sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі – Telegram
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.26K subscribers
3.94K photos
31 videos
42 files
3.78K links
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спадзяемся, вы ўжо гатовыя ўскочыць у працоўны рытм 🤞

Да 5 студзеня:

🎭 Тыднёвая праграма для тэатральных дзеячаў і дзяячак на пачатку кар’еры ITI Academy Week на фестывалі Theater der Welt 2026 | Германія

🎬 Стыпендыя для кінапрафесіяналаў/-к NIPKOW Program 2026 | Берлін, Германія

🫖 Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак і дызайнераў/-к, якія працуюць з фарфорам і керамікай HPM Residency Program 5.0: exploring porcelain | Германія

🏙 Гадавая стыпендыя для практыкаў/-інь у сферы гарадскога/прасторавага развіцця і супольнасных зменаў Loeb Fellowship 2026-27 | ЗША


Да 7 студзеня:

📒 Конкурс для ілюстратараў/-к дзіцячых кніг на пачатку кар’еры Post Wave Prize for Illustration | Вялікабрытанія

🔦 Прыём светлавых арт-праектаў на GLEAM 2026 у Olbrich Botanical Gardens | ЗША


Да 8 студзеня:

🏛 Праца ў Tate Modern у межах стыпендыі Brooks International Fellowship Programme 2026 | Вялікабрытанія

🌱 Стыпендыя для мастакоў/-чак на пачатку кар’еры Seed Award 2026 ад Prince Claus Fund


Да 9-11 студзеня:

👯‍♀️👯‍♂️ Конкурс для эксперыментальных перформансаў Danse Élargie 2026 | Францыя

🎓 Летняя школа ад Center for Art and the Political Imaginary (CAPIm) | Марсэль, Францыя

🍶 Рэзідэнцыя для керамістаў/-к на сярэднім этапе кар’еры | Глазга, Шатландыя

🎹 Cтыпедыя для маладых музыкаў HarrisonParrott Foundation Bursary 2026 | Вялікабрытанія

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍2
New_Generation_call_for_application_2026_Schöne_Aussicht_final.pdf
2.5 MB
Тэатральная рэзідэнцыя ў межах міжнароднага фестывалю для маладых аўдыторый Schöne Aussicht / Bright View | Штутгарт, #Германія

→ Тыдзень у міжнародным тэатральным асяроддзі: прагляды спектакляў, дыскусіі, абмен досведам і нефармальныя сустрэчы з тэатральнымі прафесіянал(к)амі з усяго свету.

◉ Для каго: #творцы 18-35 гадоў з цікавасцю да тэатра для дзяцей і падлеткаў, якія вучацца або працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў (драматургія, рэжысура, акторства, лялечны #тэатр, #танец, #перформанс, сцэнаграфія, касцюмы, #музыка, тэатральная педагогіка).
◉ Калі: 15-21 траўня 2026.

Праграма:
- Удзел у ўсім фестывальным тыдні Schöne Aussicht / Bright View 2026
- Супольныя прагляды спектакляў з міжнароднай праграмы
- Абмеркаванні і рэфлексіі разам з іншымі ўдзельнік/цамі і запрошанымі тэатральнымі дзеяч(к)амі
- Нефармальныя сустрэчы, экскурсіі, вечарыны і абмен ідэямі
- Каардынацыя і суправаджэнне ад дасведчанага тэатральнага творцы.

Прапануецца:
- Квіткі на ўсе спектаклі фестывалю
- Пражыванне (хостэл, агульныя пакоі)
- Харчаванне ў фестывальным цэнтры
- Частковая кампенсацыя дарогі (да 100 EUR).

