта праз інстытуты, праз прадстаўніцтва і праз узаемную адказнасць з’яўляецца магчымасць набліжацца да вырашэння крызісу ў Беларусі.
Новы год – гэта таксама пра чалавечае: пра падтрымку, цеплыню і надзею. Хай у наступным годзе будзе больш спакою, даверу і сілы слухаць адно аднаго. Гэта неабходна, каб наша Беларусь захавала сваю незалежнасць і магла развівацца.
З Новым годам!
Няхай ён стане годам вытрымкі, адказных рашэнняў і крокаў, якія набліжаюць нас да агульнай мэты.
Спікер Каардынацыйнай рады
Арцем Брухан

❤28🙈10👍6👎4🔥1
Шчыра віншую ўсіх, хто сёння святкуе праваслаўнае Раство, з гэтым светлым і важным святам
Раство нагадвае нам пра каштоўнасць чалавечай годнасці, узаемнай павагі і салідарнасці. У часы выпрабаванняў яно ўмацоўвае веру ў мір, справядлівасць і будучыню, у якой чалавек і яго правы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі.
Гэта свята таксама нагадвае, наколькі важныя для Беларусі ўзаемнае разуменне і дыялог. Толькі праз уменне слухаць і чуць адно аднаго, праз адказную размову і павагу да розных поглядаў мы зможам пераадолець падзелы і рухацца да прымірэння і адзінства.
Няхай Раство прынясе ў вашы дамы спакой і цеплыню, падорыць надзею і ўнутраную сілу. Няхай святло гэтага свята яднае нас у імкненні да вольнай, дэмакратычнай і мірнай Беларусі, дзе кожная сям’я зможа разам, на сваёй Радзіме, святкаваць гэтыя светлыя дні.

❤12👍4😈2🔥1🕊1