Спадчына – Telegram
Спадчына
3.16K subscribers
13.1K photos
164 videos
28 files
1.97K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://news.1rj.ru/str/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://news.1rj.ru/str/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://news.1rj.ru/str/mohilki
Download Telegram
Днём медыя паведамілі пра пачатак ваеннай аперацыі ЗША ў Венесуэле і серыю ракетных удараў па Каракасе. Імгненна распаўсюдзіліся начныя кадры выбухаў, некаторыя з якіх памылкова ідэнтыфікавалі як знішчэнне маўзалея Уга Чавеса — Cuartel de la Montaña 4F.

Гэта масіўны будынак у стылі эклектыкі, узведзены ў 1904–1906 гадах на высокім узгорку. Гістарычна ён служыў Ваеннай акадэміяй і Міністэрствам абароны, а ў 1992 годзе стаў штабам Уга Чавеса падчас спробы дзяржаўнага перавароту. Пасля смерці Чавеса ў 2013 годзе архітэктар Фрута Вівас пераўтварыў комплекс у маўзалей, стварыўшы манумент «Кветка чатырох стыхій».

Мы нічога не пісалі пра гэта, бо як не прыглядаліся, не знайшлі аніякіх супадзенняў відэа з гістарычным будынкам і яго атачэннем. І вось пацвердзілася, што гэта была памылковая інфармацыя. Пад удар амерыканцаў патрапіў іншы гістарычны будынак у Каракасе, размешчаны на суседнім узгорку, прыкладна за 500 метраў ад маўзалея.

Сапраўднай цэллю атакі стаў комплекс былой Ваенна-марской абсерваторыі Кахігаль (Observatorio Naval Cagigal), які ў апошнія гады выкарыстоўваўся як штаб-кватэра Камандавання баліварыянскай міліцыі.

Гэты аб'ект мае выключнае значэнне для гісторыі навукі Венесуэлы. Абсерваторыя на ўзгорку Кінтана была пабудавана яшчэ ў 1888 годзе. Менавіта тут венесуэльскія астраномы ў 1910 годзе назіралі камету Галея, а пазней усталявалі службу дакладнага часу з атамнымі гадзіннікамі. У сярэдзіне ХХ стагоддзя комплекс быў мадэрнізаваны найноўшым нямецкім абсталяваннем фірмаў Askania і Zeiss, стаўшы цэнтрам сейсмалагічных і метэаралагічных даследаванняў краіны.

З 1961 года аб'ект перайшоў пад кантроль ВМС, што ў выніку і прадвызначыла яго лёс як легітымнай ваеннай цэлі.

#Вайна #замежжа #Венесуэла
🔥8💔6🤔2😭2🌭1