Ддл: 15 студзеня.
🖇 Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Прыём заявак ад ArtEO: Earth Stories (EO-data + экалогія)

→ Конкурс для мастакоў/-чак і калектываў, якія хочуць працаваць з спадарожнікавымі дадзенымі (Earth Observation) і іншымі экалагічнымі дадзенымі — і зрабіць з іх мультысенсорны мастацкі праект.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін (#візуальнае_мастацтва, гук/#музыка, #харэаграфія, #перформанс, #дызайн, digital, #літаратура і інш.).
◉ Распрацоўка праекта: студзень-красавік 2026.

Прапануецца:
- Да 4000 EUR на праект для стварэння новай працы
- Ментары/-кі: навукоўцы + творчыя і тэхнічныя эксперты/-кі
- Доступ да EO-дадзеных, даследчых сетак і тэхпадтрымкі
- Навучальныя сесіі пра кліматычную навуку і дадзеныя
- Публічная выстава ў 2026 (верагодна UK або Еўропа).
- Прома праз сайт/сацсеткі/відэа.

Ддл: 16 студзеня, 23:59 (GMT).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Навучальная праграма для культурных работнікаў/-ц да 35 гадоў Lights On 2026: Reimagining Democracy | #Фінляндыя

→ Навучальная праграма і стажыроўка для маладых культурных работнікаў і работніц, якія працуюць з супольнасцямі, удзелам і дэмакратычнымі практыкамі ў культуры.

◉ Для каго: культурных і сацыякультурных работнікаў/-ц да 35 гадоў; для тых, хто працуе ў культурных цэнтрах, #НДА, арт-прасторах, супольнасных ініцыятывах. Важна мець падтрымку ад арганізацыі, дзе вы працуеце.
◉ Калі: 4-8 траўня 2026 + абмен з партнёрскай арганізацыяй летам-восенню 2026.

Праграма:
- 5 дзён навучання ў Тампэрэ (Фінляндыя)
- Размовы і практыка пра тое, як культура і творчасць могуць: аб’ядноўваць людзей; падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасці; дапамагаць працаваць з рознымі поглядамі і канфліктамі
- Варкшопы, сустрэчы, наведванне мясцовых ініцыятываў
- 7 дзён абмену з іншай еўрапейскай арганізацыяй.

Прапануецца:
- Навучанне, пражыванне і харчаванне падчас семінара
- Дарога: для арганізацый-чальцоў сеткі ENCC — пакрываецца; для нечальцоў — за кошт вашай арганізацыі
- Частка выдаткаў на абмен таксама пакрываецца.

Q&A-сесія: 15 студзеня, 15:00 (CET).

Ддл: 23 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
Прыём тэкстаў для анталогіі кароткай прозы Letters as Characters: An Anthology of Short Stories

→ Выдавецтва Letter Books прымае тэксты для анталогіі кароткай прозы, у якой літары, алфавіты, пісьмо і тыпаграфія становяцца часткай сюжэту і дзейнічаюць як паўнавартасныя героі.
Можна падаваць новыя або ўжо напісаныя тэксты. Папярэдні досвед не патрабуецца.

◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы, #дызайнеры/-кі, #тыпографы/-кі, #даследчыкі/-цы, #рэдактары/-кі; усе, хто працуе або мысліць праз мову, літары і знакі.

Пра што тэксты:
- Кароткая проза, дзе мова, літары, шрыфты, пісьмо або сістэмы пісьма з’яўляюцца ключавымі для наратыву
- Любая форма і жанр: мастацкая проза, creative non-fiction, даследчая апавядальная форма, фантастыка, хорар, рамантыка, сюррэалізм і інш.
- Акцэнт на гісторыі, а не толькі на візуальным эксперыменце.

Прапануецца:
- Ганарар 100 USD кожнаму апублікаванаму аўтару/-ке
- Аўтарскі асобнік кнігі
- Празрыстая фінансавая мадэль: калі пасля продажаў застанецца прыбытак — ён будзе падзелены паміж аўтар(к)амі
- Усе правы застаюцца ў аўтараў/-к.

Ддл для этап 1 (прапанова): 31 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
🎨 Летняя мастацкая рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак Artist-in-Residence 2026 ад Emmanuel College | Бостан, #ЗША

→ Шасцітыднёвая рэзідэнцыя з пражываннем і стыпендыяй для працы над уласным праектам у добра абсталяваных студыях каледжа.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі (individual artists only) як на пачатку прафесійнага шляху, так і з досведам і якія навучаюцца зараз у акадэмічных праграмах.
◉ Калі: 8 чэрвеня – 19 ліпеня 2026 (6 тыдняў).

Рэзідэнцыі прысуджаюцца ў чатырох напрамках (па 1 месцы ў кожным):
- Кераміка
- Фатаграфія
- Графіка (друкаваныя тэхнікі)
- Сацыяльная мастацкая практыка.

Прапануецца:
- Пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце (з кухняй)
- Доступ да студый і майстэрняў каледжа
- Стыпендыя 1500 USD
- Для замежных удзельнікаў/-ц: кампенсацыя дарогі і візы да 1000 USD
- Фінальная выстава на кампусе
- Удзел у размовах са студэнт(к)амі і выкладчык/цамі
- Падтрымка ад studio manager на працягу ўсёй рэзідэнцыі.

*Матэрыялы і харчаванне — за ўласны кошт. У канцы рэзідэнцыі мастак/-чка дорыць адну працу.

Ддл: 15 студзеня, 23:59 (EST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
E27_REGULATION_OUR_LAB_ENG_REVISED_VERSION_17DEC2025.pdf
1.5 MB
Прыём заявак ад мастакоў/-чак і культурніцкіх арганізацый, чые праекты могуць стаць часткай афіцыйнай праграмы Évora 2027 – European Capital of Culture | #Партугалія

→ Our Lab — конкурс для мастацкіх праектаў, якія працуюць з тэмай VAGAR (павольнасць, уважлівасць, суіснаванне), спалучаюць традыцыю і эксперымент, прапануюць новыя ўяўленні пра будучыню, разважаюць пра еўрапейскія і глабальныя выклікі: экалогію, міграцыю, сацыяльную няроўнасць, страту традыцый, будучыню тэрыторый.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы, культурныя арганізацыі з Еўропы (акрамя Партугаліі) і з-за межаў Еўропы з пацверджаным прафесійным досведам.
Напрамкі: #тэатр, #танец, #музыка, #цырк, вулічныя мастацтвы, опера, #архітэктура, #дызайн, new media, міждысцыплінарныя праекты.

Агульны бюджэт конкурсу: 2.000.000 EUR.
Падтрымка на адзін праект: 20.000 - 100.000 EUR.

Ддл: 31 студзеня.
🖇 Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
Стыпендыя EMC Fellowship Programme 2026-2028

→ Двухгадовая праграма для спецыялістаў/-ц на пачатку кар’еры ў сферы музыкі, якія хочуць развіваць міжнародную кар’еру, паглыбіцца ў культурную палітыку і стаць часткай еўрапейскай музычнай супольнасці.

◉ Для каго: #музыкі, #кампазітары/-кі, #менеджары/-кі, #прадзюсары/-кі, #куратары/-кі, #выкладчыкі/-цы, #даследчыкі/-цы і інш.; мінімум 2 гады досведу.
Не абавязкова працаваць у арганізацыі-чальцы EMC.
◉ Працягласць: 2 гады (2026–2028)

Прапануецца:
- Паездка на European Forum on Music 2026 9-12 чэрвеня 2026 у #Румынія) (дарога, пражыванне і ўдзел аплачваюцца)
- Доступ да мерапрыемстваў і сустрэч European Music Council на 2 гады
- Асабісты ментар/-ка з музычнай сферы
- Новыя кантакты і міжнародная прафесійная сетка
- Магчымасць працягваць сувязь з EMC і пасля завяршэння праграмы.

Ддл: 27 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Рэзідэнцыя «Лавачка Клінтана» ад Mochnarte Foundation | #Польшча (Падляшша)

→ Адкрыты конкурс для мастакоў і мастачак у межах мастацка-даследчага праекта «Лавачка Клінтана», ініцыяванага мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам.

Праект разгортваецца вакол гісторыі знішчанага помніка, які ў 1994 годзе ў Курапатах усталяваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан у памяць і ўшанаванне ахвяр савецкіх рэпрэсій. На яго месцы сёння знаходзіцца бетонны блок — знак выцесненай памяці і сімвал працяглых палітычных рэпрэсій. Новая інсталяцыя ў Mochnarte даследуе трансфармацыю помніка і яго паўторнае прачытанне як асобнага выказвання, у якім назва і матэрыял утвараюць канцэптуальную напругу — разыходжанне паміж сэнсам і аб’ектам. Гэтая напружанасць адлюстроўвае разрывы ў беларускай гістарычнай памяці, што ўзніклі праз доўгатэрміновыя механізмы кантролю і размыванне значэнняў.


Прапануецца:
- Ганарар 2500 PLN + 2 тыдні пражывання ў рэзідэнцыі (сакавік-травень 2026)
- Уласная працоўная прастора
- Поўная куратарская падтрымка
- Удзел у публічнай праграме (прэзентацыі, дыскусіі)
- Публічная прэзентацыя працы ў траўні 2026 + магчымасць далейшых паказаў.

Ддл: 31 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Літаратурная #рэзідэнцыя Writer in the Park Ljubljana UNESCO City of Literature | #Славенія

→ Рэзідэнцыя для #пісьменнікі/-цы у ціхай прасторы ў цэнтральным парку Любляны з магчымасцю засяродзіцца на пісьме і (пры жаданні) ўключыцца ў мясцовае літаратурнае жыццё.

◉ Для каго: аўтары/-кі, якія маюць сувязь з іншай UNESCO City of Literature (жылі, працавалі, публікаваліся, супрацоўнічалі і г.д.) з мінімум адной апублікаванай кнігай мастацкай літаратуры (проза, паэзія або драма). Усе жанры вітаюцца.
◉ Калі: 1-30 красавіка 2026 або 1-30 лістапада 2026.

Прапануецца:
- Грант + дарога: 1250 EUR (брута)
- Асобная, цалкам абсталяваная кватэра з міні-кухняй у Švicarija / Swisshouse
- Аплачаны мясцовы транспарт і трансфер з аэрапорта
- Знаёмства з літаратурнай сцэнай Любляны, кантакты з рэдактар(к)амі, перакладчык/цамі, аўтар(к)амі
- Магчымасць публічных чытанняў / сустрэч (па жаданні.

*Медыцынская страхоўка, харчаванне за кошт удзельніка/-цы.

Ддл: 19 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
🎵 Анлайн-праграма для музыкаў Erasmus+: бізнес, супраца і ўстойлівая кар’ера

→ Міжнародная адукацыйная праграма для музыкаў ад Związek Zawodowy Muzyków RP (Польшча) у партнёрстве з Tallinn Music and Ballet School (MUBA) з фокусам на тым, як заставацца канкурэнтаздольнымі на сучасным музычным рынку.

◉ Для каго: #музыкі, якія плануюць прафесійную кар’еру; прафесіяналы/-кі, якія хочуць абнавіць веды і навыкі.
◉ Калі: 16 лютага - 15 чэрвеня 2026, па панядзелках, 17:25-18:40 (CET).

Праграма: разуменне музычнага рынку; праца ў камандах і міжнародная супраца; камунікацыя, брэндынг і анлайн-прысутнасць; асновы прадзюсавання і запісу; правы музыкаў, рызыкі і AI; устойлівая творчасць, самаапека і digital wellbeing.

Фармат:
- 10 адукацыйных сустрэч (75 хв.)
- 2 групавыя сустрэчы
- One-to-one сустрэчы з абраным экспертам/-кай.

◉ Сярод лектараў/-к: музыкі, прадзюсары/-кі, юрысты/-кі, менеджары/-кі і спецыялісты/-кі па ментальным здароўі з Польшчы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краін Еўропы (Daga Gregorowicz, Marta “Marika” Kosakowska, Leszek Biolik, Jeff Thompson, Heather Kurzbauer і інш.).

Ддл: 10 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Двухтыднёвая рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак, якія выхоўваюць дзяцей | #Мюнхен, #Германія

→ The Artist and the Others прымае заяўкі на двухтыднёвую мастацкую рэзідэнцыю, спецыяльна распрацаваную для #візуальныя_мастакі/-чкі з бацькоўскімі абавязкамі, якія жывуць у Мюнхене або ў іншых краінах Еўропы. Праграма ўлічвае рэальны рытм жыцця бацькоў і прапануе гнуткі, падтрымліваючы фармат працы.

◉ Калі:
- 1-я сесія: 2-17 сакавіка.
- 2-я сесія: 18-31 сакавіка.

Прапануецца:
- Ментарства ад прафесійных куратараў-к і экспертаў/-к
- Супольная студыя ў Halle 6
- Фінальная публічная прэзентацыя ў HABIBI Kiosk + анлайн-паказ
- Ганарар мастака/-чкі 650 EUR
- Бюджэт на вытворчасць 400 EUR
- Дапамога на догляд за дзіцем 600 EUR
- Праезд (у абодва бакі) да 350 EUR
- Для удзельнікаў з іншых гарадоў: пражыванне ў кватэры каля Halle 6 (можна з дзіцем і чалавекам, які дапамагае з доглядам.

Ддл: 25 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Адукацыйна-ментарская анлайн-праграма ад PhotoArtDoc 2026

◉ Для каго: беларускія #фатографы/-кі 18+, незалежна ад узроўню досведу і месца пражывання.
◉ Фокус: дакументальная, праектная і арт-фатаграфія; асабісты і калектыўны досвед беларусаў/-к у Беларусі і за мяжой.

Праграма складаецца з двух этапаў:

1️⃣ Адукацыйны этап
Усе заяўкі, якія пройдуць тэхнічны адбор, трапляюць у адукацыйны блок:
- Серыя абавязковых анлайн-заняткаў
- Сустрэчы з ментар(к)амі і запрошанымі эксперт(к)амі
- Праца над ідэяй і канцэпцыяй уласнага фотапраекта
- Падрыхтоўка прэзентацыі для ментараў/-к.

2️⃣ Ментарскі этап (адбор у групы)
Па выніках прэзентацый ментары адбяруць удзельнікаў/-ц для паглыбленай працы:
- 3 ментарскія групы
- 4 месяцы інтэнсіўнай працы над праектам
- Групавыя і індывідуальныя сустрэчы
- Лекцыі, artist talks, суправаджэнне да фінальнай формы праекта.

Ментары і ментаркі праграмы: Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічова, Таццяна Ткачова.

Ддл: 10 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥3👍1
KALISKA SPACE – ACCESS & INSTALLATION GUIDE.pdf
15 MB
Шукаюць мастацкія інтэрвенцыі Artistic interventions at Kaliska 8/10 | #Варшава, #Польшча

→ Конкурс для мастакоў/-чак і міжкультурных творчых груп (без польскага грамадзянства, але якія жывуць у #Польшча) ад фонда Strefa WolnoSłowa ў межах платформы migrart.waw.pl.

Шукаюць мастацкія інтэрвенцыі для новай прасторы на вул. Kaliska 8/10, прысвечаныя тэмам міграцыі і кліматычных зменаў.
Фарматы (абяруць 3 праекты):
- Унутраны мурал на сцяне
- Выстава / інсталяцыя ў вітрыне
- Перфарматыўная прэзентацыя.

Рэалізацыя ў студзені-лютым. Фінальная публічная прэзентацыя 15 лютага.

Прапануецца 5000 PLN (брута).

Ддл: 12 студзеня, 23:59.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Erasmus+ #трэнінг пра экалогію і ўстойлівае развіццё EcoLogical ад ФОРИн-офис + mOST | #Мальта

→ Адукацыйны #трэнінг Erasmus+ для тых, хто хоча развіваць «зялёныя кампетэнцыі», думаць сістэмна і працаваць з экалогіяй у супольнасцях і арганізацыях.

◉ Для каго: удзельнікі/-цы ад 18 гадоў (у прыярытэце да 40); з гатоўнасцю падарожнічаць з #Польшча.
◉ Калі: 21-29 сакавіка 2026 (21 і 29 — дні прыезду і ад’езду).
◉ Дзе: Qawra (Кора), Мальта.

Размовы і практыка вакол:
- Устойлівага развіцця супольнасцей
- Экалагічнага ладу жыцця
- «Зялёных» практык у НДА і ініцыятывах
- Эканомікі замкнёнага цыклу і скарачэння адходаў
- Сувязі экалогіі, сацыяльнай справядлівасці і грамадзянскай актыўнасці.
Будзе шмат практыкі: распрацоўка ўласных эка-ініцыятываў і навучальных прадуктаў.

Прапануецца:
- Пражыванне і харчаванне
- Дарога да 309 EUR (кампенсацыя пасля справаздачнасці).

💶 Унёсак за ўдзел: 40 EUR.
→ 20 EUR — калі згодныя запісаць 1 навучальнае відэа
→ 0 EUR — калі 2 відэа.

📹 Абавязковая падпіска на сацсеткі арганізатараў.

Ддл: 16 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
MESH-OPEN-CALL-2026.pdf
25.2 KB
Конкурс праектаў для ўдзелу ў Mesh Festival 2026 | #Швейцарыя

→ Mesh Festival — фестываль мастацтва і тэхналогій, які даследуе будучыню гарадоў — шукае мастацкія, даследчыя і калектыўныя праекты, якія асэнсоўваюць тэму клопату (care) у гарадскім кантэксце.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #НДА, адукацыйныя і супольнасныя ініцыятывы; усе, хто працуе з тэмай гарадоў і іх будучыні. Індывідуальна або камандай.
◉ Даты фестывалю: 14-18 кастрычніка.

У фокусе:
- Як лічбавыя тэхналогіі змяняюць гарады
- Як фізічныя, віртуальныя, экалагічныя і алгарытмічныя прасторы могуць стаць больш справядлівымі, даступнымі і ўстойлівымі.

Фарматы праектаў: інсталяцыі, перформансы, музыка / саўнд, паказ фільмаў, інтэрвенцыі ў публічнай прасторы, лекцыі, дыскусіі, варкшопы, даследчыя і гібрыдныя фарматы, супраца з інстытуцыямі і НДА.

Умовы: праект не старэйшы за 2 гады; павінен быць завершаны да 15 верасня; ганарары і бюджэты абмяркоўваюцца пасля адбору

Ддл: 15 студзеня, 12:00 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
#вакансія Менеджар/-ка па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum
|
#Брусель, #Бельгія

→ Eastern Partnership Civil Society Forum (EaP CSF) — міжнародная сетка грамадзянскай супольнасці, якая працуе з тэмамі Усходняга партнёрства, дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі.

Месца працы: Брусель, Бельгія.
Фармат: поўная занятасць (100%).
Кантракт: 1 год (з магчымасцю падаўжэння).
Пачатак працы: як мага хутчэй.

Патрабаванні:
- Мінімум 5 гадоў досведу ў камунікацыях, журналістыцы або міжнародных арганізацыях
- Вельмі добрая англійская мова (пісьмова і вусна)
- Практычны досвед з: WordPress / CMS, рассылкамі (MailerLite або падобнае), сацсеткамі, Adobe InDesign і Illustrator (абавязкова)
- Цікавасць да тэм Усходняга партнёрства
- Права жыць і працаваць у ЕС
- Досвед у НДА і веданне моў Усходняга партнёрства — плюс.

Абавязкі:
- Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі
- Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне
- Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Facebook, Instagram)
- Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа)
- Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі
- Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі
- Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал)
- Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.

Ддл: 19 студзеня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
Фінансаванне для прафесійных мастакоў/-чак, культурных дзеячоў/-ак арганізацый у Паўночным і Балтыйскім рэгіёнах ад Nordic Culture Point

→ Гэта частка Nordic–Baltic Mobility Programme for Culture — праграмы, якая падтрымлівае прафесійную мабільнасць, абмен і доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж краінамі Поўначы і Балтыі.
Краіны-ўдзельніцы:
- Паўночны рэгіён: Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Аландскія астравы (Åland), Фарэрскія астравы, Грэнландыя
- Балтыйскі рэгіён: Эстонія, Латвія, Літва.
🔗 Даведацца больш

1️⃣ Кароткія паездкі — Mobility funding

◉ Для каго: індывідуальныя прафесійныя #мастакі/-чкі і культурныя дзеячы/-чкі з Паўночнага або Балтыйскага рэгіёну.

На што:
- Паездкі ў іншую краіну рэгіёну
- Удзел у выставах, канферэнцыях, варкшопах
- Даследчыя паездкі
- Гасцявыя выступы і прэзентацыі.

Працягласць да 14 дзён. Патрэбен ліст-запрашэнне.

Пакрываецца праезд і сутачныя.

Ддл: 2 лютага / 31 сакавіка / 18 верасня, 15:59 (па фінскім часе).


2️⃣ Кароткатэрміновыя сеткі (да 1 года) — Short-term network funding

◉ Для каго: індывідуальныя заяўнікі/-цы і арганізацыі з мінімум 3 краін Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.

На што:
- Сустрэчы, варкшопы, канферэнцыі
- Абмен экспертызай і рэсурсамі
- Стварэнне платформы для будучых міжнародных праектаў.

Прапануецца да 20.000 EUR (да 70% бюджэту).

Ддл: 9 лютага / 4 верасня.


3️⃣ Доўгатэрміновыя сеткі (да 3 гадоў) — Long-term network funding

◉ Для каго: групы мінімум з 3 прафесійных партнёраў з Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.

На што:
- Устойлівае міжнароднае супрацоўніцтва
- Развіццё структур, партнёрстваў, сумесных падыходаў
- Доўгатэрміновыя сеткі з выразнай стратэгіяй.

Прапануецца да 100.000 EUR (да 50% бюджэту).

Ддл: 9 лютага.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Публікацыя пра эксперыментальную тыпаграфію і графічны дызайн Experimental Type 4.0

→ Slanted Publishers прымае зяўкі для чарговага выпуску выдання Experimental Type — публікацыі, прысвечанай нестандартным падыходам у тыпаграфіі і графічным дызайне.
Чацвёртае выданне рыхтуецца ў супрацоўніцтве са студэнтамі FH Dortmund пад кіраўніцтвам прафесара Ларса Хармсена і Андрэаса Руэ.

◉ Для каго: #графічныя_дызайнеры/-кі, # ілюстратары/-кі, #творцы.
◉ Выхад публікацыі: восень 2026.

Падыходзяць візуальныя працы ў чорна-белым фармаце, якія:
- Даследуюць эксперыментальныя працэсы
- Выкарыстоўваюць памылкі, недакладнасці
- Працуюць з канцэптуальнымі сістэмамі
- Уключаюць AI-тыпаграфію, variable fonts, нетрадыцыйныя метады.

Ддл: 18 студзеня.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1